NAVUMCYK Telegram 943
Адгадайце, хто ў 1990-м гэта сказаў — Гарбачоў, Буш-старэйшы ці Гансалес (тагачасны прэм'ер Гішпаніі)?

«Распад СССР стаў бы велізарнай катастрофай і для грамадзян, якія жывуць у СССР, таму што нанёс бы велізарную псыхалягічную траўму... Па-другое, гэта паставіць пад пагрозу ўсю сыстэму міжнароднай бясьпекі. Бо распад СССР прывёў бы да велізарнай колькасьці лакальных кровапралітных канфліктаў. А вось дзе павінна праходзіць мяжа паміж адным рэгіёнам і іншым, паміж адной рэспублікай і іншай? «А вось гэты вось кавалачак зямлі — гэта гістарычна наша, а ня ваша. І мы будзем ваяваць і праліваць кроў за гэты кавалачак зямлі». А ядзерная зброя незразумела куды сышла... Я думаю, што дабром і для савецкага народа, і для сьвету быў бы не распад СССР, а нармальная, цывілізаваная федэралізацыя...».

Не, ня Гарбачоў і не Гансалес у 1990-м, а расейскі палітык Яшын у 2024. Я толькі памяняў «Расею» на «СССР» і «расейскі народ» - на «савецкі». Але клянуся, што ў 1990-91 з вуснаў вышэйназваных лідэраў гучалі менавіта такія аргумэнты: ядзерную зброю расьцягнуць па «нацыянальных кватэрах» і надыдзе ўсяленскі хаос.

Напрыклад, 1 жніўня 1991 у сумнавядомым сьпічы ў Вярхоўнай Радзе Ўкраіны, які журналісты назвалі «катлетай па-кіеўскі», прэзыдэнт ЗША Буш фактычна атаясаміў Незалежнасьць з «лакальным дэспатызмам», «суіцыдальным нацыяналізмам» і катэгарычна заявіў, што ЗША ня будзе гэтага падтрымліваць. Праз тры тыдні Ўкраіна абвясьціла незалежнасьць. Ужо іншы прэзыдэнт, Клінтан, настаяў, каб ядзерная зброя з Украіны (і з Беларусі і Казахстану) была перададзеная Расеі – маўляў, у Крамля больш адказнасьці і Крэмль больш прагназуемы. Кіеў, Менск і Алма-Ата свае абацаньні адказна выканалі – Крэмль жа пагражае атамнымі боегалоўкамі ўсяму сьвету.

Распад РФ і адначасна поўная, «пад нуль», дэнуклерызацыя былой тэрыторыі РФ – наўрад ці хутка будуць прыярытэтам нават антыпуцінскіх расейскіх палітыкаў. Але гэта павінна быць адным з прыярытэтам палітыкаў беларускіх – ва ўсялякім разе, у вызначэньні свайго стаўленьня да палітыкаў расейскіх.

tgoop.com/Navumcyk/943
Create:
Last Update:

BY НАВУМЧЫК

Share with your friend now:
tgoop.com/Navumcyk/943

View MORE
Open in Telegram

Telegram News

Date: |

Over 33,000 people sent out over 1,000 doxxing messages in the group. Although the administrators tried to delete all of the messages, the posting speed was far too much for them to keep up. Just at this time, Bitcoin and the broader crypto market have dropped to new 2022 lows. The Bitcoin price has tanked 10 percent dropping to $20,000. On the other hand, the altcoin space is witnessing even more brutal correction. Bitcoin has dropped nearly 60 percent year-to-date and more than 70 percent since its all-time high in November 2021. Matt Hussey, editorial director of NEAR Protocol (and former editor-in-chief of Decrypt) responded to the news of the Telegram group with “#meIRL.” Users are more open to new information on workdays rather than weekends. Private channels are only accessible to subscribers and don’t appear in public searches. To join a private channel, you need to receive a link from the owner (administrator). A private channel is an excellent solution for companies and teams. You can also use this type of channel to write down personal notes, reflections, etc. By the way, you can make your private channel public at any moment.
from us

Telegram НАВУМЧЫК
FROM American