Як прайшла цырымонія ўзнагароджання прэміяй імя Францішка Багушэвіча — глядзіце на фота 👀
Перамогу атрымаў Валянцін Акудовіч з кнігай «Трэба ўявіць Сізіфа шчаслівым» – за гісторыю паўставання беларускай інтэлектуальнай прасторы. Яшчэ раз віншуем!
👉 Даведацца больш пра прэмію можна тут.
📸 Фота: @snovidenya і Беларускі ПЭН.

🔏Працягваем хроніку парушэнняў правоў чалавека ў сферы культуры.
На 15 лістапада 2024 года: Людзей Слова ў няволі (у тым ліку з абмежаваннем волі – на «хатняй хіміі») – не менш за 38, дзеячаў культуры ў няволі (у тым ліку з абмежаваннем волі – на «хатняй хіміі») – не менш за 170.
📍 Распачаўся разгляд крымінальнай справы музыкі і перакладчыка Сяргея Горлава.
📍 Стала вядома пра затрыманне шоумена і спевака Івана Вабішчэвіча (творчы псеўданім Дзядзя Ваня).
📍Распачаўся разгляд крымінальнай справы фатографа Арцёма Зянькова.
📍 У культуролага Вацлава Арэшкі, асуджанага на 8 гадоў калоніі, за кратамі значна пагоршылася здароўе.
📍З Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі звольнілі акцёраў.
🗝 Больш інфармацыі пра затрыманні і арышты дзеячаў культуры, умовы ў месцах пазбаўлення волі, звальненні за грамадзянскую пазіцыю, катаванні зняволеных чытайце на сайце ПЭНа.
Падтрымаць нашу дзейнасць на Patreon🔖

🦌 «Побач». Адкрыццё выставы ілюстрацый Святланы Дземідовіч
Знаёмім вас з імпрэзамі, што адбудуцца падчас уручэння прэміі Гедройця.
25 лістапада адкрыеццца выстава ілюстрацый Святланы Дземідовіч: працы мастачкі да кнігі паэзіі Насты Кудасавай «Побач» у гаме чорна-белага ўспаміну будуюць дом для слоў, нават самых складаных.
Аўтарка атрымала прэмію Анемпадыстава за найлепшую вокладку менавіта да гэтай кнігі. А яшчэ сёлета стала лаўрэаткай брытанскага конкурсу ілюстрацый Cheltenham Illustration Awards 2023.
⏰ 25 лістапада, 17:00 (выстава будзе адкрытая да 29 лістапада)
📍 Europejskie Centrum Solidarności, Гданьск, шматфункцыйная зала (першы паверх)
😊 Уваход вольны!
Арганізатары прэміі: Беларускі ПЭН, Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў.
Арганізатары імпрэзаў: Беларускі ПЭН, Беларускае культурнае таварыства «Хатка», Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў, Europejskie Centrum Solidarności, Польскі ПЭН-клуб.
Партнёры цырымоніі: аўдыявыдавецтва «Кніжны воз», аўдыявыдавецтва Audiobooks.by, Euroradio.fm.

📚 Валянцін Акудовіч «Трэба ўявіць Сізіфа шчаслівым»
Ужо праз тыдзень мы даведаемся, хто атрымае прэмію Гедройця! А пакуль давайце знаёміцца з кнігамі кароткага спіса.
Валянцін Акудовіч нарадзіўся ў 1950 г. у мястэчку Свіслач, дзе скончыў слынную мясцовую гімназію. Па сваёй непасрэднай спецыяльнасці – “літаратар”, атрыманай у Літаратурным інстытуце імя Горкага ў Маскве, працаваў у газеце “Культура”, рэдагаваў часопісы “Крыніца”, “Фрагмэнты” ды “Перекрестки”. Два дзесяцігоддзі выкладаў у Беларускім калегіуме.
👉 У картках – цытаты з рэцэнзіі сябра журы прэміі Сяргея Кавалёва на кнігу «Трэба ўявіць Сізіфа шчаслівым». Цалкам тэкст рэцэнзіі чытайце тут.
Арганізатары прэміі: Беларускі ПЭН, Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў
Арганізатары імпрэзаў: Беларускі ПЭН, Беларускае культурнае таварыства «Хатка», Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў, Europejskie Centrum Solidarności, Польскі ПЭН-клуб
Партнёры цырымоніі: аўдыявыдавецтва «Кніжны воз», аўдыявыдавецтва Audiobooks.by, Euroradio.fm
Фота: Радыё Свабода

Яшчэ адно імя ў спісе Людзей Слова ў няволі 💔
Дзяніс Івашын – журналіст, блогер, паэт, пераможца прэміі Францішка Аляхновіча 2024 года за «Цыкл турэмных вершаў».
Вядомы журналісцкімі расследаваннямі пра ўплыў «русского мира» на Беларусь і Сірыю, пра пабудову рэстарана «Поедем поедим» у месцы сталінскіх расстрэлаў Курапатах, пра пераход былых украінскіх беркутаўцаў у сілавыя структуры Беларусі.
Затрыманы 12 сакавіка 2021 года.
14 верасня 2022 года Гродзенскі абласны суд прызнаў Дзяніса Івашына вінаватым паводле арт. 365 (умяшанне ў дзейнасць супрацоўніка ўнутраных спраў) і ч. 1 арт. 356 Крымінальнага кодэкса (здрада дзяржаве) і асудзіў яго на 13 гадоў і 1 месяц калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.
Падрабязней пра Дзяніса чытайце тут.
❤️🩹 На нашым сайце вы можаце сачыць за інфармацыяй пра Людзей Слова ў няволі. Станам на 15 лістапада 2024 года ў Беларусі Людзей Слова ў няволі – не менш за 39 чалавек.