Warning: Undefined array key 0 in /var/www/tgoop/function.php on line 65

Warning: Trying to access array offset on value of type null in /var/www/tgoop/function.php on line 65
300 - Telegram Web
Telegram Web
Мы з дзвюма добрымі навінамі! 🎇

1️⃣Завяршыўся збор на кнігу калядных рэцэптаў!

У ёй будуць не проста рэцэпты, а ідэі для стварэння ўтульнай і святочнай атмасферы, якая сагрэе ў самыя халодныя зімовыя вечары.

Сабрана ўся сума — €400! Віншуем аўтарку праекта і чакаем выхаду кнігі!


2️⃣ У нас з’явіўся новы збор — на выданне кнігі «Хлопец Томас»!

Новая кніжка Сяргея Календы пра штодзённае жыццё малога Томчыка і яго сям’і ў духу Мантэсоры: перадусім павага адно да аднаго і ўвага да патрэб і стану дзіцяці — у кожны момант свайго жыцця Томас сустракае спрыянне і падтрымку з боку дарослых.

💶 На рэалізацыю задумы неабходна сабраць €4000.

__________________

💖 Дзякуем за падтрымку карысных беларускіх ідэй! Дапамагайце праектам і карыстайцеся магчымасцю выйграць круты падарункавы бокс!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🥰4👏42
Давайце пагуляем! 🌸

Разам з праектам пра моду Fashion Lunch мы падрыхтавалі для вас забаўляльны тэст па архетыпах у адзенні.

Шмат стылістаў і дызайнераў сёння працуюць з гэтым прыёмам – архетыпамі, каб найлепшым чынам паказаць знешнасць чалавека праз разуменне і раскрыццё яго ўнутранага свету.

⚡️ Вы можаце самі пабыць стылістамі, вызначыўшы свой архетып! Тэст дапаможа вам лепш спазнаць сябе, натхніцца на пераўвасабленне і зразумець, які ваш моцны бок і як яго трансліраваць навакольным!

Абірайце адзін адказ на кожнае пытанне, запамінайце колеры – іх спалучэнне і будзе рашэннем тэста

Глядзіце адказы-архетыпы ў каментарах да гэтага паста. А таксама дзяліцеся, што ў вас атрымалася.

🫰 Падтрымлівайце збор на канал Fashion Lunch і сачыце за сацсеткамі яго крэатаркі.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🔥72🥰2👍1
💖 Спяшаемся паведаміць навіну — завяршыўся збор на выданне комікса «Trip mit Tropf» на беларускай мове. Праект падтрыманы на 721 еўра з планаваных 3000.

— Мы вельмі рады сабранай суме. Хоць яна і не пакрывае ўсіх нашых выдаткаў, звязаных з друкам, але значна набліжае нас да мэты. У нас не было сумненняў, з’явіцца гэты комікс ці не, мы ад пачатку ведалі, што зробім усё магчымае, каб ён трапіў да беларускага чытача. І мы ўдзячны кожнаму, хто паўдзельнічаў у краўдфандынгу і дапамог нам з рэалізацыяй нашай задумы, — падзяліліся аўтаркі праекта.



🎇 Тым часам мы нагадваем вам пра апошнюю магчымасць падтрымаць два зборы, якія скончацца ў бліжэйшыя дні:

1. Беларускі ютуб-канал пра моду Fashion Lunch

У выпусках будуць абмяркоўваць гучныя падзеі са свету моды і расказваць пра беларускую модную індустрыю і нашых дызайнераў. Падтрымайце збор тут!

2. Кніга пра футбол на Аршаншчыне

Апроч фактаў і лічбаў, у кнізе будзе шмат цікавых, а часам і смешных гісторый. Чытачы тут знойдуць унікальныя фотаздымкі і звесткі пра мясцовую спартыўную гісторыю. Дапамагчы выданню вы можаце па спасылцы.


🫴 Калі вы падтрымаеце любы з праектаў на Gronka на суму ад 10 еўра, то маеце шанц паўдзельнічаць у нашай разыгранцы і выйграць круты падарункавы набор!

Да канца разыгранкі застаюцца лічаныя дні — спяшайцеся 🚀
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
5👍2🔥2👏1
⚡️ Новы збор на платформе Gronka!

Падтрымайце выданне кнігі пра музычны фальклор старавераў Беларусі!
Гэты ўнікальны праект рэалізуе этнамузыколаг Вольга Барышнікава.

— Вясковыя спевакі-стараверы заходняга Падзвіння пранеслі скрозь стагоддзі сваю багатую культурную спадчыну. Але тыя даўнейшыя песні знікаюць разам з іх адыходам, — адзначае аўтарка.


Кніга амаль у 100 старонак змяшчае 45 нотных і тэкставых транскрыпцый песень з навуковымі каментарыямі, уступны артыкул, архіўныя фотаздымкі, расшыфроўкі экспедыцыйных гутарак і аўдыядадатак.

💶 На выданне патрэбна сабраць 1500 еўра. Давайце разам дапаможам захаваць і шырэй распаўсюдзіць адмысловую частку народнай спадчыны!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍73🔥3
🎶 Падтрымайце збор на запіс вядомых беларускіх песень у харавой апрацоўцы!

Познаньскі Спеўны сход рыхтуе да запісу альбом з песнямі «Грай», «Сонца нам дапаможа», «Простыя словы», «Калыханка» і іншымі вядомымі беларускімі кампазіцыямі.

🎇 Да канца збору сродкаў застаецца крыху больш як тыдзень, падтрымаць музыкаў вы можаце тут.

Пасля выхаду альбом будзе дасяжны для ўсіх ахвотных на стрымінгавых платформах.

А сёння мы публікуем пяць прычын, чаму варта дапамагчы выхаду альбома — чытайце ў картках.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
7🔥2👍1👏1
Завяршыўся збор на выданне кнігі пра ножны шпурляк (футбол) на Аршаншчыне!

🔥 Атрымалася сабраць 2185 еўра, нават больш за патрэбныя 2000!

З 2011 года журналіст Арцём Сізінцаў карпатліва збіраў звесткі ў архівах і бібліятэках, размаўляў з гульцамі, заўзятарамі і журналістамі. У выніку атрымалася незвычайная кніга, у якой праглядаецца спартыўная гісторыя ўсёй Беларусі.

👏 Віншуем аўтара і дзякуем усім, хто падтрымаў збор!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🔥126👏5
💫 Вітаем новы збор на Gronka!

На стварэнне лабараторыі экалагічнага адзення ад праектаў Sviadomy Šyk і Art Yard Community.

— Мы створым экалагічную фэшн-лабараторыю, дзе будзем праводзіць даследаванні і ставіць эксперыменты па вырабе калекцыі адзення на стыку этнічнай спадчыны, новага бачання мастакоў і мастачак і ўстойлівага развіцця ў напрамку экалогіі, — расказваюць крэатары.



🎇 У канцы праекта будзе прэзентавана капсульная калекцыя адзення, тэхналогія па стварэнні якой можа быць прыкладам для іншых брэндаў.

Сярод лотаў — гайд па тым, як апранацца з клопатам аб планеце і людзях, экапаштоўкі, шоперы і арт-аб’екты, а таксама варкшопы па кастамізацыі адзення.

💶 Падтрымаць добрую справу і абраць узнагароду вы можаце па спасылцы.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤‍🔥11🔥6👍32
2025/07/14 15:28:59
Back to Top
HTML Embed Code: