У 1974-м у Грэцыі дыктатура пала за два дні.
Але гісторыкі сыходзяцца на тым, што гэта быў толькі фінал працэсу, а сапраўдны ідэалагічны калапс рэжыму здарыўся за дзевяць месяцаў да таго, у выніку пратэстаў, якія ў лістападзе 1973 года прайшлі ў Афінскім політэхнічным універсітэце.
Жорсткае падаўленне выступу студэнтаў прывяло да такой хвалі грамадскага абурэння, якая цалкам разбурыла міф пра «ўсенародную падтрымку хунты», а рэакцыя ўладаў паказала, што хунта далёка не маналітная. Жорсткасць генералаў тады прывяла да іх дэлегітымізацыі ўнутры краіны і за мяжою.
А ў ліпені 1974- га проста супалі памылка і чалавек: фатальная памылка кіраўніка хунты Іаанідзіса, і генерал Гізікіс, які знайшоў у сабе смеласць змяніць сістэму.
Цяпер 17 лістапада — гэта выхадны дзень ва ўсіх універсітэтах Грэцыі, дзень памяці, калі ва ўсіх ВНУ зачытваюць спіс ахвяр 7-гадовай дыктатуры.
Пра дыктатуру "чорных палкоўнікаў" і яе крах у № 11/2020 "Нашай гісторыі" піша Андрэй Акушка. Пытайцеся ў шапіках і кнігарнях.

Стары навагодні верш Наталлі Арсенневай, асабліва актуальны для тых, хто ў адыходзячым годзе мусіў не па сваёй волі часова пакінуць Бацькаўшчыну.
На парозе новага года
Мінае год стары...
Падходзіць моўчкі новы.
Ці спадзявацца нам чагосьці ад яго?
Ня кажны ж у сіло ці спор ці долю зловіць,
хоць скочыў бы па іх, здаецца, у агонь.
Мінае год стары...
Прыгрэтыя чужынай,
ды мерзнучы усё ж, мы зь ім зьлісталі дні.
I шмат каму ён з рук апошні козыр выняў,
і шмат,
ой, шмат каго –
і зьвёў і спадманіў.
Нам страшна запраўды ізноў у нешта верыць,
ізноў аб нечым сьніць,
ізноў з тугі гібець.
О, Бацькаўшчына, любая бязь меры,
ці злучыць новы год выгнаных –
і Цябе?
Мінае год стары...
Надходзіць новы, лепшы,
зьнявераныя, ўсё ж мы верым прагна ўсьцяж.
Хай гэты новы год хоць трохі нас пацешыць –
багаслаўлёны й ён,
і вечны чар жыцьця.
1947

Выйшла новае відэа аднаго з найбольш плённых і цікавых аўтараў "Нашай гісторыі" Андрэя Скурко на тэму пачаткаў Кіеўскай Русі. Гэты сюжэт разглядаўся ў № 8/2020 часопіса, а цяпер пра яго можна ад таго ж аўтара і паслухаць.
YouTube
Наша Гісторыя: пачатак Кіеўскай дзяржавы
Разважае Андрэй Скурко.
Наш сайт: http://nn.by/
Укантакце: https://vk.com/nasa_niva
Twitter: https://twitter.com/nasa_niva
Instagram: https://www.instagram.com/nashaniva/
Telegram: https://www.tgoop.com/nashaniva

У новым нумары "Нашай гісторыі" (12/2020):
- Соф'я Вітаўтаўна, дачка славутага князя Вітаўта, гаспадыня Масквы;
- Трава нашых дзядоў. З якімі цяжкасцямі сутыкаліся беларускія вяскоўцы ва ўмовах калгаснай сістэмы, каб пратрымаць уласную карову;
- Сенаванне. Галоўная летняя праца ў колішняй беларускай вёсцы;
- Скульптарка Кацярына Кобра: каханне і нянавісць з мастаком Уладзіславам Стшэмінскім;
- Брэсцкі мір, суп з бычыных хвастоў і таямнічы Воран: гід па ўкраінскіх мясцінах Брэста;
- Кава, якую італьянцы ператварылі ў культ;
- План Агінскага: як спрабавалі адрадзіць Вялікае Княства Літоўскае пад скіпетрам Расійскай імперыі;
- Дзягіль: "еўрапейскі жэньшэнь", расліна арханёлаў;
- 15-гадовы злачынца, вінаваты ў тым, што вучыў дзяцей грамаце;
- Адзін у Даліне цароў: падарожжа ў егіпецкі Луксор падчас пандэміі;
- Выжал, які не ганчак;
- Хлеб і да хлеба: што спажывалі старажытныя рымляне;
- Манета манет: што азначае новы помнік, пастаўлены ў Мінску каля галаўнога офіса Банка Дабрабыт;
- "Проці ўсіх імперый і карон": гісторыя напісання аднаго верша Уладзіміра Караткевіча;
- Першы ў гісторыі фотаздымак беларускага горада.
Сярод аўтараў нумара - Сяргей Палехаў, Аляксандр Пашкевіч, Яўген Лебедзь, Паўліна Скурко, Андрэй Дзмітранок, Павел Булаты, Алесь Белы, Андрэй Голуб, Аляксей Ластоўскі, Аляксей Казленка, Алег Галкін, Валянціна Андрэева, Андрэй Вашкевіч.
Нумар можна набыць у шапіках "Белдрука", а таксама ў кнігарнях і ў прыватных распаўсюднікаў.
А найзручнейшы і найтаннейшы спосаб рэгулярна атрымліваць штомесячны часопіс «Наша гісторыя" — падпісацца на яго. Зрабіць гэта можна на любым аддзяленні «Белпошты", праз плацежна-даведкавыя тэрміналы, а таксама праз сістэму «Інтэрнэт-падпіска» на сайце www.belpost.by. Падпісны індэкс — 00469.

План Агінскага. Як спрабавалі адрадзіць Вялікае Княства Літоўскае пад скіпетрам Расійскай імперыі
Як толькі ў 1795 годзе з палітычнай карты свету знікла Рэч Паспалітая абодвух народаў, яе эліты адразу пачалі шукаць спробы адрадзіць некалі магутную дзяржаву. Крокі былі розныя: адныя шукалі апекі пры дварах еўрапейскіх манархаў і ўрадаў, іншыя ўскладалі спадзеў на сумесную вайну з Турцыяй супраць Расіі і ўнутранае паўстанне. Але былі і такія, якія спрабавалі паразумецца ў гэтай справе з расійскім імператарам.
Пра адзін з такіх планаў, звязаных з іменем вядомага палітычнага дзеяча і кампазітара Міхала Клеафаса Агінскага, у № 12/2020 "Нашай гісторыі" піша Павел Булаты.
Нумар можна набыць у шапіках "Белдрука", а таксама ў кнігарнях і ў прыватных распаўсюднікаў.
Як толькі ў 1795 годзе з палітычнай карты свету знікла Рэч Паспалітая абодвух народаў, яе эліты адразу пачалі шукаць спробы адрадзіць некалі магутную дзяржаву. Крокі былі розныя: адныя шукалі апекі пры дварах еўрапейскіх манархаў і ўрадаў, іншыя ўскладалі спадзеў на сумесную вайну з Турцыяй супраць Расіі і ўнутранае паўстанне. Але былі і такія, якія спрабавалі паразумецца ў гэтай справе з расійскім імператарам.
Пра адзін з такіх планаў, звязаных з іменем вядомага палітычнага дзеяча і кампазітара Міхала Клеафаса Агінскага, у № 12/2020 "Нашай гісторыі" піша Павел Булаты.
Нумар можна набыць у шапіках "Белдрука", а таксама ў кнігарнях і ў прыватных распаўсюднікаў.
У № 1/2021 "Нашай гісторыі":
— Іван Мележ, які ўсіх здзівіў: стаў класікам беларускай літаратуры, калі вялікіх твораў ад яго ніхто не чакаў;
— Што нам дала гістарычная Літва?;
— Надбярэзінская засцянковая шляхта на прыкладзе адной сям'і;
— "Нічога не бойся, я загіну дзеля перамогі": аповед пра неймаверныя выпрабаванні і натхняльную стойкасць бабулі, запісаны ўнучкамі;
— Анёл і змей, чарапы і сэрцы: знакі памерлых на хрысціянскіх могілках;
— Жніво Міхася Сеўрука: самая беларуская карціна міжваеннай Польшчы;
— Савецкая блакада Берліна ў 2-й палове 1940-х: як Захад паказаў сваю рашучасць у крытычны момант;
— Берлін — горад, у якім пераконваешся, што ніякія муры не вечныя;
— Табакеркі супраць цара і чорта: як модны аксесуар зрабіўся інструментам прапаганды;
— Калдуны: татарскія, беларуска-ліцвінскі і габрэйскія;
— Фрагменты літоўскай Атлантыды: архіў унікальных замалёвак, зробленых рукой гетмана Януша Радзівіла;
— Усяслаў Чарадзей, які выстаяў;
— З-пад Шчорсаў — у Сібір: як беларусы з Наваградчыны будавалі сваё жыццё за тысячы кіламетраў ад родных мясцін.
Сярод аўтараў нумара — Андрэй Скурко, Алег Дзярновіч, Юрый Тамковіч, Маргарыта і Валерыя Храмчанкі, Сяргей Грунтоў, Надзея Вусава, Андрэй Акушка, Ягор Хаванскі, Алесь Белы, Мікола Волкаў, Кірыл Карлюк, Генадзь Семянчук, Галіна Кавальчук.

This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM

Сайт myheritage.com дадаў інструмент, з дапамогай якога можна "ажывіць" фота — цяпер мы прыкладна можам уявіць, як выглядалі тыя, каго мы ведаем па рэдкіх застылых фота, калі б мы іх пабачылі на свае вочы. Знаёмцеся: Адам Міцкевіч, Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч, Алаіза Пашкевіч (Цётка), Кастусь Каліноўскі, Максім Багдановіч, Францішак Багушэвіч.о
У свежым нумары "Нашай гісторыі" (2/2021):
- Тайная гісторыя мінскага праспекта: па старонках захапляльнай кнігі французскага прафесара Фаб'ена Бела "Мінск. Архітэктура сталіцы 1917—1956";
- Карэйскі шлях: кампраміс з аўтарытарным рэжымам ці бескампрамісная барацьба?
- Вёска Мачуль на Століншчыне: тут плавалі на дубах, а шляхта і сяляне, хоць тыя і тыя праваслаўныя, мелі асобныя могілкі і называлі тыя ж прадметы рознымі словамі;
- Як З'езд народных дэпутатаў звёў маладога гомельскага рабочага Віктара Карняенку з Быкавым і Сахаравым і даў пуцёўку ў палітыку;
- Акуна Матата! Архіпелаг Занзібар у Афрыцы як турыстычны кірунак;
- Аер, "татарскае зелле" - водная трава, якую некалі нібыта завезлі да нас усходнія заваёўнікі і якой мы пасля шчодра падзяліліся з Еўропай і Амерыкай;
- "Родны дом 52 гады даглядаў брат. Верыў, што яны вернуцца. І яны вярнуліся". Гэта пра бежанцаў з Іспаніі падчас Грамадзянскай вайны 1930-х, якія апынуліся ў Беларусі. А некаторыя іх нашчадкі жывуць тут дагэтуль;
- Мастачка-самародак Алена Кіш: з гэтай зямлі, не з гэтага свету;
- Валянцін Пянькоўскі - баявы генерал, якога блытаюць са шпіёнам;
- Прадзедава багацце. Колькі назапасіў грошай на ашчаднай кніжцы перад Першай сусветнай вайной селянін з-пад Гродна, і што на гэта можна было купіць;
- Сяброўства на ўсё жыццё: як змагаліся за Беларусь дома і ў эміграцыі ўнук паўстанца 1863 года Мікола Абрамчык і слуцкі паўстанец 1920-га Лявон Рыдлеўскі.
Аўтары нумара - Паўліна Скурко, Андрэй Акушка, Ірына Ляшкевіч, Віктар Карняенка, Зміцер Каспяровіч, Алесь Белы, Андрэй Дзмітранок, Зараслава Камінская, Віталь Чырвінскі, Андрэй Вашкевіч, Валер Каліноўскі.