Telegram Web
Горад-ілюзія для людзей з дэменцыяй 🏡

У Нідэрдандых існуе ўнікальны дом састарэлых пад назвай Хагевэйк. Ён замаскіраваны пад звычайную вёску з маленькімі хатамі, супермаркетам, барам і іншай інфраструктурай. На першы позірк, звычайнае месца, аднак усе 150 жыхароў гэтай “вёскі” маюць моцную форму дэменцыі.
———

Гэты праект імкнецца стварыць звыклы свет для сталых людзей. Для таго, каб усё было як раней, у Хагевэйку існуе свая валюта, якая выплочваецца жыхарам у выглядзе пенсіі, аднак грошы несапраўдныя 🫰🏽🪙

У выбары забаваў пацыентаў таксама не абмяжоўваюць, яны могуць схадзіць у рэстаран і правесці вечар за бакалам віна, а могуць згуляць у бінга 🎲, паглядзець тэатральныя пастаноўкі і правесці час з суседзямі.

Дарэчы, ад пацыентаў нічога не хаваюць, а на ўсе пытанні адказваюць максімальна падрабязна і кажуць, што Хагевэйг – гэта месца, дзе яны могуць атрымаць неабходны клопат і догляд. Адной з найважнейшых мэтаў праекта з’яўляецца захаванне ў людзей з дэменцыяй пачуцця самастойнасці і аўтаноміі.
Хочам нагадаць пра адну цікавую падзею, якая прайшла вясной.

У Берасці адбылася выстава маладых мастакоў пад назвай “Усе разам”, якая сімвалізуе прыход вясны не толькі ў прыродзе, але і ў свеце мастацтва 🧑🏼‍🎨

Гэты праект унікальны тым, што аб’ядноўвае маладых таленавітых мастакоў, якія працуюць у розных жанрах і напрамках мастацтва.

🎨У гэтым годзе выстава называлася “Жыццё. Мастацтва і Мы”, і прайшла ўжо ў 11-ы раз, падаючы маладым мастакам пляцоўку для выражэння свайго бачання жыцця і мастацтва.
———
📲Чытайце наш артыкул: “Усе разам – 11”. Што ў гэтым годзе падгатавала нам выстава маладых мастакоў?"
🍽 Сёння мы вырашылі адправіцца ў кулінарнае падарожжа па сталовых горада, каб высветліць, якія з іх можна назваць лепшымі.

Важна памятаць, што кожная сталовая мае свой непаўторны стыль, атмасферу і меню, так што вам абавязкова ўдасца знайсці нешта на свой густ.

Наша каманда гатовая пагрузіцца ў свет разнастайных смакаў і атмасфер, каб падзяліцца з вамі нашымі ўражаннямі і рэкамендацыямі.
🍝🍛🍲

Прыгатуйцеся да гастранамічнай прыгоды разам з намі!
———
📲Чытайце наш агляд: "У пошуках смакавых скарбаў: кулінарнае падарожжа па сталовых горада"
👬👩🏼‍🤝‍👨🏻👭🏽
У адзіночку гераізм не адмяняе таго факта, што часам для перамогі патрэбна каманда.

#Прыказкіпрымаўкі
Калі ўявіць, што Берасце і Гродна – не проста гарады, а жывыя істоты з пачуццямі і амбіцыямі, то Гродна, магчыма, адчуў бы некаторую зайздрасць да свайго суседа.

У гэтым падрабязным аглядзе мы разгледзім, як Берасце выкарыстоўвае 🍽 кулінарныя перавагі, якія маглі б быць і ў Гродна. Сёння наш акцэнт – на ежы.
———
📲Чытайце наш артыкул: "Слімакі, піца і польская кухня: чым Берасце абганяе Гродна?"
Ёгай сёння мала каго здзівіш. Сёння гэта папулярнае захапленне не толькі ў Берасцi, але і ва ўсім свеце.

Студый у Берасцi шмат, і мы ідзём на ёгу, каб стаць больш гнуткімі і здаровымі.Але давайце паглядзім на ёгу вачыма інструктара. Які ён – шлях да ёгі, і што азначае ёга для тых, хто яе выкладае.

Сёння знаёмім вас з Воляй Ні.
———
Артыкул таксама можаце прачытаць на нашым сайце.
У Берасці можна пабачыць арыгіналы прац Сальвадора Далі🎨

У мастацкім музеі працуе выстава “Сальвадор Далі. Святы ліст”, якая працягнецца да 11 жніўня. У экспазіцыі прадстаўлены сюррэалістычныя ілюстрацыі мастака да Старога і Новага Запавету. Зараз на выставе можна пабачыць больш за 50 арыгінальных літаграфій Далі.
У Беларусаў ёсць магчымасць паўдзельнічаць у падліку буслоў.

У 2024 годзе па ўсім свеце ладзяцца глабальныя ўлікі белага бусла. У Беларусі ўжо на працягу 50 гадоў такія падлікі ладзяцца кожныя 10 гадоў. Так, па выніках апошняга нацыянальнага перапісу ў 2014 годзе ў Беларусі гнездавалася 22,5 тысяч пар белага бусла, ці каля 8% яго сусветнай папуляцыі.
———
Для таго, каб прыняць удзел, неабходна азнаёміцца з інструкцыяй і запоўніць 👉🏼 анкету, а затым даслаць яе арганізатарам зручным для Вас спосабам:

📮 поштай па адрасе: “Улікі буслоў”, ДНВА “Навукова-практычны цэнтр НАН Беларусі па біярэсурсах”, вул. Акадэмічная, 27, 220072, г. Мінск

📩па электроннай пошце: [email protected], па якой можна таксама атрымаць кансультацыю.
2024/06/30 22:18:25
Back to Top
HTML Embed Code: