Telegram Web
🎼 Дзве творчыя вечарыны запар рэжысёркі, акцёркі, паэткі, спявачкі Светы Бень адбыліся 30 сакавіка ў Вільні ў прасторы CreateCulture Space.

📕 Падчас канцэрта-кватэрніка яна прэзентавала сваю новую кнігу «З ямкі земляной».

https://racyja.com/by/kultura/svjatlana-ben-navedala-vilnju-z-kancertami/
13
Чарговая сустрэча нашай суполкі аматараў паходаў і вандровак! 🥾🏕

📅 9 красавіка
🕖 Дзверы а 18:30, пачатак — 19:00
🗣 Асноўная мова сустрэчы — руская
Патрэбна
РЭГІСТРАЦЫЯ
❤️Free donation


Вясна, сонца грэе, птушкі спяваюць і ўжо свярбіць, хочацца выбрацца падалей ад гораду, на дзень ці на некалькі, з намётам ці пераночыць у якой сядзібе, а можа і знікнуць на тыдзень... Карацей, сезон надыходзіць!

У Літве няма гор, затое іншых варыянтаў для вандровак — на любы густ. Можна пайсці ў лес, сплавіцца па рэках, гуляць па бясконцых узгорках і палях, гнаць на ровары ці нават паехаць да мора.

Гэтым разам пагаворым пра тое, куды ў Літве можна хадзіць і ездзіць у рознага кшталту паходы, ад пікнікоў ды "хайкаў" на некалькі гадзінаў да сур'ёзных шматдзённых вандровак, як іх спланаваць, што трэба ўзяць ды дзе набываць. А таксама пра розныя турыстычныя суполкі, да якіх можна далучацца, ад студэнцкіх турклубаў да камерцыйных арганізатараў.

Фармат размовы: нефармальная гутарка, будзе праектар.
Бярыце нешта да гарбаты! ☕️

🔥Прыкладныя тэмы:
- куды? Што ёсць у Літве.
- транспарт. Як перасоўвацца па краіне, якія асаблівасці, ці можна з роварам.
- дзе пераночыць: ад аграсядзібаў да некамерцыйных хатак-прытулкаў.
- маршруты: дзе і як іх шукаць ці прыдумляць.
- сайты і прыкладанні для смартфонаў для планавання вандровак.
- суполкі: якія ёсць і як далучыцца.
- камерцыйныя праекты ды паслугі.
🔥8
Вось так цёпла і душэўна прайшоў творчы вечар Светы Бень у Вільні! 🎶

Чакаеце ўжо наступных сустрэч? 😉

А пакуль можна аформіць прадзамову кнігі Светы Бень і Ліны Хесэ «Беспрацоўнае дрэва» па спасылцы 🔗

📸 Больш фота by createculture.studio на нашым Facebook!
🥰83
🎤 Open Mic is happening tomorrow! 🎤

And guess what? Our incredible host Evan counted: this will be our 10th Music & Poetry Open Mic Night! 🎉

Over the past months, we’ve built something truly special together — a space filled with creativity, warmth, and the magic of live performances. Whether it’s your first time or your tenth, we can’t wait to welcome you!

📅 Date: Tuesday, April 1st
🕒 Time: 18:30–21:30 (Doors open at 18:00)
📍 Location: CreateCulture Space, Karmelitų g. 5
🎟 Entrance: 5 EUR.
Grab your ticket now!

🍷 Bring Your Own Bottle: alcoholic and non-alcoholic drinks are welcome!
🍩 Snacks & sweets: Bring something tasty for yourself or to share!
🧦 Cozy vibes: Don’t forget slippers or warm socks.

No need to sign up in advance, if you feel inspired to perform, just let us know at the event! 🎶📖

See you tomorrow! 🌟
🔥2
Вечар культуры і смаку «У Татарына»

Адпраўляйцеся ў аўтэнтычнае падарожжа ў свет татарскай культуры! 🌙

📅 5 красавіка, 18:00
📍 CreateCulture Space, Karmelitų g. 5,
📍 Колькасць месцаў абмежаваная! Запісвайцеся ўжо цяпер! Кошт: 40 € 💰
📞 Рэгістрацыя: +370 676 00250


Што вас чакае:

🥘 Дэгустацыя традыцыйных татарскіх страў – 4 унікальныя густы!
☕️ Кава, прыгатаваная на пяску, і загадкавая татарская гарбата.
🎶 Музычны вечар з чароўнай Ганнай Шарыфай.
💃 Выступленне салістаў ансамбля літоўскіх татараў «Efsane».

Гэта ўнікальная магчымасць адчуць татарскую гасціннасць, пазнаёміцца з традыцыямі і акунуцца ў магічную атмасферу!

🔸 Пажаданні да ўдзельнікаў і ўдзельніц:

Падчас нашага асаблівага музычнага вечара мы будзем сядзець на дыванах, таму рэкамендуем зняць абутак альбо прынесці хатнія тапкі. Утульная, амаль хатняя атмасфера дазволіць вам атрымаць асалоду ад вытанчаных густаў, вобразаў і гукаў.
6
2025/07/14 12:43:51
Back to Top
HTML Embed Code: