Telegram Web
Боровляны ИНФО
❗️Друзья❗️ В последнее время у нас участились случаи задержаний. Есть непроверенная информация, что силовики запросили доступ к камерам в Боровлянах и Новой Боровой. Будьте осторожны! Если вы владеете какой-либо информацией, напишите нам @BaraulyanyInfoBot
С 2020 года мы получаем различные данные бандитов в погонах: ФИО и фото/видео с камер наблюдения и видеорегистраторов со всех Боровлян. Сохраняем до лучших времён. ✌️🏻

Т.к. в СМИ появилась огласка, то можем опубличить бандитов, которые проводили задержание сегодня в ЗБ.
Светлана Тихановская про ядерное оружие: «От нас зависит будущее Беларуси и смогут ли тут жить наши дети»

Тихановская
: «Размещение ядерного оружия в нашей стране усилит и без того огромный контроль России над Беларусью. Это оружие сложно будет вывести, оно может стать предметом торга и агрессии со стороны России. А последствия этого будут годами разгребать беларусы.

Поэтому мы с вами должны сделать все, чтобы сорвать планы Путина и Лукашенко по размещению ядерного оружия с Беларуси. Наша главная цель – полностью избавить Беларусь от российского влияния.

Мы уже работаем с международными организациями, национальными правительствами, лидерами ведущих стран мира над стратегией действий. Но нам не обойтись без вашей помощи и поддержки. Беларусы, не оставайтесь безразличными. От наших действий зависит, что будет с Беларусью и смогут ли там жить наши дети».

https://youtu.be/hSnlEBkDVIw
Сёння мы развіталіся з нашым пабрацімам Міраславам Лазоўскім.

Жыццё чалавека ўнікальнае, непаўторнае і ад гэтага мае вялікую каштоўнасць! Міраслаў змагаўся за гэта ўсё сваё жыццё, не толькі словамі, але і справай.
Ён быў беларускім грамадска-палітычным дзеячам, кнігавыдаўцом, адным з лідараў "Белага легіёну, і адным з найпрафесійнейшых баявых камандзіраў Палка Каліноўскага. Ён аддаў сваё жыццё, каб наступнае пакаленне не жыло ў рабстве. Бо рабства гэта найгоршае прыніжэнне для вольнага чалавека.
Міраслаў змагаўся з гэтым злом да канца свайго жыцця! І загінуў Міраслаў як сапраўдны герой, у баю, прыкрываючы адыход параненых пабрацімаў. Ён памёр вольным, выбіраючы сам, а не па загадзе страху ці страсці. Нават страх смерці не можа змяніць дзеянняў вольнага чалавека, бо ён вольны ад улады страху. Ён вышэй за страх. Ён гаспадар страху, а не яго парабак.
Толькі ў свабодзе чалавек можа любіць, і няма большага кахання, калі чалавек пакладзе душу сваю за сяброў сваіх! Гэта і ёсць дух воіна, выбар, каханне і свабода, і вышэйшая ўзнагарода - бессмяротнасць!
Мы ніколі не забудзем цябе. Сваёй працай, ты надыхаў і будзеш надыхаць тых, хто стаяў побач з табой у гэтай вайне з Расеяй. Ты стаў у шэрагі лепшых з нас і ўжо з нябёс глядзіш, як мы працягваем нашу агульную справу.
Сёння кожны з нас, апошні раз сказаў табе тое, што хацеў, але не паспеў пры тваім жыцці...

Мы абавязкова пераможам!

Жыве Беларусь і Слава Украіне!
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
❗️Зварот Палка Каліноўскага да беларускага народа а 17.00❗️
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
❗️Зварот Палка Каліноўскага да беларускага народа❗️

Уступайце ў рэзерв Палка Каліноўскага - http://www.tgoop.com/Rezbat_bot
❗️«Беларусь павінна закрыць мяжу з Расіяй»: Святлана Ціханоўская звярнулася да арміі, чыноўнікаў і сілавікоў

«Я хачу заклікаць беларускіх дыпламатаў, вайскоўцаў і сілавікоў памятаць, што ў нас – беларусаў – свае нацыянальныя інтарэсы. Ні Пуцін, ні Прыгожын – не сябры Беларусі, і вы не павінны выбіраць іх бок. […]

Я таксама звяртаюся да беларускай арміі – мы не можам разлічваць на лёс, і спадзявацца, што Расія пакіне Беларусь у спакоі. Зараз найлепшы шанец выгнаць расійскіх вайскоўцаў з нашай краіны. Калі гэты шанец будзе прапушчаны, Расія зробіць з намі так жа, як з Украінай.
[…]
Беларусь павінна закрыць мяжу з Расіяй, і пачаць вывад расійскіх войскаў з беларускай тэрыторыі», - сказала нацыянальная лідарка беларусаў Святлана Ціханоўская.

Цалкам зварот Святланы Ціханоўская глядзіце тут

Расшыфроўка звароту тут

@motolkohelp
Forwarded from МЕНСКРАЗАМ!
У Менску магчыма ладзіць акцыі толькі дома.

Вялікая журба ды страта. 🕯
ГЕНЕРАЛ МЫШ

Альянс расследвальнікаў Беларусі
падрыхтаваў фільм у гонар героя беларускай нацыі Міраслава Лазоўскага.
Беларусь - у сэрцы, у думках, ва ўчынках. Усё жыццё. Так было і з Міраславам Лазоўскім.
Да апошняга дыхання, якое абарвалася 16 траўня 2023 у Бахмуце. Але і там ён апынуўся, каб бараніць не толькі Украіну, але і будучыню вольнай Беларусі. Сёння ячшэ многія не асэнсоўваюць, наколькі велізарны ўнёсак Мірыка ў беларускі нацыянальны рух: сваю справу ён рабіў грунтоўна, маштабна і непублічна. Праз асабісты грамадскі актывізм, праз прымяненне сваіх невычэрпных ведаў па гісторыі для выхавання моладзі, праз свае здольнасці маляваць і распавядаць. Міраслаў Лазоўскі назаўжды застанецца эталонам лідэра, маральным аўтарытэтам, сімвалам супраціву і «Белага Легіёну», надзейным, незаменным сябрам, паплечнікам і настаўнікам.

Прэм'ера фільма адбываецца 27 ліпеня, у Дзень незалежнасці Беларусі, за якую ўсё жыццё змагаўся Міраслаў Лазоўскі.

У фільме расказваеваецца пра стварэнне арганізацыі "Белы Легіён", пра арышты ўдзельнікаў і "Справу патрыётаў" у 2017 годзе, а таксама пра абставіны, пры якіх пад час ваенных дзеянняў ва Украіне загінуў герой.

Выказваем шчырыя спачуванні родным і блізкім Міраслава Лазоўскага. Дзякуем усім, хто прыняў удзел у стварэнні фільма.

https://www.youtube.com/watch?v=FuAQvFXDXKc
Працягнуць ісці наперад з любоўю да тых, хто ідзе побач і з верай у тых, хто будзе пасля нас

Святлана Ціханоўская звярнулася да беларусаў і беларусак:

«Мінула тры гады. За гэты час нас спрабавалі пазбавіць мары. Пазбавіць блізкіх. Волі. Радзімы. Пазбавіць незалежнасці. Мы прапусцілі праз сябе шмат болю, але не страцілі спагадлівасць. Мы зазналі нянавісць, але захавалі міласэрнасць. Мы прайшлі праз выпрабаванні, але загартаваныя вынеслі з іх новы досвед. І працягваем рухацца.

Я разумею: гэта цяжка. І з кожным новым выклікам усё складаней захоўваць цвёрдасць крокаў. Але гэта толькі наш выбар: абясцэніць зробленае за тры гады, расчаравацца ў сабе і ў сваёй нацыі. Ці захаваць у памяці ўсе важныя моманты, зберагчы ў сэрцы тых, каго мы страцілі на гэтым шляху. І працягнуць ісці наперад з любоўю да тых, хто ідзе побач і з верай у тых, хто будзе пасля нас».
2025/03/04 04:36:30
Back to Top
HTML Embed Code: