Праект ствараюць каманды алікацыі SVAE і платформы Новая Беларусь — людзі, якія любяць беларускую культуру і мараць зрабіць яе больш блізкай і зразумелай для дзяцей у любой кропцы свету.
– тэксты беларускіх народных і аўтарскіх казак
– прыгожая графіка і ілюстрацыі
– інтэрактыўныя заданні, гульні і міні-тэсты
Яна будзе бясплатнай і даступнай на iOS і Android па-беларуску, а таксама з падтрымкай англійскай і рускай моў. Частка казак і заданняў — у вольным доступе, астатнія — праз in-app purchase. Але для ўсіх, хто падтрымае праект праз краўдфандынг, — поўны доступ назаўсёды.
Каманда ўжо працуе над апкай, але, каб зрабіць яе якаснай і даступнай, патрэбна ваша дапамога.
Падтрымайце збор, каб нашы казкі загучалі ў сэрцах дзяцей па ўсім свеце!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤5👏4❤🔥3🕊2
Яшчэ адна новая беларуская кніга пабачыла свет 💛
«Спроба экспэрымэнтальнага канструяваньня сябе» — гэта белетрызаваная аўтабіяграфія, дзе сямейныя гісторыі, анархісцкія тусоўкі, рок-н-рол і эміграцыя пераплятаюцца з бязлітаснай шчырасцю і гумарам. Кніга адкрывае новы погляд на сябе і на свет.
💬 Чытайце і глядзіце поўнае інтэрв’ю з аўтарам кнігі Максам Шчурам у нашым instagram, дзе ён не толькі распавядае пра свае ўражанні і шлях да выніку, але і пра тое, што дапамагала не здавацца падчас краўдфандынгавай кампаніі.
⚡️ Набывайце новую кнігу ў кнігарне «Кнігаўка» ці праз сайт выдавецтва.
🌟 Хочаце, каб у свеце было больш крутых і натхняльных праектаў, запускайце і падтрымлівайце іх на Gronka.
«Спроба экспэрымэнтальнага канструяваньня сябе» — гэта белетрызаваная аўтабіяграфія, дзе сямейныя гісторыі, анархісцкія тусоўкі, рок-н-рол і эміграцыя пераплятаюцца з бязлітаснай шчырасцю і гумарам. Кніга адкрывае новы погляд на сябе і на свет.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤7 5👍2🔥1🤓1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
У Варшаве нараджаецца новая беларуская кропка цяпла і творчасці — Кватэра.27.
Гэта не проста кватэра, а маленькі сусвет для беларусаў і беларусак: творчая майстэрня, месца для івэнтаў, вечарын, выстаў ці проста сустрэчы за кавай ды размовамі з сябрамі і сяброўкамі.
За праектам стаяць мастак Міша Шаціла і яго сябры Лявон, Вераніка, Ліза і Яна — людзі, якія сваімі рукамі аднаўляюць кватэру ў старой камяніцы, каб стварыць месца для культуры, творчасці і супольнасці.
І зараз камандзе патрэбна ваша дапамога, каб давесці справу да канца 💛
Каб зрабіць кухню, нармалёвае святло, паставіць тэхніку і купіць аўдыёабсталяванне — каб усё працавала, гарэла і натхняла!
🫶 За вашу падтрымку — суперпрыемныя лоты: экскурсіі, малюнкі, майстар-класы, вячэры і нават вечарынка пад ключ.
Падтрымайце Кватэру.27 на Gronka — і станьце часткай новай беларускай прасторы ў самым сэрцы Варшавы 💫
Глядзіце відос і ляціце падтрымліваць 😘
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤🔥11⚡8👍4❤3
5000 еўра, 20 валанцёраў і адна кватэра.
🤔 Пра што будзе новы фільм каманды SOC, збор на які ідзе на Gronka?
Расказваем!
✨ Ужо сабрана больш за палову ад патрэбнай сумы! Ну кайф?
Заклікаем вас не спыняцца і падтрымаць маладую беларускую кінакаманду.
Засталося сабраць усяго 1758 еўра!😍
🎬 Яшчэ больш цікавых фактаў пра фільм, каманду і падрыхтоўку да здымак, а таксама пра тое, што ўвогуле адбываецца з беларускай кінаіндустрыяй цяпер, чытайце ў інтэрв’ю CityDog.io з Лізай — рэжысёркай SOC.
Расказваем!
Мы ствараем драму на беларускай мове пра старога з дэменцыяй, чый сусвет разбураецца на вачах, — і не толькі з-за хваробы, але і з-за падзей у сучаснай Беларусі. Гэта будзе цёплая, інтымная гісторыя пра штодзённае жыццё дзеда і ўнука, іх клопат адзін пра аднаго і супольнае існаванне на мяжы мінулага і будучыні.
У аснову сюжэту пакладзены адносіны хлопца з дзедам, якія жывуць разам. Усё змяняецца, калі ў 2022 годзе ён атрымлівае павестку. Ідуць размовы, што беларускую армію могуць адправіць ва Украіну. Вайна і ўсё, з ёй звязанае, — не для нашага героя, і перад ім паўстае складанае рашэнне: бегчы або застацца побач з блізкім чалавекам, які мае ў гэтым пільную патрэбу.
Заклікаем вас не спыняцца і падтрымаць маладую беларускую кінакаманду.
Здымкі плануюцца ў Вільні, у адной кватэры. Мы ставім перад сабой мэту сабраць 5000 еўра — гэта мінімальны бюджэт, выключна на тэхнічныя выдаткі: арэнду тэхнікі, транспарт, лагістыку. Уся каманда працуе бясплатна, таму што шчыра верыць у важнасць гэтай гісторыі.
Засталося сабраць усяго 1758 еўра!
🎬 Яшчэ больш цікавых фактаў пра фільм, каманду і падрыхтоўку да здымак, а таксама пра тое, што ўвогуле адбываецца з беларускай кінаіндустрыяй цяпер, чытайце ў інтэрв’ю CityDog.io з Лізай — рэжысёркай SOC.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🔥6❤5👍3👏2
Дапамажы нарадзіцца прыемнай прасторы — і атрымай нешта асаблівае!
Выбірай свой лот і падтрымлівай наш будучы дом для сустрэч і творчасці 🧡
Кватэра.27 — гэта ўтульная прастора ў Варшаве для ўсіх, хто хоча ствараць, сустракацца, вучыцца і проста прыемна бавіць час. Тут будуць праходзіць майстар-класы, лекцыі, сустрэчы, мерапрыемствы для дарослых і дзяцей.
Каб зрабіць усё гэта рэальнасцю, нам патрэбна ваша падтрымка!
Няважна, дзе вы цяпер — у Варшаве, Празе, Вільні ці Нью-Ёрку. Вы можаце далучыцца і атрымаць крутыя падарункі за вашу дапамогу!
З любоўю падрыхтаваныя падзякі, якія чакаюць спонсараў:
💛 5 € — пагладзіць трусіка.
Так, у Кватэры жыве пушысты рэзідэнт! Падтрымайце прастору — і прыходзьце па сваю порцыю шчасця і мяккага цяпла.
💛 10 € — выпіць кавы з печывам і відам на ўтульны двор ці атрымаць паштоўку з аўтарскай ілюстрацыяй.
Запросім да нас на кубачак кавы і душэўныя размовы. А калі вы далёка — дашлём прыгожую паштоўку, намаляваную спецыяльна ад Кватэры.27!
💛 15 € — поўны шчаслівы набор: пагладзіць трусіка + выпіць каву + экскурсія па нашай прасторы!
Пачуеце гісторыі пра стварэнне Кватэры і зазірнеце ва ўсе яе куткі. Ваш ідэальны дзень амаль што прадуманы!
💛 20 € — эскіз па вашай фатаграфіі.
Мастацтва ў падарунак самому сабе ці сябру / сяброўцы. Зробім для вас цёплы скетч — на паперы ці ў лічбавым фармаце.
💛 25 € — майстар-клас па маляванні.
Падтрымайце нас і стварыце ўласны шэдэўр з нашай дапамогай. Лёгка, весела і творча — нават калі вы не ўмееце маляваць 😉
💛 50 € — карціна-сувенір з Варшавы.
Аўтарская карціна, напоўненая святлом Варшавы і цеплынёй нашай прасторы, — кавалачак натхнення ў вашым доме
💛 75 € — запрашэнне на вечарыну-адкрыццё.
Вы першымі патрапіце на адкрыццё новай прасторы! Музыка, цікавыя знаёмствы, закускі, творчасць і прыемныя сюрпрызы — у адказ на вашу падтрымку.
💛 100 € — арэнда прасторы ў будні.
Падорым 8 гадзін для вашай вечарыны, майстар-класа, трэнінгу ці проста вечара з сябрамі і сяброўкамі ў нашай прасторы.
💛 150 € — арэнда прасторы на 8 гадзін у выхадны дзень.
Ідэальнае месца для творчага фестывалю, сямейнага свята або майстар-класа на выходных!
💛 200 € — рамантычная вячэра на дваіх.
Асаблівая атмасфера, свечкі на стале, смачныя закускі і трошкі магіі — падорым вам цудоўны вечар і ўспаміны.
💛 500 € — мерапрыемства «пад ключ» для 10 чалавек.
Хочаце арганізаваць незабыўную тусоўку? Мы правядзём для вашай кампаніі майстар-клас, падрыхтуем віно і закускі — вам застанецца толькі весяліцца.
💛 1000 € — мерапрыемства «пад ключ» для 20 чалавек.
Творчасць, віно, смакоцце і шмат месца для асалоды і сумеснага адпачынку — усё гэта чакае вас у Кватэры.27 за неймаверна крутую падтрымку!
🌹 Стварайце гісторыю разам з намі!
Падтрымайце збор сродкаў на развіццё прасторы па спасылцы і атрымайце часцінку Кватэры.27 у падарунак💖
Выбірай свой лот і падтрымлівай наш будучы дом для сустрэч і творчасці 🧡
Кватэра.27 — гэта ўтульная прастора ў Варшаве для ўсіх, хто хоча ствараць, сустракацца, вучыцца і проста прыемна бавіць час. Тут будуць праходзіць майстар-класы, лекцыі, сустрэчы, мерапрыемствы для дарослых і дзяцей.
Каб зрабіць усё гэта рэальнасцю, нам патрэбна ваша падтрымка!
Няважна, дзе вы цяпер — у Варшаве, Празе, Вільні ці Нью-Ёрку. Вы можаце далучыцца і атрымаць крутыя падарункі за вашу дапамогу!
З любоўю падрыхтаваныя падзякі, якія чакаюць спонсараў:
Так, у Кватэры жыве пушысты рэзідэнт! Падтрымайце прастору — і прыходзьце па сваю порцыю шчасця і мяккага цяпла.
Запросім да нас на кубачак кавы і душэўныя размовы. А калі вы далёка — дашлём прыгожую паштоўку, намаляваную спецыяльна ад Кватэры.27!
Пачуеце гісторыі пра стварэнне Кватэры і зазірнеце ва ўсе яе куткі. Ваш ідэальны дзень амаль што прадуманы!
Мастацтва ў падарунак самому сабе ці сябру / сяброўцы. Зробім для вас цёплы скетч — на паперы ці ў лічбавым фармаце.
Падтрымайце нас і стварыце ўласны шэдэўр з нашай дапамогай. Лёгка, весела і творча — нават калі вы не ўмееце маляваць 😉
Аўтарская карціна, напоўненая святлом Варшавы і цеплынёй нашай прасторы, — кавалачак натхнення ў вашым доме
Вы першымі патрапіце на адкрыццё новай прасторы! Музыка, цікавыя знаёмствы, закускі, творчасць і прыемныя сюрпрызы — у адказ на вашу падтрымку.
Падорым 8 гадзін для вашай вечарыны, майстар-класа, трэнінгу ці проста вечара з сябрамі і сяброўкамі ў нашай прасторы.
Ідэальнае месца для творчага фестывалю, сямейнага свята або майстар-класа на выходных!
Асаблівая атмасфера, свечкі на стале, смачныя закускі і трошкі магіі — падорым вам цудоўны вечар і ўспаміны.
Хочаце арганізаваць незабыўную тусоўку? Мы правядзём для вашай кампаніі майстар-клас, падрыхтуем віно і закускі — вам застанецца толькі весяліцца.
Творчасць, віно, смакоцце і шмат месца для асалоды і сумеснага адпачынку — усё гэта чакае вас у Кватэры.27 за неймаверна крутую падтрымку!
Падтрымайце збор сродкаў на развіццё прасторы па спасылцы і атрымайце часцінку Кватэры.27 у падарунак
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤9🔥7👏4👍2
Новы збор на Gronka! ✨
Далучайцеся да стварэння выставы «Zostać / Застацца», прысвечанай 60-годдзю Алеся Пушкіна — чалавека, які ўсё жыццё гаварыў пра свабоду мовай мастацтва.
*️⃣ Што гэта за выстава?
Гэта незалежны праект, натхнёны творчасцю Алеся Пушкіна, які злучае беларускіх мастакоў і мастачак у эміграцыі. Тэмы — міграцыя, памяць, асабісты досвед. Мы разам ствараем адкрытую прастору, дзе мастацтва сустракаецца з жыццём — жывое, шчырае і вельмі актуальнае.
Выстава аб’яднае каля 20 твораў, натхнёных постаццю Алеся Пушкіна, а таксама ўласным досведам выгнання, страты, пошуку каранёў і ўнутранай свабоды.
*️⃣ Дзе і калі?
Адкрыццё выставы плануецца 6 жніўня 2025 года ў Музеі Вольнай Беларусі (Варшава).
⚡️ Засталося сабраць 3000 еўра, каб выстава стала рэальнасцю. Падтрымайце — і вы станеце часткай гісторыі! Ад паштоўкі з падзякай да экскурсіі з куратаркай — кожны ўнёсак важны.
Пераходзьце на Gronka і падтрымайце выставу «Застацца» — каб галасы беларускіх творцаў гучалі, дзе б яны ні былі! 🧡
Далучайцеся да стварэння выставы «Zostać / Застацца», прысвечанай 60-годдзю Алеся Пушкіна — чалавека, які ўсё жыццё гаварыў пра свабоду мовай мастацтва.
Гэта незалежны праект, натхнёны творчасцю Алеся Пушкіна, які злучае беларускіх мастакоў і мастачак у эміграцыі. Тэмы — міграцыя, памяць, асабісты досвед. Мы разам ствараем адкрытую прастору, дзе мастацтва сустракаецца з жыццём — жывое, шчырае і вельмі актуальнае.
Выстава аб’яднае каля 20 твораў, натхнёных постаццю Алеся Пушкіна, а таксама ўласным досведам выгнання, страты, пошуку каранёў і ўнутранай свабоды.
Адкрыццё выставы плануецца 6 жніўня 2025 года ў Музеі Вольнай Беларусі (Варшава).
*️⃣ Чаму гэта важна?
Бо свабода — гэта не геаграфія, а стан душы. І мастацтва — лепшы спосаб пра гэта сказаць. Мы ўжо маем канцэпцыю, каманду, пляцоўку і адкрыты open call.
Пераходзьце на Gronka і падтрымайце выставу «Застацца» — каб галасы беларускіх творцаў гучалі, дзе б яны ні былі! 🧡
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤11🔥7👏5👍1
Запускаеце свой праект і хочаце атрымаць фінансаванне? Разіваеце ідэю, але не ведаеце, з чаго пачаць на краўдфандынгавай платформе? Марыце выдаць кнігу, запісаць альбом ці адкрыць культурную прастору?
✦ Раскладзём па палічках усе нюансы краўдфандынгу і пракачаем вашу ідэю!
✦ Раскажам, як стварыць праект, які прыцягне ўвагу і выкліча жаданне падтрымаць.
✦ Абмяркуем тонкасці, сакрэты і фішкі краўдфандынгу.
✦ Пагаворым пра спецыфіку працы платформы Gronka.
✦ Падзелімся вопытам паспяховых кампаній і разбяром распаўсюджаныя памылкі.
✦ Адкажам на вашы пытанні.
Глядзіце падрабязную праграму ў картках і далучайцеся! Гэта добры шанец пераўтварыць ідэю ў справу разам з Gronka.
Пасля гэтага вэбінара вы выйдзеце з разуменнем, натхненнем і жаданнем дзейнічаць. Пачаць можна ўжо сёння. А мы — побач 🧡
Рэгістрацыя на вэбінар тут.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤6🔥4👍3👌1
Без цукру, але са смакам! 👌
🥨 Падтрымайце новы збор і першымі займейце кнігу, якая дапаможа зрабіць штодзённае харчаванне больш карысным і смачным.
🍴 Кулінарная кніга «Без цукру, але са смакам» — гэта 100+ рэцэптаў без рафінаванага цукру, фрыцюру і хіміі: сняданкі, асноўныя стравы, дэсерты і напоі на кожны дзень і для асаблівых момантаў.
У кнізе — фота да кожнай стравы, парады па заменніках цукру, лайфхакі, асабістыя гісторыі і раздзел з рэкамендацыямі лекара.
👩🍳 Аўтарка — @alesia_foodblog — гатуе з душой і ведае, як зрабіць здаровае харчаванне апетытным, простым і радасным. Яе мэта — дапамагчы і зрабіць натхняльную кулінарную кнігу для тых, хто клапоціцца пра здароўе, але не хоча адмаўляцца ад смачнага.
✨ Гэта будзе прыгожае, зручнае і натхняльнае выданне ў цвёрдай вокладцы, з сучасным дызайнам і разумна пададзенай інфармацыяй.
⚡️ Што атрымаюць спонсары:
— друкаваную кнігу (першымі)
— сваё імя ў пераліку спонсараў
— эксклюзіўны гайд пра заменнікі цукру
— магчымасць дадаць свой рэцэпт у кнігу
— запрашэнне на прэзентацыю ў Варшаве
☀️ Падтрымайце кнігу, каб лёгка і без запаркі гатаваць смачныя і карысныя стравы.
У кнізе — фота да кожнай стравы, парады па заменніках цукру, лайфхакі, асабістыя гісторыі і раздзел з рэкамендацыямі лекара.
👩🍳 Аўтарка — @alesia_foodblog — гатуе з душой і ведае, як зрабіць здаровае харчаванне апетытным, простым і радасным. Яе мэта — дапамагчы і зрабіць натхняльную кулінарную кнігу для тых, хто клапоціцца пра здароўе, але не хоча адмаўляцца ад смачнага.
Мая кніга — гэта не проста рэцэпты без цукру. Гэта прадуманыя стравы, кожная з якіх прайшла тэсціраванне і апісана так, каб атрымалася нават у пачаткоўца.
— друкаваную кнігу (першымі)
— сваё імя ў пераліку спонсараў
— эксклюзіўны гайд пра заменнікі цукру
— магчымасць дадаць свой рэцэпт у кнігу
— запрашэнне на прэзентацыю ў Варшаве
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🔥8❤3👍1👏1🤩1
Драма з цёплай усмешкай, дзе галоўнага героя можа сыграць Маляваныч 🎬
Якім будзе новы беларускі фільм ад каманды Sort of cinema?🔥 Прама цяпер на яго ідзе збор на Gronka.
💟 Чытайце інтэрв’ю пра стужку аб Беларусі з рэжысёркай Лізай Чэрнік — а знімуць яе ў Вільні за шэсць тыдняў.
«Часткай мары» стваральнікаў стужкі можа стаць кожны, падтрымаўшы збор на платформе Gronka 💛
Якім будзе новы беларускі фільм ад каманды Sort of cinema?
Мая асабістая мэта – здымаць якаснае класнае кіно, ганарыцца ім і кайфаваць ад яго. Паказаць, як маладыя беларусы бачаць і адчуваюць гэты свет. Зняць добры фільм, які я палюблю. І гэта не проста мая мэта – гэта мая мара.
«Часткай мары» стваральнікаў стужкі можа стаць кожны, падтрымаўшы збор на платформе Gronka 💛
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤6🔥5👍2👏2
Што зараз адбываецца на Gronka? Распавядаем!
⚡️ Пяць праектаў прама цяпер чакаюць тваёй падтрымкі!
Хочаш, каб новыя беларускія кнігі, фільмы, выставы і прасторы з’яўляліся і жылі? Тады ты ў правільным месцы — садзейнічай розным праектам на Gronka і атрымай прыемныя лоты за сваю неабыякавасць!
***
🎬 Фільм ад Sort of Cinema — кароткаметражка пра старога з дэменцыяй у сучаснай Беларусі. Стыльнае кіно, шчыры аповед і амбіцыя выйсці на еўрапейскія фестывалі.
✔️ Сабрана: €3854 з €5000. Падтрымаць.
***
🏡 Кватэра.27 — новая беларуская прастора ў Варшаве. Гэта не проста месца, а кропка супольнасці: майстэрня, выставы, сустрэчы, лекцыі, вечарыны. Збор на развіццё і больш камфортныя ўмовы для ўсіх.
✔️ Сабрана €1270 з €5000. Падтрымаць.
***
📱 «Беларускія казкі» — мабільная аплікацыя для дзяцей 3–10 гадоў з казкамі, гульнямі і ілюстрацыямі. Каб дзеці па ўсім свеце вучылі мову і культуру праз гульню.
✔️ Сабрана €487 з €5000. Падтрымаць.
***
🎨 «Zostać / Застацца» — выстава да 60-годдзя Алеся Пушкіна, якая раскажа пра памяць, міграцыю і асабісты досвед праз працы беларускіх мастакоў і мастачак у эміграцыі. 20+ сучасных твораў у Музеі Вольнай Беларусі (Варшава).
✔️ Сабрана €813 з €3000. Падтрымаць.
***
🍽 «Без цукру, але са смакам» — кулінарная кніга, якая дапаможа гатаваць смачныя стравы без рафінаванага цукру, фрыцюру і хіміі. У кнізе 100+ рэцэптаў, парады ад лекара і прыгожыя фота.
✔️ Сабрана €173 з €1990. Падтрымаць.
***
💛 Гэта гісторыі, якія могуць адбыцца толькі з тваёй дапамогай.
Падтрымай любімы праект на Gronka.org — і стань часткай беларускага культурнага руху. Бо ідэі вартыя таго, каб жыць!
p.s. будзем вельмі ўдзячныя за вашы рэпосты і падтрымку❤️
Хочаш, каб новыя беларускія кнігі, фільмы, выставы і прасторы з’яўляліся і жылі? Тады ты ў правільным месцы — садзейнічай розным праектам на Gronka і атрымай прыемныя лоты за сваю неабыякавасць!
***
🎬 Фільм ад Sort of Cinema — кароткаметражка пра старога з дэменцыяй у сучаснай Беларусі. Стыльнае кіно, шчыры аповед і амбіцыя выйсці на еўрапейскія фестывалі.
***
***
📱 «Беларускія казкі» — мабільная аплікацыя для дзяцей 3–10 гадоў з казкамі, гульнямі і ілюстрацыямі. Каб дзеці па ўсім свеце вучылі мову і культуру праз гульню.
***
🎨 «Zostać / Застацца» — выстава да 60-годдзя Алеся Пушкіна, якая раскажа пра памяць, міграцыю і асабісты досвед праз працы беларускіх мастакоў і мастачак у эміграцыі. 20+ сучасных твораў у Музеі Вольнай Беларусі (Варшава).
***
🍽 «Без цукру, але са смакам» — кулінарная кніга, якая дапаможа гатаваць смачныя стравы без рафінаванага цукру, фрыцюру і хіміі. У кнізе 100+ рэцэптаў, парады ад лекара і прыгожыя фота.
***
💛 Гэта гісторыі, якія могуць адбыцца толькі з тваёй дапамогай.
Падтрымай любімы праект на Gronka.org — і стань часткай беларускага культурнага руху. Бо ідэі вартыя таго, каб жыць!
p.s. будзем вельмі ўдзячныя за вашы рэпосты і падтрымку
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🔥4❤1👍1👏1
🎬 Беларуская музыка як культурная заява. Дапамажыце расказаць яе гісторыю!
⚡️ На Gronka стартуе новы збор ад VidokFilm — дакументальны фільм пра беларускую музыку ад 1991 года да сённяшняга дня.
Гэта гісторыя не толькі пра хіты і сцэну, але і пра тое, як музыка стала люстэркам нацыянальнай ідэнтычнасці.
🎧 Што ўнутры?
Поўнаметражны фільм з архіўнымі запісамі і глыбокімі інтэрв’ю — жывы відэапартрэт беларускай музычнай сцэны праз дзесяцігоддзі. Героямі стануць Лявон Вольскі, Аляксандр Чарнуха, Руся (Shuma), Vincent, Murovei, Святлана Бень, Анастасія Рыдлеўская і іншыя творцы, што фарміравалі наш саўнд і культурны ландшафт.
🎥 Хто аўтар:кі?
Каманда VidokFilm:
– Рэжысёр: Віталь Карабан
– Аператарка: Каця Гайдук
– Прадзюсарка: Караліна Шарфман
🤌🏻 Каманда ўжо шмат зрабіла сваімі сіламі, але без падтрымкі не абысціся!
Далучайцеся да стварэння фільма, які застанецца ў гісторыі беларускай культуры ❤️🔥
Сума збору 6 500 еўра — гэта мінімальны бюджэт на арэнду тэхнікі, працу каманды, мантаж і іншыя выдаткі на стварэнне фільма.
🔗 Спасылка на падтрымку тут.

💬 Наш фільм — гэта спроба даследаваць калектыўнае несвядомае беларусаў праз музыку. Што фарміравала гэты гук? Як культура змагалася за сябе? Якія рысы робяць беларускую музыку менавіта беларускай?
Мы хочам развянчаць міфы аб тым, што ў Беларусі няма сваёй музычнай школы, што беларуская культура — шэрая і невыразная. Мы хочам паказаць, што яна яркая, складаная, жывучая — і надзвычай важная».

🔥6🤩2⚡1❤🔥1