Telegram Web
Forwarded from Belarus history
Кірмаш у Петрыкаве 1912 год
27 студзеня 1913 г. у Вільні на вечарынцы ў рабочым клюбе “Сокал” Беларускім музычна-драматычным гуртком упершыню была пастаўленая п’еса “Паўлінка”.

На прэм’еры п’есы прысутнічаў аўтар п’есы Янка Купала, які адмыслова для гэтага прыехаў з Пецярбургу.

Камэдыя адыграла адметную ролю ў станаўленьні і разьвіцьці беларускага прафэсійнага сцэнічнага мастацтва, ўвайшла ў залаты фонд беларускае драматургіі і стала яе клясыкай.

Крыніца
Беларускае войска, 1993 год.

Крыніца фота Stefan Kulčanka
Няміга на пачатку 1970-х
Жыхароў ужо пераважна расьсялілі. Вуліцы часам выкарыстоўвалі як дэкарацыі для фільмаў пра вайну. А маглі б мець старое места, амаль як у Вільні.
Драўляны мост знаходзіўся ў парку Горкага, на скрыжаванні вуліц Карла Маркса і Янкі Купалы ў 60-я гады.
25 сакавіка 1918 году Рада Беларускай Народнай Рэспублікі прыняла Трэцюю Ўстаўную грамату, у якой абвясьціла незалежнасьць БНР і аддзяленьне Беларусі ад Расеі.

На фота Алесь Бяляцкі, будучы дырэктарам музэя Максіма Багдановіча, няпярэдадні Дня Волі вывесіў нацыянальны сьцяг на бальконе музэю. 1991 год (тады яшчэ СССР).

Віншуем чытачоў каналу (дзе бы вы не былі) з 105-годзьдзем абвяшчэньня незалежнасьці Беларускае Народнае Рэспублікі.
2 красавіка 1989 года прайшоў першы суботнік у Курапатах, арганізаваны грамадскім аб’яднаннем “Мартыралёг Беларусі”.

*На другім фота Зянон Пазняк, на трэцім журналіст Алег Груздзіловіч з сынам.
‼️Сябры, матэрыялы нашага каналу прызнаныя экстремістскімі 🤍💔🤍

Што скажам? здрада ці перамога?
Святкаванне Пасхі на Палессі, пач. 20 стагоддзя.

«У другі дзень Вялікадня распачынаецца адведзіны з хаты да хаты. Моладзь бавіцца яйкамі: адзін трымае у руцэ яйка, а другі па ім б'е; чыё яйка разаб'ецца, той яго страчвае, пры гэтым прамаўляюць "Хрыстос васкрос",» — адзначала Эма Яленская-Дмахоўская - пісьменніца, этнограф, фалькларыст.

*Фота з кнігі "Polesie. Fotografie z lat dwudziestych i trzydziestych", 1996 г.
Васіль Быкаў,
9 траўня 1994 года.
2025/01/05 19:28:38
Back to Top
HTML Embed Code: