Telegram Web
🎉 СПАНТАННЫ КАНЦЭРТ🎶

Спявачка KETEVAN раптоўна прыехала ў Вільнюс, і мы з вялікай радасцю арганізавалі яе выступ у нашым барчыку! 🌟 Завітвайце да нас! Усё будзе поўна эмоцый і цяпла. Патаньчым, паслухаем і паабдымаемся! 🤗💖

KETEVAN — таленавітая акторка і спявачка з Беларусі. Яе музыка вельмі атмасферная, вар'іруючыся ад лёгкіх і далікатных танцавальных рытмаў да глыбокіх сацыяльных тэм. 🎤 Жанр — гэта камбінацыя garage, deep, jazz, soul, house і многае іншае. У асноўным на беларускай мове. 🤍🤍

📅 Калі: 18.01.2025
💸 Уваход: Вольны (можна данат закінуць ☺️)
📍 Дзе: Бар "Паліклініка" (Gedimino av. 27), былая Пагоня
Час: 20:00
У ІНТЭРНЭЦЕ ЗНОЎ ХТОСЬЦІ НЯПРАВЫ?

Хопіць марнаваць час на бясконцыя спрэчкі ў каментарах. Калі ты гатовы_ая так адтачыць свае аргументы, каб тваё меркаванне станавілася апошняй кропкай у любой дыскусіі — гэта магчымасць для цябе!

"РАДА" запрашае на анлайн-курс па развіцці крытычнага мыслення, майстэрстве абараняць сваю пазіцыю і выкрываць дэзынфармацыю.

За 10 сустрэч на прыкладах з беларускіх медыя мы навучым цябе правяраць інфармацыю, фармуляваць аргументаваныя доказы і публічна выкрываць прапаганду.

А для тых, хто гатовыя стаць бачнымі ў інтэрнэце, ёсць дадатковая опцыя: стварыць прафесійны відэапрадукт пра прапаганду пры падтрымцы зоркавых ментараў_ак.

Дэдлайн падачы заяўкі — 2 лютага ўключна.

Падрабязнасці і праграма: www.antipropaganda.online

Рэгістрацыя
🙌 Приглашаем мигрантов принять участие в бесплатном тренинге по телесной двигательной терапии "Диалог Души и Тела", который пройдет в субботу 25 января в 15:00 в офисе Литовского Красного Креста!

Диалог Души и Тела — это возможность восстановить связь с собой, научиться слышать своё тело и через движение найти путь к гармонии.

Тренинг поможет вам:
▫️установить контакт с собственным телом и эмоциями;
▫️снизить уровень стресса и тревоги, связанные с пережитыми травмами;
▫️укрепить ощущение целостности, внутреннего равновесия и связи между телом и душой.

Занятие будет проходить в безопасной атмосфере в группе до 14 человек, под руководством сертифицированного в телесной терапии русскоязычного тренера, психолога-консультанта с 22летним опытом работы.

📆 25 января, сб | 15:00-17:00
📍 Офис Lithuanian Red Cross
, Торговый центр EUROPA (3тий этаж), Konstitucijos pr. 7a, Vilnius.
❤️ Участие бесплатное
✍️ Регистрация и подробности:
https://forms.office.com/e/sDwJMUuFqY
👥 Беларускамоўны нэтворкінг у Вільнюсе

🗣 Шукаеце магчымасць пагутарыць па-беларуску ў прыемнай атмасферы? Запрашаем на вечар беларускамоўнага нэтворкінгу ў Вільнюсе! 30 студзеня мы ствараем прастору, дзе беларуская мова гучыць натуральна і весела.

Што вас чакае:

🤝 Знаёмствы ў невялікіх групах з цікавымі суразмоўцамі
🎯 Практычныя заданні для лёгкага пачатку размовы
🌟 Магчымасць знайсці аднадумцаў і сябро_вак
☕️ Гарбата, кава і пачастункі

Для ўсіх, хто хоча:

- пашырыць кола беларускамоўных знаёмстваў
- пераадолець моўны бар'ер
- проста правесці вечар у душэўнай кампаніі

Узровень беларускай мовы не мае значэння — ад "ніколі не размаўлялі" да "пачалі размаўляць на беларускай да таго як нарадзіліся" 😊
🎫 Уваход вольны
👉 Зарэгіструйцеся зараз, каб не прапусціць!
📆 Дата: 30 студзеня
Час: 18:30-20:00
📍 Месца: Вільнюс, Наўямесціс (дакладнае месца паведамім пасля рэгістрацыі)

Далучайцеся да нашай цёплай супольнасці! 🤗
📔Калажная майстэрня «ІНШАСЦЬ»

Запрашаем вас даследаваць тэму іншасці праз майстэрства калажу.

Што значыць быць інш_ай? Як мы ўспрымаем непадобнасць і ўнікальнасць кожнага чалавека?

🌱На майстэрні мы будзем гаварыць пра прыняцце адрозненняў, пра прыгажосць недасканаласці і пра тое, як мастацтва дапамагае ўбачыць разнастайнасць свету.

💫З дапамогай тэхнікі калажу мы створым візуальныя гісторыі пра тое, што робіць кожн_ую з нас асаблів_ай. Гэта магчымасць пераасэнсаваць звыклыя вобразы і знайсці новыя спосабы самавыяўлення.

📅 Калі: 1 лютага (субота), 14:00–16:30
📍 Дзе: Вільнюс, недалёка ад Старога горада (пра дакладнае месца паведамім пасля рэгістрацыі)
💶 Удзел: данат ад 5 еўра
👅 Мовы мерапрыемства: беларуская, руская, украінская
⚡️ Колькасць месцаў абмежаваная!
✔️ Спасылка для рэгістрацыі

Папярэдні досвед стварэння калажаў не патрабуецца. Мы забяспечым усімі неабходнымі матэрыяламі.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Адкрыццё дабрачыннай выставы ў падтрымку Ніны Маргаевай

📍 CreateCulture Space
📅 Адкрыццё: 4 лютага ў 19:00
🗓 Працуе да: 20 лютага


4 лютага ў 19:00 ў CreateCulture Space адбудзецца адкрыццё дабрачыннай выставы-продажу, якая дапаўняе бягучую экспазіцыю Ніны Маргаевай. На выставе будуць прадстаўлены працы іншых мастакоў і мастачак, а таксама творы самой Ніны, якія можна набыць.

Усе сабраныя сродкі (за вылікам падаткаў) будуць накіраваны ў падтрымку Ніны Маргаевай, якой у студзені 2023 года быў дыягнаставаны бакавы аміятрафічны склероз (БАС) — рэдкае і невылечнае захворванне, што патрабуе пастаяннай медыцынскай дапамогі і лячэння.

Выстава будзе доўжыцца да 20 лютага ўключна. Запрашаем далучыцца, падтрымаць Ніну і стаць часткай гэтай добрай справы! ❤️
🔍 Трэнінг: Як напісаць і падаць паспяховую грантавую заяўку? 🚀

Запрашаем вас на практычны трэнінг, дзе вы даведаецеся ўсё пра напісанне грантавых заявак, іх віды, патрабаванні і падводныя камяні!

🗓 13 лютага
🗣 Українська мова з магчымасцю перакладу на рускую або англійскую
🕕 18:00 – 19:30
📍 IOM Lithuania Migration information center MiCenter, адрас: Jasinskio g. 16, II паверх

📌 Каму гэта будзе карысна?

Тым, хто плануе падаваць заяўкі на гранты, працуе з фінансаваннем праектаў, або хоча авалодаць новым навыкам для развіцця кар'еры.

Уваход вольны, але неабходная папярэдняя рэгістрацыя 👉 https://shorturl.at/n1ETO

Гэты праект фінансуецца Open Lithuania Foundation (Atviros Lietuvos Fondas)
#remiaALF #CERV
🔥 Вильнюс, готовьтесь к невероятному шоу! 🔥

Три легендарных беларуских стендап-комика: Дима Нарышкин, Максим Коновал и Дима Савьян — собираются привезти свое музыкально-комедийное шоу в Вильнюс! Искрометный юмор.
Музыкальные импровизация.
Невероятная энергия.

Дата: 5 февраля в 20:00
Место: Line Up, Geležinkelio g. 6, Vilnius

Билеты
15 евро – предпродажа
20 евро – за неделю до мероприятия
25 евро – в день мероприятия
Правовая инициатива поддерживает беларусов, покидающих страну из-за политических преследований. Вы можете получить консультации по миграции, безопасности, а также помощь юристов при угрозе депортации, экстрадиции или задержания.

Получить помощь можно:

Через анонимную платформу

• Заполнив гугл-форму на сайте Правовой инициативы:
-для запроса документов в миграционные органы
-для юридической консультации

• Связавшись напрямую:
E-mail: [email protected]
Телеграм: @pravovaya_initsiativa

Подробнее по ссылке

Конфиденциальность гарантируется. Все данные используются только для связи с вами и удаляются через 6 месяцев.
ПРЭМ'ЕРА СПЕКТАКЛЯ «ЦЕСЛЯ» — гісторыя сям'і, гісторыя краіны

Жыў-быў сабе чалавек. Жыў, як умеў, і быў, як хацеў... Але час мяняецца, людзі знікаюць, і мінулае жыццё немагчыма ні захаваць, ні аднавіць...

Гэта спектакль пра чалавека, які збіраецца пераязджаць. Але змена месца жыхарства — гэта не толькі фізічны рух у прасторы. Маленькае роднае мястэчка не так проста памяняць на вялікі горад у чужой незнаёмай краіне.

Гэта спектакль пра лёс шматлікіх беларускіх сямей, падзеленых і ў часе, і ў прасторы. А мяжа заўсёды пралягае наўпрост пасярэдзіне чалавека.

Cпектакль ідзе па-беларуску.

📅 16/17.02 ў 19:00
👉 Meno erdvės VILEIŠIO18 • P. Vileišio gatvė 18N
📌 Квіткі
Запрашаем разам адзначыць Дзень роднай мовы.

🪄У праграме:

🎶 Музычныя гурты і калектывы: "Беларускі Цуд", "Гудаграй", "Гоман", "Світанак", "Пацеркі", "Валошкі", "Ойра".

📕 Паэзія і культурніцкі актывізм: Сяржук Сыс, Ілля Міронаў, Ванда Марцінш, Аліна Нагорная, Анатоль Хіневіч.

🗓 22 лютага
Пачатак а 15:00
💶 Уваход: бескаштоўны (вітаюцца данаты)
📍
Raugyklos, 25
Кампус палітычнай навукі шукае жадаючых вучыцца на анлайн-курсе "Палітыка 101: аналізуем уладу і яе транзіты".

Гэта адукацыйная праграма пра пераходныя перыяды паміж аўтарытарызмам і ўстойлівай дэмакратыяй — іх умовы, праблемы, магчымасці і наступствы.

Таксама гэта ўнікальны шанец бясплатна (!) вучыцца ў прафесарак і прафесараў Гарварда, Берклі, Універсітэцкага каледжа Лондана і іншых топавых еўрапейскіх універаў.

У працэсе навучання:
▫️паглядзіце глыбей на тое, што адбываецца ў Беларусі з навуковага пункту гледжання (бо ўвесь курс распрацаваны на аснове грунтоўных паліталагічных даследванняў);
▫️разгледзеце як знешнія, так і ўнутраныя фактары, якія ўплываюць на палітычныя транзіты або іх адсутнасць;
▫️даведаецеся, што можа забяспечваць ці тармазіць развіццё дэмакратыі.

Дэдлайн: 12 лютага 2025 (уключна).
🔗 Падаць заяўку.
13-16 лютага ў Вільні пройдзе паэтычны фестываль “Вершы на асфальце” 🩵

У праграме:

📖 прэзентацыя анталогіі сучаснай літоўскай паэзіі па-беларуску "Горад на гары"
📖 гутарка вакол кнігі "Праз сябу —  да сусвету" пра Алеся Разанава
📖 прэзентацыя архіўнага гуказапісу з чытаннем вершаў Ларысай Геніюш
📖 "Ноч паэзіі" і выступы Уладзіміра Арлова, Андрэя Хадановіча, Насты Кудасавай, Ганны Шакель, Артура Камароўскага, Уладзіміра Някляева і іншых паэтаў і паэтак
📖 гутарка вакол перакладаў “Эпасу пра Гільгамеша” і “Іліяды”
📖 канцэрт гурта Syndrom Samazvanca


➡️ УСЯ ПРАГРАМА ФЕСТЫВАЛЮ ТУТ ⬅️
Уваход на імпрэзы вольны.

🖇 Мерапрыемства ў Facebook.
🫶 МІЖМОРСКАЯ КАЛЁНА
на маршы да Дня незалежнасьці Літвы

🌐 Вільня
📆 16 лютага (нядзеля)
  Збор у 17:30 каля помніку Ёнасу Басанавічасу (dr. Jono Basanavičiaus aikštė)
😘  Арыентуйцеся на бел-чырвона-белыя сьцягі

Запрашаем беларусаў і прадстаўнікоў іншых міжморскіх народаў прыняць удзел у сьвяткаваньні Дня незалежнасьці Літвы і далучыцца да Міжморскай калёны на традыцыйным шэсьці.

🇧🇾😀🇺🇦😀😀🇪🇪
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
CТЕНДАП 21 ФЕВРАЛЯ в Вильнюсе!

Открытый чемпионат Литвы по юмору 2025 @WorldHumorCup, в котором участвуют представители Литвы, Украины, Беларуси, Казахстана, Польши, Латвии, Молдовы и других стран, которых объединяет одно — все живут в Литве или где-то поблизости. Язык выступлений — русский, беларуский, украинский.

В ПЯТНИЦУ пройдет игра 1/8 финала в формате ОТКРЫТОГО МИКРОФОНА. Лучший материал от лучших комиков и комикесс для зрителей и судейской комиссии. Начало в 19-00 (открыто c 18-00), в клубе LINE UP (Geležinkelio g. 6).

Билеты по ссылке: https://tickets.paysera.com/ru/event/stendap-vilnyus-otkrytyy-cempionat-litvy-po-yumoru-2025-3bd8

Ждем! Приходи, знакомься - мы живем с тобой в одном городе и общаемся на одном языке.

P.S. Если ты хочешь выступить на сцене СТЕНДАПА — пиши нам в личку @WorldHumorFederation Всему научим, все дальнейшие шаги объясним. Добро пожаловать!
🟩 PERKŪNO BALIUS — SUSTREČANNIE 🟩

🗓 22 лютага
📍 Paviljonas, Pylimo g. 21B
🕘 21:00
🎟 Квіток: €10
👉 Падзея на Facebook

22 лютага у клубе Paviljonas сустракаемся, каб праводзіць зіму і павітаць прыход вясны! 🌞❄️

А дапаможа ў гэтым нам Грамнічныя і веснавыя песні у выкананьні гуртоў традыцыйных беларускіх спеваў "Світанак" і "Беларускі цуд" разам з электроннай музыкай. Таксама будзем гукаць вясну гарачымі танцамі пад тэхна, даб, электроніку і індзі-дэнс ад мясцовых дыджэяў 🎧 DIGIT.ACT, TRI:PYAT, POINT INSERTION.

Будзем шчаслівыя бачыць вас разам з намі! 🌟
🔈 У ІНТЭРНЭЦЕ ЗНОЎ ХТОСЬЦІ НЯПРАВЫ?

Хопіць марнаваць час на бясконцыя спрэчкі ў каментарах. Гатовы_ая так адтачыць свае аргументы, каб тваё меркаванне станавілася апошняй кропкай у любой дыскусіі? Тады гэта магчымасць для цябе!

🧐 «РАДА» запускае анлайн-курс па развіцці крытычнага мыслення і майстэрстве выкрываць дэзынфармацыю.

За 10 сустрэч на прыкладах з беларускіх медыя мы навучымся:

🔸 Разбірацца, якія метады маніпуляцыі выкарыстоўвае прапаганда,
🔸 Фактчэкаць і аналізаваць інфармацыю,
🔸 Адстойваць пазіцыю і эфектыўна даносіць сваё меркаванне.

Прапануем розныя варыянты ўключэння:

🔸 Курс з 10 заняткаў
Будзем засвойваць тэорыю і шмат практыкавацца.
🔸 Курс з 10 заняткаў + стварэнне ўласнага відэакантэнту
Пасуе тым, хто хоча быць лідарам_кай меркаванняў у сваім кам'юніці. Ствары ўласны кантэнт з дапамогай зорак беларускага YouTube

Удзел бясплатны, але неабходная рэгістрацыя!

❗️Дэдлайн падачы заявак — 5 сакавіка

👉🏻 Падрабязнасці і рэгістрацыя тут
У пятніцу 21 лютага суполка палітвязьняў у Вільні RE:BELarus' запраше адзначыць Дзень роднай мовы трыдыцыйнай дыктоўкай, згадаўшы тых, хто церпіць катаваньні і памірае за кратамі беларускіх турмаў за тое, што асьмельваюцца там размаўляць па-беларуску! Прыходзьце а 18-й гадзіне ў прастору KROPKA (Savičiaus g. 6), каб напісаць дыктоўку па ўрыўку з Зэкамерона Максіма Знака (папера і асадкі - з сабой).

21 лютага ў сьвеце адзначаюць дзень роднай мовы, бо ў гэты дзень у 1952 г. загінулі студэнты, якія змагаліся за наданьне бенгальскай мове статусу дзяржаўнай у Пакістане.

У Беларусі проста зараз за родную мову ў турмах гінуць палітвязьні! Іх катуюць, кідаюць у ШЫЗА і ў выніку забіваюць, згадайма Вітольда Ашурка і Алеся Пушкіна, ці апошнюю інфармацыю, як у жаночай калоніі Зарэчча за беларускую мову жортска пакутуе Вольга Маёрава!

Як пісала папярэдніца сёньняшніх палітвязьняў Ларыса Геніюш:

Сёньня на пласе родная мова.
Вырваць жывую належыць з вагню.
Слова «кахаю» – слабае слова.
Мужнае слова – «абараню»!
🎬 Знаёмцеся: Квінцін Шумэйкер у Вільні! 🎬

Выдатныя навіны! Да нас у Вільнюс прыязджае Квінцін Шумэйкер (Quintin Schomaker) — рэжысёр і медыяпрадзюсар з Нью-Ёрка. Квінцін спецыялізуецца на дакументальным кіно і сацыяльных праектах, выкарыстоўваючы кінематограф як інструмент апавядання і грамадскага ўдзелу. Яго праца ўключае міжнародныя калабарацыі і стварэнне аўтэнтычных гісторый, якія знаходзяць водгук ва ўсім свеце.

📅 РАСКЛАД ІВЕНТАЎ

📍 Усе івенты пройдуць у CreateCulture Space, акрамя фінальнага (месца будзе абвешчана дадаткова).

🔹 4 сакавіка | 18:00-20:00 | Нэтворкінг прадстаўнікоў медыя і кінасферы

Q&A сэсія з Квінцінам Шумэйкерам, абмеркаванне дакументальнага кіно і тэхнік апавядання. Ідэальна для прадстаўнікоў медыя, кінасферы і ўсіх, хто цікавіцца дакументалістыкай.

🔹 5 сакавіка | 16:00-20:00 | Воркшоп па сторытэлінгу

Як пабудаваць гісторыю, якая зацікавіць аўдыторыю? Як выкарыстоўваць сторытэлінг для стварэння ўплывовага кантэнту ў сацсетках, медыя і дакументальным кіно? Гэты практычны воркшоп для рэжысёраў, сцэнарыстаў, SMM-спецыялістаў і прадстаўнікоў беларускіх культурніцкіх арганізацый у Вільні.

🔹 7 сакавіка | 12:00-17:00 | Сцэнарная лабараторыя: Ідэі для беларуска-амерыканскага фільма

Хочаце паўдзельнічаць у стварэнні сцэнарыя для міжнароднай супольнай вытворчасці? У гэтай лабараторыі мы згенеруем ідэі, адбяром лепшыя і закладзём аснову для будучага фільма!

🔸 12:00 – 14:00: Генерацыя ідэй і даследаванне тэматыкі
🔸 14:00 – 15:00: Перапынак
🔸 15:00 – 17:00: Адбор і аналіз лепшых канцэпцый

Удзельнічаць могуць усе, хто любіць кіно і хоча зрабіць свой унёсак у стварэнне сцэнарыя!

🔹 14 сакавіка | 19:00-21:00 | Паказ фільма і нетворкінг

Паказ кароткаметражнага фільма, створанага ў рамках нашай лабараторыі. Абмеркаванне, зваротная сувязь і магчымасць пазнаёміцца з рэжысёрамі, удзельнікамі і гледачамі.

📢 Рэгістрацыя адкрыта! Не ўпусціце магчымасць развіць свае навыкі і стаць часткай крутой кінасупольнасці!
🔖 Беларускамоўны нэтворкінг у Вільнюсе

Шукаеце магчымасць пагутарыць па-беларуску ў прыемнай атмасферы? Запрашаем на вечар беларускамоўнага нэтворкінгу ў Вільнюсе! 27 лютага мы ствараем прастору, дзе беларуская мова гучыць натуральна і весела.

Што вас чакае:

🌸 Знаёмствы ў невялікіх групах з цікавымі суразмоўцамі
💬 Практычныя заданні для лёгкага пачатку размовы
❤️ Магчымасць знайсці аднадумцаў і сябро_вак
🥐 Гарбата, кава і пачастункі

Для ўсіх, хто хоча:

- пашырыць кола беларускамоўных знаёмстваў
- пераадолець моўны бар'ер
- проста правесці вечар у душэўнай кампаніі

Узровень беларускай мовы не мае значэння — ад "ніколі не размаўлялі" да "пачалі размаўляць на беларускай да таго як нарадзіліся" 😊
🎫 Уваход вольны
👉 Зарэгіструйцеся зараз, каб не прапусціць!
📆 Дата: 27 лютага
Час: 18:30-20:00
📍 Месца: Вільнюс, Наўямесціс (дакладнае месца паведамім пасля рэгістрацыі)

Далучайцеся да нашай цёплай супольнасці! ❤️
2025/02/26 06:12:59
Back to Top
HTML Embed Code: