Telegram Web
Ну што тут сказаць, MALDZIS вяртае Трэці Статут ВКЛ

Падрабязнасці тут
🔥59👍125👏3🥰2
Запрашаем на Belarus Future Unconference 2024!

Антыканферэнцыя пройдзе 23-га лістапада ў Варшаве, уся інфармацыя на сайце, рэгістрацыя па спасылцы.
👍83🔥3
Адзін з найбольш натхняльных праектаў, у які я ўцягнуты, гэта вяртанне беларускіх гістарычных каштоўнасцяў. На фота Радзівілаўская карта 1631 года выдання.

Да ейнага стварэння тэрыторыя сучаснай Беларусі ў еўрапейскай картаграфіі выглядала як нешта невядома дзе. Таму князь Мікалай Радзівіл “Сіротка” хацеў стварыць дакладную навуковую карту Вялікага княства.

Мапа рабілася фактычна з нуля і павінна была змяшчаць геаграфічную, палітычную і гістарычную інфармацыю. Карта атрымалася і стала шэдэўрам, які праслужыў узорам для наступных карт рэгіёна яшчэ цягам дзвюх стагоддзяў.

Што тут скажаш, гэта топ!

Прачытаць больш можна тут

ПАДТРЫМАЦЬ МОЖНА ТУТ
🔥6317👍3
ASTAPENIA pinned a photo
Упершыню ўзяўся за тэму беларускага кіроўнага класу ў 2019-ым, калі трапіў на фэлаўшып у Chatham House. Праз паўгады, калі папера была ўжо ў рэдактара, стала зразумела, што не варта спяшацца з публікацыяй. Крыху пазней стала відавочна, што ў які бок гісторыя не павернецца, папера ўсё адно страціла рэлевантнасць.

Праз пяць гадоў мы ўзяліся за кіроўны клас разам з Паўлам Мацукевічам. У паперы новыя падтэмы, вакол новая рэчаіснась, героі тэксту многія пазмяняліся. Ледзь не ўсё новае, але маю пачуццё, што зачыніў гештальт з даўно забытага мінулага.

https://newideas.center/special/u-ceni-lukashjenki-belaruski-kirujuchy-klas-u-pachatku-tranzitu-lady/
👍133🔥2
Ну што, вяртаем карту Яна Няпрэцкага)

https://maldzis.world/maldzis-vjartae-kartu-vkl-jana-njaprjeckaga/
28🔥11👍1🤡1
Forwarded from MALDZIS
Ініцыятыва MALDZIS выкупіла першае выданне “Жазла кіравання” (“Жезлъ правленіѧ”) Сімяона Полацкага 🔥

Гэта адзін з найбольш каштоўных кніжных помнікаў, створаных беларусамі.

“Жазло кіравання” было надрукаванае ў Маскве ў 1667-ым годзе на царкоўнаславянскай мове і належыць да надзвычай рэдкіх артэфактаў. Гэта першая выдадзеная кніга беларускага манаха-асветніка Сімяона Полацкага.

Старадрук быў набыты ў Польшчы на сродкі беларускіх ахвярадаўцаў і ў будучыні будзе перададзеная ў Музей-бібліятэку Сімяона Полацкага ў якасці грамадскага падарунка. Да вяртання ў Полацк кніга будзе выстаўляцца падчас адмысловых мерапрыемстваў за межамі Беларусі.

Падрабязнасці чытайце на сайце MALDZIS.WORLD

Такія набыткі, як “Жазло кіравання”, Трэці Статут ВКЛ, Радзівілаўская карта ці мапа Няпрэцкага, магчымыя дзякуючы грамадскім ахвяраванням. Асабліва карыснымі для ініцыятывы з’яўляюцца штомесячныя ахвяраванні, нават малога памеру.

💎 Падтрымаць нашу дзейнасць
🔥246👏1
2025/07/13 13:39:09
Back to Top
HTML Embed Code: