Telegram Web
Гуляючы ў шахматы заўважыў повязь, што час ад часу праяўляецца ў розных партыях. Гэта повязь пешкі са сланом. Пешка – не самая баявая фігура, але разам са сланом яны ствараюсь моцную счэпку. Пешка падтрымлівае слана, слон падтрымлівае пешку. На розных дошках, на розных узроўнях, на розных турнірах яны знаходзяць адно аднаго і узаемаўзмацняюцца трывалым хватам.
Захацелася без усялякіх пабочных сэнсаў ўвасобіць гэтую повязь у фарбах. І вось.
Назва карціны «Ты мой дом». Гэта выраз бяспекі, абазначэнне спакою, унутранага міру і даверу. Самае запаветнае што можна пачуць, самае значнае што можна сказаць.

«Ты мой дом»
(палатно, акрыл)
50х50
2024/12/19 01:51:19
Back to Top
HTML Embed Code: