📢 Сусветны дзень без тытуню і нябачная эпідэмія за кратамі
31 траўня свет адзначае Дзень без тытуню, але ёсць катэгорыя людзей, чыя праблема курэння застаецца ў цені – гэта зняволеныя. Асабліва гэта тычыцца жанчын.
🚬 Курэнне за кратамі: чаму гэта так распаўсюджана?
У турмах курэнне – не проста звычка. Гэта спосаб справіцца з моцным стрэсам, абмежаваным доступам да медыцынскай дапамогі і інфармацыі. У беларускіх рэаліях цыгарэты часта выкарыстоўваюцца як сродак абмену, нават як валюта, што стварае глебу для карупцыі.
💔 Жанчыны і тытунь: падвойны ўдар па здароўі
Для жанчын у зняволенні шкода ад курэння ўзмацняецца ў разы. Нікацінавая залежнасць абцяжарвае хранічныя захворванні, павышае рызыкі сардэчна-сасудзістых і анкалагічных хвароб, негатыўна ўплывае на гарманальны фон і псіхаэмацыйны стан. Усё гэта на фоне хранічнага турэмнага стрэсу!
Зніжэнне тытунёвай залежнасці сярод жанчын у пенітэнцыярнай сістэме – гэта не толькі пра здароўе, але і пра павагу да правоў чалавека і справядлівасць.
Падрабязней у картках.
#ЖанчынаНеДляТурмы #WomenBehindBars

Как живут пожилые люди в беларуских колониях
«Ходят-бродят с такими же возрастными «желтобирочниками». «Салідарнасць» совместно с Врачи за правду и справедливость — о «дважды невидимых».
В тюрьме пожилые люди, которым 60 и более лет, становятся «дважды невидимыми». О них, за редким исключением, практически ничего не слышит общество, только родные. А для системы они «списанные» граждане: не исправятся, уже не молоды и не принесут пользы обществу.
Читайте по ссылке:
https://doctorsby.com/2025/06/13/13574/
Фото: Вольга Вялічка, "Салідарнасць"

Віншуем з Днём медыцынскага работніка!
Быць медыкам — гэта не проста прафесія. Гэта здольнасць заставацца чалавечным нават там, дзе сістэма гэтага не падтрымлівае. Гэта пра гатоўнасць дапамагаць, нават калі сам не ў бяспецы.
Сёння мы, «Лекары за Праўду і Справядлівасць», асабліва ўспамінаем тых, хто працуе сумленна — у шпіталях, на выездах, у турмах, у эміграцыі.
Дарагія калегі, жадаем трываласці, падтрымкі, годнай ацэнкі вашай працы і людзей побач, якія бачаць вашу каштоўнасць. Няхай прафесійнае прызванне прыносіць радасць, а чалавечнасць заўсёды перамагае.
З павагай і падзякай,
Вашы калегі з «Лекараў за Праўду і Справядлівасць»
Фота: Макс Моррыссан.

📣 «Тыдзень супраць катаванняў 2025»
З 23 па 29 чэрвеня адбудзецца «Тыдзень супраць катаванняў», арганізаваны Прававой ініцыятывай і Міжнародным камітэтам па расследаванні катаванняў у Беларусі. Кампанія прымеркавана да Дня ААН у падтрымку ахвяр катаванняў (26 чэрвеня) і накіравана на тое, каб супрацьстаяць сістэмнаму гвалту ў Беларусі, захоўваць памяць пра пацярпелых і дамагацца справядлівасці.
❗️ Чаму гэта важна
Катаванні ў Беларусі – гэта не мінулае, а рэальнасць, якую перажываюць тысячы. Нягледзячы на міжнародныя забароны, правы людзей працягваюць парушацца штодзённа. Сярод ахвяр усё часцей аказваюцца жанчыны, чые гісторыі часцей застаюцца ў цені.
Арганізатары падрыхтавалі серыю анлайн і афлайн мерапрыемстваў у Вільні, Варшаве, каб падтрымаць тых, хто пацярпеў ад гвалту, а таксама расказаць пра гэта свету.
📍 Ключавыя падзеі «Тыдня супраць катаванняў»
🔸 25 чэрвеня, Вільня
Канферэнцыя «Жанчыны ў зняволенні: нябачны боль пенітэнцыярнай сістэмы Беларусі»
• Даследаванне стану здароўя жанчын у турмах
• Экспертныя выступленні і сведчанні
• Арганізатар: «Лекары за праўду і справядлівасць»
🔸 27 чэрвеня, Вільня
Прэзентацыя кліпа «Сяджу не за сябе»
• Жывыя размовы, квіз, дэгустацыя напояў, атмасфера «дваровай рамантыкі»
🔸 22 чэрвеня, Варшава
Публічная дыскусія «Голас квір-супольнасці»
• Гісторыі і падтрымка для пацярпелых ад рэпрэсій
🔸 24 чэрвеня, анлайн
Публікацыя расследавання пра катаванні ў калоніі №17 (Шклоў)
🔸 25 чэрвеня, анлайн
Прэзентацыя Нацыянальнага індэкса правоў чалавека ад БХК
• Даследаванне відаў катаванняў, заснаванае на 5-гадовай працы дакументатараў
🔸 28–29 чэрвеня, анлайн
Паказ монаспектакля «Паслязаўтра будзе заўтра»
• Пабудаваны на рэальнай гісторыі палітзняволенага

Мы ўжо пісалі пра тое, што жанчыны, асуджаныя па палітычных артыкулах, сутыкаюцца ў зняволенні з асаблівым ціскам і абмежаваннямі.
Але з'явіліся звесткі, што гэтая практыка пачынае распаўсюджвацца і на звычайных зняволеных.
Былыя палітзнаволеныя з Гомельскай жаночай калоніі распавядаюць, што ў апошні час у калоніі пачаўся ціск на зняволеных, асуджаных па эканамічных, наркатычных і іншых справах.
Іх таксама ставяць на "эктрэмістскі" улік, калі, напрыклад, у іх былі да гэтага пратаколы па арт. 23.34 ці калі яны былі знойдзеныя на фота з пратэстаў.
Гэта сведчыць пра тое, што парушэнні правоў у месцах зняволення - сістэмная з'ява, якая закранае ўсіх.
Падобныя формы ціску недапушчальныя і павінны быць ліквідаваныя з пенітэнцыярнай сістэмы.
#ЖанчынаНеДляТурмы
#WomenBehindBars

🔔 Рэгістрацыя на канферэнцыю «Жанчыны ў зняволенні: нябачны боль пенітэнцыярнай сістэмы Беларусі» завершаная
Дзякуем за вялікую цікавасць да тэмы здароўя зняволеных жанчын у Беларусі. Колькасць жадаючых далучыцца перавысіла чаканні і ўмяшчальнасць залы, таму мы вымушаныя спыніць рэгістрацыю.
💬 Калі ўдзел у канферэнцыі 25 чэрвеня для вас асабліва важны — напішыце нам на [email protected] і коратка раскажыце, чаму хочаце быць. Мы разгледзім вашу заяўку асобна.
🙏 Дзякуем за вашу актыўнасць і зацікаўленасць. Да сустрэч!

21 чэрвеня — дзень надзеі і трывогі
Сёння з беларускіх турмаў вызваленыя 14 палітвязняў, сярод якіх вядомыя актывісты і журналісты: Сяргей Ціханоўскі, Ігар Карней. За імі — гады зняволення, цяжкія выпрабаванні, жорсткія ўмовы.
У турмах застаюцца больш за 1 150 палітвязняў, сярод іх людзі з цяжкімі і хранічнымі хваробамі.
Тое, што сёння вызвалілі 14 чалавек — сапраўды важна. Гэта крок, які дае надзею. Але яшчэ больш важна, каб выйшлі ўсе.
У турмах застаюцца сотні палітвязняў, многія з іх — у цяжкім стане, без доступу да медыцынскай дапамогі, без падтрымкі. Мы не павінны спыняцца, пакуль кожны не апынецца на волі.
Вызваленне ўсіх — гэта галоўная мэта.

Раней мы пісалі пра тое, што з ціскам з боку адміністрацыы жаночай калоніі нумар 4 і асаблівымі ўмовамі сутыкаюцца цяпер не толькі палітзняволеныя жанчыны, але і жанчыны, асуджаныя па непалітычных артыкулах, калі яны ўдзельнічалі у пратэстах ці праходзілі раней па адміністратыўнаму артукулу 23.34.
Сёння нагадаем, што гэта за ўмовы і ад якіх абмежаванняў пакутуюць гэтыя жанчыны-зняволеныя:
📌 Іх ставяць на “экстрэмісцкі ўлік”
📌 Вешаюць ім жоўтую бірку
📌 Складаюць на іх мноства пратаколаў па надуманых падставах (незашпілены гузік) - у выніку чаго надаюць ім статус злоснага парушальніка рэжыму.
📌 Яны павінны заўжды хадзіць наперадзе калоны
📌 Тройчы на дзень у свой вольны час яны абавязаныя падыходзіць адзначацца да дзяжурнага афіцэра
📌 Іх правяраюць часцей, чым звычайных жанчын-вязняў
📌 Яны павінны спаць заўсёды каля дзвярэй і толькі на другім ярусе
📌 На тэлефонныя размовы іх водзяць асобна пасля ўсіх астатніх зняволеных
Статус злоснага парушальніка рэжыму, які амаль аўтаматычна надаецца ўсім палітычным зняволеным, таксама цягне за сабой шэраг сур'ёзных наступстваў:
♦️ З такім статусам немагчыма атрымаць памілаванне, выйсці па амністыі ці ўмоўна датэрміновым вызваленні.
♦️ Ёсць рызыка атрымаць новую крымінальную справу і новы тэрмін ці перавод на турэмны рэжым.
♦️ Злосным парушальнікам дазволены толькі адзін тэлефонны званок на месяц.
♦️ Для іх атаварка зменшана да 84 рублёў на месяц.
♦️ Ім нельга наведваць секцыі і кружкі, праходзіць курсы - то бок яны не могуць атрымліваць адукацыю ў зняволенні.
Гэта толькі частка абмежаванняў, але нават з іх бачна, што палітзняволеныя жанчыны сутыкаюцца з ціскам з усіх бакоў. На сенняшні дзень, гэта ўжо звыклая практыка - але гэта працягвае быць дыскрымінацыей і парушэннем правоў чалавека!

25 чэрвеня адбылася канферэнцыя пра жаночае здароўе ў турмах Беларусі
У гэты дзень прайшла канферэнцыя «Жанчыны ў зняволенні: нябачны боль пенітэнцыярнай сістэмы Беларусі», якая сабрала экспертаў, даследчыкаў, праваабаронцаў і жанчын, што прайшлі праз турэмны досвед. Мерапрыемства стала важным крокам у агалошванні праблем, якія застаюцца табуяванымі ў беларускім грамадстве.
📍 Асноўнымі тэмамі канферэнцыі сталі:
– парушэнні правоў жанчын у месцах несвабоды;
– псіхалагічныя наступствы турэмнага зняволення: ПТСР, дэпрэсія, трывожныя засмучэнні;
– доступ да псіхалагічнай і медыцынскай дапамогі падчас зняволення і пасля вызвалення;
– рэпрадуктыўнае здароўе і яго ахова за кратамі.
🎙 Асаблівую каштоўнасць канферэнцыі надалі сведчанні жанчын, якія асабіста прайшлі праз беларускія турмы: Наталля Дуліна, Паліна Шарэнда-Панасюк, Вольга Скрашчук і Кіра Баяранка. Іх словы сталі эмацыйным напамінам пра тое, што статыстыка мае твары і галасы, а досвед зняволення — гэта не толькі боль, але і сіла супраціву.
🔹 Павел Сапелка, юрыст і праваабаронца, выступіў з дакладам пра становішча жанчын у беларускай турме і сістэмныя праблемы з правамі чалавека. Ён дакладна абазначыў, што беларускія пенітэнцыярныя ўстановы не адпавядаюць міжнародным стандартам і што жаночая турма — гэта не толькі пра абмежаванне волі, але і пра пазбаўленне чалавечай годнасці.
🧠 Вольга Вялічка акрэсліла псіхалагічныя наступствы зняволення для жанчын, прадставіўшы аналітычны агляд і вынікі анкетавання, а псіхіятр Уладзімір Пікірэня паразважаў пра асаблівасці псіхічнага здароўя жанчын у няволі.
🩺 Станіслаў Салавей падняў важную і часта замоўчваную тэму — праблемы рэпрадуктыўнага здароўя ў беларускіх турмах, а праваабаронца Павел Сапелка выступіў з аналізам сітуацыі з правамі чалавека ў дачыненні да зняволеных жанчын.
🤝 Канферэнцыя стала прасторай падтрымкі і салідарнасці, дзе жаночы голас — асабісты і экспертны — быў пачуты. Дыскусіі і пытанні ўдзельнікаў паказалі: тэма жанчын у турмах — гэта не маргінальная праблема, а люстэрка сістэмы, у якой правы чалавека парушаюцца штодня.
🙏 Дзякуй усім, хто далучыўся да нас — спікерам, гасцям, удзельнікам і ўдзельніцам. Мы, арганізатаркі і арганізатары гэтай канферэнцыі, лічым важным працягваць адкрыты дыялог пра тое, што адбываецца з жанчынамі за кратамі.

📝Прэзентацыя Васіля Завадскага на канферэнцыі «Жанчыны ў зняволенні: нябачны боль пенітэнцыярнай сістэмы Беларусі»
Учора ў Вільні мы правялі канферэнцыю «Жанчыны ў зняволенні: нябачны боль пенітэнцыярнай сістэмы Беларусі», на якой прадставілі вынікі экспертных даследванняў, што сведчаць пра сістэмную дыскрымінацыю жанчын у зняволенні, у тым ліку праблемы з доступам да медыцынскай дапамогі і парушэнні з боку дзяржавы.
Азнаёміцца з прэзентацыяй Васіля Завадскага https://doctorsby.com/2025/06/26/13616/
Фота: Макс Моррыссан

📝Прэзентацыя Паўла Сапелкі на канферэнцыі «Жанчыны ў зняволенні: нябачны боль пенітэнцыярнай сістэмы Беларусі»
25 чэрвеня ў Вільні мы правялі канферэнцыю «Жанчыны ў зняволенні: нябачны боль пенітэнцыярнай сістэмы Беларусі», на якой прадставілі вынікі экспертных даследванняў, што сведчаць пра сістэмную дыскрымінацыю жанчын у зняволенні, у тым ліку праблемы з доступам да медыцынскай дапамогі і парушэнні з боку дзяржавы.
Азнаёміцца з прэзентацыяй Паўла Сапелкі
https://doctorsby.com/2025/06/26/13635/
Фота: Макс Моррыссан
#ЖанчынаНеДляТурмы
#WomenBehindBars
25 чэрвеня ў Вільні мы правялі канферэнцыю «Жанчыны ў зняволенні: нябачны боль пенітэнцыярнай сістэмы Беларусі», на якой прадставілі вынікі экспертных даследванняў, што сведчаць пра сістэмную дыскрымінацыю жанчын у зняволенні, у тым ліку праблемы з доступам да медыцынскай дапамогі і парушэнні з боку дзяржавы.
Азнаёміцца з прэзентацыяй Паўла Сапелкі
https://doctorsby.com/2025/06/26/13635/
Фота: Макс Моррыссан
#ЖанчынаНеДляТурмы
#WomenBehindBars
📝Прэзентацыя Вольгі Вялічка на канферэнцыі «Жанчыны ў зняволенні: нябачны боль пенітэнцыярнай сістэмы Беларусі»
25 чэрвеня ў Вільні мы правялі канферэнцыю «Жанчыны ў зняволенні: нябачны боль пенітэнцыярнай сістэмы Беларусі», на якой прадставілі вынікі экспертных даследванняў, што сведчаць пра сістэмную дыскрымінацыю жанчын у зняволенні, у тым ліку праблемы з доступам да медыцынскай дапамогі і парушэнні з боку дзяржавы.
Азнаёміцца з прэзентацыяй Вольгі Вялічка
https://doctorsby.com/2025/06/27/13641/
Фота: Макс Моррыссан
#ЖанчынаНеДляТурмы
#WomenBehindBars
25 чэрвеня ў Вільні мы правялі канферэнцыю «Жанчыны ў зняволенні: нябачны боль пенітэнцыярнай сістэмы Беларусі», на якой прадставілі вынікі экспертных даследванняў, што сведчаць пра сістэмную дыскрымінацыю жанчын у зняволенні, у тым ліку праблемы з доступам да медыцынскай дапамогі і парушэнні з боку дзяржавы.
Азнаёміцца з прэзентацыяй Вольгі Вялічка
https://doctorsby.com/2025/06/27/13641/
Фота: Макс Моррыссан
#ЖанчынаНеДляТурмы
#WomenBehindBars
📝Прэзентацыя эксперта на канферэнцыі «Жанчыны ў зняволенні: нябачны боль пенітэнцыярнай сістэмы Беларусі»
25 чэрвеня ў Вільні мы правялі канферэнцыю «Жанчыны ў зняволенні: нябачны боль пенітэнцыярнай сістэмы Беларусі», на якой прадставілі вынікі экспертных даследванняў, што сведчаць пра сістэмную дыскрымінацыю жанчын у зняволенні, у тым ліку праблемы з доступам да медыцынскай дапамогі і парушэнні з боку дзяржавы.
Азнаёміцца з прэзентацыяй эксперта
https://doctorsby.com/2025/06/27/13645/
Фота: Макс Моррыссан
#ЖанчынаНеДляТурмы
#WomenBehindBars
25 чэрвеня ў Вільні мы правялі канферэнцыю «Жанчыны ў зняволенні: нябачны боль пенітэнцыярнай сістэмы Беларусі», на якой прадставілі вынікі экспертных даследванняў, што сведчаць пра сістэмную дыскрымінацыю жанчын у зняволенні, у тым ліку праблемы з доступам да медыцынскай дапамогі і парушэнні з боку дзяржавы.
Азнаёміцца з прэзентацыяй эксперта
https://doctorsby.com/2025/06/27/13645/
Фота: Макс Моррыссан
#ЖанчынаНеДляТурмы
#WomenBehindBars
📝Прэзентацыя Станіслава Салаўя на канферэнцыі «Жанчыны ў зняволенні: нябачны боль пенітэнцыярнай сістэмы Беларусі»
25 чэрвеня ў Вільні мы правялі канферэнцыю «Жанчыны ў зняволенні: нябачны боль пенітэнцыярнай сістэмы Беларусі», на якой прадставілі вынікі экспертных даследванняў, што сведчаць пра сістэмную дыскрымінацыю жанчын у зняволенні, у тым ліку праблемы з доступам да медыцынскай дапамогі і парушэнні з боку дзяржавы.
Азнаёміцца з прэзентацыяй Станіслава Салаўя
https://doctorsby.com/2025/06/28/13648/
Фота: Макс Моррыссан
#ЖанчынаНеДляТурмы
#WomenBehindBars
25 чэрвеня ў Вільні мы правялі канферэнцыю «Жанчыны ў зняволенні: нябачны боль пенітэнцыярнай сістэмы Беларусі», на якой прадставілі вынікі экспертных даследванняў, што сведчаць пра сістэмную дыскрымінацыю жанчын у зняволенні, у тым ліку праблемы з доступам да медыцынскай дапамогі і парушэнні з боку дзяржавы.
Азнаёміцца з прэзентацыяй Станіслава Салаўя
https://doctorsby.com/2025/06/28/13648/
Фота: Макс Моррыссан
#ЖанчынаНеДляТурмы
#WomenBehindBars
📝Прэзентацыя Ўладзіміра Пікірэні на канферэнцыі «Жанчыны ў зняволенні: нябачны боль пенітэнцыярнай сістэмы Беларусі»
25 чэрвеня ў Вільні мы правялі канферэнцыю «Жанчыны ў зняволенні: нябачны боль пенітэнцыярнай сістэмы Беларусі», на якой прадставілі вынікі экспертных даследванняў, што сведчаць пра сістэмную дыскрымінацыю жанчын у зняволенні, у тым ліку праблемы з доступам да медыцынскай дапамогі і парушэнні з боку дзяржавы.
Азнаёміцца з прэзентацыяй Ўладзіміра Пікірэні
https://doctorsby.com/2025/06/29/13652/

📝Прэзентацыя вынікаў анкетавання на канферэнцыі «Жанчыны ў зняволенні: нябачны боль пенітэнцыярнай сістэмы Беларусі»
25 чэрвеня ў Вільні мы правялі канферэнцыю «Жанчыны ў зняволенні: нябачны боль пенітэнцыярнай сістэмы Беларусі», на якой прадставілі вынікі экспертных даследванняў, што сведчаць пра сістэмную дыскрымінацыю жанчын у зняволенні, у тым ліку праблемы з доступам да медыцынскай дапамогі і парушэнні з боку дзяржавы.
Азнаёміцца з прэзентацыяй вынікаў анкетавання
https://doctorsby.com/2025/06/29/13655/

💔Якое становішча жанчын у беларускай турме? Рэпартаж з канферэнцыі
Мы падрыхтавалі рэпартаж з праваабарончай канферэнцыі пра становішча жанчын у беларускіх турмах. Эксперты распавядаюць пра псіхалагічныя наступствы зняволення, сістэмныя праблемы пенітэнцыярнай сістэмы і тое, чаму Беларусь істотна адстае ад еўрапейскіх стандартаў.
Глядзець рэпартаж па спасылцы:
https://youtu.be/1aLQ69yquMA

YouTube
Якое становішча жанчын у беларускай турме? Рэпартаж з канферэнцыі
25 чэрвеня ў Вільні прайшла канферэнцыя «Жанчыны ў зняволенні: нябачны боль пенітэнцыярнай сістэмы Беларусі», арганізаваная праваабарончай установай «Лекары за праўду і справядлівасць».
Мы падрыхтавалі рэпартаж з праваабарончай канферэнцыі пра становішча…