Telegram Web
Худы мір ці добрая вайна?..

17 верасня, у дзень калі камуністычны і нацысцкі рэжым пачалі з двух бакоў крамсаць не свае краіны, у дзень "народнага адзінства" хворы дыктатар, які ўсё яшчэ за мір, пагражае свету трэцяй сусветнай вайной. Ён стаіць на канцэрце прыдуманага ім свята, ён крычыць аб сваёй магутнасці і пяціць грудзі на захад, поўдзень і нават крыху на ўсход. Па ўсёй краіне мясцовыя органы самакіравання чытаюць лекцыі - трэба рыхтавацца да найгоршага сцэнару: Беларусь - месца чарговай эскалацыі...
Але чаму так сталася, людзі баяцца нават падумаць.
Бо людзі ведаюць, што верагоднасць патрапіць у турму большая, чым верагоднасць патрапіць пад прылёт.
А паўсюль яшчэ карункавае чырвона-зялёнае свята народнага трыадзінства: страху, нянавісці і безнадзеі.

"Сёння ў нашай хаце свята", а далей што ...?.

🗓 22 верасня
🕑 а 14.00 гадзіне
📍 Помнік Каперніку

Жыве Беларусь!
🤍❤️🤍
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Паважаныя беларускі Варшавы!

12 кастрычніка ў Варшаве адбудзецца адкрытая сустрэча на тэму "Прафілактыка рака малочных залозаў" 🌸🎗

У праграме прагляд дакументальнага  фільму пра жанчын, якія праз гэта прайшлі, а таксама  сустрэча з  лекарамі-спецыялістамі.
Вы зможаце задаць пытанні, што вас хвалююць, падзяліцца сваім досведам ❤️

А пакуль, калі ласка, запоўніце невялікую анкету ⬇️
(асабістыя дадзеныя не збіраем) па спасылцы:
https://forms.gle/vvoDh34TGErUQ8aK7
Запрашаем сяброў і чулых Беларусаў
пабавіць час разам з палітвязнямі на беразе Віслы.

📲 Увага!рэгістрацыя на ўдзел у мерапрыестве!


Вас чакае:

🔊 Канцэрт.
Александр Памідораў
Алесь Дзянісаў
Варшаўскія Бурдоны (Дудары)
Школа Беларускай Традыцыйнай Культуры
Lear
Уля Паўловіч (Atesta)
Зміцер Бартосік
Піт Паўлаў
Ігар Сігоў
Belarusian Truestory

🎙 Вядучыя – Марына Савіцкая, Васіль Плешкуноў.

🥩 Смачны стол - данат ад 40 зл наяўнымі па месцу.

🌋 Цёплае вогнішча.

🎎 Цікавыя сустрэчы.

📆 Калі - 28.09.24 а 16 гадзіне

🚩 Дзе. ТУТ

🚃 Зручны транспарт.
Прыпынак Kryniczna 01, далей пехатой.
На жаль, мы згубілі доступ да нашага акаўнта ў інстаграме. Гэты новы і яшчэ не прызнаны экстрэмісцкім.

https://www.instagram.com/belarusy_warszawy?igsh=YzZnZXJ0c2c4YjBr

Мы больш не нясем адказнасці за ўсе публікацыі ў тым акаунце. Спадзяемся, што мінулы акаунт @belarusywarszawa хутка выдаліцца.

Дзякуй за разуменне і тое, што ўсе гэтыя гады прыходзіце на акцыі!
Жыве Беларусь ✌️❤️
Ці маюць беларусы права на самаабарону?

23 верасня ў Магілёве міліцыянты "апазналі мясцовага жыхара, датычнага да экстрэмісцкай дзейнасці ...пад час прафілактычнай гутаркі мужчына дастаў нож..."

Зараз Беларусь выглядае як краіна, дзе датычных да экстрэмісцкай дзейнасці больш, чым галубоў на плошчы. Кожны, хто мае адзнаку інтэлекту на твары - ужо схільны …
Ці маюць права грамадзяне нашай краіны абараняць сябе ў сітуацыі ціску, пагрозы, прымянення сілы, шантажу? Ад каго наша міліцыя нас беражэ? Хто адказвае за некампетэнтнасць супрацоўнікаў?
Прыходзьце ў нядзелю, каб выказацца і паразважаць на гэтыя пытанні.

🗓 29 верасня
🕑 а 14.00 гадзіне
📍 Помнік Каперніку

Жыве Беларусь!
🤍❤️🤍
Гэтым тыднем, роўна 3 гады таму, гераічна загінуў Андрэй Зельцар. Для многіх беларусаў ён зрабіўся героем, які "пайшоў да канца".
Шмат для каго падзеі, што адбыліся тады, падзялілі жыццё на "да" і "пасля".

Мы памятаем і "старонку не перагарнулі".

Вечная памяць герою! 🙏
У гэтым годзе адбылося 4 хвалі амністыі - на волю выйшла 115 чалавек.
І рэжым патрабуе ад захаду падзяку за сваю літасць.

3 кастрычніка лукашэнка павіншаваў нямецкі народ з Днём Адзінства, а гіена васкрасенскі звоніць у Польшчу, каб давесці сам на сам некаторыя думкі: "Мы чакалі плюшку. Плюшак няма - вызваленні больш не разглядаюцца".(с).
Афіцыйны Менск чакае і прагне перамоваў.

Таму мы у чарговы раз выходзім каб сказаць: Не гандлю людзьмі! Свабоду палітвязням!

🗓 06 кастрычніка
🕑 а 14.00 гадзіне
📍 Помнік Каперніку

Жыве Беларусь!
🤍❤️🤍
Гаворым пра ўласныя магчымасці перадухіляць рак малочных залоз.

1. Адкрыццё фотавыставы “Пра рак. Гісторыі беларусак”. Каця Ваданосава і Каця Пытлева і іх гісторыя ў самым пачатку барацьбы.

2. Прэм’ера фільма “Каця і Каця. Пра рак, рэмісію і жаночыя мары”. Гісторыя з працягам праз тры гады.

3. Размова з пытаннямі і адказамі з доктарам Станіславам Салаўём пра жаночае здароўе. Пра рак, магчымасці прафілактыкі, генетыку, прышчэпкі і тэхналогіі.

🗓 12 кастрычніка
🕑 а 14.00 гадзіне
📍Warszawa, Stalowa 36, klatka C, памяшканне 231
Паветраная бяспечнасць.

"Мірнае неба" Беларусі ў які раз  свабодна прапускае баявыя  беспілотнікі тыпу "Shahed".

Пры ўсім пры гэтым у Калінкавічах жорстка затрымліваюць жанчыну, якая стала выпадковай сведкай прылёту шахеда ў населены пункт.

Відавочна, што кантроль над паветранай прасторай выслізгае з рук дыктатуры і лукашэнка падпісвае новы ўказ, які дазваляе "прадстаўнікам улады " і нават інспектарам аховы прыроды прымяняць  зброю і фізічную сілу супраць любога тыпу беспілотных апаратаў.

Дык, як насамрэч захаваць мір і бяспеку ў нашым небе ці настаў час вывучаць правілы паводзінаў падчас паветраных налётаў?

Таму мы у чарговы раз выходзім, каб сказаць, што няма над нашай краінай таго мірнага неба, якое нам абяцалі.


🗓 13 кастрычніка
🕑 а 14.00 гадзіне
📍
Помнік Каперніку

Жыве Беларусь!
🤍❤️🤍
Шаноўныя Беларусы!
Amnesty International Poland заклікае ўсіх неабыякавых і ахвочых жыхароў Варшавы паўдзельнічаць у важнай грамадска-палітычнай акцыі - стварэнні мурала, прысвечанага беларускім палітвязням і палітвязынкам ужо 17, 18 і 19 кастрычніка (чацьвер, пятніца, субота).

Больш інфармацыі і рэгістрацыя - па спасылцы:
https://forms.office.com/e/1j74fM3Qjy


🗓 17-19 кастрычніка
🕑 ад 9:45 і пакуль дазволіць надвор'е
📍
Metro Młociny wejście 6
Кожны раз, калі мы выходзім на акцыю,  мы кажам пра сітуацыю ў нашай краіне. Кожны раз, калі мы прапануем тэму акцыі, узурпатарскі рэжым нам яе карэктуе і ўносіць новыя праўкі.

Кожны раз мы выходзім, каб гучна сказаць: "Мы супраць узурпацыі нашай Беларусі. Мы супраць таго, як гэтая ўлада ставіцца да сваіх людзей. Мы за вольную Беларусь! Мы за краіну для жыцця! Мы супраць вайны! І мы будзем выходзіць, каб прамаўляць гэта столькі разоў, колькі трэба. "

Пратэсты заглохнуць, калі два дыктатара здохнуць!

🗓 20 кастрычніка
🕑 а 14.00 гадзіне
📍
Помнік Каперніку

Жыве Беларусь!
🤍❤️🤍
Ноч расстраляных паэтаў - чорная дата на старонках нашай гісторыі.

Дзень жалобы і дзень абурэння. Дзень смутку і дзень нязгоды.
Дзень нянавісці і дзень любові.
Нянавісці да бессаромных забойцаў і бязмернага жалю да бязвінных ахвяраў.
Бяздушная сістэма паказала самы гнюсны свой ашчэр, ганебную сутнасць.

Каб не забываць пра подласць, каб не забываць пра здраду, каб шанаваць адданасць і вернасць, мужнасць і годнасць мы мусім штогод адзначаць гэты дзень.
Страшны дзень беларускай гісторыі.
Яны расстраляны, каб мы ніколі не забывалі, хто гэта зрабіў.

Таму мы выходзім, каб сказаць: Мы супраць забойств і палітычных затрыманняў! Свабоду палітвязням! Свабоду нашай краіне!

🗓 27 кастрычніка
🕑 а 14.00 гадзіне

📍 Помнік Каперніка

Жыве Беларусь!
🤍❤️🤍
Далучайцеся да ўрачыстага маршу, мітынгу "Дзяды"!

📆 2 лістапада (субота), а 15:00

📍 Маршрут: plac Józefa Piłsudskiego, pomnik Adama Mickiewicza, plaz Zamkowy, Варшава.

📜 "Дзяды"
Дзяды — спрадвечнае, старажытнае беларускае свята, прысвечанае памяці продкаў. Мы збіраемся, каб успомніць тых, хто пайшоў, хто ахвяраваў сваім жыццём і быў бяссудна закатаваны. Памяць жыве, і мы працягваем яе захоўваць!

🔔 Праграма:
Пачнем на плошчы
Ю. Пілсудскага з гімна "Магутны Божа"
Пройдзем шляхам да Замкавай плошчы, дзе ўсе разам заспяваем "Пагоню"

📣Арганізатары:

Партыя "Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя"

Партыя "Народная Грамада"

Аргкамітэт па стварэнні партыі "Краіна для жыцця"

Рух салідарнасьці "Разам"

Прастора "Робім разам"

Ініцыятыва "Беларусы Варшавы"

Беларуская Асацыяцыя Палітвязьняў "Да Волі"

Fundacja Młode Kresy

Музей Вольнай Беларусі

НАУ

Музычны Рух

Жыве Беларусь!

‼️Прыходзьце, каб ушанаваць памяць продкаў і змагацца за нашу будучыню разам!
Паважанае спадарства! Акцыя, якая павінна была быць у гэтую нядзелю, 03.11.2024, адмяняеца па тэхнічным прычынам ( У суботу, а 15 гадзіне, мы далучаемся да ўрачыстага маршу, мітыгу "Дзяды").Таму, у нядзелю 03.11.2024 акцыі ня будзе. Жыве Беларусь 🤍❤️🤍
Далучайцеся да ўрачыстага маршу, мітынгу "Дзяды"!

📆 2 лістапада (субота), а 15:00

📍 Маршрут: plac Józefa Piłsudskiego, pomnik Adama Mickiewicza, plaz Zamkowy, Варшава.

📜 "Дзяды"
Дзяды — спрадвечнае, старажытнае беларускае свята, прысвечанае памяці продкаў. Мы збіраемся, каб успомніць тых, хто пайшоў, хто ахвяраваў сваім жыццём і быў бяссудна закатаваны. Памяць жыве, і мы працягваем яе захоўваць!

🔔 Праграма:
Пачнем на плошчы
Ю. Пілсудскага з гімна "Магутны Божа"
Пройдзем шляхам да Замкавай плошчы, дзе ўсе разам заспяваем "Пагоню"

📣Арганізатары:

Партыя "Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя"

Партыя "Народная Грамада"

Аргкамітэт па стварэнні партыі "Краіна для жыцця"

Рух салідарнасьці "Разам"

Прастора "Робім разам"

Ініцыятыва "Беларусы Варшавы"

Беларуская Асацыяцыя Палітвязьняў "Да Волі"

Fundacja Młode Kresy

Музей Вольнай Беларусі

НАУ

Музычны Рух

Жыве Беларусь!

‼️Прыходзьце, каб ушанаваць памяць продкаў і змагацца за нашу будучыню разам!
2025/02/03 07:39:11
Back to Top
HTML Embed Code: