Выйшаў новы выпуск “Запісаў БІНіМ” 📖
Пабачыў свет новы сорак чацвёрты выпуск “Запісаў БІНіМ”, які атрымаўся досыць стракатым, мажліва нават эклектычным, зрэшты, як і ўсё беларускае нацыянальнае жыццё на эміграцыі і ў мінулым, і ў сучаснасці.
У выпуску:
✔️успаміны Людмілы (Мікі) Канчэўскай — жонкі беларускага філосафа Ігната Канчэўскага
✔️ліставанне Ларысы Геніюш
✔️перапіска пісьменнікаў Кастуся Акулы і Фларыяна Чарнышэвіча
✔️заўвагі пра аўтарства “Песні беларускіх выгнанцаў” ад Веры Бейкі
✔️спробу рэканструкцыі архіву Язэпа Драздовіча і шмат чаго іншага!
👉 Падрабязней

Мікратапонімы Беларусі на сёння даследаваны недастаткова
Пра гэта піша кандыдат філалагічных навук Вадзім Шклярык у польскім часопісе Onomastica. Больш за тое, не ва ўсіх рэгіёнах краіны ёсць слоўнікі назваў малых геаграфічных аб'ектаў (напрыклад, у Віцебскай і Мінскай абласцях). На ілюстрацыі – размеркаванне змешчанага ў выданнях матэрыялу па мікратапонімах па рэгіёнах Беларусі.
Каардынаваць працу ў гэтым кірунку павінна дапамагчы электронная бібліяграфія па беларускай мікратапаніміцы, падрыхтаваная ў Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа. Сярод асноўных напрамкаў працы для даследчыкаў беларускай мікратапаніміі Вадзім Шклярык бачыць больш шырокае выкарыстанне матэрыялаў з архіўных крыніц і алічбоўку сабранага матэрыялу.

Уладальнікі старога Мсціслава. Гістарычныя партрэты
Напрыканцы 2024 года выйшла з друку кніга доктара гістарычных навук Андрэя Мяцельскага «Уладальнікі старога Мсціслава. Гістарычныя партрэты». Манаграфія прысвечана ўладальнікам аднаго з найпрыгажэйшых гарадоў Беларусі. Расказваецца, хто і калі ў Сярэднявеччы валодаў Мсціславам, паказваецца іх уклад і ў развіццё горада, і ў агульнадзяржаўныя справы.
Асобныя главы прысвечаны князям Мсціслаўскім, што жылі ў Вялікім Княстве Літоўскім, а таксама ў Рускім царстве. Кніга, якая выйшла ў выдавецтве «Беларуская навука» (247 старонак), разлічана на ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй Беларусі.

❗Прэзентацыя рукапіснага збору - архіва былога мядзельскага імама Алі Адамовіча.
Сектар усходазнаўства Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа НАН Беларусі запрашае
📆 18 лютага у 11.00, вул. Сурганава 1/2, ауд. 1112 (11-ты паверх).
Матэрыялы архіва ўяўляюць унікальны комплекс арабскаграфічных дакументаў з тэкстамі на арабскай, беларускай, польскай і рускай мовах. Гэта сапраўдны архіў былога мядзельскага імама Аляксандра (Алі) Адамовіча (пам. у 1945 г.).
На фота хамаіл пач. ХХ ст з г. Узда

«Пазіцыянаванне тэмы Першай сусветнай вайны ў беларускай літаратуры выразна спецыфічнае»
Пра гэта піша доктар філалагічных навук Зоя Траццяк у Studia Białorutenistyczne. Адлюстраванне тэмы Першай сусветнай вайны падзяляецца на два этапы. У 20 - 30-я гг. ХХ ст. беларускія пісьменнікі ў пераважнай большасці зафіксавалі праявы вайны ў дачыненні да звычайнага чалавека, засяродзіліся на будзённасці: мабілізацыі, сутыкненні з акопным побытам, адносінах з вышэйшымі чынамі, шпітальным жыцці, бежанстве.
Творы, якія пабачылі свет у другой палове ХХ ст., вызначаліся спробай упісаць падзеі Першай сусветнай у шырокі і нацыянальна-маркіраваны гістарычны кантэкст.
Абодва этапы літаратурна-мастацкага асэнсавання 1914 - 1918 гг. мелі канцэптуальна значную кропку судакранання, звязаную з матывам вайна / навала-кантынуум, аднолькава значным і для Змітрака Бядулі, Максіма Гарэцкага, Міхася Зарэцкага, і для іх наступнікаў у звароце да глабальнай тэмы Першай сусветнай: Леаніда Дайнекі, Віктара Карамазава, Алеся Якімовіча.

Пераходзім у 2025 год з традыцыйнай рубрыкай, дзе знаёмім са зместам чарговых нумароў “Беларускага гістарычнага часопіса”
Навукоўцы б’юць трывогу: з-за вайны ва Украіне парушана адсочванне дзікіх птушак – у тым ліку над Беларуссю
Міжнародны калектыў навукоўцаў апублікаваў у апошнім нумары часопіса Nature Communications даследаванне, у якім гаворыцца: дзесяцігоддзямі сакрэты перамяшчэння жывёл раскрываліся з дапамогай Глабальнай навігацыйнай спадарожнікавай сістэмы (GNSS). Аднак цяпер вайскоўцы глушаць альбо падрабляюць сігналы, каб парушыць навігацыйныя сістэмы варожых сіл.
Навукоўцы прывялі ў прыклад дыстанцыйнае адсочванне Грыцука вялікага (Limosa limosa): 15 птушак былі пазначаны ў Фінляндыі і мігравалі ў Румынію. У выніку былі атрыманыя падробленыя геалакацыі: птушкі ляцелі над Беларуссю, але сістэма сцвярджала, што яны знаходзяцца ў Смаленскай вобласці РФ (на ілюстрацыі).
Падробка GNSS у зонах канфліктаў ставіць пад пагрозу не толькі дакладнасць даследаванняў міграцыі, але і выяўленне смяротнасці і маніторынг эпідэмій. Такія збоі негатыўна ўплываюць на кіраванне відамі, якія знаходзяцца пад пагрозай знікнення.

Даследчыкі: на працягу большай часткі гісторыі Еўропы большасць яе жыхароў мелі цёмную скуру
Раней навукоўцы меркавалі, што першыя сучасныя людзі, якія прыбылі ў Еўропу каля 45 000 гадоў таму, хутка змянілі скуру на бледную: яна дазваляе пранікаць большай колькасці ўльтрафіялетавага святла і выпрацоўваць вітамін D.
Аднак даследаванне старажытнай ДНК аспрэчвае гэта даўняе меркаванне, піша ZME Science. Прааналізаваўшы геномы 348 чалавек, якія жылі ад 45 000 да 1700 гадоў таму, даследчыкі сцвярджаюць: толькі каля 3000 гадоў таму светлыя адценні скуры сталі дамінаваць.
Так, старажытная ледавіковая мумія, якая жыла 5300 гадоў таму, мела колер скуры цямнейшы, чым у сучасных паўднёваеўрапейцаў, але святлейшы, чым у сучасных жыхароў Афрыкі на поўдзень ад Сахары. На ілюстрацыі – мастацкая рэканструкцыя еўрапейскай дзяўчыны каменнага веку, заснаваная на знаходках ДНК.
Нагадаем, што нядаўна навукоўцы высветлілі: у сярэдзіне 3 тысячагоддзя да н.э. людзі на тэрыторыі Беларусі ўжо апрацоўвалі поўсць хатніх жывёл.

Украінска-беларускі цэнтр Універсітэта Уорвіка (WUB Hub) прапануе чатыры невялікія гранты ў памеры 500 фунтаў стэрлінгаў на падтрымку даследаванняў па тэме «Украіна, Беларусь і складаная геапалітыка Еўропы». Гэтыя гранты прызначаны для пакрыцця адпаведных выдаткаў на даследаванні.
Proposals can relate to a new or existing research project but should be used to facilitate a specific research activity with an eye on the future development of the project beyond the funded activity. The proposed research can address any aspect of the theme, including but not limited to political, economic, societal and military aspects of geopolitics (broadly understood).
Successful applicants will be expected to produce a Policy Brief of up to 1,000 words written with policymakers as the target audience. The Policy Brief should be delivered by 31 May 2025. Applicants will also be expected to present their research at a conference in London on 26 June 2025 which carries the title ‘Ukraine, Belarus and the Complex Geopolitics of Europe’ and will bring together policy makers, academics and other experts on eastern Europe.
The grant comprises:
• £500 to undertake a specific piece of research as described in the application
• Travel expenses and overnight accommodation in London for the conference in June
• Other ad hoc opportunities to engage with the Warwick Ukraine-Belarus Hub (optional)
• The grant does not cover any additional expenses incurred to carry out research
Grant holders are expected to:
• Submit a research proposal, including a breakdown of how the £500 grant will be spent. Additionally, grant holders should provide their travel details, including the airport of departure and an estimated cost for travel expenses to London for the conference.
• Write a policy brief of up to 1,000 words, based on the research project, aimed at a policy audience.
• Present their research at a conference on 26 June 2025.
Падрабязней

Як навукоўца з Беларусі стала чальцом апякунскай рады фонду Wikimedia
Пра гісторыю Вікторыі Даронінай напісаў часопіс The Nature у артыкуле пра тое, чаму навукоўцы запатрабаваныя ў рэдагаванні Вікіпедыі. Вікторыя Дароніна жыла ў Беларусі да 1998 года, скончыла БДУ, а затым атрымала ступень PhD па малекулярнай біялогіі ў Эдынбургу (Вялікабрытанія). Цяпер яна працуе тэхнічным супрацоўнікам на педагагічным факультэце Гарадскога ўніверсітэта Манчэстэра (Manchester Metropolitan University).
У 2006 годзе, праз пяць гадоў пасля запуску Вікіпедыі, Дароніна стала адміністратарам рускамоўнай версіі анлайн-энцыклапедыі. Навукоўцы ўмеюць распазнаць надзейную крыніцу інфармацыі, што робіць іх ідэальнымі ўдзельнікамі Вікіпедыі, піша The Nature.
Восенню 2021 года Вікторыю Дароніну абралі чальцом апякунскай рады фонду Wikimedia, яна працуе ў камітэтах па аўдыту і кіраванні. Адной з прычын абрання навукоўцы з Беларусі сталі веды пра жыццё ва ўмовах рэпрэсіўнага рэжыму.

Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт
Цэнтр беларускіх і рэгіянальных даследаванняў
канферэнцыя
ВЯЛІКАЕ КНЯСТВА ЛІТОЎСКАЕ: АДЗІНСТВА Ў РАЗНАСТАЙНАСЦІ
29-30 мая 2025 г.
Вялікае Княства Літоўскае амаль шэсць стагоддзяў аб’ядноўвала ў сваім складзе розныя народы, культуры, рэлігіі і ідэалогіі. Нягледзячы на тое, што менавіта Літве належала палітычная воля стварэння гэтай дзяржавы, Русь працяглы час захоўвала свае культурныя і сацыяльныя пазіцыі. Працяглае суіснаванне ў адных палітычных межах сведчыць аб пэўным балансе сіл, які дазваляў розным супольнасцям узаемадзейнічаць і рэалізоўваць калектыўныя дзеянні, пры гэтым захоўваючы разнастайнасць.
У чым заключаўся баланс сіл? Якія навыкі і ўменні сумеснага жыцця, які светапогляд фарміравала ўзаемадзеянне розных народаў? Якія інстытуты, сацыяльныя, культурныя і палітычныя супольнасці пры гэтым паўставалі? Якія стратэгіі і нормы паводзін фармаваліся? Як пад дзеяннем знешніх і ўнутраных выклікаў адбывалася рэгенерацыя і абнаўленне грамадскіх і палітычных парадкаў?
Плануецца праца па наступных накірунках:
Літва і Русь: узаемадзеянне, канфлікты і іх пераадоленне
Парламенцкія інстытуты XVI–XVIII стст.: прававое рэгуляванне і рэальная практыка
Грамадзянскія і палітычныя правы і свабоды ў ВКЛ у XIV – XVIII стст.: паходжанне, рэалізацыя, распаўсюджанне
Дынаміка ўрбанізацыйных працэсаў у розных рэгіёнах
Гарадская прастора і соцыум: гарадская тапаграфія і сацыяльныя сувязі
Міграцыйныя працэсы і іх уплыў на гарадскія супольнасці
Міжкультурныя ўзаемадзеянні
Рэлігійная талерантнасць і канфесійныя канфлікты
Базыльяне Літоўскай правінцыі XVII–XIX стст. і іх роля ў захаванні пісьмовай традыцыі «русчызны» і кнігадрукавання
Вайсковая гісторыя
Культура і грамадства: штодзённае жыццё, традыцыі і міжкультурнае ўзаемадзянне
Мовы канферэнцыі: беларуская, літоўская, польская, англійская
Тэрмін падачы заяў: да 30 сакавіка 2025 года
Заявы просім высылаць на адрас cbrs@ehu.lt
Пры падачы заяў просім паведаміць імя, прозвішча, навуковую ступень і званне, месца працы, тэму даклада, абстракт (да 200 словаў), кантактную інфармацыю (e-mail, тэлефон).

EHU
Канферэнцыя «Вялікае Княства Літоўскае: адзінства ў разнастайнасці»
Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт
Цэнтр беларускіх і рэгіянальных даследаванняў
канферэнцыя
ВЯЛІКАЕ КНЯСТВА ЛІТОЎСКАЕ: АДЗІНСТВА Ў РАЗНАСТАЙНАСЦІ
29-30 мая 2025 г.
Вялікае Княства Літоўскае амаль шэсць стагоддзяў аб’ядноўвала ў сваім складзе розныя народы…

Адбылася прэзентацыя «Лексічнага атласа беларускіх народных гаворак»
На гэтым тыдні ў рамках мерапрыемстваў, прысвечаных святкаванню Дня роднай мовы, адбылася прэзентацыя кнігі «Лексічны атлас беларускіх народных гаворак. Аналітычныя даведачна-інфармацыйныя матэрыялы». Аўтар – Вераніка Курцова, загадчыца аддзела дыялекталогіі і лінгвагеаграфіі Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа.
Атлас з'яўляецца эпахальнай працай у галіне айчыннай лінгвістыкі па вывучэнні слоўнікавага складу беларускіх народных гаворак, паведамляе Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Я. Коласа. У выданні 30 ілюстрацыйных карт, на некаторых з якіх паказана этнагенетычная і культурна-гістарычная групоўка беларускіх народных гаворак.

Археолагі знайшлі грабніцу фараона ў Егіпце – упершыню за 100 гадоў
Грабніца фараона Тутмаса II знойдзена камандай егіпецкіх і брытанскіх даследчыкаў, паведамляе BBC. Гэта першая такая знаходка з выяўлення пахавання Тутанхамона ў 1922 годзе. Грабніца апынулася пустой. Даследнікі зразумелі, што яна была затопленая: грабніца была пабудаваная пад вадаспадам – праз некалькі гадоў пасля пахавання фараона, і яе змесціва перавезлі ў іншае месца ў старажытныя часы.
Разбіраючы тоны вапняка ў пахавальным пакоі, археолагі знайшлі фрагменты гіпсавых ваз з імёнамі Тутмаса II і Хатшэпсут, яго жонкі і адной з нямногіх жанчын-фараонаў. Верагодна вазы разбіліся, калі змесціва грабніцы перамяшчалі.
Тутмас II кіраваў Егіптам прыблізна ў 1492 - 1478 гадах да н. э. Ён вядомы як муж царыцы Хатшэспут, адной з нямногіх жанчын-правіцелей Егіпта. Тутмас II – адзін з продкаў Тутанхамона.

Forwarded from Інстытут беларускае мовы
Незалежныя даследнікі ў супрацы з Інстытутам беларускае мовы і пры падтрымцы Central Project Management Agency рыхтуюць праект праграмы курсу „Беларусазнаўства“. Вы можаце паўплываць на ягоны змест!
Падчас вывучэння мовы дужа важныя не толькі лексіка і граматыка, але і фонавыя веды пра краіну і народ. На нашу думку, гэты курс актуальны не толькі для тых, хто вывучае беларускую мову як замежную, але і для саміх беларусаў — для ўсведамлення сваёй ідэнтычнасці.
А як вы ўяўляеце гэты курс? Калі ласка, прайдзіце ананімную апытанку і зрабіце свой унёсак у развіццё праекта. А мы будзем дзяліцца з вамі вынікамі нашай працы!

Жыцень і юль. Якімі былі назвы месяцаў на старонках першых беларускіх газет
У Studia Białorutenistyczne выйшла даследаванне гісторыка Віктара Корбута пра працэс складвання сістэмы назваў месяцаў на старонках першых беларускіх газет «Наша Доля» і «Наша Нива». У 1906 - 1913 гг. назіралася нестабільнасць у практыцы выкарыстання назваў месяцаў. Прыводзім некалькі высноваў аўтара.
Магчыма, у сялянскім, у масе сваёй у пачатку ХХ ст. непісьменным соцыуме быў малавядомы той каляндар з падзелам на 12 месяцаў, якім карысталіся ў адукаваных слаях насельніцтва. Гэтым можа тлумачыцца інфільтрацыя польскіх лексем (ад асяроддзя шляхты).
Сучасная норма склалася ў выніку спалучэння элементаў з храналагічна і тыпалагічна розных крыніц, у т. л. шляхам запазычвання (перш за ўсё з польскай мовы). На прыкладзе выкарыстання ў беларускай літаратурнай мове сінонімаў май – травень можна канстатаваць, што пачаты ў 1906 г. працэс фарміравання беларускай нацыянальнай нарматыўнай сістэмы назваў месяцаў яшчэ не завершаны.

🔥74 | Міксюк | Зораастрызм🔥
У гасцях падкасту "Так склалася гістарычна" кандыдат гістарычных навук, дацэнт Анастасія Міксюк.
Сёння мы гаворым пра рэлігію зораастрызм:
👉1. Калi i дзе узнiкае зораастрызм.
👉2. Гiстарычны лёс праз стагоддзi i статус сёння.
👉3. Рэвалюцыйнасць у час узнiкнення і асоба Заратуштры.
👉4. Асноўныя палажэннi: дуалiзм, значэнне рытуалаў, шанаванне стыхiй, iдэал жыцця простага чалавека

YouTube
74 | Міксюк | Зораастрызм
У гасцях падкасту "Так склалася гістарычна" кандыдат гістарычных навук, дацэнт Анастасія Міксюк.
Сёння мы гаворым пра рэлігію зараастрызм:
1. Калi i дзе узнiкае зараастрызм.
2. Гiстарычны лёс праз стагоддзi i статус сёння.
3. Рэвалюцыйнасць у час узнiкнення…

Навукоўцы: Скарына набыў друкарскія матэрыялы ва Уроцлаве
Пра гэта пішуць даследчыкі Надзея Марозава з Інстытута літоўскай мовы і Аляксандр Паршанкоў з Карлава ўніверсітэта (Прага) ў літоўскім часопісе Slavistica Vilnensis. Параўнанне адбіткаў у выданнях друкара з Уроцлава (сталіцы Сілезіі) Адама Дыяна і ў скарынаўскім выданні паказала, што для іх выкарыстоўвалася адна і тая ж дошка (на ілюстрацыі). Толькі Скарына ў сваім выданні прыбраў ніжнюю фігуру, бо ў першапачатковым выглядзе дошка не адпавядала кішэннаму фармату «Малой падарожнай кніжкі».
Прычына была ў тым, што ў 1520 годзе была выдадзена була Папы Льва X з забаронай на распаўсюд ерэтычных ідэй Марціна Лютэра, што прымусіла Адама Дыяна часова спыніць ці істотна абмежаваць друкарскую дзейнасць. Верагодна, менавіта ў гэты час Францыск Скарына пераязджаў з Прагі ў Вільню і менавіта тады наведаў Уроцлаў, дзе набыў у Дыяна друкарскія матэрыялы, у якіх той ужо не меў патрэбы.

Стыпендыі для навукоўцаў у Сафіі
CALL FOR APPLICATIONS
2025/2026 GERDA HENKEL FELLOWSHIPS
With the support of the Gerda Henkel Stiftung
The Centre for Advanced Study Sofia (CAS Sofia) announces a Call for Applications for its GERDA HENKEL Fellowship for fundamental historical research in the field of social sciences and humanities. The five-month in-residence fellowships are granted under the framework of the CAS Advanced Academia programme and supports PhD holders
Сярод краін, адкуль можна падавацца, ёсць і Беларусь. Дэдлайн - 31 сакавіка 2025 года.
Падрабязней.