Telegram Web
Вучоная змагла запусціць гульню Doom на кішачнай палачцы. Што?

Як яна гэта зрабіла і ці можна такім чынам прайсці гульню паўнавартасна?

Расказваем тут.
Паглядзіце, як артыстычна гэты папугай спявае оперу

Гаспадыня ўключыла свайму папугайчыку Бібі знакамітую мелодыю з оперы «Травіята» Джузэпэ Вердзі, і цяпер птушка пастаянна яе спявае. Дзяўчына нават дапамагае свайму гадаванцу вучыць складаныя пасажы і падыгрывае на піяніна.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Памятаеце, як супрацоўнікі амбасады ЗША ў Беларусі каштавалі сгушчонку? Гэтым разам яны ацэньваюць шчаўевы суп

Джэфры Тэйлар і ягоны сын Бенджамін пакаштавалі класічную беларускую страву. Ці спадабаўся ім шчаўевы суп — глядзіце на відэа.
Знаўцы штучнага інтэлекту прагназуюць, што неўзабаве падробкі стане немагчыма выявіць

І праграмнае забеспячэнне для выяўлення фэйкаў, і вадзяныя знакі могуць быць пераможаныя.

Чытаць далей.
Расійскі студэнт з дапамогай штучнага інтэлекту знайшоў сабе дзяўчыну. Гісторыя дайшла да прапановы шлюбу

Хлопец навучыў штучны інтэлект камунікаваць з дзяўчатамі праз тындар замест сябе. Распавядаем, як ён гэта зрабіў, колькі давялося патраціць часу на пошукі і з якой колькасці дзяўчат выбіраць, каб знайсці тую, якой ён зрабіў прапанову.

Чытаць далей.
У продажы хутка з'явіцца набор LEGO з размеркавальным капелюшом з Гары Потэра

У апісанні набору пазначана, што капялюш «умее размаўляць» і ведае 31 фразу. У наборы таксама будзе фігурка Гары Потэра з міні-версіяй капелюша. Каштуе набор 79 еўра, а купіць яго можна будзе ўжо ў сакавіку.

Капялюш яшчэ не паступіў ў продаж, але ўжо стаў мемам, бо шмат каму нагадвае 💩.
Тысячы трэкаў з тыктока могуць знікнуць ужо заўтра. У чым прычына?

Трэкі Тэйлар Свіфт, Элтана Джона, Білі Айліш, Дрэйка, Гэры Стайлза і шмат каго іншага могуць быць выдаленыя з сацсеткі 1 лютага.

Чытайце далей.
Топ моўных дадаткаў, якія зробяць працэс вывучэння эфектыўным і захапляльным

Зрабілі падборку праграм, якія дазволяць загаварыць на замежнай мове хутка і без асаблівых фінансавых укладанняў.

Чытаць далей.
Хутка кава можа стаць раскошай

Глабальнае пацяпленне можа ўдарыць па вытворчасці кавы. Вось што можа змяніцца на рынку і ў нашых звычках.

Чытаць далей.
У Індыі голуба арыштавалі на восем месяцаў. Птушку падазравалі ў шпіянажы на карысць Кітая

У траўні мінулага года птушку злавілі на індыйскай нафтавай прыстані ў прыгарадзе Мумбаі. На назе ў голуба былі два кольцы з медзі і з алюмінію, а на ўнутраным баку абодвух крылаў — кітайскія іерогліфы.

Паліцыя адкрыла справу аб шпіянажы. Пасля завяршэння расследавання ўсе абвінавачванні з голуба знялі. Праваахоўнікі высветлілі, што птушка ўдзельнічала ў гонцы на Тайвані, але выпадкова заляцела ў Індыю.

Паведамляецца, што 30 студзеня голуба выпусцілі на волю.
Навукоўцы нарэшце высветлілі, дзе ў Еўропе жылі першыя Homo sapiens

Потым яны паступова выцеснілі неандэртальцаў.

Чытаць далей.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
У Аўстраліі трохгадовы хлопчык апынуўся ў аўтамаце з цацкамі і не змог вылезці

Праваахоўнікі выратавалі трохгадовага Ітана, які залез у аўтамат з цацкамі Hello Kitty і захрас у ім.

Чытаць далей.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Эд Шыран прыйшоў у котакафэ, каб паспяваць, але жывёлы ад яго разбегліся

Дзесяць гадоў таму музыка прыйшоў у японскае кафэ, каб спець свае песні коцікам. Жывёлы ў той раз канцэрт не ацанілі і разбегліся хто куды.

Днямі брытанскі спявак вырашыў паўтарыць эксперымент. Ён прыйшоў у тое ж кафэ і пачаў спяваць. Жывёлы зноў пусціліся наўцёкі, як толькі пачулі песню.

Як і ў мінулы раз, паслухаць Эда Шырана застаўся толькі адзін коцік.
Па сённяшнім дні вызначалі, калі прыйдзе вясна. Гэтыя прыкметы заўсёды спраўджваліся

Сёння Дзень сурка, або каталіцкія Грамніцы.

Чытайце далей.
2024/11/17 02:23:59
Back to Top
HTML Embed Code: