Кажучы словамі аднаго чалавека, новая порцыя фэйкаў і бязмозглай інфармацыйнай палітыкі Захаду
❤6🥰2🤓1
Forwarded from Школа компетенций
🔥 Chatham House: каштоўнасці беларусаў і стаўленне да вайны
Ці змянілася за год стаўленне беларусаў да вайны? Ці падтрымліваюць беларусы ваенныя дзеянні Расіі ва Украіне і што, на іх думку, павінна рабіць Беларусь? Як беларусы ставяцца да размяшчэння расійскай ядзернай зброі і якія каштоўнасці яны называюць найважнейшымі ў сваім жыцці?
Запрашаем на прэзентацыю вынікаў новага даследавання Chatham House, якая адбудзецца 12 красавіка ў 14:00 па Варшаве.
👉 ZOOM рэгістрацыя

👍24👏4🔥3
10 кніг пра рэформы і Беларусь
На гэтым тыдні выступаў на адкрыцці Школы маладых рэфарматараў. Гэта флагманская адукацыйная праграма ЦНІ, якую штогод праходзяць дзясяткі бадзёрых і разумных людзей у сярэднім узросце 22-23 гады. Паколькі гадзіннага выступу не так і шмат для добрай размовы, то хацелася даць нешта людзям у дарогу. Гэтак і паўстаў гэты спіс.
Назвы кнігаў я падаю на той мове, на якой я іх чытаў, але большасць англамоўных, здаецца, таксама ёсць і па-расейску.
Ігнат Абдзіраловіч, “Адвечным шляхам”. Гэтае эсэ было напісана ў пачатку ХХ стагоддзя, але стала вядомым толькі напрыканцы яго. Цяпер “Адвечным шляхам” прынята называць пачаткам сучаснай беларускай філасофіі.
Святлана Алексіевіч, “Час сэканд-хэнд”. У гэтай кнізе героі – пераважна расейцы, але няхай гэта не ўводзіць у зман. Кніга не пра адзін народ, а пра саўковае балота. А каб выйсці з багны, яе трэба асэнсаваць. І мне падаецца, што гэта найлепшая, але пры гэтым, бадай, найменш жорсткая кніга Алексіевіч.
Зянон Пазняк, “Нацыянальныя каштоўнасці”. Не сказаць, каб я быў вялікім аматарам Зянона Пазняка, але ён у любым разе веліч і творца нацыянальнай ідэалогіі. Калі капнуць углыб ледзь не любога чалавека ў беларускай палітыцы, то вы можаце здзівіцца, як шмат там думак, некалі агучаных Пазняком.
Timothy Snyder, “On Tyranny: Twenty Lessons from the Twentieth Century”. Кніга фармальна не пра Беларусь і не пра рэформы, але яна задае правільную аснову для ўспрыняцця свету і змагання за тое, каб зрабіць яго лепшым. Простыя словы, простыя рэчы – не падпарадкоўвайцеся загадзя, абараняйце інстытуты, будзьце мужнымі. Я некалі напісаў пераказ гэтай кнігі вось тут.
Daron Acemoglu and James A. Robinson, “Why Nations Fail: The Origins of Power, Prosperity, and Poverty”. Біблія рэфармартарства, якая развенчвае міф, што аўтарытарызм здольны прыносіць столькі ж дабрабыту людзям, колькі і дэмакратычныя сістэмы. Дарэчы, аўтары нядаўна выпусцілі сіквэл “The Narrow Corridor: States, Societies and the Fate of Liberty” – там дастаткова будзе прачытаць уступ.
Anders Åslund and Simeon Djankov (editors), “The Great Rebirth: Lessons from the Victory of Capitalism over Communism”. Кніга пра эканамічныя рэформы постсацыялістычных краінаў, напісаная людзьмі, сярод якіх шмат тых, хто гэтыя рэформы і рабіў: Бальцэровіч, Клаус, Міклаш, Бендукідзэ. Што яшчэ трэба?
Ruchir Scharma, “The rise and fall of nations. Forces of change in post-crisis world”. Выдатны гайд пра тое, як інвестары глядзяць на краіны з добрымі эканамічнымі перспектывамі і, адпаведна, куды яны гатовыя несці грошы. Я некалі напісаў пераказ гэтай кнігі вось тут.
Ivan Krastev and Stephen Holmes, “The Light that Failed: A Reckoning”. Не ўсе рэформы ўдалыя. Некаторыя з іх не тое каб заканчваюцца поўнай паразай – яны не апраўдваюць спадзяванняў. У некаторых постсацыялістычных краінах гэтак і атрымалася – пра тое і кніга.
Ли Куан Ю, “Из третьего мира – в первый. История Сингапура (1965–2000)”. У нашым рэгіёне ёсць міф паспяховасці аўтарытарнай мадэрнізацыі: маўляў, дыктатар можа справіцца з рэформамі лепш за дэмакратаў. Гэта памылка, але нягледзячы на гэта, факт у тым, што Лі Куан Ю быў паспяховым рэфарматарам для сваёй краіны.
“HBR's 10 Must Reads on Change Management”. Зборнік артыкулаў, якія былі апублікаваныя ў “Harvard Business Review”. Падборка прысвечаная таму, як рабіць змены ў буйных кампаніях. Калі будзеце чытаць, то здзівіцеся, наколькі гэта падобна да рэформаў на ўзроўні дзяржавы, пра што пісалася ў іншых кнігах.

👍36🔥6❤5❤🔥1
Forwarded from Школа компетенций
🔥🔥🔥 Цэнтр новых ідэй аб’яўляе набор на Belarus Urban Fellowship 2023
Запрашаем маладых лідараў і лідарак з Беларусі прыняць удзел у адукацыйным курсе Belarus Urban Fellowship 2023, які пройдзе з 3 чэрвеня па 1 ліпеня.
Belarus Urban Fellowship 2023 — гэта анлайн-школа для актыўных гараджанак і гараджан. Яна створана на базе трох накірункаў: урбаністыка, актывізм і soft skills. Каб перадаваць прыкладныя веды і інструменты ўсім тым, хто хоча паляпшаць беларускія гарады і запускаць уласныя гарадскія праекты.
💫 5 лепшых праектаў у межах курса атрымаюць ментарскую падтрымку ад экспертаў.
Асноўная мэта Belarus Urban Fellowship 2023 — падтрымаць актыўную моладзь у Беларусі, якая працягвае паляпшаць жыццё ў сваіх гарадах.
📌 Дэдлайн падачы заявак - 30 траўня.
👉 Падрабязнасці
👉 Рэгістрацыя

👍6❤4
Forwarded from Банк Ідэй
🔥 Галоўная канферэнцыя лета — стала вядома поўная афіша!
Цэнтр новых ідэй разам з Банкам ідэй робяць 10 чэрвеня ў Варшаве вялікую дыскусію пра будучыню Беларусі.
💥 Беларусь у глабальным кантэксце. Дзе знаходзіцца наша краіна і рэгіён у пачатку 2023
Антон Раднянкоў і Павел Данэйка.
💥 Дзве нацыі. Як аб’яднаць беларусаў унутры краіны і дыяспару
Павел Лібер, Юрый Дракахруст, Леся Руднік. Мадэратарка — Ганна Краўчанка.
💥 Як паўстае беларускі глабальны бізнес
Арцём Канцавы (dev.by), Іван Шыла (Чысты кіт), Глеб Кавалёў (Карма), Анастасія Лузгіна (BEROC). Мадэратарка — Дар’я Кракавяк.
💥 Куды рухаецца беларуская грамадзянская нацыя і што мы кажам свету пра сябе
Надзея Зеленкова, Цімох Акудовіч і Арцём Шрайбман. Мадэратар — Рыгор Астапеня.
💥 Што адбываецца з беларускім незалежным YouTube?
Аляксандр Івулін, Іван Прус, Глеб Сямёнаў, Лера Зверава, Дар’я Кавальчук, Лізавета Закрэўская, Зміцер Нарышкін. Мадэратары — Алесь Ганчаронак і Мікіта Абрамчык.
📌 10 чэрвеня, Варшава (ul Foksal, 11)
Поўная праграмма
Рэгістрацыя
Захоўвайце час і запрашайце вашых калег і сяброў.
Да сустрэчы!
Банк идей | Реформы для Беларуси

🔥16👍5❤3🤔1😐1
Когда-нибудь беларусские правозащитники и СМИ перестанут писать “покаянное видео” или без самобичевания нам никак?
👍25🌚6🔥3
Пра палітыку навіна будзе заўтра, а пакуль пост пра беларускі андэграўндны рэп, а дакладней пра Зэмана.
Я не думаю, што гэтае імя шмат значыць для аўдыторыі гэтага каналу. Зэман — (хіба адзіная) легенда беларускага андэграўнд-рэпу, якая застаецца на плаву ўжо амаль два дзесяцігоддзі. Ён не асабліва бачны, але ўвесь гэты час ён стабільна выпускае — на шчасце ці на жаль — адносна падобныя альбомы.
Паколькі ён іх робіць па-ходу для сябе, то яны не абавязкова павінны вам спадабацца. Але з другога боку, калі вы ўжо даволі старыкаваты чалавек у рэпе і/ці крыху ў ім разбіраецеся, то вы хутчэй за ўсё ў гэтым нешта знойдзеце.
Дроп новага альбому тут.

🔥21❤10👍3👎1
Forwarded from Цэнтр новых ідэй
❤️🔥 Новы набор у Школу маладых рэфарматараў і рэфарматарак
Цэнтр новых ідэй пачынае набор у Школу маладых рэфарматараў і рэфарматарак. Яна пройдзе з 4 кастрычніка па 4 лістапада.
✨ Школа Маладых Рэфарматараў - гэта інтэнсіўная адукацыйная праграма, якая пройдзе ў анлайн-фармаце і будзе складацца з 3 сэнсавых блокаў:
💫 палітыка і дзяржаўнае кіраванне
💫 эканоміка
💫 сацыяльная сфера
Падчас анлайн-школы разам з беларускімі экспертамі і эксперткамі мы будзем разбірацца, як працуе дзяржава і як яе могуць палепшыць рэформы.
Мы шукаем актыўных беларусаў і беларусак ва ўзросце ад 18 да 30 гадоў, якія толькі пачынаюць свой шлях у вывучэнні сацыяльных, палітычных і эканамічных працэсаў.
👉 Падрабязнасці тут
💜 Падавайце заяўкі да 30 верасня

👍12❤8🔥3😁2🤡1
Давайце ў чацвер паразмаўляем пра беларускую дэмаграфію, палітычную сістэму, эканоміку, рэгіянальнае развіццё, сістэму аховы здароўя, адукацыю, дыскрымінацыю, жанчын у беларускай палітыцы, лічбавізацыю і знешнюю палітыку.
Рэгістрацыя тут: https://press-club.pro/events/charnavik-belaruskih-reform-prezentacyya-praekta-cni-i-dyskusiya

Press Club Belarus | Прастора для прафесійнага росту медыясупольнасці
Чарнавік беларускіх рэформ. Прэзентацыя праекта ЦНІ і дыскусія
Прэс-клуб Беларусь запрашае на дыскусію, прысвечаную запуску праекта Цэнтра новых ідэй «Чарнавік беларускіх рэформ».
❤19👍8😱1