Telegram Web
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Хатынь vs Катынь

Калі ў 1974 годзе прэзідэнт ЗША Рычард Ніксан наведаў Беларусь, яму паказалі манументальны помнік Хатыні. У тагачасных паведамленьнях прэсы ў ангельскай або нямецкай транскрыпцыі назва Хатынь змяняецца на Khatyn, або нават Katyn . А вось, якую нататку апублікавала газета The New York Times 2 ліпеня 1974 года.

Ніксан бачыць Хатынь, савецкі мемарыял, а не Катынскі лес

Партызанскі мэмарыял часоў Другой сусветнай вайны ў Хатыні, да якога ўчора прывезлі прэзідэнта Ніксана, ня варта блытаць з Катынскім лесам, дзе падчас вайны былі забітыя каля 10 тысяч польскіх афіцэраў.

Мемарыял Хатынь, які знаходзіцца ў 35 мілях на паўночны ўсход ад Менска, у глыбіні партызанскага краю, ушаноўвае 150 беларускіх вяскоўцаў, забітых нямецкімі войскамі ў сакавіку 1943 года.

Паводле савецкіх уладаў, сялян сагналі ў хлеў, які падпалілі. Тых, хто імкнуўся вырвацца, забівалі кулямётным агнём.

Палякі, забітыя ў Катыні, каля чыгункі ў 15 мілях на захад ад Смаленска, былі ўзятыя ў палон Чырвонай Арміяй, калі яна ўвайшла ў Польшчу ў верасні 1939 г. Немцы, якія акупавалі Смаленшчыну падчас Другой сусветнай вайны, паведамілі ў 1943 г., што яны выявілі масавыя магілы з тысячамі целаў і яны сцвярджалі, што расейцы забілі палонных у сакавіку, 1940 года.

На відэа Рычард Ніксан у Хатыні. Архіў AP.
Forwarded from Historyja
"Szmat było takich narodaŭ, szto stracili napiersz mowu swaju, tak jak toj czaławiek prad skananiem, katoramu mowu zajmie, a potym i zusim zamiorli. Nia pakidajcież mowy naszaj biełaruskaj, kab nia umiorli!"

"Dudka białaruskaja", 1891
Forwarded from Historyja
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Расейская мова - наша?

🪆 Чым далей ідзе расеізацыя, тым больш з'яўляецца абаронцаў расейскай мовы, у тым ліку ў апазіцыі да Лукашэнкі, што неабавязкова ў апазіцыі да Расіі і расейшчыны. Прыкладаў у "новай хвалі" апазіцыі хапае: у КР [1][2], СМІ [3][4][5], асобных "партыях" [6], пад канкрэтнымі асобамі [7][8][9][10][11][12] і інш. [13]. Але гэта таксама Дмітрый Балкунец (Дмитрий Болкунец), які нават на беларускай мове абараняе расейскую.

💬 "Русский язык - историческая ценность и для белорусской, и для России, и для Украины и Казахстана и других стран, где этот язык был популярный, где её употребляли" - з перакладу на расейскую.

📱 Дарэчы, гэта прагучала ў перадачы, дзе Зміцер Лукашук тлумачыў пра расейскія міфы пра БНФ, Пазняка, 90-я і беларускую мову.

💬 "U nas Dzieciuki adno uczać u szkołach kab ty znau czytaci pa maskousku, a to dla toho kab ciebie zausim piererabili na mas­kala" - Mužyckaja prauda, №4
Forwarded from Historyja
"U nas Dzieciuki adno uczać u szkołach kab ty znau czytaci pa maskousku, a to dla toho kab ciebie zausim piererabili na maskala" - Mużyckaja prauda, №4
Год 2025. Нават у дзень роднай мовы многія фармальна беларускія каналы не змаглі пісаць на беларускай мове, толькі далей карысталіся расейскай. І гэта без "прымусу Лукашэнкі і Пуціна".

Нататка для гісторыі
Forwarded from Historyja
"Зноў, як і заўжды, найбольшыя спадзяванні на нашу мову — гэты галоўны нацыянальны набытак, наша гістарычнае апірышча. Нездарма яе так вынішчалі ў стагоддзях — забаранялі, аплёўвалі, адвучвалі ад яе цэлыя пакаленні — нацыянальна панішчаныя, класава раз’яднаныя, спаскуджаныя шматгадовай маной; нешта ўсё ж значым у сусветнай суполцы народаў, дык найперш праз гэтую нашу мову. Без яе ад нас не засталося б і следу, як не засталося яго ад колішніх тутэйшых ятвягаў. Мова верна служыла народу ў добры і благі час, ратавала яго існаванне і ніколі не здраджвала яму. Гэта ёй нярэдка і няўдзячна здраджвалі на Беларусі. За што заўжды былі бязлітасна пакараны Богам і гісторыяй".

Васіль Быкаў, 1991 год.
Forwarded from Historyja
22 лютага 1883 года нарадзіўся генерал Станіслаў Булак-Балаховіч - змагар з бальшавікамі, генерал Асобнага атраду БНР
Forwarded from Historyja
Здымкі адчайнага змагара з бальшавікамі, беларускага вайскоўца генерала Станіслава Булак-Балаховіча і яго паплечнікаў перыяду 1919-1920-х гадоў.
Forwarded from Historyja
"Тыя падзеі, якія адбываліся пасля перабудовы, агульная атмасфера тагачасная, паўплывала на вынікі перапісу. У 1989 годзе больш людзей назвалі роднай беларускую мову чым у 1979 годзе. А што змянілася з 79-га па 89-ты? Школы беларускія адкрыліся? Не. Змянілася грамадская атмасфера"

Мовазнавец Сяргей Запрудскі
Historyja
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Forwarded from Historyja
Станіславў Булак-Балаховіч і балахоўцы
Forwarded from Historyja
Як з прыходам саветаў у Заходнюю Беларусь расеізавалі таксама імёны. Гэты працэс раней адбываўся на тэрыторыі цэлай краіны ў часы папярэдняй расейскай няволі – царскай.
2025/02/23 00:10:23
Back to Top
HTML Embed Code: