Telegram Web
У Жлобіне двух чалавек судзяць за “грубае парушэнне грамадскага парадку” у жніўні 2020 г.

Як паведамлялася раней, на бягучым тыдні ў судах Гомельскай вобласці вядуцца 6 палітычна матываваных працэсаў. 2 з іх – у судзе Жлобінскага раёна, па характэрным для гэтага раёна абвінавачанні.
Падрабязней тут: https://gomelspring.org/be/news/10668
21 траўня ў судзе Жлобінскага раёна разглядаецца яшчэ адна справа за “арганізацыю і падрыхтоўку дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх”.

На гэты раз абвінавачаны – Яўгеній Аляксандравіч Малюгін. Падрабязней тут: https://gomelspring.org/be/news/10678
⚖️Палітвязню Аляксандру Гашнікаву хочуць узмацніць пакаранне

Аляксандр — супрацоўнік Беларускага металургічнага завода ў Жлобіне. 
Яго затрымалі 18 верасня 2021 года па справе "Рабочага руху". Гэтая ініцыятыва 21 верасня 2021 года была прызнаная экстрэмісцкай, і адначасова па краіне прайшлі затрыманні рабочых.

У Гомельскім абласным судзе 17 лютага 2023 года суддзя Аляксандр Піскуноў прызнаў Аляксандра вінаватым паводле ч. 1 арт. 356 КК (здрада дзяржаве), ч. 3 арт. 361-1 КК (стварэнне экстрэмісцкага фармавання і ўдзел у ім) і прызначыў яму 14 гадоў зняволення. Палітвязень адбывае свой тэрмін у наваполацкай калоніі № 1. 

Стала вядома, што ў судзе Наваполацка 28 траўня разгледзяць справу аб узмацненні палітвязню рэжыма ўтрымання. Па рашэнні суддзі Віталя Лапко Аляксандра могуць перавесці на турэмны рэжым.

💌Падтрымайце палітвязня: ПК № 1. 211440, г. Наваполацк, вул. Тэхнічная, 8, Аляксандр Паўлавіч Гашнікаў
💻Напісаць анлайн
У Жлобіне за тыдзень — тры суды за ўдзел у акцыях пратэсту ў 2020 годзе

У судзе Жлобінскага раёна 13 чэрвеня судзяць былога рабочага БМЗ Яўгена Сізова, якога абвінавачваюць у «арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўным удзеле ў іх» паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса.

Судзіць жлабінчаніна прызначаная суддзя Наталля Качалова, вядомая палітычна матываванымі прысудамі супраць ўдзельнікаў акцый пратэстаў у 2020 годзе. Вядома, што Яўгена затрымалі сілавікі з прымяненнем сілы ў красавіку гэтага года.

Судовыя працэсы за ўдзел у акцыях пратэсту ў Жлобіне ў 2020 годзе працягваюцца і дагэтуль. Літаральна два дні таму па «народным» артыкуле тут судзілі Іллю Грышкова, а 6 чэрвеня адбыўся суд над Іллёй Патырыным. Вынікі судоў пакуль невядомыя.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/115498
"Экстрэмістам" улады назвалі яшчэ аднаго жыхара Жлобіна

Карныя органы Беларусі працягваюць прадстаўляць беларусаў, як народ экстрэмістаў.

Чытаць болей
У Жлобіне дваіх мужчын судзяць за рэалізацыю права на мірны сход

Працягваюцца карныя захады ўлады датычна ўдзельнікаў мірных акцыяў пратэсту супраць фальсіфікацыяў выбараў у 2020 годзе.

Чытаць болей
І зноў сумная навіна са Жлобіна.

Сёння стала вядома, што 12 жніўня ў Гомельскім абласным судзе пачнецца разгляд крымінальнай справы, якая была ўзбуджана супраць яшчэ адной жыхаркі Жлобіна.

Вядома, што ў дачыненні да Аліны Галінскай з 3 траўня 2024 г. вялася спецыяльная вытворчасць за “здзяйсненне злачынства" па ч. 1 арт. 130 Крымінальнага кодэкса РБ (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці альбо варажнечы).

Відавочна, што беларуская ўлада сістэматычна выкарыстоўвае дадзены артыкул у адносінах да грамадзян, якія адкрыта выказвалі сваю нязгоду з выбудаванай сістэмай і з парушэннямі іх права на свабоду думкі і яе выказвання.
Фельчарку са Жлобіна будуць завочна судзіць у Гомелі

На 12 жніўня ў Гомельскім абласным судзе запланавана судовае пасяджэнне, на якім будуць разглядаць справу, у якой ураджэнку Жлобіна Аліну Галінскую абвінавачваюць паводле ч. 1 арт. 130 КК (распальванне варожасці). Працэс прызначаны весці суддзя Сяргей Багінскі.

Аліна працавала фельчарам у Жлобінскай цэнтральнай раённай лякарні. Як адзначае «Гомельская Вясна», у 2020 годзе яе прыцягвалі да адміністрацыйнай адказнасці за выказванні супраць міліцэйскага гвалту да пратэстоўцаў.

Летась Галінскую зноў затрымала міліцыя, але на гэты раз у Гомелі — на «пакаяльным відэа» яе прымусілі сказаць, што яна была падпісаная на «экстрэмісцкія» каналы і пакідала там каментары.
Праваабарончая супольнасць вызнала палітычным зняволеным яшчэ аднаго жлобінца

Ён у ліку 10 новых палітычных зняволеных у Беларусі, вызнаных 7 жніўня.

Чытаць болей
Для беларусаў унутры краіны запрацаваў віртуальны адвакат.

Advakatby_bot — гэта аўтаматызаваны сервіс кансультавання ахвяраў рэпрэсій і іх блізкіх у прыладзе Telegram. Яго распрацавалі адвакаты, якія абаранялі палітвязняў і былі пазбаўлены ліцэнзій, пры кансультацыйнай падтрымцы праваабарончых арганізацый. Знайсці яго можна па наступным адрасе: @advakatby_bot.

Advakatby_bot папярэджвае пра неабходнасць выдаліць чат-бот пасля выкарыстання, аб чым неаднаразова нагадваецца падчас яго праходжання і даецца спасылка на адпаведную відэаінструкцыю (распрацаваную Кіберпартызанамі).

Неўзабаве Advakatby_bot запрацуе ў вэб-версіі, якая будзе дзейнічаць толькі пры выкарыстанні VPN (або ў замежжы), што будзе больш бяспечным для карыстальнікаў у Беларусі.
Учора на Гомельшчыне адбылося як найменш 8 судовых працэсаў за "распаўсюд экстрэмізму"

Чаму як найменш? Бо гэтая інфармацыя ўзятая з банку судовых працэсаў і на справе судоў магло быць болей.

У судзе Навабеліцкага раёна Гомеля суддзя Калацэй разглядаў справу Сяргея Мохава паводле ч. 2 арт. 19.11 КК РБ (распаўсюд экстрэмісцкай прадукцыі). У Добрушы за тое самае "правапарушэнне" перад судом стаў Леанід Шыпінскі, у Ельску - Мікалай Пунтус, у Жлобіне - Дзмітрый Чэркас, у Мазыры - Андрэй Баравік, у Акцябрскім - Паліна Савіцкая, у Рэчыцы - Аляксандр Ашэка, у Светлагорску - Алена Азарава. Падрабязней тут: https://gomelspring.org/be/news/10919
Масавыя палітычныя рэпрэсіі ў Жлобіне бліжэйшымі днямі працягнуцца чарадой чарговых судоў

Запланаваныя тры суды запар за ажыццяўленне права на свабоду мірных сходаў.

Чытаць болей
Суды за мірныя пратэсты 2020 года працягнуцца ў Жлобіне ў пачатку лістапада

Карныя органы збіраюцца судзіць дваіх жлобінцаў паводле аднаго і таго ж аартыкула 342 Крымінальнага кодэкса.

Чытаць болей
Экс-политзаключенный Виталий Прохоров попал в колонию для несовершеннолетних в 17 лет — его осудили за протесты 2020 года. Парень рассказал «Медиазоне» о том, как отсидел срок.

«Тебе 12 лет светит, можешь все сразу рассказывать».

https://news.zerkalo.io/life/83214.html?tg=4

Не открывается ссылка? Попробуйте эту или скачайте наше приложение для Android или iOS.
Як абалваньваюць насельніцтва? Наўпрост на вашых вачах прапагандысты лепяць брэнд з дыктатуры

Менавіта такі наратыў учора прасоўвалі сярод бюджэтнікаў у Рэчыцы. А яшчэ пра тое, што дыктатару трэба падзякаваць за "вялікія дасягненні ва ўсіх сферах за апошнія 30 гадоў".

З такой жа праграмай плануюцца паездкі і па іншых гарадах краіны.
Карны орган чарговы раз абнавіў так званы “Спіс асобаў, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці”, у якім колькасць унесеных туды з палітычных матываў даўно значна перавышае колькасць сапраўдных экстрэмістаў.

Гэтым разам у МУСаўскі спіс трапілі двое жыхароў Гомельшчыны, зняволеных паводле палітычна матываваных падставаў – гэта Наталля Давыдуліна са Жлобіна і Аляксандр Лютаў з Хойнікаў. Падрабязней тут: https://gomelspring.org/be/news/11060
Камітэт правоў чалавека ААН вынес рашэньне па справах пакараных у Беларусі за пратэсты 18 заяўнікаў, у тым ліку Кастусёва і Ціханоўскага

Камітэт ААН лічыць, што пакараньне аўтараў зваротаў за ўдзел у мірных пратэстах парушыла іх правы. Камітэт прыйшоў да высновы, што прыцягненьне гэтых людзей да адказнасьці за ўдзел у мірных пратэстах парушыла іх правы, гарантаваныя артыкуламі 19 і 21 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах.

Сярод аўтараў заяў — Віталь Амяльковіч, Рыгор Кастусёў, Алег Мяцеліца, Леанід Кулакоў, Анатоль Паплаўны, Станіслаў Паўлінковіч, Крысціна Кашыцкая, Ларыса Яўневіч, Марына Самусева, Тацяна Севярынец, Аляксандр Дуброўскіх, Натальля Стрэльчанка, Алег Паўлаў, Сяргей Стрыбульскі, Сяргей Ціханоўскі, Натальля Трашчанка, Ірына Грышчук і Кацярына Цімашэнка. https://smarturl.click/AdZeM
Какой рекорд показал Бабарико, как едва не снялась Тихановская и почему Лукашенко точно проиграл?

Вспоминаем те самые выборы–2020.

Вы можаце прачытаць гэты тэкст па-беларуску.

https://news.zerkalo.io/economics/87931.html?tg=9

Не открывается ссылка? Попробуйте эту или скачайте наше приложение для Android или iOS.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Эколог прокомментировал новый проект озеленения Жлобина

«В новых районах не закладывают озелененные территории».

https://d1wrgkxjs43v4r.cloudfront.net/ru/regieny/v-novyh-rajonah-ne-zakladyvajut-ozelenennye-territorii-ekolog-prokommentiroval-novyj-proekt-ozelenenija-zhlobina.html
2025/03/05 07:09:10
Back to Top
HTML Embed Code: