😳 Археолагі знайшлі горад, якому 3500 гадоў
Пасля васьмі гадоў раскопак навукоўцы адкрылі ў Перу старажытны горад Пэннік, на тэрыторыі якога захаваліся 18 будынкаў: ад храмаў да жылых дамоў.
Каму яны належалі? І якія рэчы знайшлі ў гэтым будынках? Распавядзем ПА СПАСЫЛЦЫ (праз VPN)

belsat.eu
Археолагі адкрылі ў Перу 3500-гадовы горад праз восем гадоў даследаванняў
У паўночнай перуанскай правінцыі Баранка археолагі абвясцілі пра адкрыццё старажытнага гораду Пэнніка. Восем гадоў даследаванняў на гэтым месцы дазволілі знайсці 18 збудаванняў, у тым ліку...
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
👆 У гэты дзень 25 гадоў таму адбылося страшнае: знік аператар Дзмітрый Завадскі
У яго засталіся жонка і маленькі сынок.
Дзмітрый Завадскі быў асабістым аператарам Лукашэнкі і мог вывесці дыктатара на чыстую ваду.
У сакавіку 2002 года Вярхоўны суд прысудзіў двум былым афіцэрам МУС Беларусі – Валерыю Ігнатовічу і Дзмітрыю Маліку – па 10 гадоў зняволення за выкраданне Дзмітрыя Завадскага. Забойства на судзе даказана не было. Ні на следстве, ні ў судзе Малік і Ігнатовіч не прызналі сваю віну ў выкраданні. Цела аператара так і не знайшлі.
🔗Падрабязнасці — па спасылцы

Гарачай лініі «Вясны» — 5 гадоў
«Белсат» паразмаўляў з яе аператарамі пра тое, як змяняліся рэпрэсіі з 2020 да 2025 года, якую дапамогу сёння могуць атрымаць ахвяры пераследу, і чаму колькасць зваротаў зменшылася, хаця гвалт не спыніўся.
🔗Чаму і інфармацыя, сабраная «Вясной», мае не толькі практычную, але і гістарычную каштоўнасць — чытайце ў артыкуле

Былі грашы, а стаў скарб?💎
Беларус выставіў на аўкцыён медную манету 1840 года наміналам 10 польскіх грошаў і патрабуе за яе амаль 18 тысяч рублёў, лічачы яе рэдкай выпрабавальнай чаканкай.
Каментатары сумняюцца ў яе сапраўднасці і адзначаюць, што падобныя манеты часта сустракаюцца ў продажы. Экспертнага заключэння няма, і стаўкі на аўкцыёне пакуль адсутнічаюць.

Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
«Гарызонт» да канца года плануе выпусціць планшэт
«Гарызонт» да канца 2025 года плануе выпусціць 10-цалевыя планшэты на Android у розных колерах, у тым ліку і ў абароненым корпусе. Новая тэхніка арыентуецца на беларускі і на расейскі рынак.
Раней прадпрыемства ўжо прэзентавала ноўтбук, які амаль цалкам аказаўся ідэнтычным кітайскаму Itel Spirit 2. Цяпер пад брэндам «Н» кампанія паказвае тэлевізары.
🔗Падрабязнасці — у артыкуле
Зноў налепяць айчынныя налепкі на кітайцаў?😰

⛓️Вяртанне працоўнай павіннасці?
Улады Беларусі прапануюць заканадаўча ўвесці адзіны дзень абавязковай прыборкі, які будзе закранаць прыватны сектар — піша «Люстэрка» са спасылкай на дзяржаўныя медыя.
Як заявіў прадстаўнік Менгарвыканкаму Аляксандр Раковшчык, правілы дакладна вызначаць, хто і што павінен рабіць. Ужо цяпер уласнікі дамоў абавязаны сачыць за станам агароджы, гаспадарчых пабудоў і скошваць траву вышэй за 20 см.
Увосень і вясной раней праводзілі «чыстыя чацвяргі», цяпер жа ўлады хочуць зрабіць адзіную дату агульнай працоўнай павіннасці. Пакуль пра штрафы гаворка не ідзе — кажуць чыноўнікі.

💱 Курсы валютаў 7 ліпеня
Еўра і страціў амаль капейку. Расейскі рубель — зусім крыху. Долар трохі прыбавіў
#курсывалютаў
Еўра і страціў амаль капейку. Расейскі рубель — зусім крыху. Долар трохі прыбавіў
#курсывалютаў
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📺 Кароткі агляд навінаў!
⬆️ Менск б'е рэкорды па вакансіях. Як сітуацыя з кадрамі ў Беларусі?
А яшчэ:
🔻 Пажар у дзіцячым лагеры пад Маладзечнам утаймаваны
🔻 Паводка ў Тэхасе. Лагер "Містык"
🔻Трамп і Маск: новая партыя ў ЗША
🔻У Турцыі леў збег з заапарку і напаў на чалавека
🔻У Ленінградскай вобласці Расеі на танкеры здарыўся выбух
🔻Польшча ўвяла кантроль на межах з Літвой і Нямеччынай
🔻Беларусам стала цяжэй уладкавацца на працу ў Польшчы. Як быць?
🔻Масавая бойка пасля футболу: "Баранавічы" і "Мінск"
🔻Прагноз надвор'я ў Беларусі: Моцныя навальніцы ідуць у Беларусь
🔻Ратавальнікі МНС у Магілёве выратавалі кацяня
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻

👯♀️ Рух ператвараецца ў мастацтва
Паглядзіце на рэпетыцыю знакамітага харэографа Садэка Вафа ☝️

😢Суд выселіў сям'ю менчукоў з дзецьмі на вуліцу
Вось такія «традыцыйныя каштоўнасці» і «сацыяльная дзяржава».
Суд у Менску дазволіў выселіць сям’ю з дзіцём з кватэры, якую прадалі з аўкцыёну праз крэдытную запазычанасць. Кватэра была пад закладам, і мужчына спыніў выплаты. Новы ўладальнік дамогся высялення праз суд. Законы не абараняюць зарэгістраваных непаўналетніх — у падобных выпадках усіх высяляюць, нават у нікуды.
🔗Падрабязнасці — па спасылцы
Вось такія «традыцыйныя каштоўнасці» і «сацыяльная дзяржава».
Суд у Менску дазволіў выселіць сям’ю з дзіцём з кватэры, якую прадалі з аўкцыёну праз крэдытную запазычанасць. Кватэра была пад закладам, і мужчына спыніў выплаты. Новы ўладальнік дамогся высялення праз суд. Законы не абараняюць зарэгістраваных непаўналетніх — у падобных выпадках усіх высяляюць, нават у нікуды.
🔗Падрабязнасці — па спасылцы
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
❓ Чаму ў Беларусі два Купалля?
❓ Адкуль гэтае свята ўзяло такую назву?
🌾✨ Высвятляем разам з Віктарам Шукеловічам у рубрыцы «Рачанец».
Больш цікавага і забаўляльнага – глядзіце ў новым выданні «Раніцы на Белсаце» на на нашым YouTube-канале «Белсат LIFE»

За год вакансіяў у Беларусі паболела на 40 %🤯
Але рост гэты гаворыць не пра эканамічны ўздым, а пра востры дэфіцыт кадраў. 97% прапановаў працы маюць заробкі ніжэйшыя за сярэднія па краіне, а ў шэрагу прафесій сітуацыя блізкая да крызіснай.
Лукашэнка прапануе беларусам «працаваць за траіх» і нават звяртаецца да пенсіянераў, каб запоўніць пустыя месцы.
Што гэта кажа пра цяперашні стан эканомікі — у матэрыяле «Белсата»

💁♂️ Чыноўнік Пуціна знойдзены мёртвым пасля адстаўкі
Сёння міністра транспарту Рамана Старавойта афіцыйна знялі з пасады – гэта адбылося пасля маштабнага збою ў працы расейскіх аэрапортаў. Праз некалькі гадзінаў стала вядома, што чыноўнік застрэліўся.
Паводле апошняй інфармацыі ён быў знойдзены мёртвым яшчэ ў суботу.
Цела былога міністра з агнястрэльным раненнем знайшлі сёння ў ягоным асабістым аўтамабілі. Мужчына застрэліўся з узнагароднага пісталета.
Дарэчы, супраць Рамана Старавойта таксама сведчылі фігуранты справы аб крадзяжы мінімум мільярда рублёў, вылучаных на будаўніцтва абарончых збудаванняў на мяжы з Украінай.

❌ Расейскаму сяржанту падстроілі смерць ягоныя ж курсанты
Перад скокам з парашутам яны звязалі яму стропы. У выніку камандзір узводу разбіўся – распавядае ТГ-канал «ВЧК-ОГПУ». Адбылося гэта ў Разанскай вучэльні паветрана-дэсантных войскаў.
Паводле крымінальнай справы, загінулы сяржант Селін «сістэматычна прыніжаў курсантаў, выкарыстоўваў нецэнзурную лаянку, фізічны і псіхалагічны ціск». Віну за смерць Селіна ўзяў на сябе курсант Казанцаў. Ён неаднаразова сутыкаўся з жорсткімі дзеяннямі з боку сяржанта і захацеў адпомсціць.
Аднак высветлілася, што дапамагчы Казанцаву мог і прапаршчык Селязнёў, бацька якога – генерал у расейскім войску.

🔴 «Аб'ектыў» і «Студыя Белсат» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸 Навіны з Саміту BRICS
🔸 25-гадовы сірата з Паставаў, які больш за 9 гадоў чакае на ўласнае жытло, якое па законе можа атрымаць ад дзяржавы, запісаў ролік пра сваю праблему. Што было далей?
🔸 Дэфіцыт працоўных рук расце. Цяпер на рынку працы ў Беларусі не стае амаль двухсот шаснаццаці тысячаў адмыслоўцаў
🔸 25 гадоў таму знік журналіст Зміцер Завадскі. Чаму ўжо чвэрць стагоддзя ўлады не могуць высветліць, што ж з імі сталася
🔸 Падпалкоўнік Юліан Юр’евіч, намеснік начальніка Гомельскага Дэпартаменту выканання пакаранняў пахваліўся ў сацыяльных сетках як жыве ягоны сабака. Але што асабліва прыцягнула ўвагу беларусаў, гэта атрыбутыка сілавіка і ўласна сабачага дому.
Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️

YouTube
❗️ Ціханоўскага выпусцілі, а што з астатнімі? За што абрынуліся на Ціханоўскую? / Навіны
Чым @svetlana_tsikhanouskaya абурыла беларускіх апазіцыянераў? На рынку працы ў Беларусі не стае амаль 216 тыс. адмыслоўцаў. Беларусаў раззлаваў інтэр'ер будкі для сабакі лукашэнкаўскага сілавіка. 25 гадоў таму знік журналіст Зміцер Завадскі.
"Аб'ектыў"…
"Аб'ектыў"…
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🤔 Што, калі б жоўтая сямейка са Спрынгфілда апынулася ў Беларусі
Упэўненыя, што вы пазнаеце знаёмыя месцы 😃

Прарасейскія прапагандысты сарвалі ў Менску вечарыну ў памяць Ларысы Геніюш
У менскай галерэі «Парасон» 8 ліпеня мелася адбыцца літаратурная вечарына, прысвечаная паэтцы Ларысе Геніюш. Пра яе жыццё і творчасць планаваў распавесці паэт і даследчык Міхась Скобла. Але мерапрыемства трапіла ў поле зроку дзяржаўных прапагандыстаў 🤮 — Азаронка, Гладкай, Гігіна ды іншых. Цяпер анонс знік з афіцыйных старонак — перадае Еўрарадыё.
Ларыса Геніюш — адна з выбітных беларускіх паэтак ХХ стагоддзя, якая ўваходзіла ў Раду БНР і была яе генеральным сакратаром. У 1948 годзе яе разам з мужам арыштавалі ў Чэхаславаччыне і перадалі ў СССР, дзе асудзілі на 25 гадоў. Пасля вызвалення ў 1956 годзе Геніюш жыла ў Зэльве. Яна не была рэабілітаваная ні пры Саветах, ні ў незалежнай Беларусі.
У апошнія гады дзяржаўная прапаганда актыўна змагаецца з памяццю пра яе. У Зэльве каля царквы прыбралі яе помнік.

🙄 Ні Сі Цзінь Піна, ні Пуціна: чым яшчэ адметны сёлетні саміт BRICS
🤔 Каму і навошта было трэба гэтае мерапрыемства і чаму яно так раззлавала Трампа — чытайце ў нашым матэрыяле па спасылцы.

Як Трамп адным пастом напужаў «альтэрнатыўны Захаду» BRICS
XVII саміт BRICS праходзіць у Бразіліі 6 і 7 ліпеня. Сустрэча аб’яднання, якое Расея б хацела прадставіць як альтэрнатыву Захаду, праходзіць на фоне супярэчных заяваў і адсутнасці на...
💥 #галоўнае за 7 ліпеня
✔️ Ціханоўская заклікала Трампа захаваць ціск на Лукашэнку
✔️У гэты дзень 25 гадоў таму знік аператар Дзмітрый Завадскі
✔️«Гарызонт» да канца года плануе выпусціць планшэт
✔️Улады Беларусі прапануюць заканадаўча ўвесці адзіны дзень абавязковай прыборкі
✔️Суд выселіў сям'ю менчукоў з дзецьмі на вуліцу
✔️За год вакансіяў у Беларусі паболела на 40 %. Але заробкі — не фантан
✔️Прарасейскія прапагандысты сарвалі ў Менску вечарыну ў памяць Ларысы Геніюш
#рэпрэсіі:
▫️ Гарачай лініі «Вясны» — 5 гадоў. Што кажуць аператары?
▫️ Праваабаронцы: беларусаў пачалі актыўней судзіць за пратэсты