Warning: Undefined array key 0 in /var/www/tgoop/function.php on line 65

Warning: Trying to access array offset on value of type null in /var/www/tgoop/function.php on line 65
- Telegram Web
Telegram Web
У музей "Вольная Беларусь з Украінай у сэрцы" былі перададзены асабістыя рэчы яшчэ аднаго нацыянальнага беларускага героя Аляксандра «Розпад» Новіка, які аддаў сваё жыццё ва Украіне за нашу з вамі свабоду.
Рэчы нам перадала маці беларускага героя.

«Розпад» стралок-снайпэр 3-яй Штурмавой загінуў 20 студзеня падчас выкананьня баявога заданьня каля вёскі Новаягораўка на Луганшчыне. Ягонае жыццё абарвалася ў баі, ва ўзросце 22 гадоў. Аляксандр Новік пахаваны на алее Славы Броварскіх могілак.

Героі жывыя пакуль пра іх жыве памяць
Вечная слава Герою!
30 студзеня па ініцыятыве БФ «Вільна Білорусь» ў Львоўскай абласной радзе адбыўся круглы стол, на якім абмяркоўваліся праблемныя пытанні адносна прававога статусу беларусаў ва Украіне.
На сустрэчы былі ўзнятыя і абмеркаваныя асноўныя праблемныя пытанні з якімі сутыкаюцца беларусы, якія пражываюць ва Украіне, гэта заканчэнне тэрміну дзеяння беларускага пашпарта, заблакаваныя банкаўскія рахункі, атрыманне грамадзянства, праблемы добраахвотнікаў…
Дамовіліся аб яшчэ адной працоўнай сустрэчы, якая адбудзецца ў бліжэйшы час.
На гэтую сустрэчу нам трэба прадставіць кейсы, якія пацьвярджаюць праблемы зь якімі сутыкаюцца беларусы ва Ўкраіне. Будзе створаны выніковы дакумент, які будзе адпраўлены ў Кіеў у офіс Упаўнаважанага Вярхоўнай Рады Украіны па правах чалавека, профільныя камітэты і ўстановы, для вырашэння гэтых праблем.
Просьба калі ў вас ёсць пісьмовыя адмовы, паперы якія пацвярджаюць не магчымасць ажыццявіць тую ці іншую працэдуру, вышліце іх нам. Гэта трэба для таго, каб у першую чаргу дапамагчы вам у вырашэнні вашай праблемы, а таксама для комплекснага вырашэння гэтых праблем, адносна прававога статусу беларусаў ва Украіне.

Інфармацыю просім даслаць на электронную пошту: belaruscentr@gmail.com

Працуем далей!
85 год таму, уначы з 9 на 10 лютага 1940 г., адбылася першая масавая дэпартацыя насельніцтва з акупаваных Савецкім Саюзам тэрыторый ІІ Рэчы Паспалітай - Заходняй Беларусі і Заходняй Украіны. Акцыя была скіравана супраць асаднікаў, вайскоўцаў, леснікоў і іх сем'яў. Калі першыя дзве катэгорыі былі пераважна польскай нацыянальнасці, то леснікамі ў большасці былі беларусы і ўкраінцы.

У адпаведнасці з інструкцыяй НКВД ад 29 снежня 1939 г., арышт і высылку трэба было правесці адначасова цягам аднаго дня. Высяленню з Заходняй Беларусі падлягалі 9755 гаспадаркі (50.732 чалавекі). Аднак 226 гаспадарак (2106 чалавек) не трапілі ў першую хвалю дэпартацый, бо былі хворыя (547 чалавек), ва ўцёках (32 чалавекі), адсутнічалі дома (1581 чалавек). Усе хворыя былі ўзятыя пад назіранне, каб пазней адправіцца да месца высылкі іх сем'яў.

Уся належная асаднікам і леснікам нерухомая маёмасць, жывёла, інвентар канфіскоўваліся. Жывёлу і збожжа раздавалі кагасам, саўгасам, беднаце і гандлёвым арганізацыям. Але шмат маёмасці і асабліва каштоўных рэчаў раскралі супрацоўнікі НКВД і райвыканкамаў, а таксама вясковы актыў.

На зборы кожнай сям'і давалі максімум дзве гадзіны. Дазвалялі ўзяць з сабой толькі 500 кг рэчаў, у тым ліку ежу, вопратку, бялізну, посуд, дробны гаспадарчы інвентар.

Рэпрэсаваных заганялі ў вагоны для быдла па 25-30 чалавек. У кожным эшалоне - па 55 вагонаў. Цягнікі ішлі на ўсход амаль месяц. Праз нялюдзскія ўмовы даехалі не ўсе. Вагоны падаваліся ў антысанітарным стане і не ацяпляліся (і гэта пры маразах ў 35-25 градусаў). З ежы давалі толькі хлеб. Людзі паміралі ад холаду, хвароб, роспачы. Старыя і малыя адыходзілі першымі. Памерлых выкідвалі на станцыях, а іншым раз прама на абочыну каляіны.

Перасяленцаў даставілі ў 115 пасёлкаў Архангельскай, Свярдлоўскай абласце, Краснаярскага краю, Комі АССР. "Спецпасяленцы" апынуліся зімой у раёнах з суровым кліматам. Іх размяшчалі ў гаспадарчых, нежылых пабудовах. Харчаванне і медыцынскае абслугоўванне амаль адутнічалі. Умовы працы ў спецпасёлках мала чым адрозніваліся ад лагерных. Нягледзячы на ​​холад, голад і хваробы усе пасяленцы ва ўзросце ад 16 да 60 гадоў павінны былі працаваць на лесапавале. Гэта таксама абумовіла высокую смяротнасць. Ніхто не меў права пакідаць месца пасялення больш чым на 24 гадзіны. У выпадку смерці маці дзетак адпраўлялі ў прытулкі, дзе яны большай часткай хутка паміралі.

Лютаўская дэпартацыя 1940 года была першай з чатырох перадваенных дэпартацый. Другая і трэцяя адбыліся 13 красавіка і 29 чэрвеня 1940 г., чацвертая - на мяжы траўня і чэрвеня 1941 г. Усе яны мелі адміністрацыйны характар і былі інструментам пазасудовых рэпрэсій. Рашэнне аб высяленні прынялі ў Маскве яшчэ ў снежні 1939 г. Палітбюро ЦК ВКП(б) і Савет Народных Камісараў. Пазней аналагічныя рашэнні прыняло кіраўніцтва Беларускай ССР і Украінскай ССР. За арганізацыю акцыі адказвалі НКВД, камуністычныя і савецкія актывісты. Кіраўнік НКВД Лаўрэнцій Берыя ў службовай запісцы на імя Сталіна ад 1 мая 1944 года зазначыў, што падчас даваенных дэпартацый ва ўсходнія раёны памерла ў дарозе 11.516 чалавек.

На здымках: 1. схема аператыўных участкаў па высяленні асаднікаў з заходніх абласцей БССР
2. даведка аб колькасці асаднікаў да высялення
3. таварны вагон, у якім перавозілі рэпрэсаваных
4. даведка Панамарэнкі на імя Сталіна аб выселеных з БССР асадніках
А хто там іде, а хто там іде,
Хто громадою рокотно гуде?
– Білоруси.
Що ж несуть вони, кістяки живі,
На худих плечах, на руках в крові?
– Свою кривду.
А кому ж вони з-під онуч та шмать
Тую кривду-біль хочуть показать?
– Всьому світу.
Хто ж то їх навчив, не один мільйон,
Кривду-біль нести, хто прогнав їх сон?
– Біда, горе.
А чого ж, чого захотілось їм
Битим, топтаним, темним та глухим?
– Людьми зватись.
Учора адбылася сустрэча са студэнтамі УКУ.
Студэнты запрасілі да сябе у Магістарскі калегіум УКУ, дзе мы больш за гадзіну размаўлялі пра Беларусь і пра беларусаў.
На жаль ўкраінцы мала ведаюць пра беларусаў і Беларусь, а беларусы пра ўкраінцаў і Украіну.
Мэта такіх сустрэч расказаць і даведацца больш адзін пра аднаго, пра розніцу паміж лукашыстамі і беларусамі, пра нашу агульную гісторыю і барацьбу з агульным ворагам - расіяй.
Гэтая ідэя ўзнікла пасля наведвання студэнтамі УКУ «Дома Вільной Білорусі» у Львове, дзе ім паказалі музей "Вольная Беларусь з Украінай у сэрцы", выставу «З Украінай у сэрцы" і расказалі аб загінуўшых беларкскіх Героях.
У студэнтаў было шмат розных пытанняў.
Вельмі важна, каб украінская моладзь ведала пра беларускіх Герояў, якія аддалі ва Украіне свае жыцці за іх будучыню. Каб яны ведалі пра Беларусь і беларусаў, разумелі розніцу паміж лукашыстамі і беларусамі…

Працуем далей!
У Харкаў перададзена гуманітарная дапамога!

Дзякуем беларускай валанцёрскай арганізацыі у Вільні «Дапамога» і літоўскім валанцёрам, за перададзеную гуманітарную дапамогу ва Украіну.

Дапамога будзе раздадзена ў першую чаргу прадстаўнікам беларускай дыяспары у Харкаве, тым хто сталі ахвярамі расійскай агрэсіі, а таксама бежанцам і часовым перасяленцам, якія маюць у гэтым патрэбу.

Украінцы, літоўцы і беларусы зноў разам у барацьбе супраць нашага агульнага ворага, расійскіх акупантаў.
Разам мы абавязкова пераможам!
Працуем далей!

Слава Україні!
Жыве Беларусь!
Vardan Tos!
Калі Украіна ўтрымае Кіеў, Харкаў, Адэсу, Херсон і Днепр, застанецца свабоднай і стане пасьпяховай, тады можна будзе сказаць, што ўкраінскі народ перамог, - The Telegraph

ЗША больш не зацікаўлены ў бяспецы Еўропы і Украіны. Цяпер гэта свет Пуціна і Трампа, пішуць у выданні.
«Дом Вільной Білорусі» у Львове наведаў начальнік аддзела Дэпартамента па пытаннях культуры, нацыянальнасцей і рэлігій Львоўскай абласной ваеннай адміністрацыі Дораш Васіль Міхайлавіч..

Паказалі музей "Вольная Беларусь з Украінай у сэрцы", выставу «З Украінай у сэрцы" і расказалі аб загінуўшых беларкскіх Героях.
Расказалі аб сабе і аб сваёй дзейнасці.

Атрымалі запрашэнне на Паседжанне Рады прадстаўнікоў нацыянальна-культурных таварыстваў Львоўшчыны, якое адбудзецца у бліжэйшы час ў памяшканні Львоўскай ОВА.

Перадалі ў Дэпартамент па пытаннях культуры, нацыянальнасцей і рэлігій Львоўскай абласной ваеннай адміністрацыі каляндар з партрэтамі беларускіх герояў.

Працуем далей!
Увага!
Мы абвяшчаем конкурс да Дня роднай мовы!
21 лютага са ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Дабрачынны фонд “Вільна Білорусь” звяртаецца да наведнікаў курсаў беларускай мовы на базе “Дому вольнай Беларусі”, а таксама да ўсіх нашых сяброў з прапановай паўдзельнічаць у конкурсе дэкламавання па-беларуску.
Каб далучыцца, вам патрэбна зняць невялікае відэа, дзе б вы альбо вашыя дзеткі выразна і асэнсавана прачыталі верш ці ўрывак з нейкага твору на беларускай мове, які, на вашу думку, найбольш асацыюецца з Беларуссю і беларускаю моваю.
Вашыя відэа дасылайце, калі ласка, на адрас электроннай пошты Дабрачыннага фонду “Вільна Білорусь”:
belaruscentr@gmail.com.
Аўтары найбольш арыгінальных і цікавых відэа атрымаюць ад нашага фонду прызы ў выглядзе перакіднога каленара на 2025 год з выявамі беларускіх герояў, якія аддалі свае жыцці за свабоду Украіны і Беларусі.
Сёння «Дом Вільной Білорусі» наведалі Ніна Паскал - Намеснік старшыні Федэрацыі грэчаскіх таварыстваў Украіны па міжнароднай дзейнасці і кіраўнік грэчаскага таварыства «Енотіта» і Міхаіл Богдан - старшыня таварыства Грэкаў Прыазоўя «ЕНОЗІС», які аб'ядноўвае грэкаў перасяленцаў, якія цяпер пражываюць на тэрыторыі Львова і Львоўскай АДА.

Да поўнамаштабнага ўварвання РФ ва Украіну, у Марыупальскім раёне пражывала каля 200 тысяч грэкаў.
Паводле апошняй перапесі насельніцтва ва Украіне, беларусаў пражывала больш за 300 тысяч чалавек.
Сёння гэта ва Украіне сотні тысяч ахвяр расійскай агрэсіі.

Распавялі пра сваю дзейнасць, падзяліліся сваімі планамі.

Працуем далей!
Прадстаўнікі Дабрачыннага фонду “Вільна Білорусь” узялі ўдзел у анлайн сустрэчы, якую арганізавалі Рада Еўропы і Дзяржаўная служба Украіны ў этнапалітыцы і свабодзе сумлення пры Кабінеце Міністраў Украіны.
Гэта была першая сустрэча, куды запрасілі нашу арганізацыю як прадстаўнікоў беларускай дыяспары ва Украіне, дзеля абмеркавання па распрацоўцы Стратэгіі захавання моў нацыянальных меншасцяў, якім пагражае знікненне з носьбітамі гэтых моў.
Распавялі пра сучасны стан беларускай мовы, а таксама нашыя намаганні ў адраджэнні вывучэння беларускай мовы ва Украіне. У выніку абмеркавання вырашана стварыць працоўную групу ў распрацоўцы Стратэгіі, у якую будуць запрошаныя і прадстаўнікі беларускай дыяспары.

Працуем далей!
🇺🇦 Дабрачынны фонд “Вільна Білорусь” абвясціў конкурс дэкламавання па-беларуску

🔸 Ён будзе прымеркаваны да Міжнароднага дня роднай мовы, які адзначаецца 21 лютага.

🔹Да ўдзелу запрашаюцца ўсе ахвотныя, у тым ліку наведвальнікі курсаў беларускай мовы на базе “Дому вольнай Беларусі”.

Больш на сайце:
https://racyja.com/by/hramadstva/dabracynny-fond-vilna-bilorus-abvesciu-konkurs-deklamavannja-da-dnja-rodnaj-movy/
2025/02/15 03:00:20
Back to Top
HTML Embed Code: