На Міёршчыне распачалі справу супраць дырэктара калгаса за фальсіфікацыю дакумента
Следчы камітэт прыняў да вытворчасці крымінальную справу па артыкуле за перавышэнне ўлады (ч. 2 арт. 426 КК РБ) у дачыненні да дырэктара аднаго з сельскагаспадарчых прадпрыемстваў Міёрскага раёна. Падставай стала спроба схаваць недахоп — адну (!) галаву буйной рагатай жывёлы. Кіраўнік, як усталявана, даў указанне скласці акт з заведама ілжывымі звесткамі.

«Віцебскім дыванам» спатрэбіўся крэдыт на суму ў 6,2 млн рублёў.
Пры гэтым актывы прадпрыемства ацэньваюцца за ўсё ў 14,5 млн рублёў.

Аршанцы дабіліся ўладкавання тратуара на вул. Станцыйнай
Вуліца, якая ідзе ўздоўж «чыгункі» ў мікрараёне «Заходняя», не была абсталяваная тратуарам. Пешаходы вымушаны былі перамяшчацца па краі праезнай часткі.
Мясцовыя жыхары абівалі парогі райвыканкама і нездарма — улады задаволілі іх просьбу і абсталявалі тратуар.

АЭС пабудавалі, а сагрэцца нельга: жыхарам Шаркаўшчыны адмовілі ў электрацяпленні
У Шаркаўшчыне людзі хацелі перайсці на абаграванне дамоў электраэнергіяй — усталяваць электракатлы. Але, як высветлілася на ўчарашнім асабістым прыёме ў старшыні Палаты прадстаўнікоў Ігара Сяргеенкі, РЭС проста адмовіў у падключэнні: «няма тэхнічнай магчымасці». То бок — у краіне ёсць уласная атамная электрастанцыя, але абагрэць ёю дом — не атрымаецца.
Пенсіянерам, што пражываюць на вуліцы Вадап'янава, прапануюць падключыць газ, хоць узяць крэдыт на катёл большасці проста не па кішэні. Іронія ў тым, што нават у перспектыве — пры поўнай рэканструкцыі электрасетак — падключэнне да электрацяплення немагчымае, бо па вуліцы ўжо пракладзены газаправод. То бок, энергію «мірнага атаму» вырабляем, але скарыстацца ёю для абагравання — нельга.

Нязначна вырас дэфіцыт бюджэту Пастаўскага раёна: з 2.9 млн да 3,1 млн руб.
🚧 У Оршы абяцаюць вырашыць праблему «бутэлачнага гарла»
Вузкі праезд пад чыгуначным пуцеправодам на вуліцы Міра ўжо даўно атрымлівае ў Оршы мянушку «бутэлачнага гарла» — менавіта з-за пастаянных затораў. Гэта практычна адзіная дарога, якая злучае дзве часткі горада, і кожны затор тут паралізуе рух.
Улады горада неаднаразова ўздымалі пытанне пашырэння праезду, але ўпіраліся ў пазіцыю «чыгуначнікаў» — уласнікаў пуцеправода. Аднак, як паведамляе мясцовая дзяржгазета, з'явілася надзея на кампрамісны варыянт: будаўніцтва асобнага падземнага пераходу для пешаходаў, каб вызваліць праезд для транспарту.
Пакуль што гэта толькі абяцанні, але для аршанцаў, што штодня стаяць у заторах, нават такія навіны — глыток надзеі.

Амаль у 3 разы павялічыўся дэфіцыт бюджэту-2025 Глыбоцкага раёна пасля апошняга пераліку.
Жыхары Віцебска дамагліся рамонту даху праз пракуратуру
Жыхарам шматкватэрнага дома на вуліцы Ільінскага ў Віцебску давялося звяртацца ў пракуратуру, каб дамагчыся элементарнага — рамонту працякальнага даху. Камунальныя службы, нягледзячы на відавочныя праблемы з пакрыццём, не спяшаліся прымаць меры.
Пракуратура Віцебска правяла праверку і пацвердзіла: тэхнічны стан даху сапраўды нездавальняючы. У адрас абслуговай арганізацыі было вынесена афіцыйнае прадпісанне.
Вынік не прымусіў сябе доўга чакаць: дом уключылі ў план бягучага рамонту на 2025 год. Работы будуць праведзены за кошт субвенцый з рэспубліканскага бюджэту. Цяпер у жыхароў з’явіўся шанец сустрэць наступны сезон дажджоў — пад сухім дахам.

На Глыбоцкім камбікормавым заводзе судзілі вадзіцеля проста ў актавай зале: за крадзеж корму — «хатняя хімія»
Прама ў актавай зале адміністрацыйнага будынка Глыбоцкага камбікормавага завода прайшоў выязны суд па справе 37-гадовага вадзіцеля, які прысвойваў камбікорм. З снежня 2024-га па люты 2025-га ён прысвоіў амаль 2,5 тоны прадукцыі для птушкі, плануючы яе прадаць або скарміць уласнай гаспадарцы. Шкода прадпрыемству склала больш за 1,4 тыс. рублёў, але мужчына яе кампенсаваў.
Абвінавачаны цалкам прызнаў віну. Па рашэнні суда ён атрымаў 1 год 8 месяцаў абмежавання волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу («хатняя хімія») і штраф у памеры 50 базавых велічынь (2,1 тыс. руб.). Права працаваць па спецыяльнасці з яго не знялі.
Судовае пасяджэнне прайшло публічна, у прысутнасці працоўнага калектыву завода.
Тым часам на прадпрыемстве адкрыты дзве вакансіі вадзіцеляў. Заробак — ад 1000 да 1500 рублёў.

Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
«Раллеты пусцеюць адзін за адным». Палачане зноў паказалі, як пусцее адзін з папулярных раней гандлёвых цэнтраў
Раней ужо быў ролік на гэтую тэму ў полацкім «Стралецкім рэспекце». Цяпер аўтар паказаў яшчэ больш пустых павільёнаў.
Нагадаем, ГЦ раней належаў наваполацкаму бізнесмену Уладзіміру Захараву. Але яго абвінавацілі па навамодным артыкуле аб драбленні бізнэсу, а таксама палітычным артыкуле, і забралі шматлікую маёмасць у Полацку і Наваполацку.
🎥: tanaafovpok

Віцебская вобласць: 25 новых выпадкаў ВІЧ за 3 месяцы 2025 года
Паводле дадзеных на 1 красавіка 2025 года ў Віцебскай вобласці зарэгістравана:
❣️ 1503 чалавекі, што жывуць з ВІЧ.
❣️ Усяго за перыяд назірання — 2077 выпадкаў ВІЧ-інфекцыі.
❣️ За студзень – сакавік 2025 года — 25 новых выпадкаў, што на 22,3% менш, чым за аналагічны перыяд мінулага года.

У Полацку судзяць айчыма, які год збіваў 15-гадовага падлетка. Маці абараняла яго
Пракуратура Полацкага раёна дабілася прысуду па справе 60-гадовага мужчыны, якога суд прызнаў вінаватым у сістэматычным катаванні свайго пасынка.
На працягу года ён збіваў хлопчыка рукамі, нагамі і староннімі прадметамі — не менш за дзесяць разоў. Пацярпелы маўчаў, а маці — не толькі не паведаміла аб тым, што адбываецца, але і спрабавала выратаваць мужа ад пакарання.
Праўда ўсплыла, калі падлетак застаўся начаваць у сяброўкі маці. Жанчына заўважыла, што хлопчык спіць у адзенні, крычыць па начах, знаходзіцца ў пастаяннай трывозе — і звярнулася ў міліцыю.
Нягледзячы на адмаўленне віны з боку абвінавачанага і абарону з боку маці, суд прызначыў мужчыну 3 гады калоніі строгага рэжыму. Пакуль рашэнне не набыло моц: гвалтаўнік падаў апеляцыйную скаргу.

Падлеткавая злачыннасць у Віцебску: лічбы за 4 месяцы
З студзеня па красавік 2025 года ў Віцебску зарэгістравана 12 злачынстваў, учыненых непаўналетнімі — гэта менш, чым за той жа перыяд 2024 года (тады было 17). Сярод парушэнняў — крадзяжы, махлярства, злачынствы, звязаныя з наркотыкамі, і нават гвалтоўныя дзеянні сэксуальнага характару.
Асноўныя прычыны, на думку пракуратуры: жаданне хуткай нажывы, нізкі ўзровень прававой культуры і недастатковы кантроль з боку бацькоў.

This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
У Віцебску камунальнікі не сталі касіць траву нават на дзіцячай пляцоўцы
Відэа з зарослай пляцоўкай у двары дома па пр. Фрунзе 108 апублікаваў «Нетыповы Віцебск».
Відэа з зарослай пляцоўкай у двары дома па пр. Фрунзе 108 апублікаваў «Нетыповы Віцебск».
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
«Я старшыню калгаса вось так паставіла б»
Жыхары Віцебшчыны не могуць абыякава назіраць за безгаспадарлівасцю ў вобласці.
Вось і жанчына запісала эмацыйны каментар наконт таго, як бычок на комплексе Ручай у Шаркаўшчынскім раёне вымушаны прымаць «гразевыя працэдуры».