Warning: Undefined array key 0 in /var/www/tgoop/function.php on line 65

Warning: Trying to access array offset on value of type null in /var/www/tgoop/function.php on line 65
- Telegram Web
Telegram Web
МІТЫНГІ Ў ПАДТРЫМКУ УКРАІНЫ 🇺🇦

23 лютага 2025 года мы выходзім на плошчы па ўсёй Італіі, каб выказаць салідарнасць з Украінай і нагадаць усяму свету: барацьба за свабоду і справядлівасць працягваецца! Мы разам кажам "Не!" расійскай агрэсіі і "Так!" свабодзе народаў!

Мы, беларусы, ведаем, што такое дыктатура і рэпрэсіі. Таму мы поруч з украінцамі, якія ўжо тры гады змагаюцца за сваю незалежнасць. Беларусы і ўкраінцы – плячо ў плячо супраць імперыі зла!

📍 Дзе і калі?

🔹 Мілан – 14:00, Piazza Castello
🔹 Удзінэ – 11:30, Piazza Duomo
🔹 Фларэнцыя – 15:00, ад Piazza Santa Maria Novella
🔹 Балоння – 16:00, Piazza Nettuno
🔹 Падуя – 16:00, Piazza Cavour
🔹 Рым – 15:00, Piazza dell’Esquilino
🔹 Бары – 17:00, Piazza Umberto

💙💛🤍❤️🤍 Наша сіла — у салідарнасці!

#StandWithUkraine #BelarusWithUkraine
🎬  Рэжысёрка Мара Тамковіч зноў вяртаецца ў тур па Італіі

З 8 па 12 сакавіка яна прадставіць фільм «ПАД ШЭРЫМ НЕБАМ» + Q&A пасля паказу.

📍 8 САКАВІКА — SUZZARA (Модэна)
📽 17.00 у Cinema Politeama

📍 9 САКАВІКА — SOLIERA (Модэна)
20.30 у Nuovo Cinema Teatro Italia

📍10 САКАВІКА — Варэзэ
21.00 у Cinema Filmstudio90

📍11 САКАВІКА — Падуя
21.00 у Cinema Esperia

📍12 САКАВІКА — Рым
19.00 у Cinema Farnese (тут фільм будзе ў праграме да 18 сакавіка)

Трэйлер: https://youtu.be/ONWFiAn1wHM?si=-WWAspkASvuXCDcx
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
❤️ Тут гучаць радкі з верша Ларысы Геніюш «Мова мая» на беларускай і італьянскай мовах

Па ўсім свеце сёння адзначаюць дзень роднай мовы.

Размаўляйце на ёй, вывучайце яе. А можна адразу з дзвюма мовамі знаёміцца — напрыклад, праз нашу рубрыку «Моўная хвілінка». Уводзьце ў пошук, альбо шукайце ў хайлайтсах (Bella mova) інстаграма "Талакі"❤️
Учора ў Брэшыі адкрылася выстава «Bielorussia: 30 anni di regime in 30 manifesti» дызайнера Артура Вакарава

Гэта ўвасабленне трыццаці гадоў дыктатуры, рэпрэсій і супраціву беларусаў.

На адкрыцці з прамовай выступіла Юлія Юхно, прадстаўніца Народнай амбасады Беларусі ў Італіі. Яна падзякавала арганізатарам і партнёрам за іх увагу да Беларусі.

Мы ўдзячныя Federico Manzoni, Giovanni Rocchi, Francesca Bazoli, Filippo Perrini і Giulia De Florio за падтрымку і салідарнасць.

Калі праўда гучыць – дыктатура робіцца больш слабай. Дзякуй усім, хто нас чуе і дае магчымасць гаварыць!
🤍❤️🤍🇺🇦 Беларусы Італіі разам з Украінай

23 лютага беларусы Італіі далучыліся да мітынгаў з нагоды поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну. З нацыянальнымі сцягамі яны выйшлі на вуліцы італьянскіх гарадоў разам з украінцамі.

На дэманстрацыі ў Фларэнцыі разам з дэпутатам Еўрапарламента была Юлія Юхно, прадстаўніца Народнай амбасады Беларусі ў Італіі. Яна брала слова, дзе адзначыла, што "беларусы — на баку Украіны, і ў гэтым няма сумневаў".

Мы падтрымліваем Украіну і змагаемся супраць агульнага ворага. Наша салідарнасць — гэта не проста маральны абавязак, гэта частка нашай уласнай барацьбы.

Дасылайце вашыя фота з акцый сюды👉
🔸бот @talakaAPS
🔸e-mail: italy@belarusabroad.org

Жыве Беларусь! Слава Україні!
Учора Юлія Юхно, прадстаўніца Народнай амбасады Беларусі ў Італіі, наведала паказ фільма “LUDZIE (GENTE)” па запрашэнні пасла Польшчы пры Ватыкане.

Мерапрыемства арганізавалі амбасадары Украіны і Польшчы пры Святым Пасадзе. Яго прымеркавалі да трэцяй гадавіны пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну.

Паказ быў у Рыме, у ім брала ўдзел здымачная група, якую ўзначальваў рэжысёр Maciej Ślesicki.

Пасля паказа была кароткая сустрэча з амбасадарамі, дзе абмеркавалі сумесныя планы на будучыню.
Прэмія Сахарава: мастацтва ў падтрымку свабоды

📅 5 сакавіка 2025
13:00
📍 Двор Палаца Ламбардыя, Мілан

У межах мерапрыемства, прысвечанага Прэміі Сахарава, у Мілане адкрываецца асаблівая мастацкая выстава, што адлюстроўвае барацьбу за свабоду думкі і правы чалавека.

5 сакавіка а 13:00 у двары Палаца Ламбардыя будзе інаўгурацыя выставы мастачкі Ксеніі Ангелавай, якая праз свае творы перадае гісторыі беларускіх палітвязняў.

Выставу адкрые лідарка дэмакратычнай Беларусі Святлана Ціханоўская, тым самым падкрэсліць важнасць міжнароднай падтрымкі зняволеных беларусаў.

🤍❤️🤍 Запрашаем на адкрыццё. Будзьце салідарнымі!
Беларусь: гісторыя, еўрапейскі выбар і барацьба за свабоду

Прадстаўніца Народнага Пасольства Беларусі ў Італіі ў чацвёрты раз сустрэлася з вучнямі ліцэя ў Навары, каб расказаць пра Беларусь – яе гісторыю, еўрапейскі выбар і сучасныя рэаліі.

Асаблівая ўвага была нададзена тэмам унутранай сілы чалавека, адказнасці за сваю краіну і важнасці ўдзелу ў выбарах. Таксама ішла гаворка пра сённяшнюю Беларусь, дзе тысячы людзей змагаюцца за дэмакратычныя перамены, нягледзячы на рэпрэсіі і гвалт. Было ўзнята пытанне палітвязняў – сотняў беларусаў, якія апынуліся за кратамі толькі за тое, што адстойвалі свае правы і патрабавалі свабоды.

Вучні з вялікай цікавасцю слухалі і актыўна ўдзельнічалі ў дыскусіі. Такія сустрэчы даюць магчымасць маладым людзям убачыць Беларусь не толькі праз прызму навін, але і праз рэальныя гісторыі людзей, якія штодня змагаюцца за свабоду і дэмакратыю.
2025/03/03 04:34:56
Back to Top
HTML Embed Code: