Telegram Web
У Бешанковіцкім раёне адна за другой зачыняюцца піларамы

30 верасня 2024 года была ліквідавана ТАА «Бараўцы-Лес», юрадрас якога размяшчаўся ў аг. Верхняе Крывіна Бешанковіцкага раёна.

І гэта не адзіная фірма ў раёне, якая займаецца распілоўкай і струганнем і зачыненая ў апошні час.
На цэлую чвэрць аказаліся не гатовы некаторыя школы Віцебшчыны

Дзяржкантроль завяршыў праверку гатоўнасці некаторых школ да новага навучальнага года.

І толькі зараз, калі ўжо завяршаецца першая чвэрць, у некаторых школах удалося ліквідаваць заўвагі.

Шумілінская СШ-2 завяршыла рэканструкцыю.

У Пальмінскай школе адрамантавалі падлогу ў харчаблоку і столі. У Бычыхінскай школе прывялі ў парадак стадыён з бегавой дарожкай, а сталовую абсталявалі неабходнай мэбляй.

У Вышэдскай школе адрамантавалі падлогу.

📷: СШ-2 у Шуміліна
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
«Полацк-Шкловалакно» ў чарговы раз спрабуе прадаць два аўто са свайго аўтапарка

Гэта
🚘 Мэрсэдэс-Бэнц S-350 2005 г. в. са стартавым коштам у 27382 руб. і
🚘 Шкода Актавія 2006 г. в. са стартавым коштам 6152 руб.
6 чалавек атрымалі траўмы на чыгунцы ў Аршанскім раёне сёлета

3 з іх загінулі.
«Віцебскаблаўтатранс» знізіў на чвэрць кошт на свой адміністрацыйны корпус

Яшчэ вясной абласны перавозчык выставіў трохпавярховы будынак на вул. Камсамольскай, 27 на продаж. Тады ён прасіў за яго мінімум 1,97 млн рублёў.

Новы аўкцыён запланаваў у лістападзе. Цяпер пачатковы кошт складае 1,58 млн рублёў.
Амаль паўтара месяца віцяблянін беспаспяхова просіць камунальнікаў залатаць дзірку ў пад'ездзе

Сцяна ў пад'ездзе дома па Маскоўскім праспекце, 50 была разобрана камунальшчыкамі для ліквідацыі цечы па стаяку зверху.

Але пасля «хірургічнага ўмяшання» работнікі пакінулі дзірку, не заклаўшы яе.
Аршанскае прадпрыемства, якое працуе на расійскую абаронку, шукае намесніка дырэктара па бяспецы

ААТ «Легмаш», якое ўключылася ў дапамогу расійскім ваенным, выставіла сёння вакансію на намесніка дырэктара па бяспецы, рэжыме і кадрах.

Там гатовы плаціць такому кіраўніку ад 4300 да 4600 руб.
Віцебскае прадпрыемства, адказнае за зберажэнне цяпла ў горадзе, выставіла на продаж гнілую тэхніку

І нават мае намер за яе атрымаць грошы.

Некаторыя з прапаноў маюць ступень зносу вышэй за 75%. Што, у прынцыпе, бачна і няўзброеным поглядам.

Паўдзельнічаць у таргах вырашыла ААТ «Цеплаэнергетык, г.Віцебск».
56-гадовая жанчына жыла ў лесе ў Браслаўскім раёне

Учора яе знайшлі абгарэлай па месцы «жыхарства».

Ратавальнікі сцвярджаюць, што пажар мог узнікнуць з-за неасцярожнага курэння.
У лістападзе Віцебская бройлерная птушкафабрыка будзе прадаваць частку свайго аўтапарка і спецтэхнікі

Размова аб грузавым і легкавым аўтатранспарце, экскаватары і эспандэры, якія размяшчаюцца ў в. Трыгубцы Віцебскага раёна.
2025/06/27 09:30:53
Back to Top
HTML Embed Code: