Warning: Undefined array key 0 in /var/www/tgoop/function.php on line 65

Warning: Trying to access array offset on value of type null in /var/www/tgoop/function.php on line 65
- Telegram Web
Telegram Web
💢Трохпавярховы гістарычны будынак у самым цэнтры Гродна на Карла Маркса, 1 («Баторыеўку») выставяць на аўкцыён. Будынак спецыялізаваны, прызначаны для адукацыі і (або) выхавання. Яго агульная плошча — каля 1 700 кв. м. Зараз будынак належыць «Гродзенскаму цэнтру нерухомасці»...

https://shorturl.at/OElSR
💢Дзеянне часовай забароны на знаходжанне ў некаторых месцах памежнай з Беларуссю зоны працягнецца яшчэ на 90 дзён. Польскія ўлады лічаць, што такія меры гарантуюць бяспеку супрацоўнікаў Памежнай службы, паліцыі і вайскоўцаў, а таксама аблегчаць працы па мадэрнізацыі сцяны і абмяжуюць дзейнасць кантрабандных груповак...

https://shorturl.at/Ms8Dt
💢У Мастах правялі выпрабаванне створанага наноў падвяснога, унікальнага для Беларусі, падвяснога мосту. Сама доўгі падвесны мост у Беларусі, які злучае берагі Нёмана ў Мастах, плануюць адкрыць ужо ў красавіку...

https://shorturl.at/mBpfg
💢У Іўі засядала раённая ідэалагічная вертыкаль, якая цешылася вынікамі сваёй напружанай і “ахвярнай” працы. У залі выразна пераважалі жанчыны, якія як правіла і складаюць касцяк вернай Лукашэнку ідэалагічнай вертыкалі...

https://shorturl.at/m3pUy
💢У Беларусі вырас унутраны турызм. У 2024 годзе менскія турыстычныя кампаніі арганізавалі паездкі па Беларусі для 232,7 тысячы чалавек З іх 183,3 тысячы адправіліся ў аднадзённыя экскурсіі. Гэта больш, чым у 2023 годзе, калі падарожнічалі 211,7 тысячы беларусаў, а на экскурсіях на адзін дзень пабывалі 158,8 тысячы чалавек...

https://shorturl.at/GpTj1
Сабралі для вас найбольш важныя і цікавыя матэрыялы «Гарадзенскай праваабароны» за тыдзень:
*Два гады таму быў абвешчаны прысуд праваабаронцам «Вясны»
https://shorturl.at/yDMGJ
*У Гародні пачалі судзіць Ягора Сацішура
https://shorturl.at/n9nAA
*Па ўсёй Беларусі ўсталявалі каля 60 тысяч камераў з распазнаваннем твараў
https://shorturl.at/fjPGG
*Гарадзенец Андрэй Несцяровіч прызнаны палітвязнем
https://shorturl.at/IAQMp
*У Астравецкім раёне за “экстрэмізм” засудзілі 51 чалавека
https://shorturl.at/8gOBw
*У Лідскім раёне прызначылі новага пракурора
https://shorturl.at/9dtlv
*Гарадзенскія кагэбэшнікі праз 7 гадоў успомнілі пра Аляксандру Васілевіч
https://shorturl.at/5sOmt
*У Беларусі за заклікі да санкцый засудзілі мінімум 188 чалавек
https://shorturl.at/ucRvM
*Літоўскія мытнікі зрабілі правілы праезду праз мяжу больш строгімі
https://shorturl.at/oL3c4
*Польшча падоўжыла забарону на знаходжанне ў памежнай з Беларуссю зоне
https://shorturl.at/Ms8Dt
💢Нелаяльных уладам беларусаў, якія ў 2020-м годзе паставілі подпісы за альтэрнатыўных кандыдатаў, дазволілі браць на працу...

https://shorturl.at/Vzs8w
💢Рэканструкцыя Гродзенскага бровара працягваецца — зараз спецыялісты выконваюць бетонныя работы. Неўзабаве плануюць заняцца ўпарадкаваннем і зрабіць бясшвоўны пераход ад узбярэжнай Нёмана да тэрыторыі комплекса...

https://shorturl.at/VmEKD
Каляндар Гарадзеншчыны на сакавік

10 сакавіка

20 гадоў таму (2005) – У Гародні памёр Апанас Цыхун, беларускі краязнавец, педагог, пісьменьнік. Пахаваны на могілках па прасп. Касманаўтаў. Нараджэнец в. Кунцаўшчына (Гарадзенскі р-н).

https://shorturl.at/mswuY
💢Бізнесоўца з Гарадзеншчыны, Віталя Пятрэнку, пачалі судзіць 10 сакавіка ў Гарадзенскім абласным судзе. Яго вінавацяць па двух артыкулах — «паклёп на Лукашэнку» (ч. 2 арт. 367 КК) і «распальванне варожасці» (ч. 1 арт. 130 КК). Суддзя — Мікалай Рачынскі...

https://shorturl.at/UHYnR
💢У Беларусі на базе вайсковых частак створана больш 60 “военно-патриотических” клубаў, у якіх займаюцца больш 2 тысяч выхаванцаў.
Гэтыя клубы выхоўваюць дзяцей і моладзь у чужых, расейска-савецкіх, мілітарных наратывах.

https://shorturl.at/DZSHn
💢У сакавіку ў Беларусі стартуе вясенні прызыў у войска. Узброеныя Сілы гатовы прыняць папаўненне не менш як з 10 тысяч маладых людзей. Інфармаваць пра з’яўленне ў ваенкамат можна праз адпраўку СМС-позвы. Узмоцнена адказнасць за ўхіленне ад мерапрыемстваў прызыву - 30 базавых (1260 руб.)...

https://shorturl.at/iJNVQ
💢Польшча купіла ў ЗША “вялікі прынтар”( UBM (Ultimate Building Machine)) для ўмацавання мяжы.Тэхналогію UBM Польшча плануе выкарыстоўваць для праекта “Шчыт Усход” — сістэмы ўмацаванняў на мяжы з Расіяй і Беларуссю...

https://shorturl.at/dAtLx
💢У год “благоустройства” на Гарадзеншчыне плануюць зруйнаваць больш 750 закінутых дамоў. На 1 студзеня 2025 года ў Адзіным рэестры пустых дамоў у Гарадзенскай вобласці знаходзяцца 4513 пустых дамоў. Найбольшая колькасць знаходзіцца ў Іўеўскім, Зэльвенскім і Слонімскім раёнах...

https://shorturl.at/aYc3J
💢За паўгода каля Астравецкай АЭС затрымалі 350 чалавек. Вакол БелАЭС была створана зона з асаблівым прававым рэжымам, знаходзіцца ў якой без спецыяльнага дазволу нельга...

https://shorturl.at/VZAmQ
💢Старшыня Гарадзенскага абласнога суду Аляксандр Корзун пахваліўся небывалымі “дасягненнямі” за 2024 . Колькасць адміністрацыйных спраў - 22 431. Колькасць крымінальных спраў - 3 358.
Вырасла колькасць судовых выяздных паседжанняў па ўсіх катэгорыях спраў – і крымінальных і грамадзянскіх. Сярод мераў пакарання выразна дамінавалі пазбаўленне і абмежаванне свабоды. Арышт і штрафы прысуджалі намнога радзей. Вырасла колькасць грамадзянскай вытворчасці – на 269 заяваў/скаргаў. Вырасла колькасць справаў па накіраванні грамадзянаў ва ўстановы, якія называюцца ЛПП (Лячэбна працоўны прафілакторый)...

https://shorturl.at/51902
💢Праз пляцоўку «Белюрзабеспячэнне» у Гарадзенскай вобласці прадаюць аўтамабіль былога палітвязня Дзяніса Кірэшчанкi. Пачатковы кошт машыны — 6000 рублёў...

https://shorturl.at/h927N
💢Гарадзенскія чыноўнікі Кастрычніцкага раёну цешыліся “благодарственными” лістамі Лукашэнкі. “Похвальные грамоты” атрымала каля 100 (!) чыноўнікаў адміністрацыі. Усё гэта прымеркаванае нібыта да Дня Канстытуцыі. Але гэтыя лісты ўручаны не за захаванне законнасці, а “за добросовестную работу в период электоральной кампании”...

https://shorturl.at/Z4jO0
🗣Паведамляйце праваабаронцам пра сваіх родных, якія ўтрымліваюцца за кратамі па палітычных матывах

Па стане на 11 сакавіка ў Беларусі прызнаныя палітычнымі вязнямі больш за 1200 чалавек, агулам жа праваабаронцам вядома пра больш за 7000 фігурантаў крымінальных палітычных справаў з 2020-га году. Відавочна, што гэта далёка не ўсе людзі, якія сутыкнуліся з палітычным пераследам у Беларусі за апошнія гады.

❗️Калі нехта з вашых блізкіх ці знаёмых апынуўся за кратамі, але пра іх лёс нічога невядома праваабаронцам, калі ласка, паведамляйце пра гэта «Вясне»: @ViasnaSOS | @Viasnainfo

📱У мэтах бяспекі, вы можаце перадаць такую інфармацыю праз знаёмых, што знаходзяцца за мяжой.


✍️Дапамажыце зафіксаваць усе факты рэпрэсій, каб паказаць свету маштаб катастрофы з правамі чалавека ў Беларусі!
💢Пасля пэўнага перапынку прыйшоў ліст ад палітвязня, гарадзенскага журналіста Дзяніса Івашына...

https://shorturl.at/T5Kkr
2025/03/12 14:41:57
Back to Top
HTML Embed Code: