Telegram Web
PAPA BO SELEKTAH → КРАКАЎ
KISS MY BASS міні-тур 🔊

📍26.04 (субота) — 21:00 — Sojka bar

🦁 Ненасытны драпежнік танцполу, слынны беларускі дыджэй Papa Bo Selektah вяртаецца ў Кракаў пасля чарговага экзатычнага сафарі.
🎯 Гатовы падзяліцца здабычай з аматарамі дзікіх вібрацый — бо апошні стрэл Kiss My Bass Tour гучыць менавіта тут!

🚨 Папа Бо пашчыпае баском вашую селязёнку.
💥 Вашы ўнутраныя органы будуць апладзіраваць.
🔪 Ён ускрые вас на танцполе, як швейцарскі нож кансерву.
Без прэлюдыі, без цэнзуры і без «яшчэ пяць хвілін дома».

👌/лакальная падтрымка - boyaar/
🆓 Уваход вольны. Сістэма каардынат — пад пагрозай.🧭
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
☀️❤️‍🔥 Пікнік Letucień не адбудзецца без вашай падтрымкі

LTCŃ — фестываль, які мы робім разам: без спонсараў, без квіткоў, але з любоўю і адказнасцю. Наша каманда не атрымлівае ганарараў, але арэнда апаратуры і абсталявання, матэрыялы для пляцовак, падзяка артыстам ды іншае патрабуюць грошай

У 2024 годзе выдаткі Пікніка склалі 100 тысяч злотых. З іх амаль 40% — гэта вашы данаты

💰 Каб LTCŃ адбыўся ў 2025, нам трэба знайсці яшчэ 105 тысяч злотых. Гэта дадаткова да 20 тысяч злотых, якія мы атрымалі праз вашы данаты 1,5% падаткаў — дзякуй!

❗️ Калі да 1 чэрвеня мы не збяром 70% ад патрэбнай сумы — Пікніка не будзе

🎟 Уваход на Пікнік бясплатны, але мы прапануем вам набыць сімвалічны квіток. Уявіце, колькі цёплых успамінаў у вас застанецца пасля гэтага вялікага свята. Адкладзіце суму, якую вам зручна заплаціць за квіток на фестываль, і пазначайце дату — 26 ліпеня мы вас чакаем!

Дарэчы, за пэўныя сумы данатаў мы падаруем нешта файнае. Хутка раскажам, што гэта будзе!

👉 Збор грошай на арганізацыю Пікніка
Мы беларуский бизнес, который занимается изготовлением мебели на заказ.

Наша команда создает функциональные и стильные кухни, гардеробные, встроенные шкафы и другую корпусную мебель — по индивидуальному проекту.

🔹 Используем лучшие материалы на рынке
🔹 Короткие сроки изготовления
🔹 Сделаем дизайн индивидуально для Вас
🔹 Говорим на бел.,рус.,укр,пол.,.
🔹 Работаем с договором B2B и B2P

Так же, отдельно оказываем услуги сборке и монтажа Вашей мебели.(IKEA,Castorama и т.п.)

Бесплатный 3D проект, и расчёт стоимости онлайн.
Пишите в @evnikmeble, либо по телефону +48576851078 + все мессенджеры.
Бесплатныя тэсты на ВІЧ у Польшчы

Ад 5 траўня 2025 году тэсты на ВІЧ сталі даступныя ў межах POZ (Podstawowa opieka zdrowotna). Раней такая опцыя была даступная толькі ў спэцыялізаваных кабінэтах, цяпер гэта можна зрабіць праз сямейнага лекара.

Ранейшае выяўленьне ВІЧ дазваляе пачаць лячэньне на найранейшых этапах, паляпшае прагноз і зьмяншае рызыку перадачы вірусу іншым людзям.

Прайсьці тэставаньне на ВІЧ рэкамэндуецца кожнаму, хто:

– меў неабароненыя полавыя кантакты, асабліва з новым ці мала знаёмым партнэрам, або з чалавекам, чый ВІЧ-статус невядомы;

– перанёс захворваньне, што перадаецца полавым шляхам;

– ужываў ін’екцыйныя прэпараты (ПАР, стэроіды і г.д) і дзяліў прылады з іншымі;

– плянуе цяжарнасьць ці ўжо цяжарная — тэст уваходзіць у стандартны пералік абсьледаваньняў падчас цяжарнасьці і дапамагае запабегчы перадачы ВІЧ дзіцяці;

– атрымлівае імунасупрэсіўную тэрапію, прыкладам, пасьля трансплянтацыі ці пры лячэньні анкалягічных захворваньняў;

– рабіў татуяваньні ці пірсінг ва ўмовах, дзе магла быць парушаная стэрыльнасьць;

– адчувае сымптомы, якія могуць сьведчыць пра інфэкцыю ВІЧ: хранічная стомленасьць, падвышаная тэмпэратура, павелічэньне лімфавузлоў і г. д.;

– уваходзіць у групы падвышанай рызыкі: вядзе актыўнае полавае жыцьцё, мае некалькіх партнэраў ці працуе ў сфэрах, зьвязаных з кантактам з крывёю (прыкладна, мэдыкі);

– хоча пераканацца ў сваім статусе — нават пры адсутнасьці сымптомаў рэгулярнае тэставаньне рэкамэндавана ўсім дарослым, што вядуць палавое жыцьцё.

Крыніца — https://www.doz.pl/czytelnia/a18270-Testy_na_HIV_dostepne_bezplatnie_w_POZ._Jak_przebiega_badanie#:~:text=Od%205%20maja%202025%20roku,nie%20jest%20%C5%9Bwiadomych%20swojej%20choroby.
Сябры!

Запрашаем вас на майстар-клас па стварэнні мазаікі «Мазаіка як метафара: з кавалачкаў — да цэлага» — метафары нашага жыцця, дзе з аскепкаў досведу нараджаецца нешта новае і цэлае. Вы створыце ўласную мініяцюру з рознакаляровай смальты. Абярыце тэму: кветка, абстракцыя або нешта вельмі асабістае. Ніякіх мастацкіх навыкаў не трэба — толькі гатоўнасць быць сабой. Аздараўленне праз мастацтва — кавалачак за кавалачкам.

📅 31 мая, субота
18:00–21:00
📍 ul. Łobzowska 15-15, Кракаў

💰 150 zł (матэрыялы ўключаныя)

Вядучыя:
🎨 Алена Ляшэнка — мастачка, мастацтвазнаўца, графік, майстрыха мазаікі.
🍀 Ганна Даброва — гештальт-псіхатэрапеўтка, коуч.

📩 Рэгістрацыя: ў асабістыя паведамленні праз Instagram-старонку вядучых:
https://www.instagram.com/psyart_reload_and_inspiration
UPD!!!
ЗМЕНА МЕСЦА СУСТРЭЧЫ!!!
Muzeum Podgórza
(Limanowskiego 51)

Сябры!

Выдавецтва GUTENBERG PUBLISHER запрашае вас на кракаўскую сустрэчу з пiсменнiкам Сашам Фiлiпенкам у рамах ягонага еўрапейскага тура 2025 года. Саша прадставiць свой новы, даўгачаканы раман «СЛОН», якi акурат выйшаў у нашым выдавецтве па-беларуску!

22 траўня | 18:30
Muzeum Podgórza
(Limanowskiego 51),
Kraków

Квіткі тут:
https://ticketbest.eu/performances/450?locale=ru&fbclid=PAQ0xDSwKRPkxleHRuA2FlbQIxMQABp_C-mBZ1DsR6r929_ivGtS7GI8dHLsRuhZKWvG2rcHBA1uuIpf4yKY64twYR_aem_6ttUDprTYWR-WvU4j6z-nA
Наш падпісант піліць рознага кшталту прышпільныя візуалы пра Кракаў й ня толькі. Ёсьць месца як для лёгкага крэатыву, так і для сур'ёзных праектаў. Калі шукаеце незвычайную графіку ці тэхнічны падыход — вітаем! https://www.instagram.com/vazr_667/
24-ы Вялікі Парад Цмокаў у Кракаве – гэта казачнае свята, якое на два дні ператварае горад у чароўную прастору фантазіі, мастацтва і казкі.

Гэтая незвычайная падзея, арганізаваная тэатрам «Гротэска», з году ў год аб’ядноўвае дзяцей, дарослых, мастакоў і аматараў казак з усёй Польшчы і з-за мяжы. Яе галоўнымі героямі становяцца цмокі – істоты з легенд, глыбока ўкаранёных у гісторыю і культуру Кракава.

Кожны цмок — гэта твор мастацтва: велічныя, каларытныя постаці, якія рухаюцца, зьзяюць, выдаюць гукі і дыхаюць агнём, з’яўляюцца вынікам працы дзяцей, школьнікаў, выхавальнікаў, і мастакоў. Падчас параду легенды ажываюць на вачах гледачоў, а вуліцы Кракава пераўтвараюцца ў сцэну вялікага міфічнага тэатру.

Асаблівай атмасферы надае Smoczy Piknik Rodzinny – сямейны фэст з майстар-класамі, зонамі анімацыі, гульнямі і смачнымі фудтракамі. Завяршаецца свята грандыёзным Цмокавым Шоў на Вісле — цмокі над ракой, агні, музыка, сьвятло і феерверкі ствараюць непаўторнае візуальнае прадстаўленьне.

📅 Праграма Вялікага Параду Цмокаў 2025:
7 чэрвеня (субота):

10:00–20:00 — Smoczy Piknik Rodzinny на беразе Віслы (вісьленскія бульвары)

🌃 21:45 — Вялікае Цмокавае Шоў на Вісле — вялізныя цмокі, сьвятло, гукі і феерверк

8 чэрвеня (нядзеля):

12:00 — Шэсьце Цмокаў — каля 30 цмокаў, зробленых дзецьмі і моладзьдзю, пройдуць ад Плянтаў па вул. Гродзкай да Галоўнага Рынку

7 чэрвеня, прыходзьце загадзя, каб пасьпець заняць месцы на беразе Віслы і аглядаць мрапрыемства з выгоднага ракурсу. У гэты дзень гарадская камунікацыя вакол Вавелю зьмяняецца, таму па сканчэньню імпрэзы выбрацца з цэнтру будзе вельмі цяжка.
Дадаем інфу дзе лепей глядзець шоў і трошкі выяў таго, як яно выглядае.
❗️❗️❗️Уже завтра❗️❗️❗️

Стендап Паши Кривца в Кракове!

В эту субботу 14 июня стендап комик Паша Кривец выступит в Кракове со своим сольным концертом.


Билеты от 65 зл. 👉КУПИТЬ БИЛЕТ 👈

Подписывайтесь на инстаграм и ютуб Паши


📆 Дата и время: 14 июня в 19.00
📍Место: SOJKA bar, ul. Kalwaryjska 15, Kraków
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
2025/06/25 11:26:08
Back to Top
HTML Embed Code: