This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🗡 Учора на The Game Awards 2024 паказалі трэйлер Ведзьмара 4 з пасталеўшай Цырыллай. І неяк мяне шакаваў негатыў у бок вобраза прынцэсы Цынтры, Бругге, герцагіні Саддэну, нашчадка Ініс Ард Скеліг и Ініс Ан Скеліг, сюзэрэна Аттрэ і Аб Ярра, таксама вядомай як «Львяня з Цынтры», унучкі каралевы Калантэ. Як па мне цудоўны трэйлер і ўвасабленне Zireael (па-эльфійску) вельмі файнае. А як вам?
Forwarded from Мой родны гук
Пачынаем вялікі збор на трылогію Валадара Пярсцёнкаў!
спасылка на збор: buymeacoffee.com/k4mbeg8/w/43885
Для прафесійнай агучкі аднаго фільма спатрэбіцца больш за 1400$ (арэнда студыі, ганарар акцёрам, звядзенне гуку) на адзін фільм.
Усе, хто заданацяць атрымаюць:
20$ - першы фільм у раннім доступе;
40$ - першыя 2 фільмы ў раннім доступе;
50$ - усе фільмы ў раннім доступе + доступ у закрытую суполку, дзе будзе паказаны ўвесь працэс агучвання: кастынгі, бэкстэйджы, навіны;
100$ - усё пералічанае + узгадванне ў канцы фільма (пры жаданні);
200$ - усё пералічанае + асабістае відэа з падзякай запісанае голасам персанажа з фільма (на ваш выбар);
1000$ - усё пералічанае + адзін з мікрафонаў, на які запісваліся акцёры (пасля ўсіх агучак). Разовая прапанова)
Калі хочаце ахвяраваць іншым шляхам (крыптой, ці неяк яшчэ), пішыце ў наш бот: www.tgoop.com/mojrodnyhuk_bot
п.с. І дзяліцеся гэтай інфармацыяй, гэта нам усім вельмі дапаможа

⚡️ DeepCool прадставіў удасканалены працэсарны кулер ASSASSIN IV VC VISION з тэхналогіяй выпаральнай камеры
Адметнай асаблівасцю топавай мадэлі ASSASSIN IV з'явілася выкарыстоўванне выпаральнай камеры, якая паляпшае рассейванне цяпла, пры гэтым здымаючы да 300Вт па заявах вытворцы. Да гэтага ўсяго ахалоджвальнік мае лічбавы дысплэй з чатырма сегментамі, які паказвае ў рэальным часе тэмпературу, магутнасць, выкарыстанне і частату працэсара. Маніторынг ажыццяўляецца праз падлучэнне да USB 2.0 інтэрфэйса і праграмнага забеспячэння DeepCreative.
Карыстальнікі змогуць пераключацца між ціхім і прадукцыйным рэжымамі, а таксама прыпаднімаць пярэдні вентылятар з дапамогай спецыяльнай рамы, каб не закрываць, напрыклад, модулі DRAM з RGB падсвятленнем.
Радыятар мае 7 цеплавых трубак і выпаральную камеру ў аснове. Ахалоджвальнік сумяшчальны з усімі існуючымі платформамі.
Навінка мусіць з'явіцца ў продажы ў студзені 2025г. па цане ў 149.99$ ЗША ў чорным і белым выкананні з 6-гадовай гарантыяй.

🫡 Micron спыняе вытворчасць SSD Crucial MX500
Прыгожая сямігадовая гісторыя аднаго з лепшых SATA SSD скончваецца. Зразумела, чаму вытворца спыняе жыццёвы цыкл добрай прылады. Зараз вельмі папулярныя M2 NVMe SSD, і ў новым кампутары, пры амаль аднолькавым кошце, ў SATA дысках няма практычнага сэнсу. Звычайна іх купляюць, калі трэба пашырыць дыскавую прастору на больш старых РС, дзе няма M2.
MX500 мае DRAM буфер і больш хуткую і надзейную памяць TLC, у адрозненне ад сучасных танных дыскаў з QLC тыпам памяці. А канкурэнты ад Samsung нават на сёняшні дзень на 20% даражэй пры тым жа аб'ёме, напрыклад у 1Tb. Пры гэтым Samsung 870 Evo на старце меў тэхнічныя праблемы, якія толькі праз некаторы час былі выпраўлены.
Таму калі маеце патрэбу ў набыцці якаснага SATA SSDі, раю паспяшацца, бо на афіцыйным сайце яшчэ ёсць варыянты ў 500Gb, 1Tb, 2Tb. Праўда, наколькі іх хопіць цяжка сказаць. Бо 250Gb і 4Gb ужо атрымалі статус EOL (End of Life)
Хутчэй за ўсё Crucial прапануе больш танную QLC замену легендарнага "дзядулі"

🫠 Thermal Grizzly прадставілі новую інавацыйную тэрмашпаклю ў трох варыянтах
Насамрэч гэта альтэрнатыва тэрмапракладкам, якія выкарыстоўваюцца для больш эфектыўнага адводу цяпла ад кампанентаў мікрасхем.
Шпакля не праводзіць электрычнасць, дазваляе з лёгкасцю ўжываць у месцах, дзе можа быць розная вышыня між кампанентамі і радыятарам, што часта сустракаецца ў відэакартах.
Тэрмашпакля эфектыўная на перападах вышынь ад 0.2 да 3мм, што з'яўляецца цудоўным і гнуткім сродкам для выкарыстання. Наносіць яе можна двума спосабамі: камплектнымі шпатэлямі або ручным спосабам у пальчатках. Рукамі можна скочваць шарыкі, якія будуць пакрываць плошчу кантакта, напрыклад, модуляў VRAM або мосфетаў сілкавання.
Тэрмашпакля прапануецца ў трох версіях, якія адрозніваюцца рознымі ўзроўнямі цеплаправоднасці ў адпаведнасці з рознымі патрабаваннямі да прадукцыйнасці. Заплаціць за Basic ружовую прыйдзецца ад 16$, за Advance блакітную ад 27$ і за шэрую PRO - ад 44$. Нятанна, але, верагодна, эфектыўней класічных тэрмапракладак.

Forwarded from Belgaming🎮👾
Вітаначкі! Паглядзіце, што зрабіў. Пераасэнсаваў тое, з чаго год таму пачынаўся гэты ютуб канал, тое самае відэа аб гульнях, якія на мой погляд асацыююцца з каляднымі святамі ☺️
Belgaming
Belgaming
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
YouTube
ГУЛЬНІ ДЛЯ КАЛЯДНАГА НАСТРОЮ
Я тут паразважаў, якія гульні лепш за ўсё спрыяюць святочнаму настрою. Як заўсёды, свае варыянты пакідайце ў каментарах, будзе цікава. Акрамя таго, гэта рэмэйк майго першага відэа на канале, які б не выйшаў без вашай цікавасці да канала. Дзякуй ўсім :)
Падтрымаць…
Падтрымаць…
✨Шаноўныя чытачы, віншую вас з надыходзячымі Святамі. Калядамі і Новым Годам. Хай гэты вечар прынясе цяпло і радасць у ваш дом. Жадаю не хварэць, поспехаў у Новым годзе, няхай усе вашы мары здзяйсняюцца, а сэрцы напаўняюцца любоўю і спакоем, ня гледзячы на ўсе цяжкасці і выпрабаванні, дзе б вы не знаходзіліся. 🎄✨
Заставайцеся разам з Belkantent, і будзем спадзявацца, што ў Новым годзе будзе шмат цікавых навін.✨

Cябры, адбыўся рэліз "Гары Потэр і вязень Азкабана" ад "Знічкі" дзе ў агучцы ўдзельнічаў ваш улюблёны аўтар.
https://znichka.space/movie/hary_poter_i_viazien_azkabana
Прыемнага прагляду! А самыя ўважлівыя могуць пазнаць голас аўтара і даведацца, каго ён там агучваў. 🤔 😉
Таксама аўтара можна павіншаваць са Святамі ці падзякаваць, далучыўшыся да суполкі ў Patreon ці пачаставаць кавай на BuyMeaCoffee ❤️

znichka.space
Гары Потэр і вязень Азкабана (2004) - Глядзець анлайн на Знічцы
Фільм расказвае пра трэці год навучання Гары ў школе Хогвартс і пра яго імкненні раскрыць праўду аб сваім мінулым.
👀 Вітаю! Сябры, нарэшце гэта адбылося. Пакуль што сціпла і сарамязліва, але я зрабіў Youtube канал і выклаў першае відэа, дзе ўпарта змагаюся з распакоўкай мышы. Так як я на гэтай пляцоўцы зусім неафіт, прашу не судзіць строга і моцна не крытыкаваць. 🤗 Ну і няма нічога лепш вашых падпісак, падабаек і каментароў
https://www.youtube.com/watch?v=mOZ6JiM0kH8
https://www.youtube.com/watch?v=mOZ6JiM0kH8
YouTube
Zaopin z1 Pro ASMR UNBOXING Маленькая, лёгкая і выдатная!
Гэта невялікая, лёгкая, дакладная і пры гэтым недарагая кампутарная мыш прынясе вам новы карыстальніцкі экспірыенс.\ This small, lightweight, precise and yet inexpensive computer mouse will bring you a new user experience.
#unboxing #unboxingvideo #gamingmouse…
#unboxing #unboxingvideo #gamingmouse…
⚡️ Такі вось своеасаблівы рэбус на здымку. Зашыфравана тое, што будзем рабіць на наступным стрыме, хутчэй за ўсё заўтра ўвечары. Без гульняў. Жывы стрым, дзе, акрамя зашыфраванага працэсу, будзем балбатаць і слухаць музыку.
Завітвайце на стрымы:
https://www.twitch.tv/lepus81
Падпісвайцеся на свежы ютубчык:
https://www.youtube.com/@Belkantent
там пакуль адно відэа, але хутка будзе болей. 🙃

🎄З надыходзячым Новым годам! Няхай гэты год прынясе вам шмат радасці, натхнення і поспехаў ва ўсім. Мы разам прайшлі гэты год і кожны удзельнік канала прыўнёс сваім з'яўленнем кропельку нахтхнення для мяне.
2024 год быў насычаным на падзеі і дасягненні ў свеце тэхналогій. Мы бачылі новыя прадукты, абнаўленні і інавацыі, таксама бачылі як каралі страчваюць карону, а канкурэнты займаюць іх месца. Ад новых працэсараў і відэакарт да перадавых рашэнняў у галіне захоўвання дадзеных – усё гэта зрабіла год незабыўным.
У гэтым годзе быў запушчаны гэты тэлеграм канал, у канцы года выкладзена першае відэа на Youtube. У жніўні была адкрытая старонка на Patreon, дзе выйшлі артыкулы, якія, спадзяюся, былі некаму карысныя і прынеслі прыемныя хвіліны чытання. Знаходзяцца ў вольным доступе назаўсёды.
Дзякуй вам за падпіскі і актыўнасць! Ваша падтрымка натхняе на развіццё.
Усіх абняў! ❤️
P.S. Мія тут просіць перадаць, што ў тых, хто адпісаўся ў святы, на носе выскачыць болька. Але ненадоўга. 😸🎉

⚡️ У Epic Games Store можна бясплатна забраць вельмі годную гульню Kingdom Come: Deliverance
Адно засмучае, што гульня "голая" без DLC. І з уласнага досведу скажу, што DLC даволі добра пашыраюць гульнявы свет і дадаюць карысных кампаньёнаў (як сабаку), не кажучы пра сюжэтныя місіі.

⚡️У апошні дзень святочных раздач у Epic Games Store забіраем адзін з лепшых мультыплэерных шутараў па Другой Сусветнай - Hell Let Loose
Пішуць, што пакуль можна забраць і ў Беларусі. Таму спрабуем і спадзяемся, што не адбяруць назад.

🗣 Студыя Unfrozen, распрацоўшчыкі будучай пакрокавай стратэгіі Heroes of Might & Magic: Olden Era паказалі відэа, прысвечанае першаму абнаўленню гульні
А абнаўленне базавалася на водгуках і заўвагах гульнявога кам'юніці. Каманда старана збірала водгукі гульцоў, каб вярнуцца да вытокаў легендарнай сагі. Гульня павінна выйсці ў раннім доступе ў другім квартале 2025 года.
У гульні будзе 6 фракцый Temple (рыцары), Necropolis (нечысць), Sylvan (прырода), Dungeon (падземны свет), Hive (дэманічныя інсектоіды) і яшчэ адна таямнічая фракцыя, якую раскрыюць пазней.
Гульня прапануе тры рэжымы для адзіночнай гульні - Кампанія, Выпадковая карта і Сутычка. І яшчэ тры рэжымы для шматкарыстальніцкай гульні - класічны рэжым, рэжым самотнага героя і арэна.
Відэа па Heroes of Might & Magic: Olden Era можна паглядзець ТУТ