Telegram Web
Forwarded from Сэкс эд
Сэкс эд запрашае на прэзентацыю вынікаў даследавання!

🔎Мы зладзілі даследванне патрэбаў у сферы сэксуальнай адукацыі і гатовыя падзяліцца вынікамі.

На сустрэчы мы раскажам, якія тэмы здаюцца больш важнымі і цікавымі, што выклікае занепакоенасць і як людзі вырашаюць праблемы ў сваім сэксуальным і рамантычным жыцці.

Суcтрэчу правядзе Таня Сяцко — даследчыца і экспертка ў галіне нефармальнай адукацыі.

📆 22 ліпеня 15.00 (па Мінску)

📍Рэгіструйцеся па спасылцы і далучайцеся да нашай анлайн-сустрэчы.
👍Кірмаш RADA Market у #Вільнюс, #Літва

🫥RADA Market – кірмаш беларускіх арганізацый і ініцыятыў, рамеснікаў/_ніц, дзе можна атрымаць новыя веды, зарад энергіі і натхнення!

📆 10 жніўня 12:00 - 21:00
📍 Vytenio g. 6, teatras “Vilniaus klasika”.

Ты зможаш пазнаёміцца з беларускімі арганізацыямі і ініцыятывамі, паслухаць пра іх дзейнасць, паўдзельнічаць у актыўнасцях і інтэрактывах, а таксама дазнацца пра беларускіх рамеснікаў/_ніц і набыць іх прадукцыю, прыняць удзел у майстар-класах і вялікай колькасці іншых актыўнасцяў!

➡️ Асноўная пляцоўка

12:00 - 17:00 – Кірмаш сацыяльных ініцыятыў і рамеснікаў_ніц
17:00 - 18:00 – Лекцыя-стэндап «Яна жартуе?!» ад Фем-стэндап клуба ім. Зоські Верас
18:00 - 18:30 – Дабрачынны аўкцыён з Мікітам Бялевічам
19:00 – Stand up Ірыны Прыходзька
21:00 – After-party клубе Red Cat (Vytenio g. 50d)

➡️ Пляцоўка майстар-класаў

12:00 – 13:00 – Лепім з гліны
13:00 – 14:00 – Сабіраем калаж на тэму “Аўтапартрэт”
14:00 – 15:00 – Шыем ляльку ўласнымі рукамі / Ствараем сваё ўласнае ўпрыгожанне
15:00 – 16:00 – Варкшоп па DIY-друку (do it yourself) на цішотках / Майстар-клас па макіяжу “Ззяй”
16:00 – 17:00 – Майстар-клас па Vogue dance
13:00-17:00 – Майстар-клас з Левонам Халатранам па стварэнні чокераў.

❤️ RADA забяспечвае ўсімі неабходнымі матэрыяламі — нічога браць з сабой не трэба.

🤝Удзел у майстар-класах бясплатны, але трэба зарэгістравацца!

👉Падрабязней пра RADA Market.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Гэта княгіня Рагнеда — першая вядомая нам жанчына з беларускіх земляў, якая перажыла сэксуалізаваны гвалт і таксічныя стасункі ў сям’і.

Паводле легенды, пасля таго, як Рагнеда ў падлеткавым узросце адмовілася стаць яго жонкай, князь Уладзімір (той самы, які за хрост Кіеўскай Русі ўваходзіць у лік святых) забіў сям’ю Рагнеды, згвалціў яе і прымусіў да шлюбу.

Праз некалькі год шлюбу Рагнеда (у шлюбе - Гарыслава) здейсніла замах на жыццё свайго мужа. Пасля гэтага яе адаслалі ў ссылку разам з сынам Ізяславам, і яна прыняла манаскі пострыг пад іменем Анастасія.

💬 Што б Рагнеда (Гарыслава, Анастасія) магла сказаць беларускам, каб у яе была сучасная статыстыка па хатнім гвалце?

#асобыгавораць #гістарычнаястатыстыка #калібгісторыямаглагаварыць
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Forwarded from Белсат
🤔 «Нам не хапае палітычнай адукаванасці і разумення, як можна такі дыялог наладзіць»

Былая палітзняволеная і менеджарка politzek.me Алана Гебрэмарыям дала вялікае інтэрв’ю «Белсату».

У размове яна аналізуе падзеі 9 жніўня 2020 года. Дзяўчына не лічыць тое, што адбылося, паразай і выказвае непапулярнае, як сама кажа, меркаванне пра неабходнасць перамоваў з Лукашэнкам.

👉 Чытаць падрабязней
▫️12 августа - День солидарности беларуских женщин

12 августа исполняется четыре года женской цепи солидарности у Комаровского рынка в Минске, которая дала толчок самым масштабным в истории Беларуси мирным антиавторитарным протестам по всей стране. Важной частью этих протестов были женские марши и другие разнообразные формы совместных действий беларуских женщин, фем- и квир-сообщества. На тот момент беларуское общество переживало, с одной стороны, шок от брутальных действий беларуского режима, развязанных в продолжение грубых фальсификаций президентских выборов, состоявшихся 9 августа 2020 года. А с другой, проявляло небывалую горизонтальную и заботливую солидарность, которая связала между собой людей по всей Беларуси, всех возрастов, гендеров, профессиональных и других групп.

Поскольку мирные протесты 2020 года не привели к смене политического режима в Беларуси и началу демократического этапа беларуской истории, беларуский режим вот уже четвертый год всеми силами старается подавить всякие надежды беларусо_к на демократическое будущее нашей страны.

⚡️В настоящий момент, по данным беларуской правозащитной организации Dissident.by, в беларуских тюрьмах и колониях находится не менее 1489 политзаключенных, 192 из которых – женщины. Среди них: самая пожилая политзаключенная – 74-х летняя Наталья Таран, приговоренная к 3,6 годам лишения свободы, и самая молодая - 16-тилетняя Мария Мисюк, гражданка Украины, задержанная 9 марта 2024 года; мама пятерых детей Ольга Золотарь, приговоренная к 4 годам лишения свободы в 2021 году, и Полина Шарендо-Панасюк, вот уже 4 года подвергаемая различным издевательствам со стороны режима. Ряд политзаключенных, в том числе Мария Колесникова, больше 500 дней находятся в режиме incommunicado, что является преступлением против человечности.

Именно поэтому мы считаем, что борьба за освобождение политзаключенных на сегодняшний момент должна быть ключевой целью совместных действий беларуского демократического сообщества. Мы хотим выразить поддержку усилий Ольги Горбуновой, правозащитницы, феминистки и советницы Светланы Тихановской, которая работает для достижения этой цели. А также выразить благодарность усилиям активисток и инициатив, посвящающих практически все свои силы борьбе за освобождение политзаключенных и уделяющих особое внимание политзаключенным женщинам.

Мы также выражаем солидарность с беларус_ками, которые сегодня руководят или участвуют в разных общественных проектах и инициативах, направленных на оказание разного рода - юридической, психологической, финансовой и другой - помощи друг другу, а также с украин_ками, страдающими от ужасов войны. И при этом отстаивают ценности гендерного равенства и инклюзивности, а также борются за видимость и голоса представительни_ц всех дискриминируемых групп.

Мы убеждены, что демократия в Беларуси станет возможной именно благодаря приверженности этим ценностям, как и ненасильственным практикам борьбы с диктатурой в Беларуси.

Мы благодарны всем нашим соратни_цам за их усилия, настойчивость и надежду в успешность борьбы за демократическую Беларусь!

Жыве Беларусь!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Знаёмцеся, гэта Эмілія Плятэр. Эмілія была збіральніцай беларускага фальклору. Калі пачалося паўстанне 1830-1831 года, Эмілія далучылася да паўстанцаў. Насамрэч, не проста далучылася, а ўзброіла цэлы атрад добраахвотнікаў, які сама і ўзначаліла.

💬 Калі б Эмілія Плятэр жыла ў наш час, яна б магла стаць прафесійнай фалькларысткай: на філфак дзеўчын бяруць без пытанняў. А вось прафесійна займацца вайсковай справай Эміліі было б нашмат больш складана.

#асобыгавораць #гістарычнаястатыстыка #калібгісторыямаглагаварыць
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Заявление Фемгруппы в поддержку Марии Колесниковой

Мария Колесникова, одна из ярчайших фигур беларуской антиавторитарной революции 2020 года, входит сегодня в число 1461 беларуских политзаключенных. Она отбывает наказание в Гомельской ИК-4. В ноябре 2022 года Марию госпитализировали с перитонитом из-за прободной язвы и сделали операцию. С февраля 2023 года, т.е. вот уже более 560 дней, она находится в режиме incommunicado. Это значит, что с нею нет прямой связи, к ней не может попасть адвокат, ей запрещены посылки.

Сестра Маши Колесниковой Татьяна Хомич собирает по крупицам информацию о Марии от женщин, сидящих в Гомельской колонии и выходящих оттуда. Она считает, что Мария голодает в тюрьме: ее болезнь предполагает диету, поэтому она не может есть многое из тюремного меню. У Татьяны Хомич есть данные, что Мария весит 45 кг при росте 175 см.

Недавно изданию «Новага Часу» стало также известно, что надсмотрщики регулярно издеваются над Марией Колесниковой, например, не вызывают врача, когда она нуждается в помощи, или рвут на ее глазах письма, которые ей адресованы. Стоит отметить, что такого рода унизительному, приносящему страдания и непоправимо ухудшающему здоровье обращению подвергаются и другие женщины в Гомельской ИК-4.

Мы присоединяемся к обращению Татьяны Хомич с призывом:
- обеспечить Марии Колесниковой необходимое питание
- предоставить ей необходимое обследование и лечение
- допустить к ней родных и адвоката

Призываем также всех неравнодушных - коллежанок и коллег, активисток и активистов, беларуские и международные организации, дипломатические представительства и политиков присоединиться к кампании #SOSMaria и использовать свое влияние, чтобы добиться необходимых результатов.

Мы приветствует освобождение всех беларуских политзаключенных и ждем их на свободе как можно скорее!

#SOSMaria
#freekalesnikava #kalesnikava
Ці ведалі вы пра такую мастачку Алену Кіш? Вельмі імаверна што так, бо яе творы зараз сталі вельмі папулярныя. Асабліва для аздаблення шопераў, заплечнікаў і завушніц (капіталізм 😋). А яшчэ фрагменты твораў Алены расцягнулі на мемы.

Аднак пры жыцці Алена не была аніякай славутай мастачкай. Яе творы не асабліва куплялі, яна жыла ў доме сваякоў, не мела мужа і сям’і, а замест “нармальнай” працы і гадавання дзяцей займалася дзіўнымі, не ўсім зразумелымі рэчамі (нікога не нагадвае?).

🔥Сваякі і суседзі ў вёсцы не разумелі яе і нават булілі за летуценнасць і дзіўнае, як ім падавалася, імкненне для творчасці.

Як скончылася жыццё Алены Кіш?

#асобыгавораць #гістарычнаястатыстыка #калібгісторыямаглагаварыць
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
💋Князёўна Ефрасіння Полацкая пазбегла шлюбу, каб стаць манахіняй і асветніцай. Яна заснавала дзве царквы ў Полацку і замовіла Лазару Богшу зрабіць знакаміт крыж.

Але гэта далёка не ўсё. Манастары ў часы Ефрасінні былі цэнтрамі асветы і культуры. Манахі і манахіні перапісвалі кнігі і вучылі дзяцей чытаць, пісаць і рабіць розныя рэчы па гаспадарцы. Гэтым займалася і Еўфрасіння.

Ва ўзросце 12 год, калі бацька хацеў выдаць яе замуж, дзяўчына сыйшла ў манастыр. У тым ліку каб вучыць пісьменству іншых дзяўчат.

У сучаснай Беларусі дзяўчынкі не мусяць сыходзіць у манастыр, каб атрымаць адукацыю.

#асобыгавораць #гістарычнаястатыстыка #калібгісторыямаглагаварыць
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🔺Гэта палітыкеса Палута Бадунова. Яна зрабіла шалёнае мноства ўсяго для беларускай культуры і для таго, каб беларуская дзяржава ўвогуле паўстала.

Першая жанчына міністарка. У тым ліку яе подпіс стаіць на дакуменце аб незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі. Пасля вяртання Саветаў яна вымушаная была эміграваць, потым вярнулася ў БССР, где ў 1938 годзе яе расстралялі савецкія ўлады. За савецкім часам біяграфію Бадуновай амаль не даследавалі. Навукоўцы звярнулі ўвагу на палітыкесу толькі пасля распаду Савецкага Саюза.

💬 Што даследчы:цы далі рады высветліць, дык гэта тое, што Палута мела праблемы з ментальным здароўем і лячылася ў лякарні.

Што не дзіўна. Палітычны актывізм пад сталай пагрозай рэпрэсій без сталага прыбытку і падтрымкі з боку паплечнікаў — не тое, што спрыяе псіхічнаму дабрабыту.

❤️‍🩹Як справы ў сучасных каляжанак Палуты?

#асобыгавораць #гістарычнаястатыстыка #калібгісторыямаглагаварыць
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Ці пазналі вы Зоську Верас? Гэта легендарная паэтка і культурная дзяячка, мастачка і нават пчалярка, якая зрабіла шалёную колькасць усяго беларускага.

💔А ці ведалі вы, што Зоська Верас на працягу 10 год не мела магчымасці як-кольвек камунікаваць са сваім сынам. Больш за тое, яна нават не ведала, ці жывы яе сын увогуле.

У 1946 годзе сына Зоські Антона асудзілі на 10 год лагераў без права перапіскі. Зоська і Антон пабачыліся толькі ў 1956 годзе.

▫️У нашыя часы сувязь з блізкімі можа знікнуць не толькі праз рэпрэсіі.

#асобыгавораць #гістарычнаястатыстыка #калібгісторыямаглагаварыць
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Forwarded from CreateCulture Space
📢 Медыятон для гендарных і ЛГБТКІ+ актывістаў і актывістак

🔔 Дэдлайн падачы заявак: 18 верасня 2024
🔔 Вынікі адбору: не пазней за 23 верасня 2024

Медыятон — гэта інтэнсіўнае 3-дзённае мерапрыемства, дзе вы зможаце стварыць медыяпрадукт (відэа, падкаст, фотапраект і інш.) у камандзе з іншымі ўдзельні_цамі і эксперт_амі. Мэта — асвятленне гендэрнай роўнасці і правоў ЛГБТКІ+.

Удзельнічаць могуць пачаткоўцы ў медыя, якія маюць цікавасць да тэматыкі і жаданне развівацца ў гэтай сферы. Праграма ўключае варкшопы, нэтворкінг, ментарскія сесіі і групавую працу.

Падрабязней у форме рэгістрацыі!

📅 Даты : 18-20 кастрычніка 2024
📍 Месца: Вільнюс, Літва

Арганізатары пакрываюць выдаткі на праезд, пражыванне і харчаванне.

📧 Кантакт для пытанняў: [email protected]
У часы Соф’і Кавалеўскай у Расійскай Імперыі жанчынам было забаронена паступаць ва ўніверсітэты. Лічылася, што навука — не жаночая справа. І медыцына не жаночая справа. І юрыспрудэнцыя не жаночая справа. І прадпрымальніцтва не жаночая справа. І што заўгодна не жаночая справа, акрамя фізічнай працы, якая не патрабуе спецыяльнай адукацыі, выхавання дзетак і вядзення гаспадаркі.

🔺У наш час у Беларусі Соф’я магла б займацца навукай. Але ці магла б яна абраць іншую прафесію ўжо не факт 🤡. Чаму?

#асобыгавораць #гістарычнаястатыстыка #калібгісторыямаглагаварыць
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🔺Ларыса Геніюш — беларуская паэтка, якую вы, хутчэй за ўсё, не праходзілі ў школе. Затое напэўна пра яе чулі на паэтычных вечарынах, якія прысвечаныя рэпрэсаваным літаратар:кам.

Паралельна з паэтычнай творчасцю Ларыса Геніюш была актывісткай беларускай дыяспары ў Празе (там вучыўся яе муж Янка). Менавіта за тое, што Геніюш была Генеральнай сакратаркай рады БНР і працавала ў Беларускім камітэце самапомачы, Савецкія Улады прысудзілі Ларысу Геніюш да 25 год лагераў.

▫️І за сваю творчасць, і за тое, што мы бы зараз назвалі актывізмам, Ларыса Геніюш не атрымоўвала амаль аніякіх грошаў. А як справы ў сучасных беларускіх актывістак?

#асобыгавораць #гістарычнаястатыстыка #калібгісторыямаглагаварыць
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
➡️Гэта Караль Станіслаў Радзівіл, вядомы як Пане Каханку. Яго так празвалі, бо менавіта так ён звяртаўся амаль да ўсіх.

Пане Каханку быў ваяводам віленскім і ўплывовым палітыкам свайго часу. Але больш за ўсё яго помняць дзякуючы шматлікім анекдатычным выпадкам з яго жыцця.

Па адной з легенд, аднойчы Караль Радзівіл захацеў пакатацца на санях улетку. Слугам давялося насыпаць сумёты з солі на нясвіжскіх вуліцах, каб дагадзіць разбэшчанаму пану.

Адной з улюбёных выхадак Пане Каханку было заплаціць вяскоўцам, каб тыя залазілі на дрэвы і кукавалі. Князь жа браў зброю і страляў па іх перцам.

Некаторыя даследчыкі і даследчыцы лічаць, што такія праявы самадурства Пане Каханку былі выкліканы тым, што ён злоўжываў алкаголем.

➡️А што кажа статыстыка наконт адносін беларусаў і беларусак да алкаголю?

#асобыгавораць #гістарычнаястатыстыка #калібгісторыямаглагаварыць
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🔺Вы напэўна пазналі класіка беларускай літаратуры Янку Купалу? Так-так, гэта Купала, не блытайма з Коласам.

У жыцці класіка далёка не ўсё было «гладка». На пачатку сваёй кар’еры Купала жыў у галечы і цярпеў ад рэпрэсій з боку ўладаў Расійскай Імперыі. З прыходам савецкай улады паэт мусіў пісаць вершы, у якіх праслаўляў рэвалюцыю і Чырвоную армію. Але гэта не пазбавіла Купалу ад палітычнага пераследу, цкавання ў прэсе, допытаў у НКУС і пагрозаў арыштам.

Пасля нападу Нямеччыны на Савецкі Саюз Купала апынуўся на тэрыторыі РСФСР. У чэрвені паэта выклікалі ў Маскву, дзе ён і загінуў. 28 чэрвеня Купала ўпаў у лесвічны пралёт дзясятага паверха гатэля «Масква».
Што дакладна з ім здарылася ў той дзень, дагэтуль невядома. Ёсць тры версіі гібелі паэта: забойства, няшчасны выпадак або самагубства.

Сапраўды, у Янкі Купалы маглі быць праблемы з ментальным станам з-за ўсяго таго, што адбывалася з ім гадамі, а па псіхалагічную дапамогу ён, вядома, звярнуцца не мог.

Як цяпер даюць рады мужчыны, і якая статыстыка суіцыдаў у Беларусі?

#асобыгавораць #гістарычнаястатыстыка #калібгісторыямаглагаварыць
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🟡Вы напэўна пазналі Тадэвуша Касцюшку? Таго самага, чыйм імем называецца апошняе паўстанне ў Рэчы Паспалітай.

Насамрэч, Касцюшка змагаўся не толькі за незалежнасць сваёй радзімы, але і за незалежнасць ЗША ад Вялікай Брытаніі. Таму ён стаў адным з нацыянальных герояў ЗША, і ў яго гонар названы мыс у Аўстраліі.

Аднак мала хто ведае, што гераічны Касцюшка быў моцна паранены падчас паўстання 1794 года, а таксама неаднаразова ў баях за незалежнасць ЗША.

⬆️Але не толькі вайскоўцы церпяць ад раненняў падчас сваёй працы.

#асобыгавораць #гістарычнаястатыстыка #калібгісторыямаглагаварыць
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🔺Вы пэўна памятаеце са школы рамантычны вобраз паэта Максіма Багдановіча: прыгожы, малады чалавек, які пісаў пранікнёныя лірычныя вершы і сышоў з жыцця зусім маладым.

«У краіне светлай, дзе я ўміраю,
У белым доме ля сіняй бухты,
Я не самотны, я кнігу маю
З друкарні пана Марціна Кухты».


Гэты верш стаў апошнім у жыцці паэта. Праз некалькі дзён пасля яго напісання Максім Багдановіч памёр, і на момант смерці яму было ўсяго 25 гадоў.

⚡️Паэт доўгі час змагаўся з туберкулёзам, але практычна не займаўся лячэннем. Ён быў цалкам паглынуты творчасцю, працай і тым, што сёння мы назвалі б «грамадскім актывізмам».

▫️Аднак гэтая непрыязнасць да ўласнага здароўя не была ўнікальнай рысай Багдановіча. Многія мужчыны, як і ў той час, так і цяпер, нярэдка ігнаруюць хваробы, пакуль сітуацыя не становіцца крытычнай.

Як гэта адлюстроўваецца ў статыстыцы?

#асобыгавораць #гістарычнаястатыстыка #калібгісторыямаглагаварыць
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
2024/09/27 14:27:40
Back to Top
HTML Embed Code: