tgoop.com/by_culture/7129
Last Update:
🦆 Сёння, 18 кастрычніка, а 17:00 у варшаўскім Free Belarus Center (Mokotowska 24, офіс 64) адкрываецца выстава “Птушкі па-за палітыкай? Гісторыя барацьбы за прыроду Беларусі”.
Для беларусаў птушка — праваднік паміж светам “тым” і “гэтым”, сімвал свабоды, веснік змены пораў году. Адпаведна з гэтай сакральнай роляй арганізатары выставы — Koura Art Initiative — абралі для птушак ролю праваднікоў паміж супрацьлеглымі светамі: палітыкі і прыроды, дэмакратыі і дыктатуры.
Падчас выставы:
▫️ інфармацыйныя стэнды пакажуць пра Беларусь у кантэксце свету людзей і прыроды.
▫️ фотакалажы пазнаёмяць з птушкамі ў беларускім палітычным асяроддзі.
▫️будзе магчымасць сімвалічна адправіць птушку з прывітаннем беларускім экаактывіст:кам у зняволенні.
Выстаўка працуе да 20 кастрычніка.
✈️ Акторы тэатру Pryehali выпраўляюцца на гастролі! Ва Уроцлаве і Кракаве яны пакажуць свой спектакль “Сумны Суп” паводле твораў Вольгі Гапеевай. Гэтая пастаноўка скіроўвае на развагі пра эмпатыю і крыўду, прыняцце сябе і іншых, пра ўнікальнасць кожнай асобы.
Дзе і калі яны выступаюць?
📍Уроцлаў - Przejście Dialogu (ul. Świdnicka 19)
🗓18 кастрычніка
⏰А 17:00 (на жаль, вольных месцаў больш няма)
📍Кракаў - Прастора (ul. Mikołajska 4/6)
🗓19 кастрычніка
⏰13:00 – 14:00 - 1 паказ
⏰15:30 – 16:30 - 2 паказ
❗️Рэгістрацыя абавязковая
Да сустрэчы!