tgoop.com/by_culture/7136
Last Update:
Аўтары ролікаў — Каця Барушка і Яўген Шапчыц — ставілі сабе на мэце шукаць нечаканыя і яскравыя факты пра Беларусь, каб бязлітасна здзіўляць імі гледачоў. Падаецца, літаральна ў кожным відэа гэтая мэта была дасягнутая. Не верыце? Праверце самі
На YouTube-канале “Васьмінога” можна паглядзець усе 15 ролікаў. Над кожным з выпускаў працавала каманда журналістаў разам з вядомымі дзеячамі культуры.
Сярод кансультантаў: Наталля Бібікава, Ілля Бажко, Дзяніс Марціновіч, Тарас Тарналіцкі і многія іншыя. Для стварэння некаторых відэа аўтары выкарыстоўвалі візуалізацыі штучнага інтэлекту.
Кінематограф, фатаграфія, цэнзураваная літаратура, паўстанне пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага, гісторыя беларускай мовы і нават лайфхакі, якія дапамогуць вучыцца эфектыўней… Пасля прагляду ролікаў вашыя веды і веды вашых дзяцей стануць заўважна глыбейшымі ў кожнай з гэтых тэмаў.
👁 Глядзець відэа
* Распрацоўка канцэпцыі і беларусацэнтрычнасць праекта: @radakultury.