Telegram Web
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
❤️Цяжарнасць, пасляродавы догляд і кармленне грудзьмі

Каб абараніць здароўе маці і нованароджаннага дзіцяці, цяжарнасць у прынцыпе павінна быць супрацьпаказаннем да пазбаўлення волі – як у папярэднім парадку ў чаканні суда, так і пасля асуджэння, і не варта адпраўляць цяжарных жанчын у турму, калі для гэтага няма абсалютна безумоўных падстаў.

Калі аказваецца, што зняволеная-жанчына цяжарная, варта неадкладна перагледзець неабходнасць у яе далейшым знаходжанні ў зняволенні, і рабіць гэта трэба на працягу ўсёй цяжарнасці. Варта разглядаць магчымасць прыняцця ў дачыненні да цяжарных зняволеных-жанчын мер, не звязаных з пазбаўленнем волі.

Цяжарнасць уплывае на многія бакі жыцця жанчыны, у тым ліку на патрэбы ў медыка-санітарнай дапамозе, рацыёне харчавання і фізічных практыкаваннях. Цяжарным жанчынам у месцах пазбаўлення волі варта забяспечваць адэкватны ў харчовым стаўленні рацыён сілкавання, своечасовы і рэгулярны прыём ежы.

Цалкам відавочна, што для маці і дзіцяці жыццёва неабходна адэкватныя медыка-санітарная дапамога пры родах. Аднак многія зняволеныя-жанчыны не маюць доступу да якога-небудзь навучання спосабам дыхання і нараджэння дзіцяці, якое дапамагло б ім падрыхтавацца да родаў.

Як і ў цяжарных, у жанчын, якія кормяць грудзьмі, ўзнікаюць адмысловыя запатрабаванні ў медыка-санітарнай дапамозе і сілкаванні, якія ва ўмовах пенітэнцыярных устаноў часта не задавальняюцца.

Сілкаванне павінна падавацца рэгулярна і па гнуткай схеме, а не па строгім графіку. Неабходна праводзіць медыцынскія агляды маці, каб такім чынам забяспечваць здаровае аднаўленне іх арганізма пасля родаў і не дапушчаць, напрыклад, якую-небудзь інфекцыю, якую яны могуць перадаць дзіцяці праз кармленне грудзьмі.

У пасляродавы перыяд неабходна захоўваць права маці і дзіцяці знаходзіцца разам і прымаць наведвальнікаў-сваякоў без старонніх людзей, каб стварыць спрыяльнае асяроддзе для фарміравання сямейнай прыхільнасці і для кармлення дзіцяці. Пасля родаў жанчыны павінны атрымліваць неабходныя кансультацыі і падтрымку.

#жаночаездароўеўтурме
Нас просят прокомментировать сообщение о смерти заключённого в СИЗО г. Жодино.
С нашей точки зрения, документ, на который ссылаются в сообщении - очевидная подделка.

Информация нуждается в дополнительной проверке.
Обеспечение права на охрану здоровья заключенных в Беларуси

Команда учреждения «Врачи за правду и справедливость» организовала экспертное исследование проблемы права на здоровье заключенных в Беларуси.

Василий Завадский, врач с почти 25-летним стажем работы в разных структурах медицинской службы Департамента исполнения наказаний МВД Республики Беларусь, на основе результатов мониторинга информационных ресурсов, содержащих сведения по теме медицинской помощи заключенным в пенитенциарных учреждениях Беларуси в течение последних лет, личного профессионального опыта, а также собственных источников информации, подготовил аналитический отчет, который мы предлагаем вниманию заинтересованных.

В случае появления вопросов можно обращаться по электронной почте [email protected]
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
📝 Праваабарончая установа “Лекары за праўду і справядлівасць” у адпаведнасці са сваімі статутнымі мэтамі і задачамі праводзіць даследванне якасці і эфектыўнасці медыцынскіх і псіхалагічных паслуг жанчынам у пенітэнцыярных установах Беларусі па тэме жаночага здароўя ў зняволенні.

Анкетаванне дазволіць скласці аб’ектыўную карціну становішча спраў з захаваннем жаночага здароўя ў беларускіх вязніцах, сістэматызаваць інфармацыю пра тыповыя парушэнні правоў зняволеных жанчын на здароўе, каб на гэтай падставе прыцягнуць грамадскую ўвагу да праблемы і сумесна распрацаваць шляхі і механізмы выпраўлення недахопаў у новай Беларусі.
Апытанне цалкам ананімнае, не патрабуе аніякіх асабістых звестак і будзе выкарыстоўвацца толькі ў абагуленым выглядзе.

Просім вас размясціць на сваіх рэсурсах інфармацыю аб даследванні і просьбу да былых зняволеных жанчын і дзяўчат прайсці яго.
Спасылка на анкету https://forms.gle/JAEBU5HUqdwx8KHY9

Па выніках анкетавання і правядзення экспертных даследванняў плануецца правядзенне канферэнцыі “Жаночае здароўе ў беларускай турме”.
#жаночаездароўеўтурме
«Пра рак- 2. Гісторыі беларусак»

Праваабарончая установа «Лекары за праўду і справядлівасць» ладзяць шэраг мерапрыемстваў да Сусветнага дня прафілактыкі рака малочных жалоз у кастрычніку 2024.

Тры гады назад сумесна з парталам «ГроднаЛайф» мы запісалі тры гісторыі беларусак, якія захварэлі ў эміграцыі. Сёння мы запыталі гераінь пра іх пражыванне хваробы, пра «сакрэты» і цяжкасці не проста быць, а жыць з ракам.

14 кастрычніка ладзім мерапрыемства ў Варшаве, а 19-га - у Вільні.

На мерапрыемстве адбудзецца прэм’ера фільма пра беларусак, якія перажылі хваробу, фотавыстава з гераінямі. Таксама запланавана сустрэча з доктарам, дзе можна будзе больш даведацца пра жаночы рак і запытацца пра тое, што вас хвалюе. Так сама запланаваны індывідуальныя кансультацыі паводле папярэдняга запісу ў Вільні.

Каб сустрэча з доктарам прайшла больш прадуктыўна, мы падрыхтавалі анкету і ласкава просім жанчын адказаць на некалькі пытанньяў. Гэта дапаможа нам якасна спланаваць сустрэчу, выбудаваць іншыя мерапрыемствы на тэму жаночага здароўя, каб быць вам больш карыснымі.

Запоўніць анкету: https://forms.gle/vvoDh34TGErUQ8aK7

Дзякуем за супрацу!
5 неадэкватных правілаў, па якіх прымушаюць жыць у жаночых калоніях Беларусі. Частка 1.
Правіла першае: не скардзіся
У турмах не любяць слабых — тых, хто ўвесь час ные і расказвае пра сваю цяжкую долю. Калі жанчына прывыкла пускаць слязу, каб атрымаць жаданае, то на зоне яе чакае вялікі сюрпрыз - байкот ці ўсеагульныя насмешкі.
Такія адносіны да турмы фарміруюцца з фільмаў, кніг і савецкай культуры, дзе турэмнае жыццё жанчыны - гэта штодзённыя іспыты, прыніжэнні, пакуты. Тут ня можа быць чалавечага мірнага лада жыцця, бо турма існуе для пакутаў, а не для выпраўлення.
Так выбудаваная сістэма накіраваная на штодзённае првніжэнне і “выбіванне з жанчыны жаночага”, каб прасцей было тым жа супрацоўнікам.
Відавочнымі гаступствамі такой сістэмы будуць цяжкасці адаптацыі пасля вызвалення, нявера ў чалавечае, паламаная камунікацыя, цяжкасці ў соцыюме.

#жаночаятурма
#палітвязні
#Беларусь
5 неадэкватных правілаў, па якіх прымушаюць жыць у жаночых калоніях Беларусі. Частка 2.

Правіла другое: праяві сілу

Гэта не значыць, што трэба кагосьці збіць ці дэманстратыўна перасунуць што-небудзь цяжкае - гаворка ідзе аб сіле духу.
Хапацца за першае ж нельга: дзяўчыне лепш даць зразумець, што яна аддае перавагу адзіноце, інакш вялікі шанец стаць "дойнай каровай". Не трэба ўсім дагаджаць, трэба адстойваць асабістую прастору, не варта раздаваць прадукты і цыгарэты: жанчын, якія так робяць, лічаць не шчодрымі, а дурнымі.
Вельмі часта гэта з’яўляецца прамым “негалосным” парушэннем, за якое могуць адправіць у ШІЗА.

#жаночаятурма
#палітвязні
#Беларусь
5 неадэкватных правілаў, па якіх прымушаюць жыць у жаночых калоніях Беларусі. Частка 3.

Правіла трэцяе: забудзься пра ветлівасць

Звычка вечна прасіць прабачэння за кожнае дзеянне - гэта прывілей «вольных» жанчын. На зоне багацце "прабачце", "дзякуй", "калі ласка" успрымаюць як слабасць, а сапраўднай ветлівасцю лічацца ўчынкі - напрыклад, дапамога тым, хто старэй, або ўменне не лезці ў чужую размову.

#жаночаятурма
#палітвязні
#Беларусь
⁉️ Права на жыццё, на ахову і захаванне здароўя мае кожны!

У апошнія гады назапашваецца ўсё больш за сведчанняў, што прадстаўнікі адміністрацыі пенітэцыярных установаў, свядома і мэтанакіравана імкнуцца абмежаваць зняволеных, асабліва палітвязняў у рэалізацыі гэтых праў, што прыводзіць не толькі да шкоды здароўю, але і да смерцяў зняволеных. Пра гэта паведамляе "Офіс па правах людзей з інваліднасцю". Таму каманда з праваабаронцаў і лекараў распрацавала рэкамендацыі для сваякоў і адвакатаў зняволеных, накіраваныя на:
🔺садзейнічанне атрыманню інфармацыі аб стане здароўя зняволеных;
🔺аблягчэнне камунікацый з адміністрацыяй пенітэнцыярных устаноў з мэтай паляпшэння даступнасці і якасці медыцынскай дапамогі зняволеным;
🔺у выпадку наяўнасці цяжкіх захворванняў — на садзейнічанне зняволеным у змене меры стрымання або вызваленні ад пакарання ў выглядзе пазбаўлення волі ў сувязі з захворваннем.

Мы пачынаем з агульных рэкамендацый, якія датычацца вядзення перапіскі з адміністрацыяй СІЗА і ПК, накіраваннем зваротаў, заяў і гэтак далей. Далей гэтыя прынцыпы будуць канкрэтызавацца.

📝 Чытаць тэкст па спасылцы
✉️ Сувязь для кансультацый: [email protected]
5 неадэкватных правілаў, па якіх прымушаюць жыць у жаночых калоніях Беларусі. Частка 4.

Правіла чацвёртае: не пытайся.

Не імкніся да нармальнай камунікацыі.
На калоніі не любяць пытанні «дзеля дыялога» - пра крымінальную справу гавораць рэдка. Калі жанчына захоча, яна сама раскажа, як апынулася ў турме, аднак гэта - жэст добрай волі: цікавіцца такімі падрабязнасцямі нельга.

#жаночаятурма
#палітвязні
#Беларусь
5 неадэкватных правілаў, па якіх прымушаюць жыць у жаночых калоніях Беларусі.
Частка 5

Правіла пятае: не сварыся з адміністрацыяй

Асуджаных, якія паддобрываюцца перад супрацоўнікамі калоніі, не любяць ні работнікі адміністрацыі, ні іншыя зняволеныя. Мець зносіны з персаналам калоніі трэба прыкладна гэтак жа, як і з сяброўкамі па няшчасці - не скардзіцца, не спрабаваць выслужыцца, не зневажацца і не дэманстраваць свая «маральная перавага».

#жаночаятурма
#палітвязні
#Беларусь
Першыя турэмныя днi ў жаночай калоні: як павінна быць

Што адбываецца, калі жанчына ўпершыню трапляе ў турму ў якасці зняволенага? Цалкам натуральна адчуваць асцярогі і хваляванні з нагоды таго, што адбудзецца, калі ёй пагражае першы турэмны тэрмін.
Першы крок завецца "прыём", калі жанчыну афіцыйна ўвядуць у турэмную сістэму. Асноўнай мэтай з'яўляецца збор інфармацыі пра яе, у тым ліку патрэбы і патэнцыйныя рызыкі. Гэтая інфармацыя будзе выкарыстоўвацца для вызначэння пражывання і іншых паслуг, якія могуць запатрабавацца.

У працэсе прыёму яна пройдзеце медыцынскі агляд, каб выявіць любыя неадкладныя медыцынскія праблемы. Жанчыну таксама старанна абшукаюць, каб пераканацца, што ў яе няма забароненых прадметаў, а асабістыя рэчы будуць правераны і зарэгістраваны. Жанчына атрымае інфармацыю аб турэмных правілах і палажэннях, распарадку дня і даступных паслугах і праграмах.
Як толькі працэс прыёму завершыцца, жанчыну накіруюць у вызначанае крыло ці падраздзяленнекалоніі. Яна атрымаеце асноўныя прадметы гігіены, пасцельная бялізна і камеру.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
‼️Увага! Мы праводзім анкетаванне

Апытанне цалкам ананімнае, не патрабуе аніякай асабістай інфармацыі і будзе выкарыстоўвацца толькі ў агульным выглядзе.

📝Спасылка на анкету https://forms.gle/JAEBU5HUqdwx8KHY9
Варшава!
Запрашаем на адкрыццё фотавыставы і прэм'еру фільма з беларускамі, якія перамаглі рак.
Таксама адбудзецца размова з доктарам, дзе вы зможаце задаць свае пытанні.

2024/10/12
14:00

Mit space
Stalowa 36
Warsaw, Poland
🤔Страшна-нестрашна. Страх смерці. Частка 2

У другой частцы размовы пра страх смерці будзем разважаць:
🔺пра традыцыі
🔺якія трэнінгі існуюць па тэме смерці
🔺як перажыць смерць у эміграцыі (калі не можаш пабачыць блізкага)
🔺культура падтрымкі ў эміграцыі і Беларусі

Глядзець выпуск па спасылцы: https://youtu.be/pgP9ZGdb4vE
12 кастрычніка ў Варшаве адбыліся адкрыццё фотавыставы і прэм'ера фільма з беларускамі, якія перамаглі рак.

Пасля прэзентацыі прайшла размова з доктарам, дзе жадаючыя задавалі свае пытанні і пашырылі свае веды пра анкалогію.

Як гэта было, глядзіце ў нашым рэпартажы: https://youtu.be/kHmY7XFC2lw
2025/03/02 20:01:37
Back to Top
HTML Embed Code: