Telegram Web
ДОБРЫЯ НАВІНЫ ЗА ТЫДЗЕНЬ!

Сябры, разам за мінулы тыдзень мы закрылі тры дабрачынных зборы! Ад імя атрымальнікаў перадаем усім падзяку і нагадваем, што кожны можа далучыцца да эстафеты неабыякавых. На нашым сайце вы зможаце пабачыць актуальныя зборы: беларусам і беларускам патрэбная вашая дапамога і салідарнасць!

❗️👉 Лінк на персанальныя зборы.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
В рейтинге свободы слова Беларусь занимает четвёртое место в мире… с конца!

По уровню свободы слова Беларусь занимает 158‑е место в мире из 161, следует из ежегодного отчёта правозащитной организации Article 19. Хуже ситуация только в трёх странах — Никарагуа, Эритрее и Северной Корее.

Россия в рейтинге занимает 148‑е место. Среди стран — соседей Беларуси самая лучшая позиция у Латвии — 19‑я. Литва расположилась на 31‑м месте, Польша — на 69‑м, Украина — на 99‑м.

В связи с этим напоминаем вам, что на сайте BYSOL открыты сборы для бывших политзаключённых, чьё право на свободу слова было грубо нарушено беларускими властями. Поддержите этих смелых людей!
❗️ЗАСТАЎСЯ АДЗІН ДЗЕНЬ ДА КАНЦА ПРЫЁМА ЗАЯВАК НА МІНІ-ГРАНТЫНГ

Заўтра апошні дзень прыёма заявак на міні-грантынг для актывістаў і грамадзянскіх ініцыятыў з мэтай падтрымкі іх праектаў, накіраваных на вырашэнне сацыяльна-палітычных праблем у Беларусі, дэмакратычныя змены і развіццё грамадзянскай супольнасці ў краіне.

У выніку дзвюх папярэдніх праграм міні-грантынга незалежная камісія адабрала 28 праектаў, якія атрымалі фінансавую падтрымку ў памеры 99.981€.

Заяўкі прымаюцца па 15 кастрычніка 2024 года ўключна. Вынікі: да 30 кастрычніка 2024 года.

ℹ️ Падрабязнасці аб праграме падтрымкі - тут.

Конкурс праводзіцца пры падтрымцы Фонду Памяць, адказнасць і будучыня (EVZ).
РОЗЫГРЫШ ХУДЗІ „ПАЎНОЧНАЕ ЗЗЯННЕ” АД БРЭНДА ZNIVIEN

👉 Пераможца будзе выбраны генератарам выпадковых лічбаў сярод тых, хто аформіць штомесяцовую падпіску на «Агульны збор» Фонда BYSOL. Далучайцеся да дапамогі - і атрымлівайце падарункі.

🔹 Колькасць зваротаў па дапамогу вырасла - таму беларускія брэнды і дзеячы культуры ўносяць свой ўклад у беларускую салідарнасць. Далучайцеся і Вы - па спасылцы.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Поездки в Беларусь — это огромный риск

Дорогие друзья! Напоминаем, что по данным правозащитников, только с начала этого года на границе были задержаны 55 человек.

Кроме того, в последнее время усилились проверки беларусов и беларусок, которые не посещали страну более полугода. Мы призываем вас не подвергать себя опасности и воздержаться от поездок на родину. Берегите себя!
«У НАС ЁСЦЬ ПЭЎНЫ СПІС ПЫТАННЯЎ, ПА ЯКІХ МЫ МОЖАМ ПРЫКЛАДНА ВЫЗНАЧЫЦЬ, КОЛЬКІ Ў ЧАЛАВЕКА ЁСЦЬ ЧАСУ»

Працаўнікі службы эвакуацыі: «Першыя два гады, калі былі вельмі высокія рызыкі для людзей, нашыя тэлефоны былі заўсёды з уключаным званком. З таго часу ў нас развілася нават пэўная інтуіцыя: гук тэлефона можа быць адключаны, а ты раптоўна падымаеш галаву сярод ночы – і бачыш паведамленне, якое прыйшло дзве-тры хвіліны назад. Проста на ўзроўні прадчування разумееш: патрабуецца імгненная рэакцыя».

🔹У якім рытме жыве каманда, ці адказвае на запыты ўначы, як часта яе ўдзельнікі адпачываюць і як увогуле арганізоўваюць сваё жыццё?

🔹У снежні 2023 Служба эвакуацыі BYSOL была ўганараваная званнем Праваабарончай ініцыятывы году. Прыадчыняем дзверы віртуальнага офіса службы эвакуацыі BYSOL.

❗️👉 Чытайце цалкам - па спасылцы.
АЛЕКСАНДР ИВУЛИН РАССКАЗЫВАЕТ О ФУТБОЛЕ, КОЛОНИИ И ЭМИГРАЦИИ

В ближайшую субботу (19.10.24) беларусы смогут поучаствовать или поддержать команды, которые сыграют в футбольном «Кубке Ивулина» в Варшаве.

Мы поговорили с «виновником торжества» о турнире, футболе как способе отвлечься в колонии, солидарности беларусов, эмиграции и новых проектах.

❗️👉 Читайте полностью - по ссылке на нашем сайте.
ЗАПРАШАЕМ НА КУБАК ІВУЛІНА АМАТАРАЎ ФУТБОЛА

🔸19 кастрычніка ў Варшаве запрашаем на «ІІІ Кубак Івуліна». Гэта традыцыйны футбольны турнір у знак салідарнасці з палітвязнямі ў Беларусі.

🔸На мерапрыемстве будзе пляцоўка BYSOL: ладзім дабрачынную латэрэю і пачастуем імбірным і абляпіхавым гарачымі напоямі. Будзем радыя пабачыцца!

📆 Дата: 19 кастрычніка 2024.
📍Месца: Варшава, Bemowski Center Football (ul. Obrońców Tobruku 11).
🕒Пачатак турніру: 11:00.
КАНЧАТКОВАЯ ПЕРАМОГА!

Рабэрта Вальдэс Касануэва - кубінец, што падтрымаў беларускія пратэсты, што сядзеў на Акрэсціна амаль год (!), эвакуацыя якога была падобная на кіно, які прайшоў праз суды ў Літве, нарэшце атрымаў легалізацыю і трохгадовы дазвол на жыхарства ў Літоўскай Рэспубліцы!

Дзякуй усім, хто быў прычэтны да гэтай доўгай і паспяховай аперацыі. Асаблівае дзякуй нашым літоўскім партнёрам-праваабаронцам, за супольную шчыльную працу!

👉🏻 Гісторыю чытайце тут.
«ПРАЗ ПРАБЛЕМЫ З ВУШАМІ, Я НЕ ЗМАГУ ВЫСТУПАЦЬ З КАНЦЭРТАМІ БЛІЖЭЙШЫМ ЧАСАМ»

Артыст, журналіст, музыка, вядоўца радыё і тэлебачання Аляксандр Памідораў захварэў на двухбаковы сярэдні атыт, а таксама згубіў магчымасць зарабляць фізічнай працай, якая яго трымала апошніх чатыры гады. Музыка просіць дапамогі на аплату лекаў і пакоя за мяжой.

❗️👉 Падтрымайце трапіўшага ў бяду Аляксандра - па спасылцы тут.
ДА КАНЦА ТЫДНЯ РАЗЫГРЫВАЕМ БЕЛАРУСКІ МЕРЧ

Сябры, засталося толькі два дні, каб падпісацца на Агульны збор і ўдзельнічаць ў розыгрышы худзі «Make Belarus Zaebis Again» («Паўночнае ззянне»). Гэтую дызайнерскую байку нам заданаціў брэнд Znivien, за што мы вельмі ўдзячныя.

❗️👉 Падтрымайце Агульны збор: сродкі адтуль ідуць на тэрміновую эвакуацыю, арганізацыю Гарачай лініі, наўпроставую дапамогу палітвязням пасля вызвалення.
ДЗЯКУЙ ЗА САЛІДАРНАСЦЬ

Сбор для вядомага музыкі Аляксандра Памідорава быў апублікаваны сёння раніцай і ўжо ў абед быў сабраны дзякуючы падтрымцы неабыякавых беларусаў.

❗️👉 Падтрымайце тых, хто трапіў у бяду.
АТРЫМАЦЬ КАРТУ ПАЛЯКА БУДЗЕ СКЛАДАНЕЙ

Правілы атрымання грамадзянства будуць больш жорсткімі, прагназуюць ва ўрадзе Польшчы. Перадусім вернецца патрабаванне «ведання польскай мовы», паведаміла ў пятніцу «Rzeczpospolita».

Асабістая ўвага дакранецца выдачы карт паляка. Справаздача Цэнтра міграцыйных даследаванняў ад чэрвеня 2022 года паказвае, што з 162 тысяч карт (дадзеныя сабраныя сем гадоў таму) менш за 7 тысяч (4%) дасталася людзям, якія не мелі польскага паходжання.
«БЫЛО СМЕШНА ЧЫТАЦЬ, ЯК НЕЙКІ АМАПАВЕЦ НЕ МОЖА ЗВОЛЬНІЦЦА, БО НА ЯГО ТАДЫ ПАВЕСІЛІ Б КАНТРАКТНЫЯ. НЕ МОГ ТЫ ЗВОЛЬНІЦЦА, БО НЕ ХАЦЕЎ ГЭТАГА»

Пасля 19 гадоў службы Аляксандр Велясніцкі з-пад Століна не змаўчаў у 2020-м. Памежнік расказаў «Нашай Ніве» пра суд над сабой і 42 прозвішчы тых, каму ён не даруе сваё зняволенне. «Хачу пабачыць свет і нешта пакінуць пасля сябе», — кажа ён пра сваё цяперашняе жыццё.

❗️👉 Аляксандр з сям’ёй зараз пачынае жыццё ў міграцыі - падтрымайце яго па спасылцы ў сторыс.

🔖 Цалкам інтэрвью.

💳📍Увага! Выкарыстанне BY/RU плацёжных інструмантаў для дабрачыннасці небяспечна.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
100 данатаў для рэпрэсаваных беларусаў!

Сёння BYSOL узяў удзел у Кубку Івуліна, які праходзіць у Варшаве ўжо трэці год запар. Гэта не проста спартыўнае спаборніцтва, а спосаб нагадаць пра палітычных вязняў і рэпрэсаваных беларусаў.

Разам з ініцыятывай Вольныя мы арганізавалі палатку, дзе кожны ахвотны мог пачаставацца напарам з абляпіхі ці імбіра, зрабіўшы данат для рэпрэсаваных беларусаў. Таксама ў нашым намёце была магчымасць намаляваць сцяжок, чым з радасцю скарысталіся самыя юныя заўзятары👧

Удзел узялі каля 100 чалавек! Мы ў захапленні ад вас, сябры!
Вялікі дзякуй кожнаму, хто зрабіў свой унёсак. Гэта было неймаверна!
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
💰Как получить финансовую помощь от BYSOL? Объясняем в нашем новом видео!

👉Ссылка на анкету для получения помощи
ДОБРЫЯ НАВІНЫ ЗА ТЫДЗЕНЬ!

Зноў мы разам з вамі закрылі тры дабрачынных зборы! Ад імя атрымальнікаў перадаем усім падзяку і нагадваем, што кожны можа далучыцца да эстафеты неабыякавых. На нашым сайце вы зможаце пабачыць актуальныя зборы: беларусам і беларускам патрэбная вашая дапамога і салідарнасць!

❗️👉 Лінк на персанальныя зборы.
❗️Бабруйчаніна па вяртанні з Польшчы асудзілі на 7 гадоў калоніі нібы за стварэнне двух тг-чатаў

У Магілёўскім абласным судзе 27 верасня асудзілі палітзняволенага Максіма Хвашчынскага паводле ч. 2 арт. 367 (паклёп на Лукашэнку), ч. 1, 2 арт. 361-1 (стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Ігар Шведаў прызначыў Максіму сем гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Бабруйчаніна затрымалі сёлета 26 лютага — на наступны дзень па вяртанні з Польшчы. Спачатку яму прызначылі адміністрацыйны арышт за распаўсюд «экстрэмісцкіх матэрыялаў», пасля чаго завялі крымінальную справу за «паклёп на Лукашэнку» і «стварэнне экстрэмісцкага фармавання», піша праваабарончы цэнтр Вясна.
«АРТЫСТЫ» МЯНЕ КУПІЛІ НА ТОЕ, ШТО НАЗВАЛІ НЕКАТОРЫЯ ДАДЗЕНЫЯ, ЯКІЯ, ЯК Я ДУМАЎ, МАГЛІ ВЕДАЦЬ ТОЛЬКІ СУПРАЦОЎНІКІ БАНКА. УВОГУЛЕ, ЯК ПРАФЕСІЯНАЛ СКАЖУ: СЫГРАНА НА ВЫДАТНА»

Актор Аляксандр Ждановіч трапіў на ашуканцаў, якія скралі ў яго €3000. Вярнуць грошы не ўдалося, а сродкаў на жыццё засталося няшмат.

Падтрымайце актора ў міграцыі - па спасылцы тут.

💳📍Увага! Выкарыстанне BY/RU плацёжных інструмантаў для дабрачыннасці небяспечна.
«БЛИЖАЙШИЕ НЕСКОЛЬКО МЕСЯЦЕВ – РЕШАЮЩИЕ В МОЕЙ ЖИЗНИ»

Поддержите акивистов в вынужденной миграции.

➡️ Помощь Марине, участнице Марша пенсионеров в Минске.
Сумма сбора: €4500

➡️ Просьба о поддержке от бывшего руководителя фотослужбы TUT.BY.
Сумма сбора: €2400

➡️ Помощь журналистке в эмиграции поправить состояние ее здоровья.
Сумма сбора: €2750

💳☝️ Пожалуйста, не используйте BY/RU платёжные инструменты для пожертвования через BYSOL.
2024/12/03 05:09:01
Back to Top
HTML Embed Code: