Telegram Web
#архітэктурабсср #піонэрархнаглчд
Малавядомы канструктывізм з Шклова.
Жылы будынак на Фабрычнай вуліцы (тапаніміка хутчэй за ўсё таксама 1920-х). Па стылю падобны на чыгуначную паліклініку з Гомеля 1928 года пабудовы. Хутчэй за ўсё гэты будынак таксама канца 1920-х. Першапачатковае прызначэнне мне невядомае, зараз тут жылы дом і крама.
Вокладка часопіса-падручніка "Ленінская зьмена" для III і IV груп 1-й ступені беларускіх школ у РСФСР, выдадзены ў Маскве ў Цэнтральным выдавецтве народаў СССР, 1931 год.
#фотабсср
Від на дваравы фасад былога даходнага дома Кастравіцкай, а ў міжваенныя гады - "Дома металістаў", з будоўлі галоўнага корпуса БДУ у Менску 1930 года.
Дом стаяў на плошчы Незалежнасці наспраць фасада Дома Урада, знесены ў 1967 годзе.
Крыніца: БДАНТД ф.51 воп.1 спр.249.
#звязда
Артыкул па матывах лекцыі беларускага этнографа і археолага Ісака Сербава (1871-1943) на тэму "Менск у старажытныя часы" з газеты "Зьвязда" №155 1929 года.
#звязда
6 кастрычніка 1929 года ў Менск прыбылі першыя 5 трамвайных вагонаў з Мыцішчынскага заводу для адкрыцця трамвайнага руху ў сталіцы, якое было запланавана на 11-12 кастрычніка таго ж году.
Заметка з газеты "Зьвязда" №230 1929.
Як пісаў нядаўна даследчык Віталь Аніська, 20 чэрвеня 1925 года у Менску пачаўся 1-ы чэмпіянат БССР па шашках. Ён праводзіўся ў межах Усебеларускага шахматна-шашачнага з'езду адначасова з 2-м чэмпіянатам БССР па шахматах, а таксама паралельна з турнірам гарадоў і турнірам рабочых гурткоў.
Цікава, што ў апошніх двух турнірах перамогу атрымалі госці са Смаленску. У турніры гарадоў перамог малады 15-гадовы Сяргей Белавенец, выдатную гульню каторага адзначыў у сваім артыкуле ў "Савецкай Беларусі" А. Касперскі. Касперскі таксама прадбачыў вялікую шахматную будучыню маладога шахматыста і не прагадаў: Белавенец у 1930-я гады стаў майстрам спорта СССР, трохразовым чэмпіёнам Масквы і заняў 3-е месца ў 11-м чэмпіянаце СССР па шахматах. Загінуў у 1942.
У турніры рабочых гурткоў перамог смаленскі ігрок Шадравіцкі.
Варта адзначыць, што ў міжваенныя гады жыхары Смаленска ўдзельнічалі ў беларускіх чэмпіянатах па шахматах і шашках на агульных умовах, а смалянін Выгодчыкаў увогуле ў 1926 узяў 1-е месца ў чэмпіянаце БССР.
Беларускі піонэр
#архітэктурабсср Знойдзены аўтар даваеннага будынка з сучасным адрасам Мінск, вул.Броўкі дом 5 - ім аказаўся архітэктар 2-й праектнай майстэрні пры Наркамаце Аховы Здароўя СССР - А.А.Апресян (звесткі пра яго дрэнна гугляцца, удалося знайсці толькі тое, што…
#архітэктурабсср
У дадатку да "Архитектурной газеты" №2 за 1937 год знайшоўся яшчэ адзін раней невядомы архітэктурны аб'ект Менска, які, хутчэй за ўсё, так і не быў рэалізаваны. Гэта праект будынка дзіцячай клінікі ў сталіцы. Ён, як і раней згаданы корпус медінстытута на Броўкі 5, быў распрацаваны 2-й архітэктурнай майстэрняй пры Наркамаце аховы здароўя СССР, архітэктар Якаў Яўсеевіч Астроўскі (пра яго інфармацыі вобмаль, канал @radiosnapkouski дапамог знайсці гады яго жыцця 1900-1964 і поўнае імя).
Патрэба ў новым корпусе для дзіцячай клінікі была відавочная, бо, прынамсі, да 1940 года такая клініка размяшчалася ў дарэвалюцыйным доме на вул.К.Маркса 20. На жаль, слядоў новага будаўніцтва ў такіх формах, як у праекце, на тэрыторыі даваеннага Менска не знаходзіцца. Хутчэй за ўсё да рэалізацыі гэтага праекта так і не прыступілі.
#людзібсср
Даследчык гісторыі шашак Віталь Аніська знайшоў мабыць першую вядомую выяву Янкі Кашкеля - вядомага ў міжваенныя часы мастака-графіка, аўтара не адной сотні карыкатур, апублікаваных на старонках газет "Савецкая Беларусь", "Зьвязда", "Чырвоная Зьмена" і інш.
Фотаздымак знойдзены ў дакументах з асабістай справы студэнта БДУ Янкі Кашкеля, НАРБ, ф. 205, воп. 3, спр. 3648.
#людзібсср
У нас ёсць Рон Перлман дома:)
Парадны фотапартрэт героя Грамадзянскай вайны і вызвалення Беларусі ад белапалякаў у 1920-м годзе Яна Фабрыцыуса, у гонар каторага названая вуліца ў Мінску.
Фабрыцыус ў 1921-23 гады быў начальнікам камандных курсаў РСЧА ў Полацку, пяхотных курсаў камсаставу ў Менску. У 1923-24 - камандзір і камісар 2-й Беларуская стралковай дывізіі, з 1927 камандзір 4-га стралковага корпуса ў Віцебску. У 1928 годзе пераведзены на Каўказ, загінуў у авіякатастрофе ў 1929 годзе.
Падарунак для аматараў гісторыі савецкай архітэктуры ад канала "Беларускі піонэр" - амаль поўная падшыўка часопіса "Архитектура СССР" за 1933-1991 гады, спамапаваная з сайта books.totalarch.com і залітая на Яндэкс-дыск для зручнай запампоўкі (можна скачываць, як архіў цалкам 22Гб, так і падшыўкі за асобныя гады).
Спасылка на Яндэкс-дыск з архівам часопіса "Архитектура СССР".
#Менск, #артыкул

Калісьці даўно мы з калегам @belaruskipioner рабілі артыкул па ранніх савецкіх паштоўках. З таго часу знайшлося яшчэ парачку цікавых экзэмпляраў, таму старую працу мы трошку дапоўнілі :)

Каму цікава паглядзець, як выглядаў Менск у 1930-ых, запрашаю:
https://teletype.in/@poshtabel/GILg2H7aNVo
#фотабсср
Пракладка трамвайнай лініі па вуліцы Валадарскага ў Менску, 1933 год.
Крыніца: БДАНТД ф.51 воп.1 спр.294.
#людзібсср
Фотапартрэт Народнага паэта БССР Янкі Купалы на вокладцы часопіса "Чырвоная Беларусь" №17 1932 года.
Сёння спаўняецца 143 гады з дня нараджэння песняра (дата нараджэння 7 ліпеня 1882 года).
2025/07/08 00:15:53
Back to Top
HTML Embed Code: