K.W — Vagant
Гомель, 1822
Едзе недзе павозка-падвода,
А ў яе дабра рознага многа,
А ў яе каней возчык-разносчык.
Едзе, пэўне, на мошчану плошчу.
А на плошчы той многа народу,
Дзень святочны ідзе карагодам,
І разносіцца гоман за горад,
Ўсе святкуюць, не знаючы голад.
І Базарнай завуць тую плошчу,
Ўсе сцякаюцца нібы па мошчы:
Там гандлююць, тут мувяць па-польску.
Колькі люду шукае кагосьці..
Там збудована зблізку святыня:
Тры крыжы, купал, від кааліня,
На ўваходзе чатыры калоны,
Зверху надпіс з лаціны лагодны.
На ўваходзе сабралася мноства:
Храм увесь быў запоўнены ўдосталь,
Хтось па модлы, а хтось з цікавосці.
І бядак колькі кінуць там просіць..
Хтось спашле там свой голасны крык :
'Гэй, сюды, не саромся, мужык !
У мяне ўсяго будзе нямала
І цана, як нідзе не бывала'.
У віры таго шуму і зыкаў
Быў хлапец малады, што музыка.
Ён самотны сядзеў проста так
І круціў сваю дудку ў руках.
І любы мог заўважыць адразу
На вачах палатняну павязку :
Быў сляпы той музыка па відзе —
Эх, бядача, чаго ні кажыце..
Быў нязвычны той новы дудар :
Не іграў, не прасіў на тавар;
Ўсё круціў і круціў сваю дудку,
Не зважаў ні на сум, ні на смутак.
Ўсё глядзеў і глядзеў 'бы відушчы —
Раптам тупат данёсся з-пад пушчы;
Чутка хутка дайшла нат' глухога:
Едзе недзе павозка-падвода.
Чутка хутка дайшла да любога:
Едзе княска карэта-двухколка.
Усе разам узрушылі, змоўклі
І давай рыхтавацца да гонкі.
Усе ўсталі, адбілі паклоны —
Выязджае пан князю шляхотны,
А з ім разам прыгожая жонка —
Іх карэту вязе чыстакроўка.
А з карэтай спяшаюцца людзі
Неспакойныя, 'бы штосьці будзе.
Поруч нешта махаюць рукамі,
І чыноўнікі там з батракамі.
Поруч міласці просіць бядота,
І гандляр зменіць кошты галопам —
Тады плошча змянілася разам,
А музыка быў 'бы без наказу.
Тады плошча нанова заціхла,
Праязджае пан князь, а з ім сіла,
Побач жонка княгіня сядзела,
Коні беглі і прытка, і смела.
Побач з гэным музыкам ўсе ўсталі,
Ён застаўся адзін на той лаве,
Ўсё глядзеў і глядзеў сваю дудку,
Нібы ўстане адтуль ён няхутка.
Ўсё глядзеў пане князю тым вокам,
Чуткім чуць нават самых прайдохаў.
Ён убачыў музыку здалёку
І ўсміхнуўся сабе на дарогу..
Гомель, 1822
Едзе недзе павозка-падвода,
А ў яе дабра рознага многа,
А ў яе каней возчык-разносчык.
Едзе, пэўне, на мошчану плошчу.
А на плошчы той многа народу,
Дзень святочны ідзе карагодам,
І разносіцца гоман за горад,
Ўсе святкуюць, не знаючы голад.
І Базарнай завуць тую плошчу,
Ўсе сцякаюцца нібы па мошчы:
Там гандлююць, тут мувяць па-польску.
Колькі люду шукае кагосьці..
Там збудована зблізку святыня:
Тры крыжы, купал, від кааліня,
На ўваходзе чатыры калоны,
Зверху надпіс з лаціны лагодны.
На ўваходзе сабралася мноства:
Храм увесь быў запоўнены ўдосталь,
Хтось па модлы, а хтось з цікавосці.
І бядак колькі кінуць там просіць..
Хтось спашле там свой голасны крык :
'Гэй, сюды, не саромся, мужык !
У мяне ўсяго будзе нямала
І цана, як нідзе не бывала'.
У віры таго шуму і зыкаў
Быў хлапец малады, што музыка.
Ён самотны сядзеў проста так
І круціў сваю дудку ў руках.
І любы мог заўважыць адразу
На вачах палатняну павязку :
Быў сляпы той музыка па відзе —
Эх, бядача, чаго ні кажыце..
Быў нязвычны той новы дудар :
Не іграў, не прасіў на тавар;
Ўсё круціў і круціў сваю дудку,
Не зважаў ні на сум, ні на смутак.
Ўсё глядзеў і глядзеў 'бы відушчы —
Раптам тупат данёсся з-пад пушчы;
Чутка хутка дайшла нат' глухога:
Едзе недзе павозка-падвода.
Чутка хутка дайшла да любога:
Едзе княска карэта-двухколка.
Усе разам узрушылі, змоўклі
І давай рыхтавацца да гонкі.
Усе ўсталі, адбілі паклоны —
Выязджае пан князю шляхотны,
А з ім разам прыгожая жонка —
Іх карэту вязе чыстакроўка.
А з карэтай спяшаюцца людзі
Неспакойныя, 'бы штосьці будзе.
Поруч нешта махаюць рукамі,
І чыноўнікі там з батракамі.
Поруч міласці просіць бядота,
І гандляр зменіць кошты галопам —
Тады плошча змянілася разам,
А музыка быў 'бы без наказу.
Тады плошча нанова заціхла,
Праязджае пан князь, а з ім сіла,
Побач жонка княгіня сядзела,
Коні беглі і прытка, і смела.
Побач з гэным музыкам ўсе ўсталі,
Ён застаўся адзін на той лаве,
Ўсё глядзеў і глядзеў сваю дудку,
Нібы ўстане адтуль ён няхутка.
Ўсё глядзеў пане князю тым вокам,
Чуткім чуць нават самых прайдохаў.
Ён убачыў музыку здалёку
І ўсміхнуўся сабе на дарогу..
🔥9❤2
ДУХОЎНАЯ КУЛЬТУРА ў БЕЛАРУСІ #2. Як напісана раней, свята Зыходу Святога Духа (Свята Тройцы) - 8 чэрвеня 2025 года стала нагодай, каб на працягу месяца чэрвеня 2025 звярнуць асаблівую ўвагу на сучасную беларускую духоўную культуру. ===У гэтым кантэксце паўторна ставім news пра сучасную музыку з духоўнай інспірацыяй:
👍6
Forwarded from Грэка-католікі Беларусі
YouTube
Chabor - Божа (Official Lyric Video)
Апошнія гады я шукаў сябе ў гэтым хаатычным свеце, і гэты альбом — адлюстраванне ўсіх перажыванняў, узлётаў і крызісаў, момантаў цішыні і бур. Кожная нота, кожны гук тут — шчыры.
Велізарнае дзякуй кожнаму, хто слухае і падтрымвае. Дзякую Богу за натхненне…

🔥10
Forwarded from Папа Римский
О католиках восточных обрядов.
"Я хотел бы, чтобы этот свет мудрости и спасения был лучше известен в Католической Церкви, где все еще много невежества по этому вопросу и где в некоторых местах вера рискует задохнуться еще и потому, что счастливая надежда, многократно выраженная святым Иоанном Павлом II, не осуществилась , когда 40 лет назад он сказал: «Церковь должна снова научиться дышать двумя своими легкими, восточным и западным»...
Христианский Восток можно защитить, только если его любят; а любят его, только если его знают. В этом смысле необходимо реализовать ясные приглашения Учительства Церкви познать его сокровища... Восточные католики сегодня уже не дальние родственники, которые празднуют неизвестные обряды, а братья и сестры... . Их чувство священного, их кристаллическая вера, сделанная испытаниями, как гранит, и их духовность, которая пахнет божественной тайной, могут принести пользу жажде Бога, которая скрыта, но присутствует на Западе".

❤12💯2🔥1👏1🙏1
Forwarded from Vatican News па-беларуску
Кардынал Гуджэроці пра пагрозу знікнення хрысціян на Усходзе
Прэфект Дыкастэрыі па справах Усходніх Цэркваў выказаў занепакоенасць сітуацыяй у свеце і пагрозай знікнення хрысціян на Усходзе, далучаючыся да заклікаў Льва XIV абудзіць "розум" чалавецтва.

🙏12❤2😭1
Audio
🎙️ У новым выпуску перадачы “Хрысціянства і беларуская літаратура” айцец Андрэй Крот знаёміць з празаічнай спадчынай Адама Бабарэкі.
📚 Сёння ён працягвае аналіз апавядання “Трынаццатае чысло!”, у якім савецкі пісьменнік крытыкуе рэлігійнае жыццё беларускай вёскі 1920-х гадоў.
✍️ Бабарэка малюе непрывабны вобраз святара, які клапоціцца пра ўласную выгаду, гандлюецца падчас пахавання сялянкі, любіць смачна пад’есці, не зважаючы на пост, і палохае вернікаў аповедамі пра няшчасці, якія спаткалі людзей за адрачэнне ад веры.

❤🔥6
ПРАГРАМА УРАЧЫСТАСЦІ МАЦІ БОЖАЙ БУДСЛАЎСКАЙ: 4 - 5 ліпеня 2025 г.
Дэвіз: « Міласэрнасць Божая - давяраем Табе…»
4 ліпеня (пятніца)
14:00 – 17:00 сустрэча і прывітанне пілігрымаў (кс. Дзмітры Дубовік)
18:00 - Святая Імша (біскуп Андрэй Зноска)
20:00 - АКАФІСТ БАГАРОДЗіЦЫ (вернікі Грэка-каталіцкай Царквы)
20:30 - Марыйныя нешпары (Айцы Капуцыны)
21:00 - Крыжовы шлях (Айцы Кармеліты)
22:00 - Моладзевая праграма - «Моладзь да моладзі» (кс. Андрэй Бурак)
23:30 - Працэсія з копіяй абраза Маці Божай
24:00 - Святая Імша (біскуп Алег Буткевіч)
5 ліпеня (субота)
2:00 - Адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту (Аб‘яднанне Вышэйшых Настаяцеляў)
6.00 - БОСКАЯ ЛІТУРГІЯ Грэка-каталіцкай Царквы -пры галоўным алтары святыні (Апостальскі адміністратар для грэка-католікаў у Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек)
7:00 - Гадзінкі аб Беззаганным Зачацці Найсв. Панны Марыі (пар. Будслаў)
8:00 - Святая Імша ў Базіліцы (біскуп Юры Касабуцкі)
9:30 - Фацімскі ружанец (Легіён Марыі)
10:30 - Тэматычная канферэнцыя на тэму: «170-годзе дагмата аб Беззаганным Зачацці НПМ» (Айцы Марыяне)
11:30 -СВЯТАЯ ІМША (Апостальскі Нунцый арцыбіскуп Іньяцыё Чэффаліа)
- Акт прысвячэння Божай Міласэрнасці
Мінска-Магілёўскай Мітраполіі (арцыбіскуп Юзаф Станеўскі)
- Эўхарыстычная працэсія

🙏4🕊2❤1👍1
2 ліпеня Царква адзначае свята Ускладання Рызы Найсвяцейшай Багародзіцы ў Блахерне. Гэтае свята, хоць і не ўваходзіць у лік дванаццаці найбольшых, мае глыбокае гістарычнае і духоўнае значэнне, звязанае з абаронай Канстанцінопаля дзякуючы заступніцтву Багародзіцы.
Паданне сведчыць, што пасля Успення Багародзіцы Яе рыза (покрыва) і пояс былі падзелены паміж вернікамі. У V ст. два браты, Гальбій і Кандыд, знатныя людзі з Канстанцінопаля, падчас паломніцтва ў Палестыну знайшлі гэтую святыню ў адным з дамоў у Галілеі. Рыза захоўвалася ў куфры, які перадаваўся з пакалення ў пакаленне праведнымі жанчынамі, якія ахоўвалі яе як найвялікшы скарб.
Браты таемна перавезлі святыню ў Канстанцінопаль і паведамілі пра гэта імператару Льву I Макелесу і патрыярху Генадзію. Для Рызы быў пабудаваны ў 474 г. спецыяльны храм у Блахернскім палацы, адной з імператарскіх рэзідэнцый, размешчанай каля Блахернскай брамы Канстанцінопаля. Менавіта там і была ўрачыста ўскладзена святая Рыза.
Шматкроць Рыза Багародзіцы станавілася непераможнай абаронай для Канстанцінопаля. Адзін з самых вядомых выпадкаў адбыўся ў 860 г., калі горад быў абложаны флотам кіеўскіх князёў Аскольда і Дзіра. Падчас літургіі ў Блахернскім храме Патрыярх Фоцій апусціў Рызу Багародзіцы ў воды Залатога Рога. Нечакана паднялася моцная бура, якая рассеяла караблі нападаючых, і Канстанцінопаль быў выратаваны. Гэтая падзея ўмацавала веру ў цудатворную сілу Рызы і заступніцтва Багародзіцы.
Іншыя выпадкі абароны горада таксама звязваліся з Рызай: ад персаў у VII ст., авараў у VII ст., русічаў у 926 г. і ў 1043 г. Кожны раз заступніцтва Багародзіцы праз Яе Рызу ратавала сталіцу Візантыйскай імперыі.
Свята Ускладання Рызы Багародзіцы нагадвае вернікам пра заўсёдную апеку і заступніцтва Найсвяцейшай Дзевы Марыі над светам і кожным хрысціянінам. Гэта свята падкрэслівае Яе ролю як Абаронцы і Заступніцы, якая чуе малітвы і прыходзіць на дапамогу ў цяжкія часы. Яно таксама сведчыць пра важнасць шанавання святынь і іх значэнне ў жыцці Царквы.
Сёння вядома пра знаходжанне частак Рызы ў розных месцах: у Расіі ў каўчэзе Дыянісія Суздальскага, што захоўваўся ў Дабравешчанскай царкве маскоўскага Крамля, у Латэранскай базыліцы ў Рыме, у Блахернскай царкве ў Зугдзідзі і ў шэрагу іншых месцаў.

❤🔥6🙏3
Сёння мы адзначаем гадавіну адной з важных падзей у гісторыі хрысціянства Усходняй Еўропы – каранацыі Вастрабрамскай іконы Божай Маці. Гэтая падзея, якая адбылася 2 ліпеня 1927 г. у Вільні, стала знакавай вехай у шанаванні іконы і ўмацаванні веры многіх пакаленняў вернікаў.
Вастрабрамская ікона Божай Маці, таксама вядомая як Маці Божая Міласэрнасці, з’яўляецца адной з найбольш шанаваных святынь. Яе гісторыя пачынаецца ў XVII ст., калі ікона была змешчана ў Вострай Браме, адной з абарончых вежаў гарадскіх умацаванняў Вільні. Асаблівасцю іконы з’яўляецца тое, што Багародзіца намалявана без Дзіцятка Ісуса, што робіць яе ўнікальнай сярод іншых марыйных абразоў.
Урачысты акт каранацыі быў праведзены па дэкрэце Папы Рымскага Пія XI, які ў 1920 г. служыў Святую Імшу перад алтаром Вастрабрамскай Божай Маці. Саму каранацыю ажыццявіў мітрапаліт варшаўскі кардынал Аляксандр Какоўскі ў прысутнасці ўсяго польскага епіскапату, а таксама дзяржаўных дзеячаў, такіх як Юзаф Пілсудскі і прэзідэнт Польшчы Ігнацый Масціцкі. Гэтая значная падзея адбылася перад кафедральным саборам, сабраўшы тысячы паломнікаў і сведчачы аб глыбокай пашане да іконы. Кароны, адмыслова вырабленыя для іконы, падкрэслілі яе каралеўскі статус як Заступніцы і Каралевы.
На працягу стагоддзяў Вастрабрамская ікона была сведкай многіх гістарычных падзей, пераследаў і адраджэнняў. Нягледзячы на ўсе выпрабаванні, яна заставалася непахісным сімвалам надзеі, суцяшэння і абароны. Мноства цудаў і выслуханых малітваў звязана з гэтай святыняй, што толькі ўмацоўвала веру ў яе цудоўную сілу.
Сёння Вастрабрамская ікона па-ранейшаму з'яўляецца цэнтрам паломніцтва і малітвы. Яна нагадвае нам пра непахісную веру, міласэрнасць Божай Маці і яе няспынную апеку над усімі, хто звяртаецца да яе з адкрытым сэрцам. Угодкі каранацыі – гэта нагода ўспомніць пра гэтую вялікую святыню, яе гісторыю і неацэннае значэнне для духоўнага жыцця мільёнаў людзей.

❤🔥12🙏4
Дыспенсацыя ад абавязку ўстрымання ад мясных страваў 4 ліпеня 2025
На падставе канона 1538 § 1 Кодэкса Канонаў Усходніх Цэркваў Апостальскі Адміністратар для грэка-католікаў у Беларусі - Архімандрыт Сяргей (Гаек) удзяляе дыспенсацыю ад абавязку ўстрымання ад спажывання мясных страваў вернікам грэка-католікам у Беларусі (старэйшым за 14 гадоў), у пятніцу 4 ліпеня 2025 года.
=У гэтую ж пятніцу ў Беларусі праходзяць святкаванні царкоўныя (Будслаў) і дзяржаўныя (Дзень Незалежнасці).
+Вернікі, якія будуць карыстацца гэтай дыспенсацыяй, павінны памаліцца ў інтэнцыях Святога Айца.
+Рэкамендуецца "Акафіст да Багародзіцы".

🙏9❤🔥5
Forwarded from Catholic.by
Catholic.by
Будслаў 2025. Што трэба ведаць, збіраючыся на фэст?
Сёлета ўрачыстасці Маці Божай Будслаўскай у Нацыянальным санктуарыі пройдуць 4 і 5 ліпеня. Пра асаблівасці сёлетняга фэсту распавёў Catholic.by яго галоўны арганізатар, пробашч парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Будславе ксёндз Дзмітрый Дубовік.
👍7
ПОЛАЦК 2025, Нядзеля – 13.07.2025:
Юбілейнае свята «ВЕРУ ў АДЗІНУЮ ЦАРКВУ»
Дні 3-12.07.2025 - дэкада малітоўнай падрыхтоўкі да Полацкага свята.
Тыя, што дабяруцца да Полацка і тыя, хто далучыцца духоўна, МОЛІМСЯ СУПОЛЬНА за Царкву ды за яе сведчанне веры, надзеі, любові.
(Добрай дапамогай ў малітве ёсць "Акафіст Імю Ісуса", аўтарства Францішка Скарыны).
Кожны год — у нядзелю пасля 11 ліпеня (дзень мучаніцтва Полацкіх Пакутнікаў, манахаў базыльянаў, 11 ліпеня 1705 г.) — у грэка-каталіцкім храме ў Полацку (вул. Навасёлаў, д. 70) праходзіць Свята. (У свой час тады завяршалася грэка-каталіцкая пешая Пілігрымка Віцебск — Полацк).
У Юбілейным годзе Свята праходзіць у юбілейным храме ў Полацку – у Нядзелю – 13 ліпеня 2025.
Гэта Юбілейная стацыя духовага подзвігу вернікаў БГКЦ.
Дэвіз Свята 2025: «Веру ў Адзіную Царкву» - што нагадае 1700 год ад Сабора непадзелянай Царквы ў Нікеі.
НЯДЗЕЛЯ — 13.07.25: Свята «ВЕРУ ў АДЗІНУЮ ЦАРКВУ»
10:30 – Акафіст Імю Ісуса
11:00 – БОСКАЯ ЛІТУРГІЯ
Братэрская Агапа.
Майкі з надпісам «Веру ў Адзіную Царкву» - сёлета выкарыстоўваюцца ў розных душпастырскіх грэка-каталіцкіх праграмах.

❤🔥5🙏4❤3👍2
Audio
🎧 "Хрысціянства і літаратура": айцец Андрэй Крот пра Адама Бабарэку і яго твор "Трынаццатае чысло!" 📚
Сёння ў выпуску разглядаецца твор савецкага пісьменніка, які высмейвае духавенства праз вобраз святара, імкнучагася нажыцца на людскім горы.
💭 Айцец Андрэй аналізуе канфлікт паміж верай і атэізмам, забабоннасцю і навукай, а таксама супрацьпастаўленне рэлігійнасці старэйшага пакалення і бязвер'я моладзі 20-х гадоў мінулага стагоддзя. 🙏
Каталіцкі Касцёл заўсёды падтрымліваў медыцыну, а вера дае нам надзею на сустрэчу з памерлымі ў небе, у той час як атэізм пакідае чалавека сам-насам з горам. ✝️
#ВатыканскаеРадыё #VaticanNews #БеларускаяРэдакцыяVaticanNews #БеларускаяРэдакцыяВатыканскагаРадыё #Евангелле #духоўнасць #разважанні #КаталіцкіКасцёл #беларускаялітаратура #АдамБабарэка #гісторыяКасцёла #вера #культура

❤🔥8
Крыніца сапраўднага супакою. Іс 66, 10–14с
Чытанне з кнігі прарока Ісаі, што прыпадае на Чатырнаццатую звычайную нядзелю, гаворыць пра супакой, які Бог дасць вызваленаму і адроджанаму пасля нашэсця язычнікаў Ерусаліму: “Вось
The post Крыніца сапраўднага супакою. Іс 66, 10–14с first appeared on ГРЭКА-КАТАЛІЦКАЯ ПАРАФІЯ МАЦІ БОЖАЕ ФАЦІМСКАЙ У ГРОДНЕ.
https://facimskaja.by/galounaya/krynicza-sapraudnaga-supakoyu-is-66-10-14s.html

Грэка-каталіцкая парафія Маці Божае Фацімскай у Гродне
Крыніца сапраўднага супакою. Іс 66, 10–14с | ГРЭКА-КАТАЛІЦКАЯ ПАРАФІЯ МАЦІ БОЖАЕ ФАЦІМСКАЙ У ГРОДНЕ
Чытанне з кнігі прарока Ісаі, што прыпадае на Чатырнаццатую звычайную нядзелю, гаворыць пра супакой, які Бог дасць вызваленаму і адроджанаму пасля нашэсця язычнікаў Ерусаліму: “Вось Я скірую да яго спакой, як раку, (…) і атрымаеце суцяшэнне ў Ерузалеме. Убачыце…
❤🔥3
ГРЭКА-КАТАЛІЦКАЯ ПАРАФІЯ МАЦІ БОЖАЕ ФАЦІМСКАЙ
вул. Гараднічанская 32а
РАСКЛАД НАБАЖЭНСТВАЎ
на 7-13 ліпеня
панядзелак – чацвер
18.00 – Літургія св. Яна Залатавуснага
13 ліпеня, нядзеля
Айцоў першых шасці Сусветных Сабораў
10.00 – Літургія св. Яна Залатавуснага
вул. Гараднічанская 32а
РАСКЛАД НАБАЖЭНСТВАЎ
на 7-13 ліпеня
панядзелак – чацвер
18.00 – Літургія св. Яна Залатавуснага
13 ліпеня, нядзеля
Айцоў першых шасці Сусветных Сабораў
10.00 – Літургія св. Яна Залатавуснага
❤🔥4🔥1
ПОЛАЦК 2025, Нядзеля – 13.07.2025:
Юбілейнае свята «ВЕРУ ў АДЗІНУЮ ЦАРКВУ»
Дні 3-12.07.2025 - дэкада малітоўнай падрыхтоўкі да Полацкага свята.
Тыя, што дабяруцца да Полацка і тыя, хто далучыцца духоўна, МОЛІМСЯ СУПОЛЬНА за Царкву ды за яе сведчанне веры, надзеі, любові.
(Добрай дапамогай ў малітве ёсць "Акафіст Імю Ісуса", аўтарства Францішка Скарыны).
Кожны год — у нядзелю пасля 11 ліпеня (дзень мучаніцтва Полацкіх Пакутнікаў, манахаў базыльянаў, 11 ліпеня 1705 г.) — у грэка-каталіцкім храме ў Полацку (вул. Навасёлаў, д. 70) праходзіць Свята. (У свой час тады завяршалася грэка-каталіцкая пешая Пілігрымка Віцебск — Полацк).
У Юбілейным годзе Свята праходзіць у юбілейным храме ў Полацку – у Нядзелю – 13 ліпеня 2025.
Гэта Юбілейная стацыя духоўнага подзвігу вернікаў БГКЦ.
Дэвіз Свята 2025: «Веру ў Адзіную Царкву» - што нагадае 1700 год ад Сабора непадзелянай Царквы ў Нікеі.
НЯДЗЕЛЯ — 13.07.25: Свята «ВЕРУ ў АДЗІНУЮ ЦАРКВУ»
10:30 – Акафіст Імю Ісуса
11:00 – БОСКАЯ ЛІТУРГІЯ
Братэрская Агапа.
Майкі з надпісам «Веру ў Адзіную Царкву» - сёлета выкарыстоўваюцца ў розных душпастырскіх грэка-каталіцкіх праграмах.
Юбілейнае свята «ВЕРУ ў АДЗІНУЮ ЦАРКВУ»
Дні 3-12.07.2025 - дэкада малітоўнай падрыхтоўкі да Полацкага свята.
Тыя, што дабяруцца да Полацка і тыя, хто далучыцца духоўна, МОЛІМСЯ СУПОЛЬНА за Царкву ды за яе сведчанне веры, надзеі, любові.
(Добрай дапамогай ў малітве ёсць "Акафіст Імю Ісуса", аўтарства Францішка Скарыны).
Кожны год — у нядзелю пасля 11 ліпеня (дзень мучаніцтва Полацкіх Пакутнікаў, манахаў базыльянаў, 11 ліпеня 1705 г.) — у грэка-каталіцкім храме ў Полацку (вул. Навасёлаў, д. 70) праходзіць Свята. (У свой час тады завяршалася грэка-каталіцкая пешая Пілігрымка Віцебск — Полацк).
У Юбілейным годзе Свята праходзіць у юбілейным храме ў Полацку – у Нядзелю – 13 ліпеня 2025.
Гэта Юбілейная стацыя духоўнага подзвігу вернікаў БГКЦ.
Дэвіз Свята 2025: «Веру ў Адзіную Царкву» - што нагадае 1700 год ад Сабора непадзелянай Царквы ў Нікеі.
НЯДЗЕЛЯ — 13.07.25: Свята «ВЕРУ ў АДЗІНУЮ ЦАРКВУ»
10:30 – Акафіст Імю Ісуса
11:00 – БОСКАЯ ЛІТУРГІЯ
Братэрская Агапа.
Майкі з надпісам «Веру ў Адзіную Царкву» - сёлета выкарыстоўваюцца ў розных душпастырскіх грэка-каталіцкіх праграмах.
❤🔥8👍1
«ВЕРУ ў АДЗІНУЮ ЦАРКВУ» - Юбілейнае свята ў Полацку
ПОЛАЦК 2025, Нядзеля – 13.07.2025:
Дэвіз Свята 2025: «Веру ў Адзіную Царкву» - што нагадае 1700 год ад Сабора непадзеленай Царквы ў Нікеі.
У Юбілейным годзе Свята праходзіць у юбілейным грэка-каталіцкім храме ў Полацку (Кароўнікі), вул. Навасёлаў, д. 70) – у Нядзелю – 13 ліпеня 2025. Гэта Юбілейная стацыя духовага подзвігу вернікаў БГКЦ.
+ + +

❤🔥16🙏3❤2