Warning: Undefined array key 0 in /var/www/tgoop/function.php on line 65

Warning: Trying to access array offset on value of type null in /var/www/tgoop/function.php on line 65
342 - Telegram Web
Telegram Web
❤️‍🔥 Збор на аўдыякнігу «Зэкамерон» выходзіць на фінішную прамую.

Нам засталося сабраць апошнія 350 €, каб завяршыць праект і падзяліцца са светам моцным, іранічным і натхняльным голасам зпалітвязня Максіма Знака.

«Зэкамерон» — гэта 100 аповедаў, створаных у самых складаных умовах — у зняволенні.

Легендарныя Купалаўцы і каманда
audiobooks.by ствараюць сапраўдны аўдыяспектакль — з галасамі, музыкай і кранальнай атмасферай.

За кожны ўнёсак вы атрымаеце ўнікальныя падарункі — ад кубкаў ручной работы да backstage на спектакль. Нават некалькі еўра могуць стаць вырашальнымі.

🪙 Падтрымайце праект на платформе Grоnkа і дапамажыце зрабіць голас Максіма чутным!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤‍🔥5🔥422👍1
⚡️ Новы збор на Gronka — на Навуковую прэмію «Бізон Хігса 2024»

Праз заснаванне прэміі рэдакцыя зіна Pamyłkа жадае сфарміраваць супольнасць навукоўцаў і выклікаць павагу да беларускай навукі з боку грамадства.

Што гэта будзе за прэмія?
Бюджэт — 1000 еўра. На яе могуць прэтэндаваць беларускі і беларусы, якія робяць нешта важнае ў навуцы. Намініраваць чалавека на прэмію можа любы ахвотны. У выніку з’явіцца спіс намінантаў і пройдзе адкрытае галасаванне.

💖 Падтрымаць важную ініцыятыву можна па спасылцы. У аддзяку для вас — магчымасць атрымаць нумары навукова-папулярнага часопіса Pamyłkа.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🔥12❤‍🔥44👍1👏1
Мы прадоўжылі збор на аўдыякнігу «Зэкамерон» Максіма Знака!
Праект аўдыяверсіі па-беларуску — гэта супольная праца каманды audiobooks.by і купалаўцаў!

💖 Калі атрымаецца сабраць суму, большую за заяўленую, дадатковыя сродкі будуць накіраваны на аплату аўтарскіх правоў.

Падтрымайце збор!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
4👍1🔥1
⚡️ Новы збор на Gronka! ⚡️

Падтрымайце стварэнне анлайн-курса для паспяховай іміграцыі, легалізацыі і адаптацыі!

«Праект прапануе карысныя лайфхакі, заканадаўчыя парады і рэкамендацыі для паспяховага пераезду, пошуку працы, легалізацыі, адкрыцця бізнесу, вывучэння мовы і адаптацыі да жыцця ў Еўропе. У кожным курсе мы абапіраемся на актуальныя даныя і інтэрв’ю з прафесіяналамі і экспатамі, якія падзеляцца ўласным досведам і слушнымі заўвагамі», — расказваюць аўтары збору.


Сярод лотаў — запісы курсаў і нават рэтрыт у Іспаніі.

💶 Падтрымайце праект па спасылцы.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
7🔥3👍2
⚡️ Вітайце новы збор на Gronka!

Дзякуючы вашай дапамозе можа выйсці серыя дзіцячых кніг з матыватарамі!

«У серыі будуць кніжкі трох узроўняў складанасці: чытаем па словах, па сказах, па абзацах. Каб дапамагчы адважнаму чытачу, мы выкарыстоўваем адмысловы шрыфт, распрацаваны для дыслексікаў: літары ў ім лягчэй распазнаюцца і не разбягаюцца», — дзеляцца крэатары.



У кніжках прастаўлены націск у словах і расфарбаны склады. За займальным сюжэтам маленькія чытачы і не заўважаць, як перагорнуць апошнюю старонку. А там іх чакаюць дыплом і налепкі: прачытаць цэлую кнігу самастойна — гэта варта ўзнагароды!

У першай серыі выдавецтва Gutenberg Publisher выпусціць «Сябры ў двары» Алены Зарніцкай, «Заяц і Мядзведзь едуць да бабулі» Андрэя Скурко і «Казкі гарадскога парку» Аляксандра Ждановіча (Маляваныча).

Сума збору на выданне трох кніжак — €3000.

🧡 Падтрымайце ініцыятыву па спасылцы.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
7🔥5👏3
😍 Сёння мы расказваем пра збор на ўтульную, добрую кнігу «Хлопец Томас» — яна падыходзіць дзецям і дарослым і вучыць проста адчуваць радасць ад усяго навокал.

Пра тое, чаго чакаць ад выдання і чаму варта падтрымаць збор, мы пагутарылі з аўтарам кнігі — пісьменнікам і культуролагам Сяргеем Календам.

💫 Чытайце карткі і не забывайце падтрымаць збор!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
6🔥5👏4
На Gronka — новы збор!

Дапаможам развіццю беларускамоўнага экалагічнага тыкток-канала «Мікразеляніна»! 🌱

Канал робіць класны кантэнт для беларускай моладзі — за год працы на «Мікразеляніну» падпісаліся больш за пяць тысяч чалавек, якія актыўна глядзяць і лайкаюць карысныя і цікавыя ролікі.

З іх вы можаце даведацца, ці мае сэнс сарціроўка смецця, ці можа глітар быць экалагічным, дзе шукаць аднадумцаў і экакам’юніці ў Беларусі і што рабіць пры сустрэчы з мядзведзем і ласём.

«На жаль, нашы фінансавыя рэсурсы скончыліся. Каб і далей рабіць ролікі ў бліжэйшыя пяць месяцаў ды пашыраць беларускамоўную і экапрыязную прастору інтэрнэту, нам патрэбна ваша дапамога!» — заклікаюць аўтары праекта.


💚 Падтрымайце збор па спасылцы і глядзіце новыя карысныя выпускі ў Тыктоку!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
10👍5🐳21
2025/07/14 06:51:52
Back to Top
HTML Embed Code: