“Ці можна іх карміць марозівам?” З’явілася кніжка пра тое, што ядуць жывёлы 🧸
Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў у супрацы з фондам “Камунікат” выдаў кніжку Грэтэ Ротбёль для маленькіх даследчыкаў, якім цікава, што ядуць вожыкі, медузы, птушкі і іншыя жывёлы.
📝Кніга перакладзеная на беларускую мову з шведскай Надзеяй Кандрусевіч і мае вечна актуальную назву “Усе хочуць… есці”.
Дзе купіць 👈

Новыя анлайн-лекцыі Ганны Севярынец пра Янку Купалу і братоў Луцкевічаў 📺
Інтэрнэт-часопіс TAŬBIN працягвае выкладаць на сваім YouTube-канале цыкл кароткіх лекцый Ганны Севярынец пад назвай: “Беларусь як тэкст. Хто і як стварае беларускі сусвет такім, якім ён ёсць”.
Тэмы двух апошніх выпускаў:
✔️“Браты Луцкевічы і Беларусь у базыльянскіх мурах”
✔️“Купала без палітыкі. Якім быў бы беларускі нацыянальны прарок у ідэйным вакууме”
Глядзець лекцыі ⬅️

Выйшла новая двухмоўная кніга Сяргея Календы пра хлопца Томаса 📗
У выдавецтве Gutenberg Publisher выйшла новая кніга для дзяцей пісьменніка Сяргея Календы — “Хлопец Томас. Tomas the Boy”. Навінку склалі 12 вясёлых і захапляльных гісторый па-беларуску і па-ангельску.
Купіць кнігу ⬅️

Выйшла электронная кніга аднаго з пераможцаў конкурсу “Шуфлядка" 📗
Рукапіс-пераможца чытацкага галасавання конкурсу “Шуфлядка” “Жыццё ў 12 апавяданнях” Аляксея Правалоцкага выйшаў электроннай кнігай у выдавецтве “Янушкевіч”.
Падрабязней 👈

🔥 Альгерд Бахарэвіч выступіць на шасці пляцоўках кніжнага кірмаша ў Ляйпцыгу.
Альгерд Бахарэвіч анансаваў імпрэзы з яго ўдзелам на Ляйпцыгскім міжнародным кніжным кірмашы, які пройдзе з 26 па 30 сакавіка.
На адным з найбуйнешых літаратурных форумаў Еўропы беларускі пісьменнік будзе ўганараваны прэстыжнай прэміяй еўрапейскага паразумення за раман “Сабакі Эўропы”.
Падрабязней ⬅️

8 сакавіка: прэзентацыя сярэднявечнай англійскай паэмы "Сэр Гавейн і Зялёны Рыцар" у Варшаве 📚
На сустрэчы з перакладчыкам Ігарам Куліковым вы даведаецеся:
📎 што такое артурыяна (калі яшчэ не),
📎чым гэта паэма вылучаецца сярод іншых твораў пра караля Артура і яго рыцараў,
📎што такое алітэрацыйны верш (якім напісана паэма), адкуль ён узяўся і чаму заняпаў.
Акрамя таго, вы пачуеце сярэднеангельскую мову (якая гучыць далёка не так, як сучасная!) і паспрабуеце свае сілы ў перакладзе з яе на беларускую.
🗓 08.03.2025 (субота), 18:00.
📌 Кнігарня «Кнігаўка» (Варшава, ul. Kłopotowskiego, 4).
Уваход вольны.
🛍 А яшчэ сёння апошні дзень, калі гэтую кнігу можна заказаць па ніжэйшым кошце.

Тэатральная вясна разам з INEX KULT: спектаклі па творах беларускіх і польскіх аўтараў 🌸
✔️25 сакавіка — спектакль па кнізе Евы Вежнавец "Па што ідзеш, воўча?" у Варшаве (Terminal Kultury Gocław).
✔️5 красавіка — спектакль "Канец паўкабана" па твору Гельмута Кайзара ў Варшаве (Komuna Warszawa).
✔️15 траўня — спектакль па кнізе Андруся Горвата "Радзіва Прудок" у Гданьску (Шэкспіраўскі тэатр).
✔️27 траўня — спектакль па кнізе Андруся Горвата "Радзіва Прудок" у Варшаве (Terminal Kultury Gocław).
Квіткі на спектаклі можна купіць па спасылцы 🎟

Адкрыты перадзаказ на новую кнігу Светы Бень 📗
Выдавецтва “Мяне Няма” анансавала выхад новага выдання. Гэтым разам гэта кніга для дзяцей і дарослых з назвай “Беспрацоўнае дрэва”, якую Света Бень напісала па-беларуску. Ілюстрацыі для выдання зрабіла Ліна Хесэ.

15 сакавіка: творчы вечар Змітра Бартосіка ў Вільні 📖
📚Анекдоты і песні Змітра Бартосіка, спевы Юстыны Карпіловіч, партыя баяна Таццяны Карпіловіч.
Наведвальнікам імпрэзы прапануюць:
✔️Смяяцца скрозь слёзы, з неверагодных, смешных, анекдатычных гісторый, якімі падзеліцца пісьменнік Зміцер Бартосік.
✔️Плакаць скрозь смех, слухаючы песні Юстыны Карпіловіч, якая ў сваіх баладах пераасэносоўвае — што ж з намі адбываецца апошнімі гадамі.
✔️Спяваць песні народныя, песні аўтарскія, рамансы з беларускіх 90-х. Успомнім таксама класікаў жанру — Аляксандра Вярцінскага, Булата Акуджаву, Уладзіміра Высоцкага ў перакладах Народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна.
Спецыяльныя госці: Ілля Міронаў, Сяржук Сыс, Андрэй Мялешка.
📍15 сакавіка (субота), 18.00, Дом нацыянальных абшчын, Raugyklos, 25, Вільня.
Уваход: бескаштоўны (вітаюцца данаты).

📖 15 сакавіка: творчая сустрэча з Юляй Цімафеевай і Альгердам Бахарэвічам у Даніі.
Ці мае Беларусь уласную літаратуру? Ці з'яўляецца беларуская мова самастойнай мовай ці дыялектам рускай або польскай? Як пісьменнікі ў выгнанні могуць атрымаць прызнанне і выжыць у чужым кантэксце, адначасова захоўваючы свае карані?
На гэтыя і іншыя пытанні адкажуць паэтка Юля Цімафеева і пісьменнік Альгерд Бахарэвіч.
Сустрэчу ў горадзе Сёборг арганізоўвае беларуская арганізацыя ў Даніі Beladania Culture Society.
📍15 сакавіка (субота), 11:30, Bibliotek+, Høje Gladsaxe Torv 2A, 2860 Søborg, Данія.
🎟 Квіткі тут.

Кніга Адама Глобуса пра Уладзіміра Караткевіча выйдзе ў Беластоку 📓
"Наш сусед Караткевіч" — гэта новая кніга Адама Глобуса, напісаная ў жанры кароткіх зацемак-нататак.
Не кожнаму шанцуе жыць па суседстве з любімым пісьменнікам беларусаў. Глобусу — пашэнціла. Ён жыў з Караткевічам на адной лесвічнай пляцоўцы. З розных суседскіх гісторый і складаецца кніга.
📖 Першае выданне кнігі выйшла ў Беларусі і мела вялікі інтарэс чытачоў. Цяпер кнігу "Наш сусед Караткевіч" перавыдаў у Беластоку Фонд Kamunikat.org.
Цяпер выдавецтва прымае перадзаказы і пачне рассылаць кнігі пасля 15 сакавіка.
📱Таксама кніга дасяжная ў электронным фармаце.

Пачынаецца новы сезон прэміі імя Алеся Адамовіча 📚
Беларускі ПЭН абвяшчае старт прыёму заявак на прэмію імя Алеся Адамовіча, якая ўганаруе творы, выдадзеныя ў 2024 годзе. Акрамя кніг, у прэміі могуць удзельнічаць артыкулы ў медыя, падкасты, кіна- і відэапраекты
Арганізатары чакаюць заяўлення твораў, што адкрываюць вострыя тэмы, задаюць пытанні часу і ўплываюць на грамадскую дыскусію.
⏰ Дэдлайн: 24 сакавіка 2025 году (23:59 беларускага часу)