Telegram Web
Парламент Арменіі падтрымаў ўступленне ў Еўрасаюз. За гэта прагаласавалі 64 дэпутаты, супраць — сямёра.

Апазіцыйная фракцыя "Арменія" байкатавала галасаванне. Агулам у Нацыянальным сходзе краіны 107 дэпутатаў.
У Мінскім раёне ў руках у падлетка выбухнула самаробная прылада. 11-гадовы хлопчык атрымаў сур'ёзныя траўмы, яго шпіталізавалі.

Няшчасны выпадак адбыўся 23 сакавіка ў вёсцы Багушова. Хлопчык прыехаў да дзядулі з Мазыра. Разам са сваім сябрам, які прыехаў з бацькамі з Мінска на лецішча, ён знайшоў у хляве металічную трубку і вырашыў правесці "эксперымент".

Трубку запоўнілі рыбалоўнымі грузікамі і серай ад запалак, а пасля паспрабавалі яе падпаліць. Адбыўся выбух. Другі хлопчык не пацярпеў.
Жанчыну, якая пасля выступу Луганскага тэатра ў Мінску выгукнула "Слава Украіне!", арыштавалі на 20 сутак. Пра гэта паведамляюць прапагандысты.

Ірыну Саланкову абвінавацілі ў "несанкцыянаваным пікетаванні".

Таксама сцвярджаецца, што яна непадпарадкавалася міліцыянтам і яе заносілі ў машыну ажно чатыры супрацоўнікі.
Удзельнікі ініцыятывы BYPOL заснавалі ў Варшаве дэтэктыўнае агенцтва. Кампанія "Рэкс" зарэгістраваная 24 сакавіка 2025 года.

Як вынікае з польскіх дакументаў у адкрытым доступе, Аляксандр Азараў з'яўляецца старшынёй праўлення. У праўленне таксама ўваходзяць Станіслаў Лупаносаў і Таццяна Азарава.

Прадпрыемства можа займацца дэтэктыўнымі і ахоўнымі паслугамі, продажам камп'ютараў і праграмнага забеспячэння, інфармацыйнымі паслугамі. Таксама ў сферу дзейнасці агенцтва "Рэкс" уваходзяць паслугі, звязанымі з кіна- і аўдыязапісамі, прыборкай будынкаў, арэндай абсталявання і тэхнікі, пракатам рэкрэацыйнага інвентара.
У краіне працуе адзін прыватны дзіцячы садок. Навошта дзяржава закрыла астатнія?

Уся справа ў празе рэжыму да кантролю і ідэалагічнай ненадзейнасці навучальных устаноў.

Чытаць тут: euroradio.fm/u-kraine-pracue-adzin-pryvatny-dzicyachy-sadok-navoshta-dzyarzhava-zakryla-astatniya

А гэтая спасылка адкрыецца і без VPN
Палітвязню Анджэю Пачобуту ў калоніі на паўгода працягнулі рэжым ПКТ. Ён знаходзіцца за кратамі з 25 сакавіка 2021-га, быў асуджаны на 8 гадоў пазбаўлення волі.
Калі Расія нападзе на Літву: якая роля Беларусі?

Меркаванне палітычнага аглядальніка Аляксандра Фрыдмана.

Чытаць тут: euroradio.fm/kali-rasiya-napadze-na-litvu-yakaya-rolya-belarusi

А гэтая спасылка адкрыецца і без VPN
На мяжы Літвы з Беларуссю загінулі амерыканскія вайскоўцы. Пра іх знікненне на палігоне стала вядома ўвечары 25 сакавіка.

"Паводле апошніх звестак, амерыканскія вайскоўцы загінулі",
— піша Delfi.

Чацьвёра вайскоўцаў зніклі, калі вярталіся з палігона, дзе праходзілі вучэнні, у казармы.
Данія з 2026 года ўвядзе абавязковую ваенную службу для жанчын. Пра гэта паведаміў міністр абароны краіны Троэльс Лунд Поульсен.

Паводле яго слоў, першапачаткова новаўвядзенне планавалі на 2027 год. Аднак рэформу вырашылі паскорыць. Стаіць задача павялічыць колькасць узброеных сіл краіны на фоне ўзрастання пагрозы з боку Расіі.
У Мінску невядомыя атруцілі катоў. Міліцыя праводзіць праверку па факце здарэння ў Зялёным Лузе.

Трупы двух катоў знайшлі ў сераду каля аднаго з жылых дамоў на Лагойскім тракце. Побач былі рассыпаныя ружовыя гранулы. Мясцовыя жыхары палічылі, што гэта атрута для пацукоў. Яны ўжо напісалі заяву ў міліцыю.

Хто і для чаго рассыпаў меркаваную атруту, пакуль невядома. У ЖКГ Савецкага раёна кажуць, што з грызунамі не змагаліся.
Куды беларусы ездзілі на мора ў 2024 годзе?

Распавядаем пра самыя папулярныя напрамкі.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Грамадзян Беларусі і Расіі пазбавілі права голасу на мясцовых выбарах у Эстоніі. Парламент гэтай краіны "ў паскораным парадку" прагаласаваў за змены ў Канстытуцыю (93 — "за", 7 — "супраць").

У эстонскім парламенце заявілі, што ўнясенне паправак у Канстытуцыю "павысіць узровень бяспекі і пачуццё абароненасці ў доўгатэрміновай перспектыве".
Audio
Важныя падзеі і сэнсы серады, 26 сакавіка, у праграме ЕЎРАЗУМ:

01:09 “Пуцін марудзіць”: у Вашынгтоне сталі нешта падазраваць?

16:00 Навіны спорту

17:52 Ці далучыцца Лукашэнка да міратворчасці Трампа? Адзкавае ўкраінскі дэпутат

25:53 Навіны шоў-бізу

28:53 Нізкі ўзровень беспрацоўя — што гэта значыць для эканомікі?
Еўрарадыё | Еврорадио
На мяжы Літвы з Беларуссю загінулі амерыканскія вайскоўцы. Пра іх знікненне на палігоне стала вядома ўвечары 25 сакавіка. "Паводле апошніх звестак, амерыканскія вайскоўцы загінулі", — піша Delfi. Чацьвёра вайскоўцаў зніклі, калі вярталіся з палігона, дзе…
Гусенічную баявую машыну, у якой знаходзіліся чацвёра амерыканскіх вайскоўцаў, знайшлі патанулай у балоце. Пра гэта заявілі прадстаўнікі войска ЗША ў Еўропе.

Раней паведамлялася, што зніклыя вайскоўцы памерлі, аднак іх целы дагэтуль не знайшлі.

Выратавальная аперацыя працягваецца. Машыну, якая важыць каля 70 тон, цяжка дастаць з вады.
Дональд Трамп уводзіць пошліны ў памеры 25% на ўвесь імпарт аўтамабіляў і камплектуючых. Гэта новы этап у гандлёвай вайне, якую амерыканскі прэзідэнт вядзе супраць усяго свету.

Паводле Трампа, увядзенне такіх пошлінаў выкліча "грандыёзны рост" амерыканскай аўтамабільнай прамысловасці, падштурхне інвестыцыі ў яе і дапаможа стварыць новыя працоўныя месцы.

Многія аналітыкі мяркуюць, што ў выніку такога кроку можа спыніцца частка вытворчасці аўтамабіляў у ЗША, вырастуць кошты і пагоршацца адносіны з саюзнікамі Злучаных Штатаў.
Удзельніцам конкурсу "Міс Беларусь" дазволілі мець татуіроўкі і пірсінг. Адпаведныя змены ў Інструкцыю аб парадку арганізацыі і правядзення конкурсу прыняло Міністэрства культуры сваёй пастановай.

Раней на конкурс маглі трапіць толькі дзяўчаты, "якія не маюць на целе татуіровак і пірсінгу".

У 2023 годзе пераможцай "Міс Беларусь" стала Элеанора Качаноўская. Пасля конкурсу СМІ заўважылі на руцэ дзяўчыны татуіроўку. Арганізатары тады апраўдаліся, што татуіроўка была няяркай і яе можна схаваць танальнікам.
2025/03/27 07:00:50
Back to Top
HTML Embed Code: