Telegram Web
🔥Сабралі свежыя #магчымасці для беларускіх дзеячаў культуры — ад працаўладкавання да міжнародных грантаў і ментарскіх праграм.

▫️Creative Innovation Lab 2025
Грант для тых, хто працуе на стыку тэхналогій і творчасці. Праекты з AI, blockchain, NFT, віртуальнымі светамі, «зялёныя» рашэнні.

Фінансаванне: пакрыццё да 70–80% бюджэту (макс. сума не абмежаваная)
Дэдлайн для падачы заяўкі: 24 красавіка
Даведацца больш

▫️Skills & Talent Development 2025
Грант для навучальных праектаў у галіне кіно, анімацыі, геймінгу і інш. Важна: «зялёныя» практыкі, MOOC, гібрыдныя фарматы.

Пачатак праграмы: 1 кастрычніка
Дэдлайн для падачы заяўкі: 24 красавіка
Даведацца больш

▫️Generation Connect 2025
Для маладых STEM-лідараў/-к (18–28 гадоў) з лічбавымі праектамі

Фінансаванне: Да 10 000 USD
Фармат: анлайн-ментарства і трэнігі ад ITU і Huawei, афлайн-удзел у глабальнай падзеі ў Швейцарыі (ліпень 2025).
Дэдлайн для падачы заяўкі: 31 сакавіка
Даведацца больш

▫️Tällberg Leaders Mentoring Leaders 2026
Ментарская праграма для лідараў/-к з розных сфер, што дзейнічаюць этычна і хочуць глабальнага ўплыву на культуру, адукацыю, палітыку, бізнес і іншыя сферы.

Калі: студзень 2026 (+12 месяцаў ментарства)
Дэдлайн для падачы заяўкі:1 траўня
Даведацца больш

▫️Belarus Beehive шукае грант-менеджара
Для падтрымкі беларускіх арганізацый грамадзянскай супольнасці ў рэалізацыі інавацыйных праектаў.

Месца працы: Літва
Працяг кантракту: 15 месяцаў
Заробак: да 2200 еўра (брута)
Дэдлайн для падачы CV: 30 сакавіка
Даведацца больш

Больш анонсаў на партнёрскім канале @sekktor. sekktor цяпер мае ўласны сайт, з яго дапамогай стала яшчэ прасцей арыентавацца ў свеце магчымасцяў.
Працягваем падводзіць вынікі першай эдыцыі #ArtPowerBelarus. Сёння зноў даем слова творцам — удзельнікам праграмы. Але на гэты раз яны дзеляцца парадамі, як упарадкаваць хаос: задумку ператварыць у праект і паспяхова яго рэалізаваць.

* Любая магчымасць займацца сёння беларускай культурай — суперважная справа.

* Паспрабуй абстрагавацца ад традыцыйнага погляду на тое, што цябе цікавіць, і паглядзі на гэта з новага, нечаканага боку. Як бы на гэты аб’ект / з’яву паглядзеў твой сусед, прадавец у краме, кіроўца аўтобуса?

* Выказвай свае думкі максімальна проста і зразумела. Тлумач сэнс свайго праекта так, як тлумачыў бы сябру, сыну, суседу.

* Не хвалюйся за тое, чаго не зрабіў, канцэнтруйся на тым, што ўжо ёсць. На падмурку, які ты стварыў, заўсёды можна працягнуць будаўніцтва.

* Дзесяць разоў падумай, каго бярэш у кампанію для сумеснай творчасці. Таленавіты, але ненадзейны чалавек на доўгай дыстанцыі прайграе адказнаму і дысцыплінаванаму. Тэрмін выканання працы гэтак жа важны, як і яе змест.


Ці згодныя вы? Калі маеце ўласныя сакрэты паспяховых праектаў і хочаце падзяліцца імі, напішыце нам на @rada_kultury.

ArtPower Belarus рэалізуецца Беларускай Радай культуры і Дацкім інстытутам культуры пры фінансавай падтрымцы Еўразвязу. Цягам першай яе эдыцыі (2023-2024) падтрыманыя 83 праекты і 57 мабільнасцяў.

Вынікі праграмы
Кіраўнік Беларускай Рады культуры Сяргей Будкін даў вялікае інтэрв’ю парталу Budzma.org. У ім — пра вынікі першай эдыцыі ArtPower Belarus, пра новыя выклікі, працу з донарамі і стварэнне Клуба беларускіх мецэнатаў.

◾️Як падтрымка культуры змяняе супольнасць?
◾️Якая будучыня чакае беларускія ініцыятывы за мяжой?
◾️І чаму менавіта культура можа стаць асновай новай Беларусі?

📌Сабралі для вас карткі з самымі яскравымі цытатамі. А спасылка на поўнае інтэрв’ю тут.
🔥 Сабралі карысныя #магчымасці для беларускіх культурніцкіх дзеячаў, маладых лідэраў і тых, хто хоча навучацца, развівацца ці ствараць праекты на еўрапейскім узроўні.

▫️ Курс па культурнай дыпламатыі ў межах “Акадэміі новай беларускай дыпламатыі” ад “Кампуса палітычнай навукі” x “Фонда Фрыдрыха Эберта” для маладых лідарак і лідараў (18–35 гадоў), якім цікавая знешняя палітыка Беларусі і прасоўванне краіны ў свеце.

Калі: 23 красавіка – 14 чэрвеня.
Дэдлайн для падачы заяўкі: 20 красвіка
Даведацца больш

▫️Падтрымка (SALT ад EU4Belarus) для былых палітзняволеных і рэпрэсаваных беларусаў, што страцілі магчымасць навучацца або працаваць праз пераслед і зараз знаходзяцца ў ЕС, ЕЭЗ або краінах Усходняга партнёрства.

Фінансаванне: да 10 000 EUR
Калі: чатыры раўнды падачы да сакавіка 2027.
Дэдлайн для падачы заяўкі: 30 верасня
Даведацца больш

▫️Анлайн-хакатон — AWAKE | Сross-sectoral hackathon in Culture & Wellbeing ад The Northern Dimension Partnership on Culture (NDPC) для мастакоў, медыцынскіх спецыялістаў, крэатыўных прадпрымальнікаў, студэнтаў, сацыяльных лідараў і ўсіх, хто хоча даследаваць, як мастацтва можа спрыяць здароўю і новай эканоміцы дабрабыту.

Калі: 26–28 траўня.
Дэдлайн для падачы заяўкі: 14 траўня
Даведацца больш

Больш анонсаў на партнёрскім канале @sekktor. sekktor цяпер мае ўласны сайт, з яго дапамогай стала яшчэ прасцей арыентавацца ў свеце магчымасцяў.
Рэжысёрка, прадзюсарка і заснавальніца анлайн-кінатэатра VODBLISK (падтрыманага грантам #ArtPowerBelarus) Воля Чайкоўская — гераіня новага матэрыялу серыі “Культурны працэс” — сумеснага спецпраекта @gazetaby і Беларускай Рады культуры.

Размова пра тое, як сёння існуе беларускае кіно: без падтрымкі, але з моцнай супольнасцю; у эміграцыі, але з выразным голасам. І чаму незалежныя творцы працягваюць здымаць — насуперак усім абставінам.

Абралі для вас пяць яскравых цытат Волі 👉

Як выглядае жыццё фільммэйкера ў выгнанні, чаму тэма 2020-га не страціла актуальнасці, і што патрэбна, каб у будучыні з’явіўся свой беларускі “Оскар” — дазнайцеся ў артыкуле па спасылцы.
Каля сотні імпрэзаў і больш як тысяча наведванняў. Грунтоўныя вынікі маленькай Гасцёўні, якая больш як два гады дзейнічала пры Рэсурсным цэнтры Беларускай Рады культуры і была неад’емнай часткай праграмы #ArtPowerBelarus.

Мы задумвалі гэтую прастору як месца для сустрэч адзінадумцаў, стратэгічных сесій камандаў, камерных прэзентацый і нягучных канцэртаў, больш падобных да кватэрнікаў. Абмежаванні, якія накладала плошча памяшкання, не дазвалялі нам запрасіць больш як два дзясяткі гасцей адначасова, а суседства з жылымі дамамі абавязвала трымацца рэкамендацый адносна ўзроўню шуму. Але, падаецца, ні першае, ні другое не перашкодзіла нам стварыць сапраўды ўтульнае месца, якое, як і належыць Гасцёўні, было адкрытае для творцаў, даследнікаў і праваабаронцаў.

Тут праходзілі лекцыі, круглыя сталы, ладзіліся кінапаказы, прэзентацыі кніг і нават выступаў беларускі хор. Тут збіраліся журналісты, навукоўцы і выканаўцы беларускіх традыцыйных спеваў. Тут гучалі вершы, музыка і нараджаліся новыя творчыя праекты.

Мы развітваемся з Гасцёўняй як з самастойнай прасторай для творчасці, дасяжнай для арэнды. Але праграма ArtPower Belarus, якая працягнецца неўзабаве, рыхтуе для беларускіх творцаў новыя магчымасці.

Калі ж хочаце зладзіць імпрэзу ў Вільні, вам будуць радыя:
◾️Create Culture Space,
◾️Віленскі беларускі музей імя І. Луцкевіча
◾️Крама і творчая прастора“Кропка"
Пачынаем цыкл гісторый поспеху #ArtPowerBelarus!

Гісторыя Надзі Букі — пра тое, як праз мастацтва, настойлівасць і падтрымку праграмы #ArtPowerBelarus можна выйсці на міжнародны ўзровень. У 2023 годзе дзякуючы гранту мабільнасці яна арганізавала тры выставы ў Італіі — у Пізе, Фларэнцыі і Рыме, наладзіла новыя кантакты і атрымала запрашэнні на наступныя праекты.

Праект Speranza senza paura («Надзея без страху») сабраў 34 працы, адкрыў гледачам беларускі голас і даў новае жыццё творчасці мастачкі далёка за межамі Беларусі.

Надзя працягвае ствараць і рыхтуе новыя выставы. І нагадвае: «Не бойцеся. Калі не пагрукаешся ў дзверы — яны не адчыняцца».

Чытайце пра гісторыю праекта і досвед удзелу ў праграме #ArtPowerBelarus па спасылцы.
Ксіша Анёлава — мастачка, чый праект «Беларускі мартыралог» аб’ехаў паў-Еўропы: Страсбург, Вільня, Варшава, Брусэль, Лондан і Эдынбург… Партрэты беларускіх палітвязняў, намаляваныя на шпалерах, глядзяць у вочы і прамаўляюць ад імя тых, хто пакуль не можа гаварыць. Падаецца, перад намі — класічная гісторыя гучнага поспеху беларускага мастацтва на міжнародным узроўні. Але за ёй — ціхая асабістая трагедыя.

Ксіша шмат гадоў змагаецца з анкалагічным дыягназам. Негледзячы на перанесеныя аперацыі і хіміятэрапію, праз пэўны час хвароба вярнулася. У Польшчы, дзе мастачка цяпер жыве, бясплатную аперацыю прызначылі на… 2026 год. Чакаць няма часу.

Тэрміновы збор, аб’яўлены BYSOL — гэта шанец Ксішы выжыць — і працягваць тварыць.

3750 еўра — мінімальная неабходная сума, каб трапіць да платных лекараў, пакрыць выдаткі на арэнду і ежу.. Яна малюе чужы боль — і доўга маўчала пра свой. Дапаможам?

Падтрымаць мастачку
Працягваем цыкл гісторый поспеху #ArtPowerBelarus

Ці можа адзін відэапраект стаць і архівам эпохі, і інструментам салідарнасці? Так, калі гаворка пра «Гутаркі маленькага геданіста» куратаркі і культурніцкай мэнеджаркі Вольгі Мжэльскай.

У трэцім сезоне, падтрыманым міні-грантам ArtPower Belarus, Вольга зафіксавала сучаснасць беларускага мастацтва ў эміграцыі: ад рэпартажаў з выстаў да глыбокіх інтэрв’ю з творцамі. Упершыню ў праекце ўсе відэа былі з англамоўнымі субтытрамі — імі цяпер карыстаюцца нават еўрапейскія куратары за мяжой.

«Я была здзіўленая, калі яшчэ падчас першых сезонаў польскія куратары сталі запытвацца пра пераклады маіх відэа. Мне здавалася, што праект толькі для беларусаў. Але выявілася, што ён патрэбны і прафесіяналам з іншых краін».

Чытайце пра гісторыю праекта і досвед удзелу ў праграме #ArtPowerBelarus па спасылцы.
6 жніўня 2025 года ў Музеі Вольнай Беларусі ў Варшаве адкрыецца выстава “Zostać / Застацца”, прымеркаваная да 60-годдзя Алеся Пушкіна. Гэта працяг традыцыі супольнага ўшанавання мастакамі памяці калегі-творцы.

У 2024 годзе выстава “Ales Pushkin. AFTERLIFE”, якая таксама ладзілася да Дня нараджэння мастака, была падтрыманая #ArtPowerBelarus. Таксама, дзякуючы гранту, за гэты час прыхільнікі творчасці Алеся Пушкіна стварылі сайт-прысвячэнне і працягваюць папаўняць віртуальны архіў. Сёлетняя ініцыятыва — працяг дыялогу з яго спадчынай.

Выстава аб’яднае каля 20 твораў, натхнёных творчасцю Алеся Пушкіна, а таксама асабістым досведам выгнання, страты, пошуку каранёў і ўнутранай свабоды.

Як можна стаць часткай праекту:

◾️Open call для творцаў. Калі вам блізкая тэма і вы хочаце далучыцца, запоўніце форму ўдзелу
◾️Збор сродкаў. Каб праект стаў рэальнасцю, засталося сабраць крыху менш чым 3000 €. Падтрымаць выставу можна тут

⚠️ Асцярожна, махляры! У Telegram з’явіўся фэйкавы акаўнт, які прадстаўляецца як «Белсат» і просіць даслаць звесткі пра мастакоў, якія бяруць удзел у выставе, фота і відэа з іх тварамі. Не адказвайце на гэтыя паведамленні! Афіцыйны кантакт “Белсата” — @edytorBLST, ён не піша першым. Калі да вас звяртаюцца з такімі ці падобнымі просьбамі, калі ласка, паведаміце арганізатарам
2025/05/31 22:45:40
Back to Top
HTML Embed Code: