Telegram Web
⚡️Беларускі Дом у супрацы з Сенатам Польшчы і віцэмаршалкіняй Сенату Małgorzata Kidawa-Błońska прыгатаваў чарговую выставу пра Алеся Бяляцкага.

🇵🇱Гэтым разам выстава будзе прэзентавацца на польскай мове (да гэтага выстава была прадстаўлена на беларускай мове ў будынку Беларускага Дома, па-ангельску двойчы ў Брусэлі - ў офісе прадстаўніцтва беларускіх дэмакратычных сілаў у Брусэлі і ў Еўрапарламенце). Мы хочам у чарговы раз звярнуць увагу польскіх палітыкаў на праблему беларускіх палітвязняў.

Адкрыццё выставы адбудзецца 8 траўня ў 12:00 у польскім Сенаце (удзел па запрашэннях і для журналістаў)
⚡️Ініцыятыва “Палітвязынка” у супрацы з Беларускім Домам запрашае журналістаў на прэс-канферэнцыю з нагоды Дня Палітвязня.

🗓️Прэс-канферэнцыя адбудзецца 21 траўня (аўторак) у 11:00 у Беларускім Доме (ul. Kryniczna 6).

На сустрэчы выступяць:
Міа Міткевіч - былая палітзняволеная, асуджаная на 3 гады калоніі. Цалкам адбыла тэрмін. Выйшла на волю восенню 2023 года.
Дарья Афанасьева - былая палітзняволеная, асуджаная на 2,5 гады калоніі. Цалкам адбыла тэрмін. У Дар’і хранічная астма, таму з-за працы з ненатуральнымі тканінамі ў калоніі ў яе пачаліся праблемы з бронхамі. Вызвалілася 30 сакавіка 2024 года.
Аляксандр Лойка (па зуму) - муж палітзняволенай Ірыны Славнікавай, асуджанай на пяць гадоў калоніі. Ірына Слаўнікава - журналістка, працавала на польскім тэлебачанні. На гэты момант адбывае тэрмін у Гомельскай жаночай калоніі.

ℹ️Паінфармуйце нас калі ласка пра свой удзел (а таксама ці трэба Вам будзе запаркаваць машыну ў нашым двары) на email - [email protected] ці па тэлефону 695 807 059⁩.
📸💥 Зянон Пазьняк прачытаў аўтарскую лекцыю пра фатаграфію і мастацтва ў Беларускім Доме

Адбылося гэта падчас прэзентацыі першай індывідуальнай фотавыставы Зянона Пазьняка. Выстава прысвечана яна Менску 60-х, "якога больш няма".

Выставу можна наведаць ад 09:00 да 16:00 у буднія дні па адрасе ul. Kryniczna 6 і падчас мерапрыемстваў у Беларускім Доме.

Эксклюзіўны запіс пазнавальнай лекцыі пра гісторыю фатаграфіі і фатаграфічнае мастацтва можна паглядзець на канале WARTA

https://youtu.be/mm50Y_GdRT8
⚡️Запіс онлайн трансляцыі прэс-канферэнцыі з нагоды Дня Палітвязня з ініцыятывай “Палітвязынка”
⚡️У БЕЛАРУСКАГА ДОМА НОВАЕ ЛОГА!

У гэтыя няпростыя часы для ўсіх беларусаў мы аналізуем вынікі нашай дзейнасці, нашыя поспехі і няўдачы, распрацоўваем стратэгію працы на наступныя гады.

Час на змены! Наше новае лога - гэта дынамічны, сучасны, адкрыты, прафесійны і дасведчаны Беларускі Дом, які плануе развівацца дзеля незалежнай і дэмакратычнай Беларусі.

💪Наперадзе - шмат працы!
🕯️Тры гады таму ў калоніі быў забіты палітык, беларус і шчыры патрыёт Вітольд Ашурак. Ён герой Беларусі і наша сумленне. Запрашаем у нядзелю, 26 траўня, прыняць удзел у вечарыне ягонай памяці.

Мы будзем гаварыць пра Вітольда, якім яго памятаюць сябры і сваякі, некаторыя са сведчанняў прагучаць упершыню. Дзякуючы штучнаму інтэлекту мы пачуем ліст Вітольда, зачытаны ягоным голасам, таксама прагучаць яго рэтраспектыўныя грамадска-палітычныя каментары за розныя гады.

На вечарыне ўпершыню за межамі Беларусі выступіць лідскі бард, сябра Вітольда - Сяргей Чарняк.

КАЛІ: 26 траўня (нядзеля), пачатак у 17.00
ДЗЕ: Беларускі Дом у Варшаве (ul. Kryniczna 6)

Прыходзьце! Пакуль жыве памяць – героі не паміраюць!
На мінулым тыдні адбыўся кангрэс па пытаннях беларускіх палітвязняў, які ладзіўся дэмакратычнымі сіламі пры падтрымцы пасольства ЗША, Карлавага ўніверсітэта

У кангрэсе прынялі ўдзел прадстаўнікі розных арганізацый і ініцыятываў, якія займаюцца падртымкай палітвязняў і рэабілітацыяй і дапамогай былым палітзняволеным. Сярод выступоўцаў таксама была дырэктарка Беларускага Дома Настасся Кажапенка, а таксама заснавальніца ініцыятывы дапамогі палітзняволеным жанчынам «Палітвязынка» Яўгенія Доўгая, з якой мы супрацуем ужо другі год для арганізацыі пасылак у калонію для жанчын

💬Мы распавялі пра тое, як дзякуючы Чэшскаму ўраду мы дапамаглі 145 жанчынам палітзняволеных пасылкамі з вопраткай, лекамі, ежай, гігіенічнымі сродкамі і інш. неабходнымі ў калоніі рэчамі цягам года. Мы паказалі нашую актыўную супрацу з рознымі польскімі палітыкамі для падтрымкі тэмы беларускіх палітвязняў у Польшчы, а таксама распавялі пра наш збор сродкаў, да якога цягам амаль чатырох гадоў далучылася 3️⃣5️⃣9️⃣9️⃣асобаў.

Фота: Tony Danilov
⚡️БЕЛАРУСКІ ДОМ ЗАПРАШАЕ НА МЕДЫЯ ТРЭНІНГ!

ДЗЕ? - у Лодзі (Польшча)
КАЛІ? - 18-21 ліпеня
КОШТ УДЗЕЛУ? - бясплатны + арганізатары аплочваюць праезд удзельнікаў, пражыванне і харчаванне падчас трэнінгу
ХТО МОЖА ПРЫМАЦЬ УДЗЕЛ? - беларусы, якія на дадзены момант жывуць у Польшчы, цікавяцца працай медыяў, актыўна вядуць сацыяльныя сеткі/ працуюць ці хочуць працаваць у беларускіх медыях/навучаюцца зараз (альбо ўжо скончылі) факультэт журналістыкі
ТЭМЫ ТРЭНІНГУ? - Прапаганда, спосабы маніпуляцыі ў медыях, Fake News, крытычнае мысленне, уплыў СМІ на грамадскую думку і шмат інш. (падрабязная праграма з'явіцца ў хуткім часе)
ШТО ВЫ АТРЫМАЕЦЕ ПАСЛЯ ЗАКАНЧЭННЯ ТРЭНІНГУ? - акрамя ўнікальных ведаў і досведу, кожны ўдзельнік атрымае дыплом. Самыя актыўныя і песпектыўныя ўдзельнікі атрымаюць рэкамендацыі ад арганізатараў для атрымання працы (ці практыкі) у беларускіх СМІ.

🙋‍♀️Каб прыняць удзел, запоўніце АНКЕТУ
👩‍🦰Па звестках «Вясны», за 2020-2023 гады не менш за 505 жанчын прыцягнулі да адказнасці паводле 342 артыкулу Крымінальнага кодэксу за ўдзел у маршах пратэсту.

Беларускі Дом вельмі ўдзячны Міністэрству Замежных Справаў Чэхіі🇨🇿, а таксама Амбасадзе Чэхіі ў Польшчы за магчымасць падтрымаць жанчын, якія нядаўна вызваліліся з калоніі і вымушаныя былі з’ехаць у Польшчу.

Мы змаглі аказаць фінансавую дапамогу Дар’і Афанасьевай (актывістка, фемблогерка, вядомая як "Дафна”), якая правяла 2,5 гады ў калоніі.

«Адзінае, на што пакуль маю сілы — расказваць, нагадваць пра тое, што ў Беларусі нічога не зьмянілася, што жанчыны пакутуюць у турмах. І калі мы тут п’ём латэ на какосавым малацэ, яны батрачаць на фабрыцы, грабуць лужыны ці цягаюць снег. Працягваюць выжываць. Я хачу, каб людзі памяталі пра гэта». - кажа Дар'я.

🙏Калі вы хочаце і маеце магчымасць нейкім чынам падтрымаць Дар’ю, напішыце нам на [email protected]
⚡️БЕЛАРУСКІ ДОМ ЗАПРАШАЕ НА МЕДЫЯ ТРЭНІНГ!

Не прапусціце магчымасць прыняць удзел у медыя трэнінгу з удзелам трох экспертаў!
У трэнінгу змогуць удзельнічаць беларусы,якія на дадзены момант жывуць у Польшчы, цікавяцца працай медыяў, актыўна вядуць сацыяльныя сеткі/працуюць ці хочуць працаваць у беларускіх медыях/навучаюцца зараз (альбо ўжо скончылі) факультэт журналістыкі


🙋‍♀️Каб прыняць удзел, запоўніце АНКЕТУ
ДЗЕ? -у Лодзі (Польшча)
КАЛІ? -18-21 ліпеня

Мы разам з запрошанымі экспертамі разгледзім такія тэмы як аналіз і дэканструкцыя прапагандысцкіх наратываў, Fact-checking: прыёмы і інструменты,правядзенне відэа-трансляцый у сацыяльных сетках і mobile reporting і інш. Акрамя гэтага нас чакаюць цікавыя практычныя заданні на развіццё крытычнага мыслення

ЗАПРОШАНЫЯ ЭКСПЕРТЫ- Дзяніс Кішынеўскі (журналіст Current Time TV), Аляксей Бурносенка (TEDx коўч,трэнер), Паўлюк Быкоўскі (медыя эксперт)

Удзел бясплатны (але трэба прайсці адбор), акрамя гэтага аплочваюць праезд, пражыванне і харчаванне падчас трэнінгу
🧐Беларускі Дом вывучае патрэбы былых палітвязняў у Варшаве.

Усё больш і больш былых палітзняволеных, якія ўжо вызваліліся, вымушаныя выехаць за мяжу. Каманда Беларускага Дома хоча, каб наша дзейнасць адпавядала у тым ліку патрэбам былым палітвязняў, якія зараз пражываюць у Варшаве.

Каб падрыхтаваць карысныя і эфектыўныя мерапрыемствы, а таксама арганізаваць Праграму Дапамогі БД, мы заклікаем былых беларускіх палітзняволеных запоўніць гэтую ➡️ АНКЕТУ.

💬Вашыя адказы дапамогуць нам дастасаваць беларускія актыўнасці ў Варшаве да патрэбаў былых палітычных зняволеных.

Будзем вельмі ўдзячныя за ўдзел у апытанні!
2025/03/29 16:49:53
Back to Top
HTML Embed Code: