Зрабі выпуск пра Барысаў! Зрабі выпуск пра беларускі хіп-хоп! Вось такія атрымліваў паведамленні і вырашыў лупануць комба: выпуск пра барысаўскі хіп-хоп. Гэта гісторыя культавага рэп-гурта «Нестандартный вариант». Хлопцы былі вельмі папулярныя у нулявых і маглі сабе дазволіць прыехаць у палац рэспублікі на трактары, які пазычылі на МТЗ! Вось вам гісторыя
https://youtu.be/dukVOPYDmvI
https://youtu.be/dukVOPYDmvI
Сябры! Сёння будзе невялікі офтоп. Цяпер я працую над новая кнігай. У ёй будзе дзесяць апавяданняў, аб'яднаных адной тэмай — гвалту. Кніга так і будзе называцца: «Гвалт». Зараз на краўдфандынгавай платформе Gronka ідзе збор на выданне кнігі, і я запрашаю вас падтрымаць гэты праект. Там ёсць адмысловыя лоты, і вы можаце выбраць камфортную для сябе опцыю. Дзякуй вам шчыры за падтрымку!
Спасылка —> https://gronka.org/#/causes/rec2yTQvXjXvGJxsE

Ці ведалі вы, што Роберт Плант прыехаў у Мінск дзякуючы беларускай стрыпцізёрцы? Яна яшчэ і зэканоміла арганізатарам дзясяткі тысяч даляраў. А ці чулі гісторыю пра тое, як Шаўчука ў Беларусі адтаўклі на горкі яблык з-за курткі Цоя? А што скажаце пра Ванэсу Мэй, якая не захацела выходзіць з самалёта ў мінскім аэрапорце, бо спалохалася беларускага таталітарнага рэжыму? У новы выпуску «Міністэрства сепультуры» неверагодныя гісторыі пра сусветных зорак, якія здарыліся на самой справе!
💀 Падтрымаць канал можна тут — https://buymeacoffee.com/charnukha
https://youtu.be/qtrdKsQlrmI

Сябры, як гучала вашае лета? Спадзяюся, што ў ім было шмат цікавай і натхняльнай беларускай музыкі. Спецыяльна для вас з пректам «Новая Беларусь» мы склалі адмысловы летні плэйліст з 18 песень. А цяпер вы можаце яго пашырыць і прапанаваць свае кампазіцыі. Як гэта зрабіць? Пераходзіце ў Instagram «Новай Беларусі» і пішаце ў каментарах (калі гэта для вас бяспечна) свае варыянты любімых летніх беларускіх песень да 7 верасня ўключна. Самыя папулярныя з іх трапяць у гэты плэйліст, а пасля можна будзе прагаласаваць у апцы «Новая Беларусь» за найкруцейшую. Слухайце беларускую музыку, любіце беларускую музыку і да сустрэчы ў Міністэрстве сепультуры!
👻Спасылка на Spotify
👻Спасылка на YouTube
👻Спасылка на Spotify
👻Спасылка на YouTube
Штомесяц ЛСП збіраюць мільёны праслухоўванняў на стрымінгах. Цяпер гэта самы папулярны беларускі гурт па версіі Яндэкс.Музыкі. Але што адбываецца з гуртом і якія песні ён цяпер выпускае? У свежай творчасці ЛСП можна знайсці радкі «Я хлебнул пивка, блеванул в кусты», а гастрольная траса па бясконцых расійскіх гарадах выглядае цынічна пасля ўсіх антываенных допісаў.
https://youtu.be/DpzQn3Pr4jI
https://youtu.be/DpzQn3Pr4jI
Прыйшоў да вас з навінамі. Новы ролік Міністэрства сепультуры пра гурт ЛСП выдалены з YouTube. Гэта першы такі выпадак на канале. Тут былі розныя відэа, у тым ліку даволі крытычныя.
Але сёння я атрымаў на пошту ліст пра тое, што ролік выдалены праз скаргу праваўладальніка. Не аўтаматычную, бо ў роліку выкарыстоўваюцца выключна азнаямляльныя фрагмент не больш за 5 секунд. Фармальная нагода — парушэнне аўтарскіх правоў. Але на YouTube багата кампліментарных ролікаў пра ЛСП, у якіх выкарыстоўваюцца фрагменты песень гурта. То бок прычына менавіта ў кантэксце відэа Міністэрства сепультуры. Такога не рабілі нават сёстры Груздзевы.
Мы абавязкова перазальем відэа, каб вы змаглі яго паглядзець, калі яшчэ не бачылі. Ну, а ЛСП поспехаў на бясконцых расійскіх канцэртах.

Ролік зноў на канале. Залятайце глядзець, калі яшчэ не глядзелі. Стаўце лайкі, пішыце каменты — гэта дапаможа прасунуць відэа
https://youtu.be/DpzQn3Pr4jI
https://youtu.be/DpzQn3Pr4jI
А вось падрабязнасці пра маю новую кнігу. Сёння апошні дзень краўдфандынгавай кампаніі. Падпісвайцеся на канал Gronka, каб не прапускаць іншыя цікавыя праекты!
Forwarded from Gronka. Краўдфандынг
Балюча аж да слёз.
Пра што будзе новы твор Чарнухі «Гвалт»?
Аляксандр Чарнуха піша новую кнігу. Ён сцвярджае, што ўсе мы ахвяры і гвалтаўнікі адначасова. Чаму? Адказ на гэтае пытанне акурат можна будзе знайсці ў зборніку апавяданняў «Гвалт». Пра што будуць гэтыя творы? І чаму кнігу варта пачытаць?
⚡️Сёння мы пачынаем распавядаць пра ідэі, якія можна падтрымаць на платформе Gronka.
Знаёмцеся бліжэй з праектам «Гвалт» і яго аўтарам і не забывайце падтрымліваць праект 🧡

👻 Сёння раскажу вам пра новыя беларускія альбомы, якія слухаў апошнім часам. Вельмі розныя і вельмі класныя. Тут будзе шыкоўны эмбіент, джаз, пра які піша культавы Wire, новая яскравая поп-музыка і шмат чаго яшчэ. Паслухайце іх абавязкова і напішыце сваё меркаванне.
💀 Parus — зусім новы праект дасведчаных беларускіх музыкантаў. Яны вось толькі выдалі дэбютны рэліз: чароўны альбом Zara, у якім заміксаваўся генетычны код Беларусі. Гэта містычнае спалучэнне палявых запісаў, далікатнага эмбіенту, традыцыйных спеваў — а ўсё разам яно пераўтвараецца ў шчымлівы саўндтрэк да рэчаіснасці. Слухайце ўважліва!
💀 Homebound — яшчэ адзін зусім свежы гурт. Мікс англамоўных і беларускамоўных песень з вельмі адчувальным брытанскім вайбам. Лаканічны, густоўны матэрыял з неблагімі мелодыямі, у якім адчуваецца і прафесійны падыход, і добрая падача. Гучыць даволі пярэста і неаднародна, каб зразумець нейкі канцэптуальны падыход, але на ўзроўні візітоўкі — добры старт.
💀 Нястомны Віктар Сямашка і яго фры-джазавы праект Fantastic Swimmers выпусцілі шмат новага матэрыялу. Самы свежы — альбом «3’33», які выйшаў у апошні дзень лета. Як заўсёды, небанальная праца: музыка, якая выбівае з-пад цябе зэдлік, і прымушае слухаць сябе вельмі ўважліва. Пра Віктара, яго праекты і музычную перадачу «Кракатук» напісаў вось толькі-толькі культавы часопіс Wire. І вы таксама звярніце ўвагу!
💀 За гуртом «Галантерея» я сачу вельмі даўно і пісаў пра дэбютны альбом, калі яшчэ працаваў на Анлайнеры. З таго часу музыка «Галантереи» вельмі змянілася: замест падлеткавага мінімалістычнага індзі цяпер рабята робяць яскравую поп-музыку з класнымі аранжыроўкамі і шыкоўнымі мелодыямі.
💀 І троху бруду на дэсерт. Гурт «Бычий цепень» і альбом «r.i.p.». Няўтульнае гучанне, дэпрэсіўныя і дзёрзкія тэксты — музыканты распрацоўваюць нішу дэз-року, напэўна, самае змрочнае і цёмнае адгалінаванне пост-панку. Лавіце атмасферу, слухайце трэкі і атрымлівайце асалоду ад вокладкі гэтага альбома.
Што вам спадабалася больш за ўсё? Пішыце ў каментарах і не забывайцеся, што падтрымаць гэты канал і «Міністэрства сепультуры» можна вось тут.

👻👻👻 Выбіраем галоўны саўндтрэк беларускага лета 2024! Як?
Памятаеце, я распавядаў пра тое, што зрабіў адмысловы плэй-ліст для платформы «Новая Беларусь». У ім было 18 кампазіцый беларускіх артыстаў, усе яны выйшлі цягам апошніх трох месяцаў. А пасля ўжо вы дадавалі ў гэты спіс свае любімыя кампазіцыі, і ў выніку плэй-ліст пашырыўся да 30 песень! Вось тут можна яго зацаніць.
Але гэта не ўсё! Цяпер у аплікацыі «Новая Беларусь» можна прагаласаваць за любімы трэк — і такім чынам мы з вамі вызначым галоўную песню лета. Калі для вас гэта бяспечна, залятайце ў аплікацыю і галасуйце. Зрабіць гэта можна да 7 верасня 23:00, а 9 верасня «Новая Беларусь» абвесціць пераможцу.
Але галоўнае — слухайце беларускую музыку, любіце беларускую музыку. І да сустрэчы ў Міністэрстве!

Сёння самы папулярны беларускі гурт у свеце Molchat Doma выдаў свой чацвёрты альбом — «Белая полоса». Гэта складанка з дзесяці кампазіцый, якія зусім па-іншаму раскрываюць гурт і яго ўдзельнікаў.
Мы з вамі ўжо слухалі сінглы з гэтага запісу — агрэсіўны і энергічны «Ты же не знаешь, кто я» з пругкімі сінтамі і трывожнай атмасферай, пост-панкавы «Сон» з цоеўскімі інтанацыямі і празрыстым, пранізлівым прыпевам і, бадай, кульмінацыю ўсяго запісу, шыкоўную «Белую полосу», нібыта адшуканую недзе на бі-сайдах дэпешмодаўскага Ultra.
Гэтага б ужо хапіла, каб зазначыць радыкальныя трансфармацыі гурта. Ад пашарпаных часам і саўнд-эфектамі папярэдніх альбомаў Molchat Doma пачалі рухацца ў бок дэталізаванага, празрыстага саўнда, у якім можна корпацца ў дэталях і працаваць з якаснымі рэферэнсамі. Сярод іх у першую чаргу Depeche Mode, The Cure і «Кино», якія прысутнічаюць амаль у кожным трэку альбома, але паспрабуйце папрацаваць з такімі першакрыніцамі і зрабіць з гэтага сапраўды цікавы матэрыял. Molchat Doma на гэтай сцежцы робяць упэўненыя крокі. На новым альбоме я б вылучыў «Черные цветы» з вельмі характэрнай гатычнай лірыкай, вельмі атмасферны інструментал «Безнадежный вальс» і вяртанне да каранёў у заключным трэку «Зимняя».
Трэба сказаць, што музыканты вельмі якасна прагрэсуюць. Ягор Шкутко спявае больш упэўнена і працуе з больш разнастайнымі інтанацыямі, басовыя партыя Паўла Казлова больш вынаходлівыя, але, канешне, галоўны рэспект прадзюсару альбома Раману Камагорцаву: ён максімальна наблізіў гучанне «Белой полосы» да пажаданых першакрыніц.
У выніку я б назваў «Белую полосу» пачаткам новай старонкі ў біяграфіі гурта, але гэта толькі пачатак.
А вам як гэты альбом? Ці спадабаўся? Пішыце ў каментарах і падтрымлівайце канал.

Spotify
Belaya Polosa
Molchat Doma · Album · 2024 · 10 songs