У 2015 годзе ў брацкім склепе Траецкай царквы ў Вільні былі выяўлены 53 драўляны труны і парэшткі 60 чалавек. Рэчы і надпісы на трунах сведчаць, што гэта пахаванні манахаў-базыльянаў, якія адносяцца да 1717-1788 гг.
На адной з трун напісана: «Высокашаноўны айцец Фларыян Валіцкі, св. Васіля Вялікага [манах], стараста Лядскага [манастыра], генеральны пракурор. Памёр 6 ліпеня 1750 года ва ўзросце 37 гадоў, [пражыўшы] 11 гадоў у манахах». Відаць, маецца на ўвазе манастыр у Лядах Смалявіцкага раёна пад Мінскам.
Аднак гэта не першапачатковае месца пахавання манахаў. Труны ў склеп скідалі праз адтуліну ў скляпенні. Апошні раз труны прыносілі ў крыпту, відаць, яшчэ ў савецкія гады, калі ў закрытай святыні былі створаны навуковыя лабараторыі.
У ходзе даследаванняў высветлілася, што пахаванне таксама было зроблена пад падлогай крыпты, метадам пахавання. У 2016 годзе ў гэтым пласце выяўлена 18 трунаў з астанкамі і 2 пахаванні без трунаў.
Пасля даследаванняў усе астанкі былі вернуты і перапахаваны ў адрамантаванай крыпце.
Крыніца
#базыльяне #цэрквы #Вільня #могілкі

Як выглядае кватэра, зробленая ў нядаўна адрэстаўраваным будынку Віленскага евангелічна-рэфармацкага сінода на Завальнай вуліцы ў Вільні.
Будынак пабудаваны ў 16—17 стст. і некалькі разоў перабудоўваўся. Кватэра ў ім была створана яшчэ ў 1940 годзе. Сучасны выгляд будынак і кватэра набылі пасля рэканструкцыі, якая скончылася ў 2023 годзе.
У інтэр'ерах максімальна захаваная гісторыя будынка. Кватэра невялікая, усяго 49 кв. м, але можна аб'яднаць яе з суседняй кватэрай, плошча якой 25 кв. м. Праўда кошт метра кусаецца - 6,5 тысяч еўра за кв. м.
Фота
#рэканструкцыя #рэстаўрацыя #Вільня #Завальная

This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Як сёння выглядае знутры касцёл Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў Смаленску, пабудаваны нашым славутым беларускім архітэктарам і грамадскім дзеячам Лявонам Дубейкаўскім.
Храм узведзены ў 1896 годзе ў стылі неаготыкі. Да канца 1939 года каталіцкая абшчына горада была практычна знішчана, на наступны год касцёл быў зачынены. Да 2013 года будынак выкарыстоўваўся як фондасховішча архіва, а цяпер стаіць закінуты.
#Смаленск #беларусы #касцёлы

Укрыжаванне Хрыста. Роспіс XVI ст. з бернардзінскага касцёла ў Вільні пасля рэстаўрацыі. Понцій Пілат на троне кіруе пакараннем.
Фота
#касцёлы #роспісы #Вільня #бернардзінцы
Фота
#касцёлы #роспісы #Вільня #бернардзінцы