Warning: Undefined array key 0 in /var/www/tgoop/function.php on line 65

Warning: Trying to access array offset on value of type null in /var/www/tgoop/function.php on line 65
- Telegram Web
Telegram Web
🔴 Афіша беларускіх івентаў у Кракаве на тыдзень (27.01 – 02.02)

Уваходзім у працоўны рытым і ўтульна бавім дні разам у Прасторы (ul. Mikołajska 4/6)

🔸 Аўторак

09:00 – 10:15 | Ёга. Раз, два, тры, чатыры – і вось вы ўжо ў добрым настроі і з рухлівым целам пачынаеце тыдзень. Падрабязнасці і рэгістрацыя

🔹 Серада

10:00 – 11:30 | Хобі-клуб. Збіраемся раніцай у прыемнай кампаніі і займаемся сваімі хобі ды знаёмімся. Падрабязнасці і рэгістрацыя

11:00 – 13:00 | Настолкі для дзетак! Запрашаем з дзецьмі любога ўзросту знаёміцца, гуляць і файна бавіць час разам. Удзел вольны. Рэгістрацыя

18:00 – 20:00 | Гурток «Кінамайстэрня». Зборка для аматараў і аматарак фатаграфіі, здымак, блогінга і апрацоўкі. Удзел вольны. Рэгістрацыя

18:00 – 19:30 | Карысная лекцыя ад эксперта: «Як еўрапейскія законы клапоцяцца аб прыватнасці вашых дадзеных». Удзел вольны. Рэгістрацыя

🔸 Пятніца

09:00 – 10:15 | Ёга. Лайфхак, як шакіраваць усіх сваёй бадзёрасцю з самай раніцы. Падрабязнасці і рэгістрацыя

19:00 – 21:00 | Бальфолкі. Цудоўная магчымасць прыйсці патанчыць, калі вы ўсё яшчэ ні разу тут не былі! Вучым танцы народаў Еўропы і Бліжняй Азіі і кайфова бавім час. Падрабязнасці і рэгістрацыя

🔹 Субота

11:00 – 22:00 | 🥳 ДЗЕНЬ НАРОДЗІНАЎ ПРАСТОРЫ. Мноства цудоўных мерапрыемстваў, і ўсе яны бясплатныя ці па сабекошце для пакрыцця матэрыялаў. Поўная праграма і рэгістрацыя

🔸 Нядзеля

12:00 – 14:00 | Запуск паэтычнага курса ад украінскага паэта Олега Луніна ў Прасторы! Падрабязнасці і запіс

14:30 – 16:00 | Першая сустрэча групы падтрымкі ВДА і ДФС. Ствараем бяспечную прастору для людзей, каму патрэбная дапамога ці хто гатовы гэту дапамогу даць іншым у падобнай сітуацыі. Удзел вольны. Для запісу напішыце Вікторыі

18:00 – 20:30 | Speed dating у Прасторы! Вядомы і папулярны фармат для новых знаёмстваў. Гэта першы такі івент у нас — быць можа, стане добрай традыцяй. Падрабязнасці і рэгістрацыя

❤️‍🔥 Калі ёсць і іншыя беларускія падзеі, напішыце нам пра гэта сюды: @beldiaspora_krakow_bot
🧩🎲 Настолкі для дзетак у Прасторы — ужо ў сераду!

Сустрэча на мінулым тыдні атрымалася захапляльнай, таму мы працягваем! Пакуль у старэйшых дзетак канікулы, давайце збяромся яшчэ раз і дадзім ім магчымасць пазнаёміцца і файна пабавіць час

🤲 А далей мы плануем зрабіць гэты сустрэчы рэгулярнымі. Як часта, залежыць таксама і ад вас і вашай ахвоты прыводзіць сваіх дзетак пагуляць!

Калі і дзе: 29.01 (серада), 11:00 – 13:00, Прастора (ul. Mikołajska 4/6)

👉 Уваход вольны па рэгістрацыі
❤️‍🩹 Набор групы падтрымкі на праграму «12 шагов ВДА и ДФС»

У нядзелю, 2 лютага, адкрываецца група падтрымкі для дарослых (18+) з дысфункцыянальных сем'яў. Сустрэчы плануюцца раз на тыдзень, але гэта можа змяніцца.

🫶 Гэта не псіхатэрапеўтычная група, а сустрэчы людзей, трапіўшых у бяду, для падтрымкі адно аднаго. Тут вы зможаце падзяліцца сваім болем і знайсці дапамогу. Арганізатарка створыць бяспечную прастору для вас усіх.

Калі і дзе: 02.02 (нядзеля), 14:30 – 16:00, Прастора (ul. Mikołajska 4/6)
Удзел: за сімвалічны данат на любую суму

👉 Для рэгістрацыі напішыце Вікторыі
Forwarded from MALDZIS
Новая серыя “Гэта ТОП!” 🔥

Рыгор Астапеня і Саша Івулін працягваюць знаёмства з Кракавам🇵🇱 і гэтым разам зрабілі студэнцкі выпуск. У новай серыі сваіх вандровак па беларускім свеце хлопцы наведваюць адзін з старэйшых універсітэтаў Еўропы – Ягелонскі, каб распавесці пра тых з беларускіх студэнтаў і студэнтак, якімі ўжо ганарыцца гэты знакаміты вуз і якімі будзе ганарыцца ў будучыні. Бо сёння кожны дзясяты студэнт Ягелонскага ўніверсітета паходзіць з Беларусі.

Сярод тых, хто вучыўся ў гэтым універсітэце ў мінулым, у новай серыі “Гэта ТОП!” узгадваюццца Францыск Скарына, Алаіза Пашкевіч і Зыгмунт Урублеўскі.

📺 Глядзіце выпуск па спасылцы — https://youtu.be/8Ns9pvKFvg0
❗️ Як пералічыць 1,5% падаткаў кракаўскай дыяспары

Праз некалькі тыдняў у Польшчы пачнецца збор падатковых дэкларацый. Вы зможаце падтрымаць развіццё дыяспары праз накіраванне 1,5% сваіх падаткаў на нашы арганізацыі — Прастору і Крок

Інструкцыя засталася такая ж, як летась. Калі вы падтрымалі нас у 2024-м годзе, на гэты раз дастаткова зрабіць роўна тое ж самае.

Як і летась, мы збіраем ахваряванні праз нашых партнёраў з фонду «Młodzi - młodym». Мы адсправаздачымся па сабранай суме (справаздача за 2024 тут)

🔸 Як пералічыць 1,5% (для фізасоб)

Пры разліку падаткавай дэкларацыі PIT-37 (для тых, хто працуе па umowa o pracę / umowa zlecenie):

1️⃣ У пункце 147 пазначыць нумар KRS 0000270261
2️⃣ У пункце 148 — 1,5%
3️⃣ У пункце 149 — KROK PRASTORA 18686

🔸 Калі вы падаеце іншыя віды дэкларацый (для ІП):

Ryczałt – PIT-28

1. У пункце 251 упісаць нумар KRS 0000270261
2. У пункце 253 — KROK PRASTORA 18686

Skala podatkowa – PIT-36
1. У пункце 520 упісаць нумар KRS 0000270261
2. У пункце 522 — KROK PRASTORA 18686

Podatek liniowy – PIT-36 L
1. У пункце 172. упісаць нумар KRS 0000270261
2. У пункце 174 — KROK PRASTORA 18686

Дзякуй вам за вашу падтрымку 💛
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🎼 Канцэрт на Дзень народзінаў Прасторы

Раскрываем, хто будзе выступаць ужо ў гэту суботу — музычнае трыа разам з Андрусем Такіндангам. Вас чакае чароўны святочны выступ, а напрыканцы яго музыкі прапануюць, што можна спяваць на народзіны вашых блізкіх па-беларуску!

Што будзе далей:

— Торцік (куды ж без яго)
— Розыгрыш прызоў ад нашых сяброў і сябровак (набыць квіточкі можна будзе напрацягу дня)
— Выступы DJ: Lil.Yury ды Yanna Melko

🔸 Пачынаем а 19:30 у Прасторы (ul. Mikołajska 4/6). Уваход вольны

👉 А напрацягу дня вас чакае мноства іншых мерапрыемстваў — глядзіце падрабязнасці вось тут
🎲🃏 Вечар за настольнымі гульнямі ў прыемнай кампаніі

Мы падрыхтавалі мноства класных настолак на любы густ — ад стратэгій да вясёлых паці-гульняў. Але калі ў вас ёсць любімая настолка, якую хочацца паказаць іншым, абавязкова прыносьце — згуляем разам

❗️ Бонус: вас чакае эксклюзіўная прэзентацыя новай беларускай фінансавай гульні «Багацце»! Разам з аўтарам гульні вы зможаце паспрабаваць сябе ва ўпраўленні рэсурсамі і прыняцці рашэнняў у дынамічнай гульне

Прыходзьце за добрым настроем, новымі знаёмствамі і, вядома, крутымі гульнявымі партыямі!

🔸 Калі і дзе: 04.02 (аўторак), 18:00 – 21:00, Прастора (ul. Mikołajska 4/6)

👉 Уваход за сімвалічны данат і без рэгістрацыі. Пазначайце дату ў календары і клічце сяброў ды сябровак
🥳 Сёння мы адзначаем Дзень народзінаў Прасторы

На некаторыя мерапрыемствы яшчэ ёсць вольныя месцы — далучайцеся! Удзел у іх бясплатны!

💫 А ўвечары вас чакае канцэрт, торт, розыгрыш падарункаў (на працягу дня можна набыць квіточкі) і нашы DJs. Туды проста прыходзьце без рэгістрацыі і святкуйце разам з намі. Вечарына пачынаецца а 19:30.

👉 Запісацца на мерапрыемствы да народзінаў Прасторы
🔵 Афіша беларускіх івентаў у Кракаве на тыдзень (03.02 – 09.02)

Дзень народзінаў Прасторы адзначылі — вяртаемся да спраў! Ужо адчуваеце, што да вясны засталося нядоўга? Чакаем вас на івентах у Прасторы (ul. Mikołajska 4/6)

🔸 Аўторак

09:00 – 10:15 | Ёга. Раз, два, тры, чатыры – і вось вы ўжо ў добрым настроі і з рухлівым целам пачынаеце тыдзень. Падрабязнасці і рэгістрацыя

18:00 – 21:00 | Настолкі для ўсіх! Да нас едзе адзін са стваральнікаў новай беларускай фінансавай гульні «Багацце», каб паказаць настолку і сыграць разам з вамі. Таксама паіграем і ў іншыя гульні. Уваход за данат і без рэгістрацыі. Падрабязнасці

🔹 Серада

12:00 – 13:30 | Хобі-клуб. Збіраемся раніцай у прыемнай кампаніі і займаемся сваімі хобі ды знаёмімся. Падрабязнасці і рэгістрацыя

18:00 – 20:00 | Гурток «Кінамайстэрня». Зборка для аматараў і аматарак фатаграфіі, здымак, блогінга і апрацоўкі. Удзел вольны. Рэгістрацыя

22:10 – 23:00 | Футбол. Polesie United – CJMU. Беларускія футбалісты прымуць іспыт у студэнтаў-медыкаў па фізічнай падрыхтоўцы. А паставяць студэнтам 2 ці 10, запрашаем асабіста паглядзець і падтрымаць нашу дружыну. Сацсеткі каманды. Лакацыя: Google Maps

🔸 Чацвер

17:45 – 19:45 | Кракаўскі бізнес-клуб. Збіраемся, абмяркоўваем ідэі, дзелімся кантактамі, досведам, натхненнем. Плануем абмеркаваць, як адкрыць бар ;) Удзел: данат 10 зл. Рэгістрацыя

🔹 Пятніца


09:00 – 10:15 | Ёга. Лайфхак, як шакіраваць усіх сваёй бадзёрасцю з самай раніцы. Падрабязнасці і рэгістрацыя

🔸 Субота

9.00-11.45 | Беларуская школа ў Кракаве распачынае другі навучальны семестр. Заняткі на беларускай мове для дзяцей малодшых (1-4) класаў. Запісацца можна тут. Зрабіць данат на развіццё школы.

11:00 – 13:00 | Занятак па кераміцы для дзетак. Усяго за дзве гадзіны злепім кубачак, з якога потым дома можна піць гарбатку ці какао! Рэгістрацыя праз чат

13:00 – 15:00 | Працуе бібліятэка «Кніжны вырай». Можна прыйсці здаць кнігі і ўзяць новыя

13:00 – 16:00 | Майстар-клас па кераміцы для дарослых. Рэгістрацыя праз гэты чацік.

19:00 – 20:30 | Канцэрт Arhedelic! Да нас едзе Музычны прадусар Iva Sativa, "лайтовы" ды Charnabrova. Вас чакае жывы электроны сэт з фантастычным гучаннем. Уваход за вольны данат і без рэгістрацыі. Падрабязнасці

🔹 Нядзеля

12:00 – 14:00 | Другі занятак паэтычнага курса ад украінскага паэта Олега Луніна ў Прасторы! Апошняя магчымасць запісацца. Усе падрабязнасці і рэгістрацыя

14:30 – 16:00 | Сустрэча групы падтрымкі ВДА і ДФС. Ствараем бяспечную прастору для людзей, каму патрэбная дапамога ці хто гатовы гэту дапамогу даць іншым у падобнай сітуацыі. Удзел вольны. Для запісу напішыце Вікторыі

❤️‍🔥 Калі ёсць і іншыя беларускія падзеі, напішыце нам пра гэта сюды: @beldiaspora_krakow_bot
❤️‍🔥 15 ЛЮТАГА — БЕЛАРУСКІ САРДЭЧНЫ ХЭНДМЭЙД-КІРМАШ

Завітайце ў гэты дзень у Прастору, каб адкрыць для сябе фантастычныя вырабы ад нашых майстроў — ад керамікі і цацак да свечак, адзення і разнастайных упрыгажэнняў!

Таксама вас чакаюць майстар-класы. Займайце месцы:

🤲 11:00 – 12:00 | Робім бранзалетку з воўны разам са студыяй керамікі ART-Ў. Варкшоп і для дарослых, і для дзетак. Рэгістрацыя і дэталі

💝 12:10 – 13:10 | Ствараем саламянае сэрца з саломы разам з Hatka Hobita. Яно будзе добрым падарункам, дэкарацыяй для дома ці ўпрыгажэннем! Рэгістрацыя і дэталі

👩‍🎨 13:30 – 15:00 | Распісваем знакамітую Мінскую вазу разам з P.A.W.A. Поўная творчая свабода з ноткамі настальгіі. Рэгістрацыя і дэталі

🪡 15:30 – 16:30 | Рыхтуем пяшчотны бранзалет з банцікам разам з ArtGez. Навучымся працаваць з бісерам і зробім ўпрыгажэнне на кожны дзень. Узрост — ад 10 гадоў. Рэгістрацыя і дэталі

Кірмаш: 15.02 (субота), 10:00 – 18:00, Прастора (ul. Mikołajska 4/6)
☀️ Уваход вольны. Пазначайце ў календарах і да сустрэчы!
📸 Дашліце нам фота і відэа з Дня народзінаў Прасторы

Сябры і сяброўкі, мы хочам запомніць гэты цудоўны дзень з як мага большай колькасцю кадраў. І мы ўпэўнены, што вы здымалі ўсё, што адбывалася ў Прасторы. Калі ласка, дашліце нам гэтыя кадры!

👉 Як даслаць кадры: праз нашага бота @beldiaspora_krakow_bot. Гэта цалкам бяспечна і ананімна

Дзякуй вам вялікі 💛
🤲 Групы падтрымкі для дарослых з дысфункцыянальных сем'яў

Гэта сустрэча для вас, калі вы выраслі ў сям'і, дзе было шмат стрэсу, алкагалізму, эмацыйных або фізічных траўмаў, і вы адчуваеш, што яны да гэтага часу ўплываюць на ваша жыццё, адносіны і паводзіны

🫶 У групе вы знойдзеце падтрымку, разуменне і магчымасці для аднаўлення. Мы ідзём прынцыпам 12 крокаў, каб дапамагчы кожнаму і кожнай вызваліцца ад мінулага і навучыцца будаваць здаровыя адносіны з сабой і навакольнымі.

Калі і дзе: 09.02 (нядзеля), 14:30 – 16:00, Прастора (ul. Mikołajska 4/6)
Удзел: сімвалічны данат на любую суму

👉 Для рэгістрацыі і па любых пытаннях напішыце Вікторыі
🎥 Кіно па-беларуску ў Кракаве

Глядзім «Да сустрэчы там, угары!»


Вяртаюцца кінапаказы ў «Гутэнберг клубе». У блiжэйшую суботу вас запрашаюць на неiмаверна прыгожы i кранальны фiльм Альбера Дюпантеля «Да сустрэчы там, угары!»

⭐️ Гiсторыя двух сяброў, таленавiтага мастака i нiбы звыклага бухгалтара, якiя з акопаў Першай сусветнай вайны адпраўляюцца скараць Парыж. У карцiне можна пачуць i ноткi рэмаркаўскiх «Трох таварышаў», i хэменгуэеўскi вайб «Свята, якое заўсёды з табой», i нават флёр «Вялiкага Гэтсбi» Фiцджэральда.

Пасля фiльма можна застацца на дыскусію, а гасцей чакаюць кава, гарбата, вiно i розныя прысмакi.

🔸 Калі і дзе: 08.02 (субота), пачатак у 17:00, Gutenberg Publisher (ul. Łobzowska, 15-15, апошнi паверх)
Удзел: 20 злотых і без рэгістрацыі
🎨 Хочаце даведацца, што такое арт-тэрапія і як гэта працуе?

Арт-тэрапія — гэта не пра ўменне маляваць, а пра даследаванне сябе праз творчасць. На сустрэчы мы разбяром, як мастацтва дапамагае расслабляцца, усведамляць эмоцыі і знаходзіць унутраныя рэсурсы.

Вы даведаецеся:
🔹 Што такое арт-тэрапія і каму яна падыходзіць
🔹 Як творчасць дапамагае спраўляцца са стрэсам
🔹 Простыя практыкі, якія можна выкарыстоўваць у жыцці

Калі і дзе: 16.02 (нядзеля), 14:00 – 16:00, Прастора (ul. Mikołajska 4/6)
Уваход вольны

Вазьміце з сабой нататнік і любы матэрыял для пісання.

👉 Рэгістрацыя — праз ТГ-канал арганізатаркі
Беларуская дыяспара Кракава
🎶🔥 КАНЦЭРТ ARHEDELIC У КРАКАВЕ Музычны прадусар Iva Sativa, лайтовы ды Charnabrova едзе ў Кракаў са сваім уласным праектам Arhedelic! Апошнім летам музыка зажыгаў на Пікніку LTCŃ разам з Groove Dealer. Arhedelic спалучае беларускую архаіку ды сучасныя грувы…
🤙 Нагадваем — ужо сёння ўвечары канцэрт Arhedelic

Шукаеце, чым заняцца ўвечары? Залятайце ў Прастору на электронны двіжовы канцэрт ад музычнага прадусара Iva Sativa, "лайтовы" ды Charnabrova. Будзе топ!

Калі і дзе:
СЁННЯ, 19:00 – 20:30, Прастора (Mikołajska 4/6)
❗️ Уваход за вольны данат
☀️ ХТО БУДЗЕ НА КІРМАШЫ

Ужо ў суботу вас чакае сардэчны кірмаш у Прасторы! Глядзіце, якія цудоўныя майстры там будуць:

Аўтэнтычныя ўпрыгажэнні ад ArtGez

Свечы і гіпсавы дэкор ад Materia

Унікальныя ўпрыгажэнні ад hatka_hobita

Шоперы, цацкі ды ўпрыгажэнні ад Vik_marusel

Вязаныя цацкі для дзетак Cropybara

Брошкі, талісманы, цацкі і налепкі ад Mama&Syn Podarunki

Упрышажэнні з натуральных камянёў ад Metafora.Craft

Распісаныя на шкле карціны ад Lazy Lynx

Бранзалеткі і гарлячкі з бісеру ад AnnaJay.by

Соевыя свечкі ў выглядзе сэрца ад Miłość & Światło

Акрылавыя і акварэльныя карціны ад Hanna Art

Акварэльныя працы ад smykowska_art

Цацкі і бірулькі, вязаныя кручком, ад Zabawki_krakowskie

Упрыгажэнні з дрэва ад P.A.W.A

Кераміка ад Studio Ceramiki ART-Ў

Кірмаш: 15.02 (субота), 10:00 – 18:00, Прастора (ul. Mikołajska 4/6)
☀️ Уваход вольны. Пазначайце ў календарах!

👉 Таксама вас чакаюць чатыры майстар-класы. Рэгістрацыя і падрабязнасці
🟢 Афіша беларускіх івентаў у Кракаве на тыдзень (10.02 – 16.02)

Ужо сярэдзіна лютага! Сонца ўсё больш, беларускія мерапрыемствы таксама супер. Таму чакаем вас на івентах у Прасторы (ul. Mikołajska 4/6)

🔸 Аўторак

09:00 – 10:15 | Ёга. Раз, два, тры, чатыры – і вось вы ўжо ў добрым настроі і з рухлівым целам пачынаеце тыдзень. Падрабязнасці і рэгістрацыя

🔹 Серада

10:00 – 11:30 | Хобі-клуб. Збіраемся раніцай у прыемнай кампаніі і займаемся сваімі хобі ды знаёмімся. Падрабязнасці і рэгістрацыя

18:00 – 20:00 | Гурток «Кінамайстэрня». Зборка для аматараў і аматарак фатаграфіі, здымак, блогінга і апрацоўкі. Удзел вольны. Рэгістрацыя

🔸 Чацвер

19:00 – 21:00 | Мафія для пачаткоўцаў і аматараў. Граем у вядомую ралевую гульню і файна бавім часам з прыемнымі людзьмі. Удзел: 20 зл. Для рэгістрацыі пішыце ў бота: @beldiaspora_krakow_bot

21:45 – 23:00 | Футбол. Polesie United — BKS. Пасля двух паражэнняў запар камандзе трэба ўзяць сябе ў рукі, а вы можаце з гэтым дапамагчы. Прыходзьце падтрымаць беларусаў! Сацсеткі каманды. Лакацыя: Google Maps. Таксама гульню можна паглядзець анлайн.

🔹 Пятніца


09:00 – 10:15 | Ёга. Лайфхак, як шакіраваць усіх сваёй бадзёрасцю з самай раніцы. Падрабязнасці і рэгістрацыя

19:00 – 21:00 | Бальфолкі. Цудоўная магчымасць прыйсці патанчыць, калі вы ўсё яшчэ ні разу тут не былі! Вучым танцы народаў Еўропы і Бліжняй Азіі і кайфова бавім час. Падрабязнасці і рэгістрацыя

🔸 Субота

9.00-11.45 | Беларуская школа ў Кракаве працягвае навучаць нашых дзетак. Заняткі на беларускай мове для дзяцей малодшых (1-4) класаў. Запісацца можна тут. Зрабіць данат на развіццё школы.

10:00 – 18:00 | 🖼 💛 Сардэчны кірмаш і майстар-класы. Гэта ваша ўнікальная магчымасць паглядзець на прадукты ад 16 майстроў, набыць файныя падарункі блізкім ды паўдзельнічаць у майстар-класах. Падрабязнасці

13:00 – 15:00 | Працуе бібліятэка «Кніжны вырай». Можна прыйсці здаць кнігі і ўзяць новыя

🔹 Нядзеля

14:00 – 16:00 | Варкшоп пра творчасць як дасуг. Прыходзьце, каб даведацца, што такое арт-тэрапія і як яе можна выкарыстоўваць для якаснага дасугу. Аніякі досвед малявання не патрабуецца, сустрэча разлічана на знаёмства з гэтай актыўнасцю. Падрабязнасці і рэгістрацыя

14:00 – 15:30 | Сустрэча групы падтрымкі ВДА і ДФС. Ствараем бяспечную прастору для людзей, каму патрэбная дапамога ці хто гатовы гэту дапамогу даць іншым у падобнай сітуацыі. Удзел вольны. Для запісу напішыце Вікторыі

16:30 – 18:00 | НАВІНКА: Польскі размоўны клуб! Тэма «AntyWalentynki: miłość bez różu». Вучымся размаўляць у бяспечнай атмасферы, з узаемнай падтрымкай і дапамогай. Калі ісці з +1, ёсць зніжка на ўдзел. Дэталі і рэгістрацыя

❤️‍🔥 Калі ёсць і іншыя беларускія падзеі, напішыце нам пра гэта сюды: @beldiaspora_krakow_bot
🤲 Майстар-клас «КІНЦУҐІ: мастацтва аднаўлення і прыняцця»

Японскае мастацтва кінцуґі вучыць: тое, што зламалася, можа стаць яшчэ прыгажэйшым. Кожная трэшчына — гэта не слабасць і не дэфект, а каштоўная частка ўнікальнага досведу.

На гэтым майстар-класе вы:
Аднавіце керамічны выраб у тэхніцы кінцуґі
Прапрацуеце асабістыя «трэшчыны» праз творчы працэс і псіхалагічныя тэхнікі
Паглядзіце на свае жыццёвыя выпрабаванні як на крыніцу сілы
Забераце з сабой твор, зроблены ўласнымі рукамі

Вядоўцы майстар-класа:
Алена Ляшэнка — мастачка-мастацтвазнаўца, майстрыня мазаікі, выкладчыца
Ганна Даброва — магістр псіхалогіі, гештальт-псіхатэрапеўтка, коўч

🔸 Калі і дзе: 15.02 (субота), 18:00 – 21:00, Gutenberg Publisher (ul. Łobzowska 15)
Кошт: 150 зл

📩 Усяго 6 месцаў. Рэгістрацыя абавязковая (праз дырэкт у Instagram)
2025/02/11 12:31:48
Back to Top
HTML Embed Code: