tgoop.com/bnkbel/124380
Last Update:
Алесь Таболіч: «Мы і імкнемся захаваць сваю ідэнтычнасць праз творчыя праекты!»
Нядаўна ў Варшаве адкрылася выстава «Dziady: Sapraŭdnaja Archaika».
Як прайшло адкрыццё выставы? Якое значэнне мае святкаванне Дзядоў для сучасных беларусаў і чаму зараз важна памятаць пра ахвяр палітычных рэпрэсій?
На гэтыя патанні Tg-каналу "Баста!" адказаў арганізатар праэкта, мастак і заснавальнік легендарнага гурта «ZNICH» Алесь Таболіч:
— Калі казаць пра выставу, гэта не проста адна выстава, гэта былі аж но дзве акцыі! Першая "ДЗЯДЫ" прайшла ў новым клубе Сцэна Хмелевая. (Беларускі клуб) Паводле Адама Міцкевіча выступіў гурт "Znich" arhaic-folk black metal з тэатралізаваным шоу. У будні дзень быў аншлаг.
Прыйшло вельмі шмат і беларусаў і палякаў, а асабліва палякаў. І другое ў суботу, арт- музычны і выставачны праект акцыя "Дзяды ў Прасторы". Вялікі рэзананс у дыяспары беларусаў Варшавы. Адным словам было цікава і вельмі не стандартна. У Культурным аспекце, гэта вялікі прарыў на агульнае свята Польшы і Беларусі. Бо гэта агульнае свята.
— Для дэмакратычнай супольнасці Беларусі "Дзяды" сталі днём ушанавання памяці загінулых ад сталінскіх рэпрэсій. Якое значэнне мае святкаванне Дзядоў для сучасных беларусаў?
— Свята "Дзяды", як і Каляды, так і Купалле - гэта святы нашых агульных каранёў. Мы павінны быць разам і ствараць новыя тэндэнцыі ў Культуры на аснове гістарычных і культурніцкіх падзей нашых агульных кропак якія нас яднаюць. Гэтым і займаецца той жа гурт "Znich". Які праводзіць такія мерапрыемствы як Купальскае кола на працягу дзясятак год, як у Беларусі, Украіне і зараз Польшчы.
Вядома, без памяці нашых продкаў, без ідэнтычнасці нашых культурных і гістарычных людзей - няма памяці. І пра ахвяр (пісьменнікаў, мастакоў, паэтаў і г д) няма той памяці. Гэта і той жа Адам Міцкевіч і шмат іншых людзей, якія любілі Беларусь і рабілі прапаганду беларускага, якое зараз, на жаль, сціраюць кожны дзень у акупаванай Беларусі, Расіяй. Трэба памятаваць і пра нашых сённяшніх палітычных і рэпрасаваных людзей і тых жа мастакоў як Алесь Пушкін, (мой сябра). Які загінуў у турме. Мы і імкнемся захаваць сваю ідэнтычнасць праз творчыя праекты!
BY Баста!


Share with your friend now:
tgoop.com/bnkbel/124380