Warning: Undefined array key 0 in /var/www/tgoop/function.php on line 65

Warning: Trying to access array offset on value of type null in /var/www/tgoop/function.php on line 65
- Telegram Web
Telegram Web
13 сакавіка з рэдакцыйна-выдавецкай ўстановы «Культура і Мастацтва» сышла Людміла Крушынская

У сферы СМІ яна працавала 53 гады. 32 з іх — у газеце «Культура».

17 гадоў Людміла Крушынская была галоўным рэдактарам газеты «Культура», 2 гады — намеснікам дырэктара і 8 гадоў — дырэктарам РВУ «Культура і Мастацтва».

❗️ Падтрымаць БАЖ ❗️
Рэкамендацыі па бяспецы| Patreon
«Экстрэмісцкі» спіс Мінінфарма: TikTok-акаўнт Reform.news і старонкі блогера Сяргея Бяспалава

Міністэрства інфармацыі Беларусі 12 сакавіка абнавіла Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў. У пералік забароненых да распаўсюду дадалі TikTok-акаўнт незалежнага выдання Reform.news, інтэрнэт-рэсурсы блогера Сяргея Бяспалава і іншыя.

Падрабязнасці

без впн

❗️ Падтрымаць БАЖ ❗️
Рэкамендацыі па бяспецы| Patreon
Вечаровае апытанне БАЖ. Не сакрэт, што спыненне падтрымкі ЗША паставіла ў складанае становішча многія медыя ў свеце. Розныя выданні камунікуюць гэта па-рознаму. А як вы лічыце, як медыям лепей камунікаваць складаную сітуацыю сваім чытачам?
Anonymous Poll
37%
Лепей адразу шчыра расказаць чытачам і папрасіць іх пра дапамогу
37%
Лепей спачатку пашукаць дапамогу непублічна, і толькі потым расказваць чытачам
8%
Праблемы рэдакцыі лепш наогул не агучваць, гэта можа нанесці шкоду іміджу
18%
Цяжка адказаць / паглядзець адказы іншых
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Як медыям камунікаваць пра свае фінансавыя праблемы? Разважае Барыс Гарэцкі

Спыненне падтрымкі ад ЗША паставіла ў складанае становішча многія медыя па ўсім свеце. Не абышла праблема і беларускія выданні, якія і без таго пазбаўленыя магчымасці сур’ёзна зарабляць з дапамогай рэкламы. Такім чынам, сродкаў стала меней. Устойлівасць рэдакцыі пад пагрозай.

У БАЖ прыходзяць калегі з запытам пра тое, як лепш камунікаваць пра гэтую сітуацыю са сваёй аўдыторыяй.

Намеснік старшыні арганізацыі Барыс Гарэцкі дзеліцца развагамі на гэты конт.

Падрабязнасці

без впн

❗️ Падтрымаць БАЖ ❗️
Рэкамендацыі па бяспецы| Patreon
Надзея Белахвосцік: Выходзіць з крызісу, у якім аказаўся незалежны медыясектар, трэба не паасобку, а адзіным фронтам

Распрацоўшчыкі Кодэкса этыкі і пагаднення пра самарэгуляванне спадзяюцца, што дакументы аб’яднаюць незалежны медыясектар. Медыяасамблея ў перспектыве зможа займацца лабіраваннем інтарэсаў незалежнага медыясектара на міжнароднай арэне.

Такую думку ў каментары сайту БАЖ выказала галоўная рэдактарка праекта Media IQ Надзея Белахвосцік.

Падрабязнасці

без впн

❗️ Падтрымаць БАЖ ❗️
Рэкамендацыі па бяспецы| Patreon
Улад Бумага пачаў працэдуру банкруцтва свайго бізнесу ў Расіі

Кампаніі, заснаваныя ў Расіі беларускім блогерам, мелі запазычанасць па падатках і страхавых узносах амаль 28 тысяч долараў, паведамлялі СМІ ў снежні 2024 года.

Падрабязнасці тут

без впн

❗️ Падтрымаць БАЖ ❗️
Рэкамендацыі па бяспецы| Patreon
#праца

SMM-спецыяліст / спецыяліст па камунікацыях у праваабарончую арганізацыю

«Прававая ініцыятыва» шукае дасведчанага спецыяліста ў сваю каманду.

Абавязкі:

✔️ стварэнне тэкстаў для Instagram, Telegram, Facebook, Twitter (X), LinkedIn;

✔️ планаванне і вядзенне кантэнт-плана;

✔️ напісанне артыкулаў для сайта;

✔️ стварэнне сцэнараў для YouTube;

✔️ камунікацыя са СМІ і партнёрамі;

✔️ асіставаць кіраўніку ў рэалізацыі стратэгічных задач;

✔️ удзел у агульных камандных актыўнасцях.

Дэдлайн для заявак: 24 сакавіка, 18:00.

Падрабязнасці і кантакты

без впн

❗️ Падтрымаць БАЖ ❗️
Рэкамендацыі па бяспецы| Patreon
#магчымасці

Ізноў прыйшла пятніца, а з ёй — і нашая штотыднёвая падборка магчымасцяў!

🔸Прэмія за адвагу ў фотажурналістыцы (дэдлайн — 14 сакавіка)
Прыз — 20 000 долараў ЗША

🔸 Еўрапейская камісія прапануе гранты беларускім журналістам і СМІ (дэдлайн — 14 сакавіка)
Агульны бюджэт праекта — 2 940 000 еўра

🔸Стыпендыі для журналістаў ад Акадэміі DW (дэдлайн — 15 сакавіка)
Навучанне пройдзе ў Боне

🔸 Нязмушаны нэтворкінг: чаго нам не хапае для супрацоўніцтва паміж актывіст_камі і журналіст_камі (дэдлайн — 17 сакавіка)
Пройдзе 19 сакавіка ў цэнтры Вільні

🔸Фінансаванне расследвальніцкай журналістыкі (18 сакавіка)
Вэбінар ад GIJN

🔸 Семінар «Збор сродкаў для незалежнай журналістыкі ў Еўропе» (20 сакавіка)
Трэнер — Пітэр Эрдэлі, дырэктар-заснавальнік Цэнтра ўстойлівых медыя

🔸Адкрыты прыём заявак на Прэмію імя Алеся Адамовіча (дэдлайн — 24 сакавіка)
Прымаюцца творы і артыкулы ў медыя, выдадзеныя ў 2024 годзе

🔸Гранты на трансгранічныя журналісцкія расследаванні (дэдлайн — 27 сакавіка)
Агульны бюджэт — 225 000 еўра

Фота:Miguel Á. Padriñán для pexels.com

❗️ Падтрымаць БАЖ ❗️
Рэкамендацыі па бяспецы| Patreon
Беларускія лялечнікі і UNIMA: гісторыя поспеху аднаўлення сувязяў

На працягу 27 гадоў беларускія лялечнікі мелі магчымасць быць часткай міжнароднай супольнасці UNIMA (Міжнароднага саюза лялечных тэатраў). Аднак пасля ліквідацыі нацыянальнага цэнтра UNIMA ў Беларусі ў 2024 годзе гэтая сувязь аказалася пад пагрозай, піша Беларуская Рада культуры.

Дзякуючы ініцыятыве тэатральнага крытыка і журналісткі Настассі Панкратавай удалося аднавіць кантакт з кіраўніцтвам UNIMA і дамагчыся таго, каб было ўзнята пытанне аб падтрымцы беларускіх тэатральных дзеячаў.

Падрабязнасці

#БеларускіТэатр
#чытаемБАЖнае

Што абмяркоўвалі на гэтым тыдні ў медыясупольнасці? Нагадваем вам пра важныя тэксты, што падрыхтавалі аўтары БАЖ

🔹Вольга Сямашка: «Не бачу супярэчнасцяў паміж Кодэксам і правіламі, па якіх працуюць незалежныя СМІ»

🔹Улады аб’явілі намесніка старшыні БАЖ Алега Агеева ў міждзяржаўны вышук

🔹«Джэнтэльменскае пагадненне» для медыясектара: хто і на якіх умовах гатовы далучыцца?

🔹 Як медыям камунікаваць пра свае фінансавыя праблемы? Разважае Барыс Гарэцкі

🔹 Надзея Белахвосцік: Выходзіць з крызісу, у якім аказаўся незалежны медыясектар, трэба не паасобку, а адзіным фронтам

🔹Судовы працэс над журналістам Ігарам Ільяшом перапынены — публікацыі праходзяць экспертызу

Фота: Sebastian Luna для pexels.com

❗️ Падтрымаць БАЖ ❗️
Рэкамендацыі па бяспецы| Patreon
Forwarded from жыццё-маліна
⚡️Новая маліна – на канале!

Мы заглянулі ў госці да Ксеніі Луцкіной, якая 4 гады правяла ў калоніі, але здолела вырвацца і не страціць веры ў людзей. Мы пагаварылі пра тое, як вырашыцца на памілаванне, што было самае агіднае ў запісе пакаяльнага відэа, каго клічуць дэментарамі, першая сустрэча з сынам і чаму вырашыла з'ехаць з Беларусі.

Асобна – пра страйк на БТ у 2020 годзе, якую ролю сыграла Качанава і Наталля Эйсмант, у чым абвінавачвалі на допытах (тут усё як звычайна) і колькі зарабляла.

Апроч таго, пагаварылі пра тое, якім Менск выглядае сёння, а таксама вельмі чулліва пра цяжкую хваробу. Падпіска, каментар, падабайка – мы пачынаем.

🔗 Падабайка, падпіска, шэр – пагналі: https://youtu.be/IAA24PGWsIg?si=E_2MJyZ4d3Py1gUX
2025/03/16 00:24:22
Back to Top
HTML Embed Code: