✍️ Выраз дня: "All thumbs" – "усе пальцы - адзінец (вялікі палец)" - няздатны, няўмека, усё валіцца з рук.
📖 Беларускія адпаведнікі:
- НІ МЛЁН НІ ТАЎКАЧ
"На якое ліха такі зяць? ён жа ні млён ні таўкач."
(Крыніца: Фёдар Янкоўскі, "Беларуская фразеалогія")
Калі ласка, пакідайце свае прыклады ў каментарах. Таксама вы можаце прапанаваць вашыя любімыя выразы на любой мове - будзем спрабаваць шукаць адпаведнікі разам 🤗
#устойлівыявыразы #eng

Forwarded from РазМова
Як галінка за ліст залаты, я – за кожны дзень
У трымценні шчымлівым трымаюся ўсё ахайней.
Не палепшыцца свет, але ведаю: дзе-нідзе
Ёсць у ім і цяпло, і спагадлівасць, і каханне.
Мяне сшылі з пакутаў, пад скуру ўвагналі жах –
Я народу майго скатаваная лялька вуду.
Але ўчуеш прадвесне ў задорлівых капяжах –
І ўсміхаешся зноў, як дзіця, і чакаеш цуду…
І калі гэта ўсё прамінае, бы марны шквал,
Калі не застаецца ні іскры ад нас, нічога,
Дык адкуль тады столькі бязлітаснага хараства
Расцякаецца ўсцяж – па зямлі, па галлі, па шчоках?..
Наста Кудасава
#вершы

📆 31 студзеня 1975 нарадзіўся Альгерд Бахарэвіч — пісьменнік і перакладчык
🤯 Лаўрэат літаратурнай прэміі «Гліняны Вялес», пяціразовы пераможца літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройца, двойчы лаўрэат літаратурнай прэміі «Кніга году», уладальнік прэміі Эрвіна Піскатара (Германія) «за моц манументальных раманаў і грунтоўных эсэ", Лейпцыгскай кніжнай прэміі за раман "Сабакі Еўропы" (2024)
Сябра беларускага ПЭН-цэнтра ✍️
📚 Пераклаў з нямецкай мовы паасобныя творы братоў Грым, Франца Кафкі, Г. Г. Эверса, вершы Ганса Энцэнсбергера, раман Катрын Шміт «Ты не памрэш» 📖

📆 1 лютага 1892 нарадзіўся Браніслаў Тарашкевіч — грамадска-палітычны дзеяч, мовазнавец, пісьменнік-перакладчык.
✍️ Аўтар першай агульнапрынятай граматыкі беларускай мовы (Беларуская граматыка для школ, 1918).
📖 У 1918 годзе падрыхтаваў і выдаў у Вільні першую «Беларускую граматыку для школ». Абагульніў і замацаваў пісьмовыя традыцыі, што складаліся тым часам у мастацкай, навукова-папулярнай і публіцыстычнай літаратуры. "Граматыка" перавыдавалася 6 разоў, працяглы час была галоўным падручнікам па беларускай мове, асабліва падчас беларусізацыі 1920-х гадоў у БССР.
📚 Пераклаў на беларускую мову «Іліяду» Гамера і «Пана Тадэвуша» Адама Міцкевіча.

Вітаем, даражэнькія! Каб абудзіцца раніцай панядзелка, патрэніруем інтуіцыю!
Традыцыйна, адзін сапраўдны выраз, астатнія - выдуманыя. Адгадайце, які сапраўдны! Сэнс выраза: чалавек, які мае не трывалыя павярхоўныя веды (Толькі не Гугліце! 🤗)

Anonymous Quiz
24%
"Знаць курачу сюсю дый тую ні ўсю" ("Не задзірай носа, бо знаяш курачу сюсю дый тую ні ўсю")
41%
"І мядзьведзь знае,як пастух на дудзе грае"(Такі аканаміст-мядзьведзь знае,як пастух на дудзе грае!)
12%
"Разабрацца,як слімаку ў паляванні на зайца"("Ён цяміць-што слімаку разабрацца ў паляванні на зайца)
23%
"Ведае Іван як матэматыку баран" ("Ён там нешта тлумачыў, але ведае Іван, як матэматыку той баран!")
📆 4 лютага 1808 нарадзіўся Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч — паэт, драматург, перакладчык
✍️ Пісаў па-беларуску (лацінкай) і па-польску. Творчую дзейнасць пачаў з оперных лібрэта. Таксама вершаванае апавяданне, аповесць, балада. У творах адзначалася цікавасць да народных звычаяў, традыцый і імкненне перанесці на грунт рэальнага жыцця матывы, вобразы народных легенд, казак, паданняў. У баладах абапіраўся на традыцыі і народную творчасць 📚
📖 Пераклаў на беларускую мову «Пана Тадэвуша» (забаронены царскай цэнзурай)

✍️ Выраз дня: "Good things come to those who wait" – "добрыя рэчы прыходзяць да таго, хто чакае" - падкрэслівае важнасць цярпення і настойлівасці, намякаючы на тое, што рэзкія дзеянні могуць не прывесці да жаданага поспеху.
📖 Беларускія адпаведнікі:
- Цярпі, Грышка, карчма блізка
- Цярпі гора, будзе й мёд
- Хто цярплівы, той шчаслівы
(Крыніца: З.Санько, "Малы руска-беларускі слоўнік прыказак, прымавак і фразем")
Калі ласка, пакідайце свае прыклады ў каментарах. Таксама вы можаце прапанаваць вашыя любімыя выразы на любой мове - будзем спрабаваць шукаць адпаведнікі разам 🤗
#устойлівыявыразы #eng
📖 Беларускія адпаведнікі:
- Цярпі, Грышка, карчма блізка
- Цярпі гора, будзе й мёд
- Хто цярплівы, той шчаслівы
(Крыніца: З.Санько, "Малы руска-беларускі слоўнік прыказак, прымавак і фразем")
Калі ласка, пакідайце свае прыклады ў каментарах. Таксама вы можаце прапанаваць вашыя любімыя выразы на любой мове - будзем спрабаваць шукаць адпаведнікі разам 🤗
#устойлівыявыразы #eng
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Не ведаеце, чым заняць выходныя? Завітайце на наш Ютуб!
Гісторыі і вершы на беларускай мове даўно чакаюць вас 🤗
Гісторыі і вершы на беларускай мове даўно чакаюць вас 🤗
Вітаем, даражэнькія! Каб абудзіцца раніцай панядзелка, патрэніруем інтуіцыю!
Традыцыйна, адзін сапраўдны выраз, астатнія - выдуманыя. Адгадайце, які сапраўдны! Сэнс выраза: ніколі ці невядома калі (Толькі не Гугліце! 🤗)

29%
"Будзе, як свіння пойдзе ў людзі" ("Калі шчасце будзе? Як свіння пойдзе ў людзі")
17%
"Будзе па вясне, як жаба ў багне патане" ("Хлеў скончым па вясне, як жаба ў багне патане")
13%
"Калі не чутка, будзе хутка" ("І што чуваць, калі тэлефон правядуць? Калі не чутка, будзе хутка")
42%
"Будзе на лета, але не на гэта" ("Што, Грышка, калі вяселле? Будзе на лета, але не на гэта")
Forwarded from Годна
Чаму важна развіваць і захоўваць беларускую культуру?
Запыталіся пра гэта ў сябровак нашай каманды⬇️
📌 Аліна Герашчанка:
“Беларуская культура – аснова нашай нацыянальнай ідэнтычнасці. Калі мы падтрымліваем беларускамоўны кантэнт, мы ствараем попыт, які стымулюе тварыць больш.
Калі мы абіраем сваё, мы інвестуем у незалежнасць, умацоўваем сувязь з нашай гісторыяй і будучыняй.
Шукайце і падтрымлівайце беларускамоўны кантэнт. Гэта лепш, чым умацоўваць залежнасць ад чужога.
Беларуская культура жыве, пакуль мы выбіраем яе”.
📌 Лізавета Ветрава:
“Падтрымка беларускага – гэта не проста пра захаванне традыцый, а пра стварэнне асновы для нацыянальнай ідэнтычнасці, самапавагі і культурнага суверэнітэту.
Калі мы не будзем спрыяць развіццю сваёй культуры, яе месца зойме чужая, а разам з ёй прыйдуць чужыя каштоўнасці і погляды.
Захаванне і папулярызацыя беларускай культуры – гэта ў першую чаргу ўнёсак у будучыню, у якой мы бачым сябе самадастатковай нацыяй”.

✍️ Выраз Дня з іспанскай: (Tiene mas) lana que un borrego - (У яго) больш шэрсці, чым у авечкі
📖 Беларускі адпаведнік:
- (У яго) аж з горла прэ
"Пан багаты, усялякага ў яго дабра многа, аж з горла прэ."
(Крыніца: Фёдар Янкоўскі, "Беларуская фразеалогія")
Калі ласка, пакідайце свае прыклады ў каментарах. Таксама вы можаце прапанаваць вашыя любімыя выразы на любой мове - будзем спрабаваць шукаць адпаведнікі разам 🤗
#устойлівыявыразы #esp

📆 13 лютага 1973 года нарадзіўся Андрэй Хадановіч — беларускі паэт, філолаг, перакладчык.
🤯Лаўрэат прэмій: «Залаты апостраф», «Залатая літара», «Крышталь Віленіцы», імя Збігнева Даміняка, Польскага ПЭН-клуба, імя Карласа Шэрмана, імя Наталлі Арсенневай, Ежы Гедройца.
Узнагароджаны медалём Ордэна Пагоні (2024) 💪
🤩 Як мы ўжо пісалі, сапраўдная Рок-Зорка беларускай культуры. Перакладчык, які, мабыць, пераклаў (ці ўдзельнічаў у перакладах) на беларускую мову... амаль усё. Вось толькі невялічкі спіс:
📚 «Уводзіны ў геаграфію», «Сёмае неба», «Іншага канца свету не будзе», «Рапарт з Гораду ў аблозе», «Рэканструкцыя паэта», «Выратаванне», «Эвангельле паводле Пілята», і яшчэ прыкладна 30+ твораў 🤯🤯🤯
🤯Лаўрэат прэмій: «Залаты апостраф», «Залатая літара», «Крышталь Віленіцы», імя Збігнева Даміняка, Польскага ПЭН-клуба, імя Карласа Шэрмана, імя Наталлі Арсенневай, Ежы Гедройца.
Узнагароджаны медалём Ордэна Пагоні (2024) 💪
🤩 Як мы ўжо пісалі, сапраўдная Рок-Зорка беларускай культуры. Перакладчык, які, мабыць, пераклаў (ці ўдзельнічаў у перакладах) на беларускую мову... амаль усё. Вось толькі невялічкі спіс:
📚 «Уводзіны ў геаграфію», «Сёмае неба», «Іншага канца свету не будзе», «Рапарт з Гораду ў аблозе», «Рэканструкцыя паэта», «Выратаванне», «Эвангельле паводле Пілята», і яшчэ прыкладна 30+ твораў 🤯🤯🤯
Вітаем, даражэнькія! Каб абудзіцца раніцай панядзелка, патрэніруем інтуіцыю!
Традыцыйна, адзін сапраўдны выраз, астатнія - выдуманыя. Адгадайце, які сапраўдны! Сэнс выраза: вельмі дурны, не адукаваны, не прыстасаваны чалавек (Толькі не Гугліце! 🤗)

"Пусты як гаршчок пад прыпечкам" ("Яго спытаеш — пусты як гаршчок пад прыпечкам")
22%
"Мазгоў - што ў гуся" ("Сто разоў патлумачыў, дык у яго мазгоў - што ў гуся")
45%
"Дурны як бот з левае нагі" ("Не сватайце мне яго. Ён дурны як бот з левае нагі")
21%
"Дурны як хвост у сабакі" ("Даручыш яму нешта — усё сапсуе. Дурны як хвост у сабакі")
📖 Апавяданні Гілберта Чэстэртана ”Ціхмянасць айца Браўна” выйдуць у перакладзе на беларускую мову Уладзіміра Бруя
📚 У зборнік увайшлі найбольш папулярныя апавяданні англійскага класіка. Бліскучы талент аўтара, багацце мовы, невычэрпная выдумка ў пабудове дэтэктыўных сюжэтаў па-свойму вырашаюць спрадвечную задачу літаратуры: абвясціць чалавека найвялікшай каштоўнасцю Сусвету і веру ў Бога наймагутнейшай сілай дабра.
📆 Папярэднюю замову можна зрабіць у выдавецтве Рамана Цымберава

✍️ Выраз дня 🇬🇧: Talk through one's hat – "Гаварыць праз шляпу" - гаварыць абы-што, малоць языком, малоць лухту.
📖 Беларускія адпаведнікі:
- ПЛЕСЦІ ЛАПЦІ (з кашалямі)
- НАПЛЕСЦІ ЛАПЦЕЙ (з кашалямі)
"Той вам нагаворыць, — ён напляце вам лапцей з кашалямі. Толькі слухай, то нарасказвае."
(Крыніца: Фёдар Янкоўскі, "Беларуская фразеалогія")
Калі ласка, пакідайце свае прыклады ў каментарах. Таксама вы можаце прапанаваць вашыя любімыя выразы на любой мове - будзем спрабаваць шукаць адпаведнікі разам 🤗
#устойлівыявыразы #eng
📖 Беларускія адпаведнікі:
- ПЛЕСЦІ ЛАПЦІ (з кашалямі)
- НАПЛЕСЦІ ЛАПЦЕЙ (з кашалямі)
"Той вам нагаворыць, — ён напляце вам лапцей з кашалямі. Толькі слухай, то нарасказвае."
(Крыніца: Фёдар Янкоўскі, "Беларуская фразеалогія")
Калі ласка, пакідайце свае прыклады ў каментарах. Таксама вы можаце прапанаваць вашыя любімыя выразы на любой мове - будзем спрабаваць шукаць адпаведнікі разам 🤗
#устойлівыявыразы #eng
📖 “Марсіянскія хронікі” Рэя Брэдберы па-беларуску
📆 18 лютага выдавецтва "Янушкевіч" распачало продажы пераклада рамана Рэя Брэдберы “Марсіянскія хронікі”👽
📆 18 лютага выдавецтва "Янушкевіч" распачало продажы пераклада рамана Рэя Брэдберы “Марсіянскія хронікі”
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
У нашай Мовы акрамя нас больш нікога няма
Якія вы маеце планы на #ДзеньРоднай#Мовы ? Калі пакуль ніякіх, прапануем вам паўдзельнічаць ў добрай справе 😇
На Amazon KDP усе ахвочыя могуць выдаваць свае кнігі любым накладам і без перадаплаты: вершы, прозу, даследванні, падручнікі, коміксы, маляванкі і гд. Але не па-беларуску!
Каб гэта выправіць, Марыя Грыц зрабіла петыцыю і запусціла акцыю #BezosGiveMeMyBook
Далучайцеся і вы! Для гэтага трэба падпісаць петыцыю і распавесці пра яе, адзначыць @amazonkdp і перадаць эстафету беларускасці хаця б 3м сваім сябрам.
Давайце разам адчынім дзверы вялікай беларускай літаратуры!
Петыцыя: http://surl.li/vrausl ці на change.org BezosGiveMeMyBook

Forwarded from Fundacja Tutaka
Вашая дапамога стварае важныя магчымасці: для ўдзельнікаў – паказаць свой талент, для гледачоў – атрымаць добрыя эмоцыі, а для беларускай мовы –
⚪️ Organizator: Fundacja Tutaka, Centrum Kultury Białoruskiej w Białymstoku
🔴 Realizację zadania dofinansowano ze środków dotacji Ministra Spraw Wewnętrznych i Administracji
⚪️ Zadanie współfinansowane ze środków The German Marshall Fund of the United States
🔴 Zadanie dofinansowane z budżetu Miasta Białegostoku
⚪️ Partnerzy: Fundacja Białoruś 2020, Białostocki Teatr Lalek, Infinity Group, Gutenberg Publisher, Крама Адметнасць, Птулху, KROPKA
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Ваша ўлюбёная замежная кніга можа выйсці па-беларуску!
Напішыце ў каментарах або ў форме, які твор, на ваш погляд, мусіць перакласці ініцыятыва Бел.Read⬇️
Напішыце ў каментарах або ў форме, які твор, на ваш погляд, мусіць перакласці ініцыятыва Бел.Read
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM