Telegram Web
Сёння, 10 лістапада, у Вільні, на Плошчы Вінцаса Кудзіркі, мы сабраліся, каб ушанаваць памяць Рамана Бандарэнкі, які аддаў сваё жыццё за свабоду Беларусі.

12 лістапада 2020 года ў Мінску рэжым забраў жыццё Рамана, якому быў ўсяго 31 год. Яго апошнія словы: «Я выходжу!» сталі сімвалам супраціву беларусаў перад жорсткасцю ўлады.

Мы ўшанавалі не толькі памяць Рамана, але і ўсіх, хто стаў прыкладам самаахвярнасці і стойкасці ў барацьбе за свабоду Беларусі, якая знаходзіцца пад акупацыяй лукашыстаў.

Падчас мерапрыемства да прысутных звярнулася лідарка дэмакратычнай Беларусі Святлана Ціханоўская.

Гучалі вершы і песні, запалілі свечкі ў памяць аб героях. Гэтая акцыя стала выяўленнем адзінства, салідарнасці і глыбокай памяці аб нашых героях.

Героі не паміраюць — яны жывуць у сэрцах людзей, натхняючы на працяг барацьбы.

Беларусы не змоўкнуць. Мы не забудзем тых, хто ахвяраваў сабой у барацьбе за свабоду, праўду і чалавечую годнасць.

Памятаем. Шануем. Змагаемся.

🤍❤️🤍 Жыве Беларусь!
🤍❤️🤍
🔥 Варта Святла - мемарыял памяці ў Вільні, прысвечаны загінулым у змаганні з дыктатурай  беларусам, які гарыць кожны вечар са жніўня 2020га.

Хочаце зрабіць свой унесак у беспарапынную працу Варты Святла?

🔺 Далучайцеся да суполкі вартаўнікоў памяці тых, хто загінуў, абараняючы вольную Беларусь!

Вартаўнік - чалавек, які ўвечары прыходзіць прыглядзець мемарыял і запаліць свечкі.
Каб далучыцца - ўпішыце свой тг нік-нэйм насупраць зручнай даты у таблічцы тутака >>

🔺 Прапануйце вашым сябрам і гасьцям прыняць удзел у запальванні свечак — гэта вельмі выдатны ўспамін пра паездку ў Вільню.

🔺 Хто жадае запаліць свечкі дыстанцыйна — ахвяруйце грошы на свечкі, лампады, рамкі на асобны рахунак Варты святла :
Dapamoga LT
LT873500010016588474
EVIULT2VXXX
Paysera LT, UAB

#ВартаСвятла
🧘 Паважанае спадарства,
нагадваем: па панядзелках у Замку занятак па фізічнай культуры з элементамі ёгі і дыхальных практык, накіраваных на палягчэнне псіхаэмацыйнай напругі.

Практыка падыходзіць для людзей з любой фізічнай падрыхтоўкай і з'яўляецца і формай рэабілітацыі пасля траўмаў і стрэсу.

Заняткі праводзіць сертыфікаваны спецыяліст.

Прыходзьце ў зручным адзенні.
Па магчымасьці прыносьце свае кілімкі.

Папярэдняя рэгістрацыя не патрабуецца.


🤍 Заняткі - бясплатныя, далучайцеся!
🧘‍♀️ Кожны пн | 11:00-12:30
📍 Замак, 2 паверх | Naujoji Riovoniu 10
🖤 ​​Не прапусціце чарговы паказ прэм'еры тэатральнага сезона! Псіхадэлічны спектакль-загадка "Блукаючыя агні" - 14 лістапада ў 20:00 на Vileisio18N!

У псіхіятрычнай лякарні воляю лёсу апынуліся 6 рознахарактарных герояў: Доктар Алетэя і яе пяцёра пацыентаў. Хто яны і чаму апынуліся ў адным месцы? Блукаючыя агні - містыка-псіхалагічны трылер, прасякнуты пошукам сапраўдных прычын эмацыйных перажыванняў герояў. Тут ёсць месца ўзвышанага чыстага кахання і рамантыцы, юрлівасці і фанабэрыі, страху і роспачы, лютасьці і гневу, пачуццю віны і гору страты.

Аднаактавы спектакль, напоўнены сэнсамі, сімваламі, знакамі - загадка, якую гледачу трэба будзе разгадаць, пражыўшы разам з галоўнымі героямі ўвесь спектр эмоцый і пачуццяў.

А ў атмасферу спектакля глядач будзе беражліва і плаўна пагружаны яшчэ да пачатку дзеянняў на сцэне, з самага моманту адкрыцця дзвярэй тэатральнай пляцоўкі...



📆 14 лістапада, чц
🕖 20:00 пачатак | 19:30 дзверы; працягласць спектакля -1 гадзіна.
📍 Зала "Vileišio18N", Vilnius.
🎟 Білеты »
Сябар Dapamoga – актрыса і рэжысёрка Алена Багдановіч – запрашае наведаць яе монаспектакль "Дзе б мы ні прычалілі..." па ўспамінах Надзеі Тэфі.

Аўтарка паспрабавала ўзнавіць асобу Надзеі Тэфі – «каралевы смеху», зразумець яе сутнасць, вытокі яе сумнага гумару і духоўнай стойкасці, паглядзець на тое, што адбывалася, яе вачыма.
1918 год – чахарда змены ўладаў, а знакамітыя рускія пісьменнікі-гумарысты Надзея Тэфі і Аркадзь Аверчанка адпраўляюцца з Масквы на гастролі ва Украіну. Калейдаскоп цягнікоў, станцый, гарадоў, смешныя і трагічныя сустрэчы...

Гэты спектакль закранае блізкую ўсім нам тэму эміграцыі ад людажэрскага рэжыму.

У праграме таксама міні-канцэрт вершаў і музыкі ў выкананні Наталлі Бабельчус і Валерыі Задорынай.

Узроставае абмежаванне – ад 14 гадоў.

Кошт – 18 еўра.
Замова запрашальных па тэл. 866788489

Квіткі можна набыць у арганізатара ў дзень спектакля або замовіць загадзя па тэлефоне.
З 10 набытых білетаў 1 – бясплатна.


🗓 16 лістапада, 14:30
📍 Бібліятэка імя А. Міцкевіча/Trakų g. 10
Forwarded from Dapamoga
🟢 11 лістапада 18:00 лекцыя:

БЕЛАРУСЬ vs «РУСКІ СВЕТ»: СУПРАЦІЎ ХВАТЦЫ КРАМЛЯ

Расія выдаткоўвае вялізныя сродкі для прасоўвання сваіх інтарэсаў у Беларусі, адбылася сінхранізацыя дзяржаўнай прапаганды дзвюх краін.
Т.зв. "рускі свет" - гэта вялікая інфраструктура інстытутаў "мяккай сілы" і ўнутраная сетка ўплывовых прыхільнікаў у Беларусі.
У значнай часткі грамадства да канца не сфарміравана нацыянальная ідэнтычнасць.

Аб укараненні ідэалогіі «рускага свету» ў Беларусі, аб стаўленні да гэтага беларускага грамадства і формах супраціву выступіць ПАВЕЛ ЦЕРАШКОВІЧ, прафесар, кіраўнік дэпартамента гісторыі ЕГУ.

Лекцыя адбудзецца у зале Музея акупацый і барацьбы за свабоду.

🗓 11 лістапада, 18.00
📍 Aukų g. 2A Vilnius.
Forwarded from Dapamoga
Запрашаем на акцыю памяці Рамана Бандарэнкі 🕯💔

12 лістапада, у чацвёртую гадавіну трагічнай гібелі Рамана Бандарэнкі, мы, беларусы Вільні, збярэмся разам, каб ушанаваць яго памяць і паказаць, што подзвіг Рамана і ўсіх ахвяр рэжыму не забыты.

Смерць Рамана стала болем для кожнага з нас і сімвалам бязлітаснасці рэжыму, які душыць грамадзянскую пазіцыю.

Але беларусы не маўчаць. Мы не забудзем і не даруем тых пакут ў змаганні за свабоду, праўду і годнасць, якія вымушаны трываць нашы суайчыннікі.

Чакаем вас 12 лістапада ў 20:00 каля амбасады Беларусі ў Вільні.
Гэтая акцыя — наш адказ крываваму рэжыму лукашэнкі: мы не забудзем злачынстваў, мы не прабачым жорсткасці, мы прыцягнем да адказнасці ўсіх, хто катуе наш вольны народ!

🕯🌹 Прыносце кветкі, знічкі і бел-чырвона-белыя сцягі — сімвалы памяці, нашай салідарнасці і непахіснай веры ў будучыню вольнай Беларусі.

Далучайцеся, каб разам паказаць, што голас беларусаў гучыць моцна!

Арганізатар: Dapamoga

🗓 12 лістапада, 20:00
📍 Mindaugo g. 13
🧑‍🏫 Паважанае спадарства,
запрашаем на групавыя заняткі па псіхалогіі з выкладчыкам Віленскага ўніверсітэта Вольгай Замаліевай.


Курс накіраваны на адсочванне і аналіз сваіх пачуццяў і эмоцый, каб знайсці ўзаемадзеянне з сабой. Заняткі групавыя, таму разуменне сваёй сітуацыі таксама можа прыйсці падчас выказвання ўдзельнікаў групы.

Папярэдняя рэгістрацыя >>


♥️ Заняткі - бясплатныя, далучайцеся!
📆 12.11.2024 | ау́т | 18:00
📍 Замак, 2 паверх
| Naujoji Riovoniu 10
2024/11/11 22:53:42
Back to Top
HTML Embed Code: