Telegram Web
Беларуска даследуе гісторыю абарыгенаў Аўстраліі

Днямі пазнаёміўся з фантастычнай асобай. Запісваў падкаст з беларускай Аленай Говар, даследчыцай гісторыі аўстралійскіх абарыгенаў. З ёй суперпрыемна размаўляецца і яшчэ цікавей яе слухаецца.

Алена ўжо 30 год жыве ў сталіцы краіны – Канберы, і працуе ў Аўстралійскім нацыянальным універсітэце, піша кніжкі. Як яна зацікавілася гэтай экзатычнай тэмай? Яшчэ дзіцем яна прачытала кніжку пра абарыгенаў, прадмову да якой напісаў вядомы расейскі даследчык карэнных народаў Астраліі. А праз 20 год яна стала яго жонкай.

У гэтым падкасце Алена расказвае не толькі пра самы старажытны народ, які жыве ў адным месцы ўжо 50 тысяч год, але і пра сваю беларускасць, якую адкрывае штодня больш і больш. На першым здымку яна ў лесе каля Моўчадзі, адкуль паходзяць яе продкі.

https://www.youtube.com/watch?v=oU3O8noMsnM&t=2901s
КРЫНІЦА ТВОРЧАЙ СІЛЫ БЫКАВА – БЕЛАРУСКАЯ НАРОДНАЯ ПРЫСТОЙНАСЬЦЬ

Сёння 100 год Васілю Быкава. Прачытайце бамбічнае эсэ майго калегі Сяргея Абламейкі з гэтай нагоды (скарочана).

🍀Быкаў - самы вядомы ў сьвеце беларускі творца, які ў максымальнай ступні акумуляваў і прадэманстраваў народны архетып беларуса. Быкаў стаў найвышэйшым інтэлектуальным і творчым выяўленьнем беларускага этнасу і этасу.

🍀Я лічу, што крыніца творчай сілы Быкава і матывацыя усёй яго творчасьці – гэта яго гранічная чалавечая прыстойнасьць, якая ў нашым выпадку зьяўляецца сынонімам прыстойнасьці народнай, сялянскай, зразуметай як сукупнасьць этычных нормаў, нораваў і звычаяў, якую яшчэ ў антычныя часы назвалі этасам.

🍀Я таксама думаю, што нацыянальны характар існуе.
Гэтага нельга было ня ўбачыць у традыцыйнай беларускай вёсцы, якая, нягледзячы на сацыяльныя і эканамічныя трансфармацыі ХІХ і ХХ стагодзьдзяў, дажыла, прынамсі, да 80-х гадоў мінулага стагодзьдзя.

🍀Беларус стагодзьдзямі рэалізоўваў сябе на невялікай, адваяванай у лесу, прасторы ва ўмовах свабоды, а пасьля частковага ці поўнага прыгону, цяжкіх войнаў і іншых гістарычных катаклізмаў. Дапамогі чакаць не было ад каго, трэба было спадзявацца толькі на сябе (адсюль у беларускіх небыліцах героі самі сябе выцягваюць з балота).

🍀Беларус – гэта асьцярожны, троху недаверлівы, зьнешне стрыманы чалавек, які дакладна ведае розьніцу паміж «сваім» і «чужым», і які, нягледзячы на Купалаўскую «крыўду» на плячах, глыбока хавае ў сабе прытоены аптымізм і надзею на канчатковую перамогу дабра і справядлівасьці.

🍀Беларус ня любіць ваяваць і да апошняга адцягвае вайну, асабістую ці агульную. Занадта цяжкім быў яго гістарычны шлях і вопыт. Але калі ён трапляе ў нявыкрутку, то пачынае змагацца і за сябе, і за радзіму – дысцыплінавана, сумленна і зацята.
Але ня толькі гэта.

🍀Беларускія сяляне за стагодзьдзі выпрацавалі спэцыфічную мараль і этычныя правілы паводзінаў, якія стварылі і вартую захапленьня бытавую культуру. Адна цырымонія супольных сямейных трапезаў у сялян чаго вартая! Або прыродная асабістая годнасьць вяскоўцаў, якую не змаглі за стагодзьдзі вынішчыць шматлікія заваёўнікі і гаспадары.

🍀Таму для нас, сучасных беларусаў, ключавым момантам культурнай гісторыі нацыі стала нараджэньне Васіля Быкава ў беларускай вёсцы, яго сялянскае паходжаньне. Менавіта там, пры наяўнасьці розных людзей і розных жыцьцёвых калізій – зайздрасьці, рэўнасьці, подласьці, сямейных і межавых канфліктаў – народ агулам яшчэ захоўваў сваё векавое імкненьне да справядлівасьці, сваю этыку.

🍀Памятаеце, як у жніўні 2020 году, падчас пратэстаў па ўсёй краіне пасьля выбараў прэзыдэнта просты работнік «Горадняжылбуду» падчас мітынгу сказаў літаральна наступнае:

«Я сапраўды ганаруся сваім беларускім народам. Мне ня трэба ні NATO, ні Расеі. Мы павінны быць адны – з нармальным, сумленным кіраўніцтва. На чале краіны павінен быць такі ж самы сумленны прэзыдэнт, як і мы».

🍀Васіль Быкаў стаў увасабленьнем беларускага народнага імкненьня да праўды. Адсюль, ад яго беларускіх народных вытокаў, паходзіць жаданьне пісьменьніка паказаць вайну без ідэалягічнага шалупіньня, без плякатаў і пераможных гімнаў. Адсюль яго пагарда да асабістаў і іх згубнай ролі для простага чалавека на вайне.

🍀Адсюль такія героі, многія зь якіх зьяўляюцца як бы маральнымі копіямі самога Быкава, носьбітамі яго чалавечай беларускай прыстойнасьці.

🍀І адсюль уся лінія яго жыцьця, якая вызначаецца, з аднаго боку, адмовай ад кар'еры, якая нярэдка вымагае кампрамісаў з сумленьнем, а зь іншага, цьвёрдым, непахісным імкненьнем да ісьціны, да праўды – або, па народнаму, да справядлівасьці. Вось чаму я лічу бясспрэчнай крыніцай творчай сілы Быкава і яго творчага мэтаду – глыбокую беларускую народную прыстойнасьць, якая зьяўляецца галоўным зьместам нацыянальнага этасу.

Быкаў – адзін з волатаў нашага духу.
Што дае нам быкаўская проза экзістэнцыялізму? Засцерагае ад бяды ў самых розных чалавечых сітуацыях і ад несправядлівасьці свету. Гэта проза дае нам механізмы, дзякуючы якім мы лепш спазнаем небяспекі, якія нас чакаюць у свеце, робімся больш разумнымі і больш гатовымі да праяваў несправядлівасці.

https://youtu.be/adNoiDbC5ms?si=nJWtPylAU6inWptX
Як беларусы паверылі Лукашэнку

Беларусь апошняй з усіх поставецкіх краін усенародна выбірала кіраўніка дзяржавы. Прэзідэнцкую пасаду ў Беларусі ўвялі ўсяго за тры месяцы да прэзідэнцкіх выбараў. У сакавіку 1994 года прынялі Канстытуцыю. А на 23 чэрвеня ў Беларусі прызначылі першы тур першых у гісторыі краіны прэзыдэнцкіх выбараў. З таго дня мінае 30 год.

Найбольшымі аўтарытэтамі для Лукашэнкі ў 1994 годзе з'яўляліся Фэлікс Дзяржынскі, Юрый Андропаў і Пятро Машэраў. Так ён заявіў у інтэрвію англамоўнай газэце “Minsk Economic News”, якая выдалася ў Менску.

https://www.youtube.com/watch?v=qDXtlxwcHzI
1/2

Чаму Васіль Быкаў не выгадаваў беларускамоўных дзяцей?

Адзін з чытачоў прапанаваў сур’ёзна падумаць пра гэта. І паразважаць агулам пра перыяд, калі нашыя бацькі, а потым мы, сталі “русскоязычные”.

У Быкава прычына магла быць проста побытавай (напрыклад, пасля разводу дзеці раслі з маці). Яны сапраўды часам моцна індывідуальныя. Але я намагаўся глядзець у першапрычыну.

Беларускую мову захавалі сяляне, дзякуючы таму, што жылі без школаў і асветы. Калі б палякі ці расейцы ўвялі ўсеагульнае школьніцтва на вёсках 300 і 200 год таму, то сёння мы б заздросцілі нават ірландцам. Але гэтае захаванне мовы ў вёсцы мела і адваротны бок – стыгматызацыю як сялянскай. Яна стала сінонімам адсталасці.

Пасля вайны і пазней, вясковых у горадзе маглі цкаваць нават за акцэнт. А часам, чаго горшага, набіць пысу. Калі я дзіцем прыяжджаў у Менск, то стараўся пераходзіць са звыклай беларускай на расейскую. Метро, вячэрнія агні, каляровыя паліцы ў крамах, унітазы ў кватэрах. І ўсё навокал па-расейску. Ты як сабака Паўлава прывучаешся да рэфлексу. Тут цывілізацыя і ўсё па-расейску. Ну, ну, рабі высновы. Хочаш так жыць? Рабі высновы. І так вырасла шмат пакаленняў. Я перакананы, што малады Быкаў таксама меў такі комплекс. Ён проста пад скурай. Дзецям заўсёды хочацца лепшага лёсу.

Беларусь – адзіная краіна ў свеце, дзе за беларускую мову можна мець непрыемнасці. І так было пры любой уладзе ад часу анэксіі ВКЛ у склад Расеі. У “польскія часы” мой дзед стаяў на гароху за размову на перапынку па-беларуску. У савецкія часы над беларускім вымаўленнем у горадзе рагаталі. Як трапна сказаў Віталь Портнікаў у нядаўнай дыскусіі з Латынінай: у Расейскай імперыі ці СССР нас паслядоўна прывучалі саромецца сваёй мовы, а значыць сябе. Так мова стала для масаў траўмай.

У адрозненні ад мяне і нас, хто свядома ў юнацтве абраў беларускую мову і так выхоўваў дзяцей, у Быкава не было ўзораў. Не было людзей, якія б яго маглі да такога пераканаць, падштурхнуць. У мяне былі, бо мне пашанцавала хадзіць у школу ў першай палове 90-х. Калі я рабіў выбар, што буду размаўляць па-беларуску, у мяне было на што абаперціся. Мы з жонкай гадаваліся ў адным з самых беларускамоўных рэгёнаў краіны (паводле перапісу). У нас была беларускамоўная школа, у сям'і трасянілі, але на мяжы з літаратурнай. Юнацтва з сябрамі прайшло пад беларускія песні каля вогнішча. А юнацтва прыпала на 90-я, залаты час. Мае фантыстычныя настаўнікі заклалі найвышэйшую лаяльнасьць да роднай мовы. Гэта не толькі сродак камунікацыі, гэта наша зброя, каб мы выжылі як народ. Хто такое мог казаць Быкаву?

Да нядаўняга часу, калі мы сустракаліся з сябрамі ў Беларусі, многія з якіх у жыцці сталі расейскамоўнымі, мы ЗАЎСЁДЫ размаўлялі на амаль літаратурнай мове. Так і да сёння, калі яны мне пішуць. Гэта проста знак добрага тону. Усё гэта стала магчымым дзякуючы таму фундаменту, які ўсё жыццё ствараў і Быкаў. Цікава, што першая перадача Радыё Свабода, якую я пачуў у другой палове 90-ых, было апавяданне Быкава «Тры словы нямых». Ён уплываў на мяне проста літаральна.

Але я не ўяўляю, як можна было свядома вырашыцца выхоўваць гарадскіх дзяцей па-беларуску ў 1950-60-ыя гады (а тады ў Быкава нарадзіліся дзеці). Беларуская мова была як фінгал. Прафесійны і сацыяльны рост забяспечвала толькі расейская. Вядома, гэта абсалютна паталагічная сітуацыя. Але хто мог пра гэту праблему дыскутаваць пасля вайны ў сталінскім СССР і ажно да перабудовы?

У беларусаў не было эліты, якая б змагалася з стыгматызацыяй сваёй мовы і тлумачыла, што да чаго. У нас не было міжваеннага дзесяцігоддзя, каб нарасціць нацыянальныя мышцы, як у латышоў ці літоўцаў. У 30-я гады бальшавікі знішчылі амаль усё жывое, расстралялі тых, хто мог бы пасля вайны быць элітай, якая б гадавала новае пакаленне. Пасля была вайна, краіна была ў руіне. Пасля вайны частка элітаў апынулася на Захадзе, частка ў лагерах. Ад каго малады савецкі Быкаў мог навучыцца разумець важнасць беларускай мовы? Ён зразумеў гэта значна пазней.
2/2

Парасткі новай інтэлігенцыі пачалі з’яўляцца напрыканцы 60-х: Барадулін, Бураўкін, Караткевіч. Гэта быў разарваны ланцуг. Новае пакаленне, якое стала элітай, мусіла выхоўваць сябе само. Але нават каб атрымаць даваенную кнігу па гісторыі, трэба было мець дазвол, бо многія з іх былі ў спецсховішчах. Таму тых, хто свядома гадаваў па-беларуску дзяцей, былі адзінкі.

Уявіце, што за ўвесь пасляваенны час, ажно да перабудовы, было ўсяго некалькі выпадкаў публічнай дыскусіі пра месца беларускай мовы. Ліст Якуба Коласа, артыкул Барыс Сачанкі, акцыя студэнтаў БДУ на чале з Алесем Разанавым у абарону беларускай мовы. Магчыма было пару іншых рэдкіх выступаў. І пасля ўжо падчас перабудовы. А мы ж гаворым амаль пра паўстагоддзя.

Сёння пытанне выхавання па-беларуску – гэта пытанне выбару і гатоўнасці да пэўнага дыскамфорту (калі ты ў Беларусі). Тады, у 1950-я, такога пытання ўвогуле яшчэ не стаяла. Тады толькі будаваўся фундамент, на якім мы сёння можам упэўнена стаяць. За намі яны, хто араў і сеяў. Беларуская мова больш не сялянская. І калі Быкаву можна знайсці апраўданні яго бацькоўскай паразы ў сэнсе мовы, то нам ужо ніякага апраўдання няма.
Галоўны ўрок перамогі Лукашэнкі 30 год таму асабіста для мяне ў тым, што Беларусь усё роўна павінна прайсці перыяд "Шушкевіча-Пазьняка" ўзору 1994 года. Магчыма не адразу пасля падзення дыктатуры. Але без такога перыяду ніякай перспектывы ў гэтай дзяржавы не будзе.
Гэтыя заводы ніколі не пакажуць па БТ

Іх зачынілі пры Лукашэнку. Іх мора. З 1995 у Беларусі паслядоўна змяншаецца колькасьць рабочых, якія працуюць на дзяржпрадпрыемствы.

30 год таму на дзяржаўную форму ўласнасці працавала 64,5% беларусаў. А ў 2023 – 38%.

https://www.youtube.com/watch?v=oYhXq4hdd8k&t=309s
Беларусь магла стаць 🇳🇴калоніяй

Падчас ІІСВ быў план па каланізацыі беларускіх абшараў нарвежскімі сялянамі. Пачынаць збіраліся з Баранавіцкага рэгіёну. Гэта мелася быць падзяка немцаў за Нарвежскі Вафэн-СС. Планы дыскутаваліся на ўзроўні Гітлера.

https://svaboda.org/a/28462277.html
Варта было б гэты дзень некалі абвясціць Днём беларускага настаўніка. 9 ліпеня 1906 году пад Стоўбцамі, на беразе Нёмана, адбыўся нелегальны сход беларускіх настаўнікаў. Яго арганізаваў Якуб Колас.

17 настаўнікаў дамовіліся дамагацца навучання дзяцей па-беларуску і пашыраць асвету. Сход сарвалі расейскія сілавікі, з шоў на конях (літаральна). Пасля гэтага Коласу прысудзілі тры гады турмы. Але яны не падвялі і сваё жыццё прысвяцілі менавіта таму, аб чым тады дамовіліся. Быў сярод іх і Адам Мілюк з Ашмяншчыны. Яго падчас арышту акурат не было. Дык ён ранкам прыбег у паліцыю і папрасіў падпісацца пад пратаколам сходу, які паліцыя канфіскавала. Пра яго Колас згадваў яшчэ з часоў вучобы ў Нясвіжскай настаўніцкай семінарыі. Мілюк быў сведкам як расейскі чыноўнік хацеў забраць у беднай удавы карову за нясплату падатку і зладзіў краўдфантынг. За паўгадзіны сабраў патрэбную суму. Дарэчы, Коласа тады судзілі за ўлёткі, але іх пісаў не ён. На судзе ён не выдаў сапраўднага аўтара. Такіх настаўнікаў нам дала гісторыя.
Як надыходзіў змрочны час Лукашэнкі

За тыдзень да другога туру прэзідэнцкіх выбараў 1994 году Васіль Быкаў заявіў, што «надыходзіць змрочны час – панаванне камуна-фашыстоўскіх сілаў». А за дзень да другога туру адбыліся апошнія прэзідэнцкія дэбаты з удзелам Аляксандра Лукашэнкі.

https://www.youtube.com/watch?v=KJtXcFLDDPo
Кніга, якая можа дапамагчы ўладкаваць Беларусь

Так 6 год таму я напісаў пра кнігу Джэймса Вэнса. Сёння Дональд Трамп абраў яго сваім кандыдатам у віцэ-прэзыдэнты. Цікава, што ў тыя часы Вэнс параўноўваў свайго цяперашняга боса з Гітлерам. Спыпіў ён гэта тады, калі Трамп падтрымаў яго на выбарах у Сенат. Але да кнігі гэта не мае дачынення. Я лічу яе геніяльнай.

Вэнс — амерыканскі юрыст, выпускнік Ейльскага ўніверсытэту. У вельмі шчырай кнізе, на мяжы з публічнай псіхатэрапіяй, ён распавёў пра сваё складанае дзяцінства ў штаце Агаё. Ня кожны дасць веры, што выпускнік аднаго з самых прэстыжных ВНУ свету меў цяжкое жыцьцё. І, дарэчы, якое там цяжкое жыццё можа быць у Агаё? Хто з беларускай посткалгаснай правінцыі не хацеў бы жыць у Агаё?! Але ўсё менавіта так.

У «Лапцюжнай элегіі» Вэнс разважае, чаму там, дзе ён вырас, усё так кепска. Чаму яму ўдалося дакрануцца да амерыканскай мары, а многім — не?

https://www.svaboda.org/a/29138538.html
1/2

Нацыі гэта архаізм і трэба перагарнуць старонку? Шыкоўны фрагмент лекцыі польскага гісторыка і прафесара Ягелонскага універсітэта Анджэя Новака пра нацыю, чаму гэта важна, пра імперыі і іх метады барацьбы з нацыямі. Ворагі разумеюць нюансы, на жаль, лепш, чым іх ахвяры. Прафесар паказвае, як гэта працавала на прыкладзе Польшчы. Кожны зразумее аналогіі.

🟢 Не ўсе народы роўныя. Яўрэйскі або армянскі народы існуюць ужо некалькі тысяч гадоў. Гэта немагчыма аспрэчыць. У гэтых супольнасцяў вельмі доўгая, выразная і адназначная гісторыя. Іх гісторыю стварае нацыя. У іншых народаў гісторыя вельмі кароткая. У іх выпадку мы кажам пра пэўную канструкцыю. Такой нацыяй з’яўляюцца бельгійцы. Нягледзячы на тое, што Бельгію ўзгадвае ўжо Цэзар у сваёй “Гальскай вайне”, то ніякай бельгійскай нацыі не было. І ёсць пытанне – а ці існуе яна сёння? Бельгія ўзнікла як штучны твор у 1830 годзе, аб’яднаўшы дзве абсалютна розныя геаграфічна і гістарычна краіны. З рознымі культурамі, рэлігіямі, мовамі – Валонію і Фламандыю.

🟢 Ці немцы гэта такая самая нацыя як англічане? Нямецкую нацыю стварыў Бісмарк пасля аб’яднаня ў 1871 годзе. Раней немцы былі падзеленыя на вельмі розныя супольнасці. Таму дагэтуль існуюць вялізныя адрозненні паміж баварцамі і тымі абшарамі, якія аформіў Фрыдэрык Вялікі. Я маю на ўвазе Прусію.

🟢 Нацыя – гэта паняцце адноснае, з рознай сілай уздзеяння і з рознай традыцыяй. Нацыі – гэта ўяўныя супольнасці, як казаў амерыканскі гісторык Бенедыкт Андэрсан. Але я дадам: вельмі важна, наколькі доўга, наколькі шмат людзей і наколькі інтэсіўна гэтыя супольнасці нехта ўяўляў. У гэтым сэнсе польская традыцыя адна з самых моцных. Бо польскі народ пачалі ўяўляць прынамсі ад 1000 году, калі назва Polonia з’яўляецца ў гістарычных крыніцах. Тады гэты народ ўяўлялі толькі паплечнікі князя і караля, духавенства, якое пра гэты народ пісала.

🟢 Стагоддзямі гэтая супольнасць расла і закранала шырокую шляхту. Шляхты было шмат і яна вельмі актыўна ўяўляла сабе польскі народ. Іх было ад 6% да 10% у XVII-XVIII ст. і практычна ўсе яны ідэнтыфікавалі сябе з польскай палітычнай нацыяй. Гэта вельмі шмат. Нават калі дзяржава пераста быць незалежнай, то яе грамадзяне сустракаліся і працягвалі ўяўляць сабе саміх сябе. Яны дыскутуюць пра нацыю. Іх былі дзесяткі тысяч. Ужо тады друкаваліся розныя брашуры, у якіх ішла дыскусія – а што значыць быць нацыяй, як яе пашырыць, ці далучаць туды мяшчан і сялян? Гэта XVIII ст.

🟢 Чарговы доказ, што гэтая нацыя існавала – гэта падыход тых, хто падзяліў Рэч Паспалітую. Я цяпер шмат вывучаю крыніцы XVIII ст і быў шакаваны, наколькі шмат ужываеца тэрмін нацыя, як з’ява, з якой трэба расправіцца. Кароль Фрыдэрык ІІ, які быў пазбаўлены забабонаў наконт нацый, ён пагарджаў немцамі, размаўляў па-французску і не лічыў немцаў нацыяй, а казаў пра сілезцаў, паморцаў і г.д. Дык вось у сваіх лістах ён бясконца піша пра польскую нацыю, што трэба гэтую нацыю аслабіць. Як? Накідваючы яму нямецкую мову. Ён пісаў, што трэба пазвабіць палякаў іх мовы, адабраць у іх польскую культуру. Гэта было падчас першага падзелу Рэчы Паспалітай. Да другога ён не дажыў, таму пра палякаў, якіх трэба аслабіць, пісаў ужо яго пляменнік.

🟢 Тое ж самае, але больш бюракратычнай мовай, пісаў і аўстрыйскі цар Ёзэф ІІ. Ён паслядоўна ішоў да таго, каб у Галіцыі не было палякаў. Ён быў проста апантаны гэтай ідэяй, каб зрабіць з польскай шляхты лаяльных Аўстрыі. Для гэтага трэба было прымусіць іх адрачыся ад ідэі польскага народа, каб яны перасталі пра яго думаць і ўяўляць яго.
2/2

🟢 Кацярына ІІ не піша пра польскую нацыю, яна паслядоўна змагаецца з ёй справамі. І робіць гэта больш хітра чым яе саюзнікі. Яна піша пра цудоўны расейскі народ. Кацярына першай сярод расейскіх уладароў Расеі падкрэслівае, што Расею стварае яе арысткаратыя. Але пытанне, дык а што рабіць з польскай шляхтай, якая апынулася ў Расеі ў выніку падзелаў Рэчы Паспалітай? Бо пасля першага падзелу чытаць і пісаць умелі акурат больш на тых далучаных землях, чым у рэшце Расеі. У Рэчы Паспалітай эліты былі больш адукаваныя. І што робіць Кацярына? Яна спрабуе знішчыць польскую культуру. Што загадвае Сувораву Кацярына пасля паразы паўстання Касцюшкі? Вывезці з Варшавы бібліятэку Залускіх, то бок Нацыянальную бібліятэку. Гэта была першая на еўрапейскім кантыненце грамадская бібліятэка, больш за 400 тысяч тамоў. І ў снежні 1794 годзе кібіткі вывозілі з Варшавы ў Пецярбург “душу народа”. Культура - “душа народа”. Кацярына гэта выдатна разумела.

🟢 У часы Івана ІІІ і івана Грознага расейскія цары вывозілі з анэксаваных княстваў святыя іконы. Яны забіралі тое, што сімвалізуе духоўную прывязанасць гэтай супольнасці. Так было з Казанскай іконай, з Уладзімерскай. Усё гэта трапіла ў Маскву. У 1831 годзе, калі паразу пацярпела Лістападаўскае паўстанне, Мікалай І робіць тое самае. Ён загадвае вывезці з Варшавы адноўленыя калекцыі бібліятэкі. Гэта 200 000 кніг. І ўсё гэта трапіла ў Пецярбург і стала “расейскай калекцыяй”. Гэта барацьба з душой або, інакш кажучы, з уяўленнем народу. Акупанты намагаліся спыніць гэты працэс уяўлення сябе народам усё большай колькасці людзей. Іх задачай было зрабіць з гэтага народу лаяльную сабе масу.

🟢 Адна з ключавых прычын эфектыўнасці любой імперыі – гэта супраца захопленых народаў з акупантам. І калі папярэдняя культура народа перашкаджае ў гэтым, тады трэба яе асалбіць і знішчыць. У нашай гісторыі захопнікі спрабавалі спыніць пашырэнне нашай культуры. Яны разумелі, што гэтая культура пашырае сувязь з культурай і гісторыяй на больш шырокія масы, якія да XVIII ст не з’яўляліся народам. Сяляне тады не былі часткай польскага народа. Гэта змянілася тады, калі і яны ўявілі, што і яны ўжо частка нацыі. Яны здабывалі гэтую свядомасць у XIX ст., да 1918 году. Менавіта тады сяляне рушылі да барацьбы за незалежную Польшчу і яе абароны ў 1920. Тады яны былі ўжо палякамі. Яны знайшлі сябе ў гэтай уяўнай польскай супольнасці. Гэта феномен паказвае моц і інтэнсіўнайсць польскай нацыянальнай супольнасці.

🟢 Ці патрэбная была сялянам Польшча для матэрыяльнага дабрабыту? Не. Свабоднымі сялян зрабіла ўлада захопнікаў. І ў Аўстрыі, і ў Каралеўстве Польскім і ў Прусіі. Захопнікі давалі сялянам больш, каб перамагчы ў гэтай барацьбе за іх душы. Але сяляне ня сталі расейцамі і аўстрыякамі. Што паўплывала на тое, што сяляне далучыліся да польскасці? На гэта паўплывала неверагодна інтэнсіўная праца эліты, якая моцна пражывала гэтую супольнасць і змагалася за яе ў паўстаннях, а таксама стваральнай працай на ніве культуры. Яны даносілі да сялян гісторыі з кніг Сенкевіча, Міцкевіча, гісторыі пра Касцюшку. У выніку яны знайшлі ключ да сялянскай душы і паказалі, што быць палякам – гэта адна з самых прыгожых справаў, якая можа іх сустрэць на гэтай зямлі. Пра гэта нельга забываць і ў XXI стагоддзі, калі мы ўсё часцей чуем, што народы больш не патрэбныя, што народы ніяк не ўплываюць на наша матэрыяльнае становішча, і што іх сапраўдны поспех запэўнівае імперыя.
Яшчэ 100 гадоў таму Ірландыя была адной з найбяднейшых краін Еўропы. Сёння яна лічыцца адной з найбагацейшых. Поспех «зялёнай выспы» хочуць паўтарыць многія краіны. Але ці сапраўды ўсё так калярова?

Як Ірландыя вырвалася з галечы, што ў іх з мовай, на чым будуецца іх ідэнтычнасць, ці існуе «ірландскі феномен». Шмат нечаканасцяў. Свежы падкаст "Куды коціцца свет" з беларускай Таццянай Рэўт, ірландскай журналісткай, якая працуе на тэлеканале RTÉ. Таццяна вельмі цікава расказвае, варта паслухаць.

https://www.youtube.com/watch?v=1tOTyclW954
Аргентынскі блогер зняў ролік пра Беларусь. Галоўныя гераіні - беларускі. Яны проста шпацыруюць па менскіх вуліцах. Відэа набрала 1,6 млн праглядаў. "Свята для вачэй", "Спыніцеся і проста сузірайце прыгажосць" - піша Густава.

Але што апрача гэтага вабіць замежнікаў з Захаду ў Беларусь? І якую можна зрабіць выснову? Прааналізаваў гадзіны відэа ад амерыканцаў, канадца, шведа, італьянца, іспанца, палякаў, і сціснуў гэта ў 12 хв.

https://www.youtube.com/watch?v=zzvIcYyg778
Чаму мільярды «на вёску» прывялі да катастрофы

За 30 год беларуская вёска страціла 40% насельніцтва. Урбанізацыя ў нас вышэй, чым у суседзяў, бо ў вёсцы немагчыма добра зарабіць. 60% "калгасаў" - стратныя. За 15 год яны страцілі 130 тысяч рабочых. Гэта фіяска "адраджэння вёскі". Але ёсць добрая навіна

https://www.youtube.com/watch?v=n25y_GXWBco
З лёгкім (бо не зачароўваўся) расчараваннем паглядзеў прэс-канферэнцыю расейскіх палітыкаў Кара-Мурзы і Яшына. Зараз патлумачу, чаму. Адразу папрашу не пісаць мне каментароў (а вы і ня можаце, хехе) кшталту “дык пастаўце на іх крыж”, “чаму яны павінны быць беларусам цікавыя”, “не хачу пра іх нічога ведаць”. Калі вам не цікава і вы нічога не хочаце ведаць пра 140-мільённую краіну, якая ўсю гісторыю ўплывае на ваш народ і круціць яго лёсам, то гартайце далей.

Тлумачу сваё.

Я не веру, што Расея распадзецца. Лічу нават такія фантазіі і іх чаканне даволі шкоднымі, бо яны прымушаюць бяздзейнічаць. Калі ж нейкі цуд здарыцца, то людзі там нікуды не дзенуцца. Больш эфектыўнай я лічу працу з грамадскай думкай, асвету, спробу навучыць глядзець расейцаў на суседзяў іншай оптыкай. Гэта вельмі складана, але альтэрнатывы я не бачу. Таму ў інтарэсе беларусаў, каб там былі людзі, якія б гэтую працу праводзілі. Яны ёсць, я іх бачу, ведаю, і шаную за гэта. Але на жаль, гэта не палітыкі.

У палітыцы можна ісці за народам, падстройвацца пад яго настроі, каб перамагчы на дэмакратычных выбарах. У свабодных краінах перамагаюць найчасцей тыя, хто не ігнаруе меркавання і эмоцый электарату, тыя хто выказвае іх найхутчэй і найлепш. У галаву мне прыходзіць Віктар Бабарыка, які ўдала акумуляваў у сваім вобразе эмоцыі і чаканні беларусаў у 2020. Але ў палітыцы можна выступаць і з пазіцыі нясення асветы, казаць нязручную праўду, жадаючы змяняць грамадства. Гэта значна звужае электарат, але гэта неабходна. Прыблізна тое, чым займаўся Зянон Пазьняк у 90-ыя. Калі гэтага не рабіць, то гэта будзе бясконцае зачыненае кола. Грамадства ніколі не зменіцца, а чарговыя пакаленні палітыкаў будуць вымушаныя падстройвацца пад няспелае грамадства. Гэта разумеў Нямцоў, таму яго стратэгія была іншай, чым рэшты.

Расейскім палітыкам важна зараз казаць пра сутнасць іх дзяржавы, хваробы і паталогіі свайго грамадства, памылкі элітаў, злачынствы дзяржавы, а галоўнае – пра крыніцу гэтага ўсяго. І гэта не Пуцін. Але расейскія палітыкі паводзяць сябе так, нібыта днямі ў іх абудуцца свабодныя выбары і яны спрабуюць змагацца за настроі электарату, спрабуючы пры гэтым заставацца сумленнымі. Яны не хочуць займацца гэтай асветай, казаць нязрчную праўду, бо лічаць, што стануць маргіналамі, што грамадства іх адрыне. Толькі нюанс у тым, што большасці грамадства яны і так зараз не цікавыя. Няма ані выбараў, ані выбарцаў. Але ёсць крызісны час, які можа паспрыяць адкрываць вочы і будзіць. Менавіта таму цяпер для іх самы адпаведны час, калі трэба заставацца і сумленнымі, і не зважаць на настроі электарату.
2024/11/05 12:43:13
Back to Top
HTML Embed Code: