Telegram Web
🔴 «Аб'ектыў» і «Студыя Белсат» – галоўныя падзеі дня!

У сённяшнім выданні:


🔸 Навіны з Саміту BRICS

🔸 25-гадовы сірата з Паставаў, які больш за 9 гадоў чакае на ўласнае жытло, якое па законе можа атрымаць ад дзяржавы, запісаў ролік пра сваю праблему. Што было далей?

🔸 Дэфіцыт працоўных рук расце. Цяпер на рынку працы ў Беларусі не стае амаль двухсот шаснаццаці тысячаў адмыслоўцаў

🔸 25 гадоў таму знік журналіст Зміцер Завадскі. Чаму ўжо чвэрць стагоддзя ўлады не могуць высветліць, што ж з імі сталася

🔸 Падпалкоўнік Юліан Юр’евіч, намеснік начальніка Гомельскага Дэпартаменту выканання пакаранняў пахваліўся ў сацыяльных сетках як жыве ягоны сабака. Але што асабліва прыцягнула ўвагу беларусаў, гэта атрыбутыка сілавіка і ўласна сабачага дому.

Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️
102
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🤔 Што, калі б жоўтая сямейка са Спрынгфілда апынулася ў Беларусі

Упэўненыя, што вы пазнаеце знаёмыя месцы 😃
🥴186😁1
Прарасейскія прапагандысты сарвалі ў Менску вечарыну ў памяць Ларысы Геніюш

У менскай галерэі «Парасон» 8 ліпеня мелася адбыцца літаратурная вечарына, прысвечаная паэтцы Ларысе Геніюш. Пра яе жыццё і творчасць планаваў распавесці паэт і даследчык Міхась Скобла. Але мерапрыемства трапіла ў поле зроку дзяржаўных прапагандыстаў 🤮 — Азаронка, Гладкай, Гігіна ды іншых. Цяпер анонс знік з афіцыйных старонак — перадае Еўрарадыё.

Ларыса Геніюш — адна з выбітных беларускіх паэтак ХХ стагоддзя, якая ўваходзіла ў Раду БНР і была яе генеральным сакратаром. У 1948 годзе яе разам з мужам арыштавалі ў Чэхаславаччыне і перадалі ў СССР, дзе асудзілі на 25 гадоў. Пасля вызвалення ў 1956 годзе Геніюш жыла ў Зэльве. Яна не была рэабілітаваная ні пры Саветах, ні ў незалежнай Беларусі.

У апошнія гады дзяржаўная прапаганда актыўна змагаецца з памяццю пра яе. У Зэльве каля царквы прыбралі яе помнік.

🔗Падрабязнасці — па спасылцы
🤬575😨2
🙄 Ні Сі Цзінь Піна, ні Пуціна: чым яшчэ адметны сёлетні саміт BRICS

🤔 Каму і навошта было трэба гэтае мерапрыемства і чаму яно так раззлавала Трампа — чытайце ў нашым матэрыяле па спасылцы.
😁6🤡61🤣1
💥 #галоўнае за 7 ліпеня

✔️ Ціханоўская заклікала Трампа захаваць ціск на Лукашэнку

✔️У гэты дзень 25 гадоў таму знік аператар Дзмітрый Завадскі

✔️«Гарызонт» да канца года плануе выпусціць планшэт

✔️Улады Беларусі прапануюць заканадаўча ўвесці адзіны дзень абавязковай прыборкі

✔️Суд выселіў сям'ю менчукоў з дзецьмі на вуліцу

✔️За год вакансіяў у Беларусі паболела на 40 %. Але заробкі — не фантан

✔️Прарасейскія прапагандысты сарвалі ў Менску вечарыну ў памяць Ларысы Геніюш


#рэпрэсіі:

▫️ Гарачай лініі «Вясны» — 5 гадоў. Што кажуць аператары?

▫️ Праваабаронцы: беларусаў пачалі актыўней судзіць за пратэсты
111
☕️ Вітаем, шаноўныя!

Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:

🔺 У Менску адмянілі вечарыну памяці Ларысы Геніюш

Прапагандысты ўзяліся за літаратурную імпрэзу, прысвечаную выбітнай беларускай паэтцы. Хто выступаў супраць яе – чытайце па спасылцы (праз VPN).

🔺 Валер Кавалеўскі звярнуўся да ўладаў Беларусі

Кіраўнік Агенцтва еўраатлантычнага супрацоўніцтва лічыць, што наспеў час для дыялогу з афіцыйным Менскам. Што ён прапаноўвае – чытайце на нашым сайце (праз VPN).

🔺 «Гарызонт» да канца года выпусціць уласны планшэт

Холдынг ужо стварыў ноўтбук (амаль цалкам з кітайскіх складнікаў), а цяпер да яго дадасца і планшэт. Які ён будзе – чытайце па спасылцы (праз VPN).

#штопачытаць
4😢1
🇺🇸 ЗША дашлюць ва Украіну больш зброі – Трамп

Прэзідэнт ЗША лічыць, што ўкраінцы павінны мець магчымасць абараніць сябе ад Расеі.

«Украінцы падвяргаюцца вельмі моцным ударам. Мы будзем вымушаныя даслаць больш зброі, у першую чаргу – абарончай», – заявіў Трамп.

Пентагон ужо паведаміў, што паводле ўказання Трампа, ва Украіну будуць накіраваныя дадатковыя абарончыя ўзбраенні.
🔥22👏6😁53🤔1🤡1
Топ-менеджар з Воршы падпісаў кантракт з арміяй РФ і паехаў ва Украіну

Праз два месяцы ён загінуў.

Як піша канал «Витебск, я гуляю!», гэта Уладзімір Троіцкі – былы кіраўнік авіярамонтнага і інструментальнага заводаў у Воршы.

Супраць мужчыны ў 2018-м завялі крымінальную справу за злоўжыванне службовымі паўнамоцтвамі. Паводле следства, ён завысіў кошт будаўнічых работ на аэрадроме на 25 тысяч рублёў. Уладзіміру прысудзілі 4 гады калоніі і канфіскацыю маёмасці.

Сваю віну аршанец не прызнаў, заявіўшы, што зазнаў пераслед з боку ўкраінскага дэпутата. Хто ён такі і чаму ў 2022-м ім зацікавілася СБУ – чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ (праз VPN).
🎉33🤡62🤔1🥴1🍾1
Кіраўнік Ізраілю вылучыў Трампа на Нобэлеўскую прэмію міру

«Яны намінуюць вас на прэмію міру, якую вы цалкам заслужылі, і вы павінны яе атрымаць», – заявіў Нетаньяху падчас сустрэчы з прэзідэнтам ЗША і перадаў яму копію ліста, накіраванага ў камітэт.

Трамп, у сваю чаргу, сказаў, што гэта стала для яго нечаканасцю. Нетаньяху ж адзначыў, што чакае дасягнення міру на Блізкім Усходзе з удзелам Трампа.
🤡28🤷‍♂2🤬2🙏1
💬 «Я раблю выснову, што ў чалавека сапраўды няма эмпатыі. Што чалавек лічыць, што не трэба выкарыстоўваць камбінацыю ціску і перамоваў, хоць яна працуе»

Сакратар Каардынацыйнай рады і адзін з кіраўнікоў штаба Віктара Бабарыкі Іван Краўцоў у эфіры «Белсату» расказаў, чаму яму не спадабаліся апошнія заявы Святланы Ціханоўскай, датычныя стратэгіі вызвалення палітвязняў.

👀 Глядзіце падрабязней на старонцы
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
💯29🤡26👀3🗿1
💬 «Многія ізраільцяне кажуць: "Калі я памру ад ракеты, значыць, такі лёс". Больш за тое, часта выходзяць на дах і танчаць, калі прама над імі ракеты збіваюць!»

Хтосьці кажа: жыхары краін, якія ваююць, пазбавіліся страху і перасталі хадзіць у бамбасховішчы. Ім у адказ звычайна прыводзяць аргумент пра тое, што з такой колькасцю паветраных нападаў трэба жыць у схованцы 24/7, а гэта немагчыма.

Спыталі ў беларусаў з Украіны ды Ізраілю, як тамтэйшыя грамадствы рэагуюць на паветраныя абстрэлы пасля столькіх гадоў вайны.

☝️Пачытайце, што яны расказалі
7
📺 Навіны за 5 хвілін

🔻Непагадзь абясточыла амаль 50 населеных пунктаў на Берасцейшчыне

🔻МНС будзе правяраць усе дзіцячыя летнікі

🔻У Telegram з'явіўся фэйкавы канал «Страны для жизни»

🔻Краўцоў са штабу Бабарыкі раскрытыкаваў Святлану Ціханоўскую

🔻ЗША аднавілі пастаўкі зброі Украіне

🔻Турысты натрапілі на рысь з рысянятамі пад Ракавам

Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
☝️Былы студэнт Менскага каледжа мастацтваў абвінаваціў выкладчыка ў педафіліі

Арцём Каўрыга, які цяпер жыве ў ЗША, сцвярджае, што Анатоль Карповіч сексуальна дамагаўся да яго. Хлопец тады меў усяго 15 гадоў.

👀 Глядзіце падрабязнасці па спасылцы
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
😢61🎉1🤣1😡1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
😻 Нечаканая сустрэча на турыстычным маршруце ў Беларусі

Паглядзіце!
🥰14❤‍🔥33🤩2
💱 Курсы валютаў 8 ліпеня

Долар пайшоў уніз больш як на капейку. Здаў пазіцыі таксама і еўра. Расейскі рубель вырас, але вельмі нязначна.

#курсывалютаў
💁🏻‍♂️ Выехаць з Беларусі ў Еўразвяз стала трохі прасцей. А вось заехаць назад – наадварот

У адным з чатаў нават пішуць, што з Беларусі ў Літву ноччу зусім не было чаргі: мяжу легкавіком праходзілі за 1 гадзіну, аўтобусам – за 2,5 гадзіны. З Літвы ў Беларусь жа ў адзін момант пад раніцу налічылі аж 52 легкавікі!

👀 Глядзіце падрабязней на нашым сайце
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Белсат
☝️Былы студэнт Менскага каледжа мастацтваў абвінаваціў выкладчыка ў педафіліі Арцём Каўрыга, які цяпер жыве ў ЗША, сцвярджае, што Анатоль Карповіч сексуальна дамагаўся да яго. Хлопец тады меў усяго 15 гадоў. 👀 Глядзіце падрабязнасці па спасылцы
💬 «Ён у нас паводле загаду ўжо не працуе. Яго не будзе»

Наш карэспандэнт пад выглядам прыватнай асобы патэлефанаваў у Менскі каледж мастацтваў, каб пацікавіцца далейшым лёсам выкладчыка Анатоля Карповіча.

Нагадаем: адзін з былых студэнтаў абвінаваціў яго ў сексуалізаваным гвалце ў дачыненні да сябе. Прычым хлопцу на той момант было 15 гадоў (цяпер яму 30).

🔍 Падрабязнасці шукайце на старонцы
2🤣1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🌩 Паўднёвыя рэгіёны Беларусі перажылі сапраўдны шторм

Паглядзіце ☝️
😱1
🤔 Кіраўнікі ЗША і Брытаніі ратуюць NATO, бегаючы па беларускіх лясах. Што?

Гэта адзін з паваротаў сюжэту камедыйнага баевіка «Кіраўнікі дзяржаў», які з 2 ліпеня можна паглядзець на «Amazon Prime».

🔍 Прыгледзеліся да таго, як там паказалі Беларусь ды беларусаў
🤯4👀1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
💪 Фестываль «Tutaka» зноў збірае беларусаў з усяго свету!

25 канцэртаў, лекцыі ды майстар-класы, дыскусіі ды спектаклі, а яшчэ гульні для дзяцей і дзіцячы фітнес! Кожны знойдзе справу на свой густ. І ўсе яны – з нацыянальным беларускім адценнем і каларытам.

🔹Галоўным інфармацыйным партнёрам фэсту з'яўляецца «Белсат». Жывы эфір з «Tutaka-2025» можа будзе пабачыць на нашым YouTube-канале «Белсат Music».

Дзе: урочышча Борык каля Гарадка (Gródek) у Падляскім ваяводстве
Калі: 11-13 ліпеня
Хто выступіць: NaviBand, Крамбамбуля, Дай дарогу!, Dzieciuki ды іншыя
🔥2❤‍🔥1
2025/07/08 13:39:13
Back to Top
HTML Embed Code: