🇨🇾 24 траўня ў Лімасоле адбылася імпрэза, арганізаваная Народнай амбасадай Беларусі на Кіпры. Падчас сустрэчы журналіст Зьміцер Лукашук прадставіў праект «Нацыянальная Ідэя», пасля чаго адбыўся канцэрт Лявона Вольскага
У мерапрыемстве ўзялі ўдзел больш за 200 чалавек — беларусы з розных гарадоў Кіпра, а таксама прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса. Сярод ганаровых гасцей прысутнічаў першы намеснік амбасадара Польшчы на Кіпры, што стала важным знакам міжнароднай салідарнасці.
У зале панавала ўтульная і поўная салідарнасці атмасфера — сустрэча стала не толькі культурнай падзеяй, але і прасторай для яднання беларускай супольнасці. У межах імпрэзы наведвальнікі зрабілі ахвяраванні на фінансавую дапамогу для былой беларускай палітзняволенай.
Асобная падзяка — мастаку Уладзіміру Цэслеру, які таксама наведаў сустрэчу.
«Дзякуем усім, хто далучыўся да гэтай падзеі, стварыў атмасферу супольнасці і падтрымкі, і надалей застаецца разам з Беларуссю — нават далёка ад дому», — адзначыла Алеся Пархоменка, прадстаўніца Народнай амбасады Беларусі на Кіпры.
Народныя амбасады | Ананімны зварот | Падтрымаць нас

❤12👍5🔥2🥰1🤡1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM

Media is too big

Менавіта так прайшла ў Варшаве ў межах IV Канферэнцыі беларусаў і беларусак свету сустрэча з прадстаўнікамі і прадстаўніцамі Народных амбасадаў Беларусі.
Размаўлялі мы, насамрэч, шмат аб чым:
- як ствараліся;
- як спрачаліся (з-за назвы);
- чаму Народнай амбасады няма ў ЗША;
- па якіх пытаннях можна да нас звяртацца;
- каго з прадстаўніц падманам прыцягнулі ў ініцыятыву;
- чаму нельга верыць усяму падчас верыфікацыі;
- як адчыніць банкаўскі рахунак нават калі банк адмаўляе ў гэтым;
- чаму ў Шатландыі Народнае консульства, а не амбасада;
- пра магчымасці супрацы;
- ці падтрымліваюць Народныя амбасады пашпарт Новай Беларусі;
- і шмат іншых цікавых пытанняў.
Дзякуй усім, хто завітаў да нас!
Народныя амбасады | Ананімны зварот | Падтрымаць нас
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🔥5👍3👎2❤1
Forwarded from Белсат
Народныя амбасады паўсталі пасля сфальсіфікаваных выбараў 2020 году як альтэрнатыва лукашэнкўскім дыпламатычным прадстаўніцтвам.
Мэта амбасадаў — абарона правоў беларусаў у дыяспары.Яны прадстаўляюць інтарэсы дэмакратычнай Беларусі за мяжой, прасоўваюць культурныя і грамадскія ініцыятывы, напрыклад «Пашпарт Новай Беларусі».
Больш падрабязна дзейнасць Народных амбасад можна даведацца ў нашым артыкуле
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤9👍2
🧑🏫👨🏼🏫 Школа народнай дыпламатыі
Паважаныя сябры і сяброўкі!
Народныя амбасады Беларусі працягваюць цыкл лекцый у школе народнай дыпламатыі.
У чацвер, 5 чэрвеня, а 20:00 па Менску (20:00 па Вільні ці 19:00 па Варшаве), нам прачытае трэнінг-лекцыю Мікалай Кванталіяні — беларускі эксперт па лічбавай бяспецы, які спецыялізуецца на дапамозе журналістам і медыяпрафесіяналам абараніць сябе ад пагроз сачэння.
Тэма лекцыі: «Актуальныя пагрозы лічбавай бяспекі».
Абмяркуем рэальныя кейсы, якія адбываюцца прама цяпер і не проста пагаворым пра пагрозы, а паспрабуем адсочваць сляды, шукаць матывы і вывучыць механікі сучасных кібератак.
1. Персанальны фішынг: Справа COLDRIVER
Хто стаіць за маскамі? Як адзін ліст можа стаць ключом да тваёй пошты?
2. Знікненне Анжалікі Мельнікавай
Што вядома? Як тэхналогіі і слежка могуць выкарыстоўвацца супраць тых, хто змагаецца?
3. Узлом «Беларускага Гаюна»
Хакеры выйшлі на паляванне: сацыяльная інжынерыя, уцечкі, Telegram. Як яны праніклі ўнутр і што можна зрабіць, каб супольнасці былі ў бяспецы?
4. Мабільны крыміналіст і Cellebrite
Перасякаеш мяжу — а разам з табой едзе твой тэлефон.
Разбяром, што спецслужбы могуць выцягнуць з прылады за некалькі хвілін, і як сябе абараніць.
Падчас лекцыі ўдзельнікі і ўдзельніцы атрымаюць інструменты і веды, якія дапамогуць:
— распазнаваць фішынг і сацыяльную інжынерыю
— падрыхтавацца да падарожжа або допыта
— будаваць бяспечныя лічбавыя звычкі ў супольнасці
Таксама будзе блок адказаў, дзе можна будзе ананімна задаць пытанне або распавесці пра ўласны кейс.
Для ўдзелу неабходна прайсці па спасылцы👇
https://us06web.zoom.us/j/82437054780?pwd=9lqeA3U6I42gzmbxaU5ptRWbz4gxkA.1
Чакаем вас!
#НА_адукацыя

👍4❤1
Forwarded from Светлана Тихановская
Беларусы на ARTIGIANO IN FIERA!
З 29 траўня па 2 чэрвеня 2025 года прадстаўнікі беларускай дыяспары возьмуць удзел у велізарнай кірмашовай падзеі Artigiano in Fiera — Anteprima d’estate у Мілане!
На працягу больш як 15 гадоў дзейнасць там — пад выглядам працы ад імя нашай краіны — манапалізавалі прадстаўніцы прарэжымнай праваслаўнай царквы. Аднак у выніку працы і адвакацыі Народнай Амбасады Італіі іх удзел у івэнце быў спынены. Дзякуючы гэтаму, цяпер беларусы і беларускі Італіі могуць паказаць усю разнастайнасць і прыгажосць нашай культуры і народнасці!
Запрашаем вас на кірмаш, дзе вы зможаце пазнаёміцца з беларускімі традыцыямі, рамёствамі і культурнай спадчынай:
📌 Усе дні з 10:00 да 22:30, з 29 мая па 2 чэрвеня — FIERAMILANO RHO-PERO;
📌 Дзе мы будзем: павільён 13, стэнд E45;
📌 Уваход вольны — патрэбная толькі рэгістрацыя на artigianoinfiera.it
Прыходзьце, прыводзьце сяброў — падтрымаем Беларусь разам, каб беларуская культура жыла нават у самым сэрцы Італіі!
З 29 траўня па 2 чэрвеня 2025 года прадстаўнікі беларускай дыяспары возьмуць удзел у велізарнай кірмашовай падзеі Artigiano in Fiera — Anteprima d’estate у Мілане!
На працягу больш як 15 гадоў дзейнасць там — пад выглядам працы ад імя нашай краіны — манапалізавалі прадстаўніцы прарэжымнай праваслаўнай царквы. Аднак у выніку працы і адвакацыі Народнай Амбасады Італіі іх удзел у івэнце быў спынены. Дзякуючы гэтаму, цяпер беларусы і беларускі Італіі могуць паказаць усю разнастайнасць і прыгажосць нашай культуры і народнасці!
Запрашаем вас на кірмаш, дзе вы зможаце пазнаёміцца з беларускімі традыцыямі, рамёствамі і культурнай спадчынай:
Прыходзьце, прыводзьце сяброў — падтрымаем Беларусь разам, каб беларуская культура жыла нават у самым сэрцы Італіі!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍8
🏦 Што рабіць, калі банк закрывае ці адмаўляецца адкрыць банкаўскі рахунак
Нажаль, у апошні час з гэтай праблемай беларусы і беларускі за мяжой сутыкаюцца ўсё часцей.
Неаднаразова ўздымалася гэтае пытанне і падчас IV Канферэнцыі беларусаў і беларусак свету.
Банкі спасылаюцца на рызыкі, звязаныя з фінансаваннем тэрарызму, або кажуць, што беларусы пад санкцыямі. Але варта разумець: пад агульныя санкцыі не падпадаюць усе грамадзяне Беларусі, а толькі асобы і кампаніі, уключаныя ў афіцыйныя санкцыйныя спісы.
Адмова адкрыць рахунак толькі на падставе грамадзянства альбо нацыянальнасці — гэта дыскрымінацыя.
Народная амбасада Беларусі ў Славеніі раней ужо накіроўвала запыты Абаронцы прынцыпу роўнасці, у Банк Славеніі і Еўрапейскі цэнтральны банк з прыкладамі дыскрымінацыйнага стаўлення банкаў і атрымала адказы.
Нават калі вам адмовілі ў адкрыцці звычайнага рахунку вы можаце адкрыць базавы банкаўскі рахунак.
🔍 Што важна ведаць:
✅ Базавы банкаўскі рахунак (basic bank account) — гэта ваша права. Кожны замежнік ці замежніца, якія легальна знаходзяцца ў краіне ЕС, у тым ліку з ВНЖ, візай D, заяўнікі на статус уцекача, можа адкрыць такі рахунак.
✅ Базавы рахунак дазваляе атрымліваць і адпраўляць грошы, аплочваць пакупкі ў інтэрнэце і мець плацёжную картку. Ён прадугледжаны Дырэктывай 2014/92/ЕС і банк абавязаны яго адкрыць, калі няма вельмі сур’ёзных падстаў для адмовы, рэгламентаваных законам.
✅ Калі банк адмаўляе, ён абавязаны даць пісьмовы адказ з канкрэтным тлумачэннем, чаму ён адмаўляе. Адмова толькі па прычыне “вы беларус” або “мы не працуем з грамадзянамі Беларусі” — недапушчальная і можа разглядацца як дыскрымінацыя.
Калі вы сутыкнуліся з такой сітуацыяй, не бойцеся патрабаваць тлумачэнняў. Падобныя справы можна абскардзіць у нацыянальных інстытутах па недыскрымінацыі (амбудсмэн або спецыяльных камісіях). Але галоўнае — памятаць: вы маеце права на базавы банкаўскі рахунак, і банк не можа адмовіць вам толькі з-за беларускага пашпарта.
Не саромейцеся звяртацца за парадай праз чат-бот да Народных амбасадаў Беларусі - мы гатовыя дапамагаць і падказваць, як абараніць свае правы.
⏳У бліжэйшы час мы раскажам, што рабіць, калі адмову атрымала кампанія альбо прадпрымальнік.

👍6👏2❤1
🏦 Адмовы банкаў супрацоўнічаць з беларускімі бізнесоўцамі
Раней мы ўжо падрабязна пісалі, што рабіць, калі банк адмаўляе ў адкрыцці асабістага рахунку. Але ж з праблемамі ў банкаўскім абслугоўванні ў краінах ЕС сутыкаюцца і беларускія кампаніі, прадпрымальнікі і фізічныя асобы-прадпрымальнікі. Банкі адмаўляюць не толькі ў адкрыцці рахункаў, але і ў іх абслугоўванні — могуць без тлумачэння прычын закрыць існуючы рахунак, адмовіць у выдачы крэдыту, лізінгу або іншых паслуг.
🔍 Чым аргументуюць банкі свае дзеянні?
Звычайна яны спасылаюцца на тры асноўныя “прычыны”:
1️⃣ Санкцыі супраць Беларусі. Гэта аргумент, які часта гучыць, але ён непраўдзівы ў большасці выпадкаў. Санкцыі дзейнічаюць толькі супраць асобных асобаў і кампаній, уключаных у афіцыйныя санкцыйныя спісы ЕС, ЗША, Вялікабрытаніі і іншых юрысдыкцый. Калі ваша кампанія або вы асабіста не знаходзіцеся ў гэтых спісах — санкцыі да вас не маюць дачынення.
2️⃣ Беларусь у спісе краін з павышанай рызыкай адмывання грошай і фінансавання тэрарызму. Гэтая катэгорыя не азначае, што вам павінны адмовіць у банкаўскіх паслугах. Гэта азначае толькі, што банк павінен правесці дадатковыя праверкі (напрыклад, пацвердзіць паходжанне грошай або іншыя законныя патрабаванні). Гэта — абавязак банка, а не ваша праблема. Аўтаматычная адмова толькі на падставе таго, што вы беларус ці беларуска — гэта парушэнне вашых правоў.
3️⃣ “Рэкамендацыі” або “парады” Еўрапейскага цэнтральнага банка. Гэта таксама непраўда. Народныя амбасады Беларусі накіроўвалі афіцыйны запыт у Еўрапейскі цэнтральны банк і атрымалі адказ: ЕЦБ не выдаваў аніякіх указанняў, якія б абмяжоўвалі правы беларусаў на банкаўскія паслугі. Калі банк спасылаецца на ЕЦБ як на крыніцу такой палітыкі, гэта спроба схаваць уласнае нежаданне выконваць свае абавязкі.
⚖️ Што рабіць у такой сітуацыі?
На жаль, у адрозненне ад фізічных асобаў, у кампаній няма права на так званы “базавы банкаўскі рахунак”. Таму адзіны шлях абараніць свае правы — гэта даказваць, што адмова банка звязаная з дыскрымінацыяй.
Вось што варта зрабіць:
🔹 Запытайце ў банка пісьмовы адказ з тлумачэннем прычын адмовы або закрыцця рахунку.
🔹 Збірайце ўсе магчымыя доказы: пісьмовыя лісты, афіцыйныя паведамленні, электронную перапіску, патрабуйце запіс тэлефоннай размовы з банкам, скрыншоты сайтаў і паведамленняў.
🔹 Падавайце скаргу ў нацыянальны орган па недыскрымінацыі (амбудсмэн, камісія або спецыяльная інстытуцыя ў вашай краіне), якія абавязаныя быць прапісаныя ў нацыянальных законах згодна з Дырэктыввай аб недыскрымінацыі.
🔹 Калі орган прызнае, што банк парушыў прынцып роўнага стаўлення, гэта можа стаць падставай для далейшых дзеянняў: скаргаў у наглядныя органы, судовых пазоваў, выкарыстання справы для прыцягнення ўвагі ў медыя.
Такія працэсы могуць быць доўгімі і складанымі, але кожны выпадак мае значэнне.
Стварэнне прэцэдэнтаў — гэта шлях да таго, каб банкі перасталі парушаць правы беларусаў і беларусак.
🤝 Не саромейцеся звяртацца за парадай праз чат-бот да Народных амбасадаў Беларусі - мы гатовыя дапамагаць і падказваць, як абараніць свае правы.

👍5👏2
Forwarded from Народная Амбасада Беларусі ў Італіі
‼️Юлія Юхно, кіраўніца асацыяцыі беларусаў у Італіі “Talaka” і прадстаўніца Народнай амбасады Беларусі ў Італіі, узяла ўдзел у Нацыянальным кангрэсе FAI CISL.
Ён аб’ядноўвае працоўных у галіне сельскай гаспадаркі, харчовай і лясной прамысловасці.
У сваім выступе яна падзялілася вынікамі працы за тры гады з часу папярэдняга кангрэса, расказала пра дзейнасць і поспехі асацыяцыі “Talaka”, пра ініцыятывы на падтрымку беларусаў, што былі вымушаныя пакінуць краіну. Разам з тым яна закранула пытанне захавання і папулярызацыі беларускай культуры ў Італіі.
Юлія Юхно падзякавала італьянскім прафсаюзам CISL за салідарнасць і дапамогу беларусам. Яна заклікала працягваць падтрымку. У сваім выступе яна падкрэсліла, што беларусы — не цяжар, а рэсурс. Беларусы гатовыя інтэгравацца і працаваць. Але для гэтага неабходна падтрымка і супрацоўніцтва з боку італьянскай супольнасці.
Асобная падзяка генеральнаму сакратару FAI CISL Onofrio Rota за запрашэнне, адкрытасць, падтрымку і шматгадовую салідарнасць з беларусамі. Шчыра віншуем яго з перавыбраннем на пасаду. Мы зычым сіл, стойкасці і далейшых поспехаў у абароне правоў працоўных!

👏8👍3❤2🔥2❤🔥1