Telegram Web
❣️Дапамога Ігару Банцеру❣️

Як можна дапамагчы Ігару, прапануем два варыянты:

1️⃣ На рахунак ДА ВОЛІ перавесці данат.

З сабраных сродкаў будзе набыта харчовая перадача, а частка грошай пераведзена на рахунак СІЗА для Ігара. У выпадку спазнення грашовых пераводаў або калі сродкі застануцца пасля вызвалення Ігара, яны будуць пераведзены непасрэдна Ігару.

BLIK +48451211525
🟥Darowizna na potrzeby działalności statutowej. Igor Bancer


Рахунак:
ASSOCIATION OF BELARUSIAN POLITICAL PRISONERS
Aleje Jerozolimskie 89 / 43, 02-001 Warszawa, Polska
KRS 0001110553, NIP 7011212005

Для Польшчы PLN
Pl86102049000000880236937995

Для Еўразвязу €
Pl18102049000000850236938008
Для астатніх краін $
Pl82102049000000870236938019

🟥МЭТА ПЕРАВОДУ:
Darowizna na potrzeby działalności statutowej. Igor Bancer

🔻Будзьце пільны з замежных пераводаў магчымы дадатковыя выдаткі!

2️⃣ Для тых каму ДА ВОЛІ "гнилая организацыя" прапануем перавесці грошы непасрэдна на рахунак СІЗА для Ігара самастойна.

NBP 0/0 Warszawa
501010 10100401 10139120 0000
Odbiorca:
Areszt Śledczy, ul. Kłobucka 5, 02-699 Warszawa.
Dyrektor jednostki penitencjarnej (nie zapomnij podać kodu pocztowego).
Nadawca:
(Imię i nazwisko twoje).
(Adres twój).
Tytuł przelewu:
Dla Ihara Bancera, syna Romana.

🔻Rekomendacje:
Zalecam dokonywanie wpłat za pomocą przekazu pocztowego (przelew bankowy również jest możliwy, ale pieniądze są księgowane dłużej).

Дзякуем за вашу дапамогу!
Жанчына пяшчота і прыгажосць…
Каму яна каханая, каму - маці, дачка, каму - натхненне...

Але за кратамі жанчына - кветка без вады.
Жанчынам за кратамі пагражаюць гвалтам, страшаць здзекамі з уласных дзяцей; за кратамі жанчына фарбуе вочы апалкам запалкі, сушыць сукенку на сабе, і разгружае фуры з цяжкімі мяхамі…

Здаецца, падобныя ўмовы былі ў фашысцкіх канцлагерах.
Паводле інфармацыі праваабаронцаў сёння за кратамі знаходзіцца 150 жанчын. А колькі яшчэ тых, каго не прызналі палітзняволенымі?
А колькі жанчын мусілі ўцякаць з краіны, пакінуўшы сваіх родных і блізкіх?

8 сакавіка - Міжнародны дзень Жанчын.
Але ці змогуць адзначыць яго ў калёніі беларускія палітвязанкі? Напэўна, не.
Турма - не месца для жанчын. Вайна - не час для жанчын.

Таму мы ў чарговы раз выходзім, каб звярнуць увагу на рэпрэсіі ўнутры Беларусі і прыцягнуць увагу да зняволеных жанчын, на якіх знаходжанне за кратамі ўплывае значна цяжэй, чым на мужчынаў.
Выходзім разам!

🗓 9 сакавіка
🕑 а 14.00 гадзіне
📍 Помнік Каперніка

Жыве Беларусь 🤍❤️🤍
Са святам, паважаныя жанчыны. 🤍❤️🤍
А дзе пра Беларусь?!

Увесь свет сочыць за перамовамі аб спыненні вайны.
Беларусь згубілася ня толькі ў сусветнай, але, здаецца, і ва  ўласнай павестцы.

А між тым, на чарговым паклоне ў пуціна саманазваны заявіў, што на апошніх выбарах народ абіраў ня толькі  яго, але і цэлы напрамак!  "Мы з расеяй альбо недзе там"(с).

Не, мы не з расеяй! Мы недзе там: у будучым вольным дэмакратычным свеце! Наколькі ўсё тое, што адбываецца сёння ў Беларусі, супярэчыць праўдзе і існаму стану рэчаў, мы ведаем па сабе, бо мы таксама спазналі рэпрэсіі і пераслед.

Менавіта таму мы выходзім у гэтую нядзелю, каб выказаць сваю салідарнасць з усімі, хто зараз спазнае ціск унутры Беларусі. Мы маем голас, мы маем магчымасць свабодна казаць пра ўсе тыя жахі, што адбываюцца цяпер на нашай Радзіме, і таму мы не будзем маўчаць!

Мы кажам НЕ - рэпрэсіям!
Мы кажам  НЕ - расейскай акупацыі!
Мы кажам НЕ - вяртанню ў савецкі кацёл!

🗓 16 сакавіка
🕑 а 14.00 гадзіне
📍 Помнік Каперніка

Жыве Беларусь!
🤍❤️🤍
Запрашаем далучыцца да святкавання Дня Волі ў Варшаве!

23 сакавіка, у нядзелю, а 13-й гадзіне, мы збярэмся на плошчы Трох Крыжоў, а затым, несучы вялізны бела-чырвона-белы сцяг, накіруемся да Замкавай плошчы.

На лакацыях вас будуць чакаць выступленні палітычных і грамадскіх дзеячаў, а таксама музычныя нумары.

Вы таксама можаце падтрымаць арганізацыю свята сваім унёскам у збор на BYSOL.

Суарганізатары падзеі: «Беларусы Варшавы», Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі, Офіс Святланы Ціханоўскай, Народнае Антыкрызіснае Упраўленне, Беларускае Аб’яднанне Палітвязняў «Да волі», Музей Вольнай Беларусі, Рух Салідарнасці «Разам». Пры падтрымцы фонду Паўла Латушкі.

Інфармацыйныя партнёры: Беларускае Радыё Рацыя, Euroradio, BELSAT, Беларускі Моладзевы Хаб.

🗓 23 сакавіка
🕑 а 13.00 гадзіне
📍 Płac Trzy Krzyża


Жыве Беларусь 🤍❤️🤍
Аперацыя "Каранацыя".
Палац Незалежнасці атачоны вайскоўцамі і сілавікамі, сагнаныя ўздоўж дарогі "прыгонныя" бюджэтнікі са сцяжкамі, і ўрэшце словы пра тое, што "вы не павінны баяцца", звернутыя да сваіх прыхільнікаў... - гэтае прадстаўленне саманазваны прызначыў на 25 сакавіка.

Ён хацеў паздзекавацца з дня Волі. Толькі не атрымалася!
Дзень Волі беларусы адзначалі ў: Беластоку, Берліне, Бостане, Варшаве, Вене, Вільні, Гданьску, Даўгаўпілсе, Катовіцах, Каўнасе, Кракаве, Любліне, Мюнхене, Нью Джэрсі, Нью-Ёрку, Стакгольме, Таліне, Тэль-Авіве, Уроцлаве, Філадэльфіі, Шчэціне і шмат дзе яшчэ!
Але ня толькі за межамі, а і ў Беларусі людзі адзначалі Дзень Волі, а не выродлівы абрад ягонай "каранацыі".

Кожны сапраўдны беларус ведае, што прыйдзе час, калі мы будзем адзначаць свае святы, сапраўдныя святы, дома, разам з сябрамі, сваякамі, на сваёй зямлі... Так будзе!

І мы не перагарнулі старонку!
Ніколі не даруем!

🗓 30 сакавіка
🕑 а 14.00 гадзіне
📍 Помнік Каперніка

Жыве Беларусь!
🤍❤️🤍
Ёсць дні гонару, а ёсць дні ганьбы...
У беларускай гісторыі нямала велічных датаў і ўсе яны, так ці іначай, звязаныя з барацьбой нашага народа за незалежнасць, з слыннымі  ўчынкамі нашых герояў.
...8 верасня, 22 студзеня, 25 сакавіка і нават 9 жніўня ў найноўшай гісторыі.
А што мы адзначаем 2 красавіка?
02.04.1996 была падпісаная дамова аб утварэнні Аб’яднання Беларусі і расіі. Пачалася так званая інтэграцыя: законнае паглынанне вялікай імперыяй свайго меншага суседа.

Але ніколі беларусы не хацелі таго аб'яднання! Ніколі яно не было нам патрэбнае! Быць новай губерняй расеі? Браць удзел у яе вайсковых набегах на суседзяў, забіваць у чужой  вайне сваіх братоў?!..

Яшчэ ў снежні 2019 года беларусы выходзілі на пратэсты супраць інтэграцыі, але цяпер так званыя ўлады адзначаюць паглынанне як свята!

Мы супраць таго, каб нас аб'ядноўвалі!
Мы ніколі не былі і не будзем братамі з імперцамі і людажэрамі!
Беларусь ня ёсць часткай расеі!


🗓 06 красавіка
🕑 а 14.00 гадзіне
📍 Помнік Каперніка

Жыве Беларусь!
🤍❤️🤍
Вясна - гэта не толькі час, калі пасля зімы прыходзіць адліга. Вясна - гэта таксама час, калі мы ўзгадваем злачынствы сталінскага рэжыму СССР.
Вясной нашыя суседзі - палякі - ушаноўваюць памяць ахвяраў Катынскага растрэлу.
Cярод тых ахвяр былі і этнічныя беларусы.

Сёння, як і шмат гадоў таму, акупацыйныя лукашэнкаўскія ўлады праводзяць мэтанакіраваную палітыку вынішчэння найбольш  адданых сыноў і дачок нашай Бацькаўшчыны. Зрэшты, тыя людзі, што ўжо загінулі ў турмах, дастатковы аргумент, каб казаць, што лукашэнка - годны вучань Сталіна.

Шалёная сумесь фашызму і камунізму - вось што ўяўляе сабою сённяшняя антынародная ўлада, а ў існасці акупацыйны рэжым Беларусі.

У гэткай сітуацыі мы мусім рабіць усё, каб прыцягнуць увагу да тых злачынстваў, што здзяйсняе лукашэнкаўская хунта супраць беларусаў.

Менавіта таму штонядзелю мы выходзім ізноў ды ізноў, каб як мага больш людзей даведалася пра тое, што адбываецца у Беларусі.

🗓 13 красавіка
🕑 а 14.00 гадзіне
📍 Помнік Каперніка

Жыве Беларусь!
🤍❤️🤍
20 красавіка ў гэтым годзе -  Вялікдзень і для католікаў, і для праваслаўных, свята для хрысціянаў па ўсім свеце...
І толькі ў Беларусі ксяндзы-экстрэмісты і святары-тэрарысты мусяць прымаць пакуты за сумленнасць як у біблейскія часы.
Прысуды бязглуздыя і здзеклівыя:
каталіцкі святар Генрых Акаловіч адбывае 11 гадоў - "здрада дзяржаве";
прапаведнік Мікалай Хіла асуджаны на 4 гады - "экстрэміст";
ксёндз Анджэй Юхневіч - чакае суда з цяжкімі абвінавачваннямі;
праваслаўны святар Аляксандр Кухта - "удзельнік экстрэмісцага фармавання"...

Пераслед і рэлігійныя  рэпрэсіі да нелаяльных - яшчэ  адзін клопат захапіўшых уладу.
У краіне "роўнасці і братэрства" стаўленне і да святара і да прыхаджанаў аднолькавае -  як да быдла.  Усіх яднае артыкул 342.

У свята Вялікадня - уваскрэсенне збаўцы -  мы выходзім, бо хочам збаўлення свайму народу.
Хай набліжаецца наш Вялікі дзень -  вызвалення ад зла!

🗓 20 красавіка
🕑 а 14.00 гадзіне
📍 Помнік Каперніка

Жыве Беларусь!
🤍❤️🤍
☢️ 26 красавіка а 13 гадзіне запрашаем на  Мітынг-рэквіем памяці Чарнобыльскай трагедыі .

📍Месца: Плошча ля Нацыянальнага Музэя Тэхналогіі Варшавы.

Амаль 40 гадоў таму адбылася страшная экалагічная катастрофа. Беларусь пацярпела ад яе больш, чым іншыя краіны. Маўклівая вайна сцягнула жыцці мільёнаў людзей.

30 красавіка 1989 людзі выйшлі ў свой першы "Чарнобыльскі шлях", а 26 красавіка адбылася "гадзіна смутку і маўчання". Людзі не хацелі забываць, людзі хацелі - помніць!

Сёння ў нас яшчэ больш нагодаў: выходзіць, прамаўляць і не маўчаць!
Супраць волі людзей пабудавалі новую АЭС, супраць волі людзей завезлі ў краіну чужую ядравую зброю...
Мы выходзім, каб выказаць НЕ гэтаму сцэнару.

Рэквіем - гэта музыка жалобы і памяці.
Не забыць, каб зло не паўтарылася - гэта наш абавязак.
==========
"Не толькі нашая зямля "забруджаная", але і нашая свядомасць. І таксама на шмат гадоў".
З кнігі "Чарнобыльская малітва"

🗓 26 красавіка
🕑 а 13.00 гадзіне
📍 Нацыянальны Музэй Тэхналогіі Варшавы

Жыве Беларусь!
🤍❤️🤍
Нашая дзяржава зноў святкуе.
1 траўня, 9 траўня... Ніхто не адмаўляе нам адзначаць гэтыя даты. Толькі дзень Труда (свята Працы) даўно ўжо зрабілася фармальным выходным для многіх беларусаў. А дзень Перамогі ўвогуле ператварыўся ў ідэалагічны  падмурак афіцыйнай ідэалогіі.
Апантанае "победобесие" толькі ўзмацняе мілітарызм, легітымізуе ідэю жыцця ў няспынным перадваенным становішчы,  дзе ўсе патрэбы чалавека абцінаюцца да патрэбаў парсюкоў у хляве. Чарка і скварка - пакуль жывыя.
Але гэта падмена памяці. Падмена гісторыі.

Святы... А як "святкуюць" цяпер нашыя браты і сёстры за кратамі?
Няўжо мы забываем на іх...
Не! Мы добра памятаем, што іх больш той афіцыйнай лічбы. Іх больш за афіцыйныя  1500!
І кожны раз, калі мы выходзім да помніка Каперніка, мы ўзгадваем пра іх.
Гэта баліць усім нам. Бо ў кожнага з нас ёсць сваякі, суседзі, сябры, хто зараз там, за кратамі... Хто не можа вольна сказаць тое, што думае.

Свабоду палітвязням!

🗓 04 траўня
🕑 а 14.00 гадзіне
📍 Помнік Каперніка

Жыве Беларусь!
🤍❤️🤍
5 траўня  - міжнародны дзень Барацьбы за правы інвалідаў.

Але на вуліцах Менску рэдка сустрэнеш чалавека на вазку. І не таму, што ў нашай краіне ўсе здаровыя. Каля 6% людзей маюць статус непаўнаспраўнасці. Пры гэтым праблемы са здароўем часта робяць з іх нябачных вязняў уласных дамоў, дзе жыццё замыкаецца на патрэбах выжывання.
Яшчэ горшай сітуацыя выяўляецца для інвалідаў, якія трапілі за краты. Часта, на жаль, гэта людзі, якія сядзяць не за забойствы, а за нязгоду - т.зв. вязні сумлення. А турма ў Беларусі  для людзей з хваробамі  ўсё часцей ператвараецца ў сродак павольнага забівання, а не пакарання.
Усе памятаюць пра загінулага актывіста Ігара Ледніка, які меў || групу па інваліднасці праз сэрца альбо пра Нікалая Клімовіча.

Грамадства, дзе да інвалідаў ставяцца як да людзей ніжэйшага гатунку - хворае грамадства. А ў хворым грамадстве ніхто не зможа жыць годна.


Барацьба за правы інвалідаў - гэта барацьба за правы для кожнага.


🗓 11 траўня
🕑 а 14.00 гадзіне
📍 Помнік Каперніка

Жыве Беларусь!
🤍❤️🤍
Дзень салідарнасці з палітвязнямі Беларусі.

За апошнія 5 гадоў дзясяткі тысяч беларусаў сталі ахвярамі крымінальнага пераследу, сотні тысяч — рэпрэсій. За гэтымі лічбамі — разбураныя лёсы і боль.

Сем палітвязняў ужо загінулі ў няволі. І гэта толькі тое, што вядома. Кожны дзень за кратамі — выпрабаванне чалавечнасці.

Мы не маем права забываць!

Далучайся да акцыі
«Шлях да волі праз кайданы».

🗓 18траўня
🕑 а 14.00 гадзіне
📍Помнік Мікалая Каперніка.
🤍❤️🤍
Шаноўнае спадарства!

Па тэхнічных прычынах штотыднёвая нядзельная акцыя 25.05.2025 на помніку Каперніка адмяняецца.
Выбары - гэта палітычнае  волевыяўленне народа.

Польшча - дзяржава, якая прыняла да сябе пераважную большасць беларускіх мігрантаў. Тут мы баронім сябе, развіваем асяродак нац. меньшасці, агучваем свае праблемы.
Вялікая ўдзячнасць за гэта Польшчы.
Але польская палітычная сістэма гнуткая і зменлівая. І змены могуць адбывацца ў любы бок.
Выбары ў Польшчы ўспрымаюцца многімі як паразка… Але што нас чакае ў будучым на сам рэч, мы ня ведаем!

І тут галоўнае:
Не страціць свой голас.
Не ператварыцца ў людзей, якія забыліся, кім ёсць!
Мы - голас без краіны для краіны без голаса!
І тое, што дзеецца ў нас - ёсць праблемай, на жаль, і для палякаў таксама.

Не спыняць ціснуць на рэжым! Не спыняць патрабаваць выпуску палітвязняў!
Гэта важна і для Польшчы, і для Беларусі.
Не спыняцца!
-----
Звярніце ўвагу.
8 чэрвеня ў Варшаве будзе праходзіць бегавы маратон. Таму паклапаціцеся загадзя аб даездзе да месца, звярніце ўвагу на нязручнасці
.

🗓 08 чэрвеня
🕑 а 14.00 гадзіне
📍 Помнік Каперніка

Жыве Беларусь!
🤍❤️🤍
Сусветная турбуленцыя набірае абароты.

У ЗША на вуліцы выйшлі людзі. Магчымасць пратэставаць у іх яшчэ ёсць.  Але гумовыя кулі і светлашумавыя гранаты нешта вельмі моцна нам нагадваюць.

Тым часам, прылёты па Харкаве і жудасныя снары на целах тых, хто вярнуўся з расейскага палону.

Бруна Каль, які ўзначальвае германскую разведку, заяўляе: расея рыхтуе новы напад на краіны Балтыі. Эстонія першая ў чарзе.

А ў Беларусі працягваецца выхаванне застрашанага і скоранага "народца". Пашыраецца практыка паказаных судоў наўпрост на прадпрыемствах і ў навучальных установах.

А пратэсты супраць палітыкі Трампа выйшлі за межы Каліфорніі! У той жа час правыя кансерватыўныя партыі перамагаюць у свеце, прыкладам таму новы польскі прэзідэнт.
×××
Але пакуль мы можам пратэставаць - мы павінны гэта рабіць! Выходзіць і не стамляцца гаварыць, што

Беларускія палітвязні - гэта таксама палонныя!
Беларуская  нацыя таксама чакае свайго вызвалення!


🗓 15 чэрвеня
🕑 а 14.00 гадзіне
📍 Помнік Каперніка

Жыве Беларусь!
🤍❤️🤍
Увага!

У нядзелю, 22.06, акцыі каля помніку Каперніка не будзе.

Запрашаем усіх заўтра, 21.06, на свята Купалле

https://facebook.com/events/s/%D0%BA%D1%83%D0%BF%D0%B0%D0%BB%D1%8C%D0%BB%D0%B5-2025-wianki-2025/1672231026744864/

🗓 21 чэрвеня
🕑 а 16.00 гадзіне
📍 Wisla Bijacz, 03-942 Praga-Południe, Polska
🙌 Свабода вяртаецца, калі мы ідзем ёй насустрач

Пасля пяці гадоў зняволення, ізаляванай камеры, псіхалагічнага ціску і невядомасці, Сяргей Ціханоўскі нарэшце вольны.
Ён зноў можа абняць жонку. Убачыць неба. Гаварыць услых. Маўчаць толькі па сваёй волі. Быць з людзьмі.
Але ў беларускіх турмах усё яшчэ застаюцца больш за 1100 палітвязняў. Гэта не лічбы. Гэта - маці, бацькі, дзеці, сябры, калегі. Людзі, якія плацяць сваім жыццём за свабоду нашай краіны.


🤍 Чаму мы збіраемся?
Таму што маўчанне - гэта згода.
Таму што адзін выйшаў, але за ім стаяць тысячы.
Таму што Сяргей Ціханоўскі, толькі выйшаўшы з турмы, паўстае побач з намі - каб змагацца далей.
Калі герой свабоды не просіць адпачынку, мы не маем права застацца дома.

🕊 Далучайцеся да акцыі:
📅 26.06
19:00
📍 Варшава, помнік Каперніку
👥 Удзельнікі: Сяргей і Святлана Ціханоўскія, вы, мы.


Што можна зрабіць:
• Прыйсці.
• Надзець сімвал: стужку, вышыванку, значок, сцяг
• Расказаць пра акцыю сябрам
• Падтрымаць і натхніць тых, хто яшчэ змагаецца і чакае
3 ліпеня адзначаем Залежнасць Рэспублікі Беларусь.

3 ліпеня 1944 нацысцкія войскі пад націскам войска савецкага пакінулі Менск і адная акупацыя змянілася на другую…
Цяпер гэтая дата сымбалізуе "незалежнасць" нашай краіны.

А між тым акупацыя працягваецца: залежнасць ад братняй суседкі лічыць час дзесяцігоддзямі, калі не стагоддзямі...

У дзень "Незалежнасці" лукашэнка кідае новыя заявы. Не да канца зразумела канспіралогія гэта, ці медычнае трызненне?

Краінай кіруе вар’ят, які ператварае незалежнасць у залежнасць са спрытам цыркавога факіра!

А Радзіма працягвае прасіць аб вызваленні. У дзень "Незалежнасці" яшчэ лепш чуваць бразганне кайданоў.

Вечная памяць усім, хто аддаў жыццё і здароўе дзеля вольнасці нашай краіны, але барацьба працягваецца і незалежнасць гэта тое, што мы яшчэ мусім здабыць!

🗓 6 ліпеня
🕑 а 14.00 гадзіне
📍 Помнік Каперніка

Жыве Беларусь!
🤍❤️🤍
2025/07/08 01:12:49
Back to Top
HTML Embed Code: